Новы год — новыя спектаклі

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Ма­ла­дзёж­ны тэ­атр эстра­ды пе­ра­жы­вае апош­нім ча­сам пе­ры­яд уз­ды­му. Ня­даў­няе атры­ман­не ка­лек­ты­вам На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі за мю­зікл “Джэк-па­тра­шы­цель” (леп­шы спек­такль у сва­ёй на­мі­на­цыі і леп­шая пра­ца мас­та­ка — Юрый Ба­ры­се­віч) ані не пры­тар­ма­зі­ла да­лей­шае раз­віц­цё, вы­му­сіў­шы су­па­ко­іцца. На­адва­рот, над­ало на­тхнен­ня, што бач­на па з’яўлен­ні ў рэ­пер­ту­ары ўсё но­вых най­мен­няў. Шэ­раг іх — ад­ра­зу ча­ты­ры! — зла­джа­ны да на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных свят, пра што рас­па­вя­ла мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра, рэ­жы­сёр Ула­да Арцю­коў­ская.

/i/content/pi/cult/883/18708/9.jpg— Сё­ле­та, як і ле­тась і два га­ды та­му, тэ­атр пад­рых­та­ваў для дзя­цей ад­ра­зу дзве каз­кі, што бу­дуць ісці ўсе ка­ні­ку­лы на роз­ных пля­цоў­ках. Гэ­та ўжо ста­ла тра­ды­цы­яй?

— Доб­рай тра­ды­цы­яй! У нас па­поў­ні­ла­ся тру­па. З ка­лек­ты­вам па­чаў плён­на су­пра­цоў­ні­чаць той жа Рус­лан Чар­нец­кі, іншыя вы­дат­ныя дра­ма­тыч­ныя артыс­ты, а не то­ль­кі са­ліс­ты эстра­ды. Змя­ніў­ся і сам кі­ру­нак дзей­нас­ці: у на­шай афі­шы, як вы маг­лі за­ўва­жыць, ця­пер пе­ра­важ­ва­юць не кан­цэр­ты, хай і тэ­атра­лі­за­ва­ныя, а су­цэ­ль­ныя му­зыч­ныя спек­так­лі. І атры­ма­ная на­мі На­цы­яна­ль­ная тэ­атра­ль­ная прэ­мія — ба­дай, да­дат­ко­вы до­каз та­го, што мы мо­жам кан­ку­ры­ра­ваць у гэ­тай сфе­ры з іншы­мі ка­лек­ты­ва­мі. Ад­па­вед­на, з’явіў­ся свой гля­дач. Пуб­лі­ка ця­пер пры­хо­дзіць не то­ль­кі ад­па­чыць, але і да­лу­чыц­ца да ча­го­сь­ці но­ва­га. Сваю дзі­ця­чую аўды­то­рыю мы так­са­ма да гэ­та­га пры­ву­ча­ем: у кож­ным спек­так­лі не то­ль­кі пад­крэс­лі­ва­ем пры­ваб­ны за­баў­ля­ль­ны бок, але і акцэн­ту­ем асвет­ніц­кія ры­сы. Гэ­та не зна­чыць, што тэ­атр пе­ра­тва­ра­ецца ў яшчэ ад­ну шко­лу з аб­авяз­ко­вы­мі за­нят­ка­мі ў рас­кла­дзе. Сва­ёй мэ­ты мы да­ся­га­ем праз інтэ­рак­тыў, гу­ль­ні, квэс­ты — дзей­ні­ча­ем спак­ва­ля і быц­цам не­заў­важ­на. Да сё­лет­ніх свят у нас вы­хо­дзіць му­зыч­ная каз­ка “Ча­роў­нае сло­ва”, дзе ма­ле­нь­кія гле­да­чы бу­дуць і за­дач­кі ра­шаць, і пад­ушка­мі кі­дац­ца. Гіс­то­рыя пра кап­рыз­на­га хлоп­чы­ка і тыя пе­ра­ўтва­рэн­ні, што ад­бы­ва­юцца з ім, ня­зму­ша­на ву­чыць, як важ­на быць удзяч­ным сва­ім ба­ць­кам. Ці ж гэ­та не важ­на? І для ма­ле­нь­кіх, і для тых дзя­цей, што ўжо вы­рас­лі і са­мі ста­лі ба­ць­ка­мі. Мы па­він­ны быць блі­жэй ад­но да ад­на­го.

— Але ў вас, пэў­на, не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ецца сус­трэць тыя ж на­ва­год­нія свя­ты раз­ам з сям’ёй?

— У мя­не муж, дзве да­чкі, ба­ць­ка. І як бы я ні бы­ла за­гру­жа­на пра­цай, як бы ні скла­да­лі­ся аб­ста­ві­ны, я сус­тра­каю Но­вы год за­ўжды до­ма, з сям’ёй. Бо сям’я — гэ­та лю­боў між бліз­кі­мі лю­дзь­мі. Яна вы­ра­туе, не да­зво­ліць пе­ра­сту­піць ма­ра­ль­ныя межы. Ка­лі стра­ціць ся­мей­ныя каш­тоў­нас­ці, дык на­вош­та ўво­гу­ле тое жыц­цё?

— Цал­кам з ва­мі згод­ная. Дру­гі дзі­ця­чы спек­такль, пад­рых­та­ва­ны тэ­атрам, — так­са­ма для ся­мей­на­га пра­гля­ду?

— “Сем жа­дан­няў”, што мы ла­дзім у зале на праспекце Пераможцаў, 14, не зу­сім спек­такль у яго тра­ды­цый­ным раз­умен­ні. За асно­ву бы­ла ўзя­тая вя­до­мая каз­ка пра кве­цік-ся­мік­ве­цік. Але дзе­ці там яшчэ бо­льш уклю­ча­ныя ў раз­горт сю­жэт­най лі­ніі, сва­імі дзея­ння­мі ру­ха­юць яе. Ёсць на­ват спа­бор­ніц­тва між дзвю­ма гля­дац­кі­мі ка­ман­да­мі — што­сь­ці на­кшталт квэс­ту. Па­ка­зы ла­дзяц­ца ў рам­ках акцыі “На­шы дзе­ці” з да­па­мо­гай га­рад­скіх ула­даў, якія зра­бі­лі свя­точ­нае афар­млен­не за­лы. Пра­сто­ра да­зва­ляе ад­крыць доб­рую фо­та­зо­ну, якая заў­жды ка­рыс­та­ецца по­пы­там, па­кі­нуць мес­ца для дзі­ця­чых гу­ль­няў. Мы ўжо за­ва­ява­лі аўта­ры­тэт на гэ­тай пля­цоў­цы, атрым­лі­ва­ем доб­рыя вод­гу­кі.

— Не за­бы­ты і да­рос­лыя? У афі­шах па­зна­ча­ны два шоу — “Ка­ляд­ныя сус­трэ­чы” і “Іро­нія лё­су, аль­бо Цеш­ча пад шу­бай”.

— Апош­ні зга­да­ны ва­мі пра­ект — гу­ма­рыс­тыч­ны, што ві­да­воч­на па яго­най на­зве. А “Ка­ляд­ныя сус­трэ­чы” ка­лі­сь­ці бы­лі тэ­ле­ві­зій­ны­мі, ця­пер мы ро­бім што­сь­ці пад­обнае не­пас­рэд­на ў тэ­атры.

— З тэ­ле­ба­чан­нем, да­рэ­чы, вы так­са­ма пра­цяг­ва­еце сяб­ра­ваць?

— Так, для ка­на­ла СТБ мы пад­рых­та­ва­лі на­ва­год­ні кан­цэрт, па­ста­ноў­шчы­кам вы­сту­піў га­лоў­ны рэ­жы­сёр на­ша­га тэ­атра Іван Клеш­чан­ка. Акра­мя на­шых артыс­таў, за­пра­сі­лі Іры­ну Да­ра­фе­еву, Алё­ну Лан­скую, Руслана Бе­ра­зоў­ска­га, іншых зо­рак.

— І ўсё гэ­та пры тым, што лі­та­ра­ль­на тыд­ні тры та­му ў вас вы­йшла прэм’ера му­зыч­най ка­ме­дыі “Жа­ні­ць­ба Ра­бі­но­ві­ча”.

— Я два га­ды вы­нош­ва­ла гэ­ту ідэю — на­пі­саць п’есу ў вы­гля­дзе гэт­ка­га скетч-шоу, дзе што ні рэ­плі­ка — гу­мар. Му­зыч­ны­мі ну­ма­ра­мі ста­лі яўрэй­скія хі­ты і не вя­до­мы ра­ней пе­сен­ны аль­бом, ство­ра­ны кам­па­зі­та­рам Ізма­ілам Кап­ла­на­вым і ад­шу­ка­ны па­сля яго смер­ці му­зы­каз­наў­цам Во­ль­гай Бры­лон. Атры­ма­ла­ся ве­ль­мі ве­се­ла, без ані­якай ту­гі, у гэт­кім сты­лі шы­коў­най Ад­эсы. І рап­там на­ра­дзі­ла­ся но­вая ідэя: а ча­му б не зра­біць су­цэ­ль­ны шэ­раг та­кіх спек­так­ляў, за­сна­ва­ных на на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цы­ях роз­ных на­ро­даў, што жы­вуць у Бе­ла­ру­сі? Скла­ла­ся б доб­рая тэ­атра­ль­ная тра­ды­цыя — у пра­цяг тра­ды­цый на­ша­га на­ро­да.

— Вы гэ­та пра за­пла­на­ва­нае на 2022 год?

— Ду­маю, на бо­льш да­лё­кую пер­спек­ты­ву. Але ж і ся­род блі­жэй­ша­га — пла­наў сап­раў­ды шмат. Хо­чац­ца і доб­рую ка­ме­дыю па­ста­віць, і шэ­раг тэ­ма­тыч­ных кан­цэр­таў; у нас бы­ла пад­рых­та­ва­на ад­мет­ная пра­гра­ма да Дня ма­ці, але з-за пан­дэ­міі нам та­ды не да­зво­лі­лі яе пра­вес­ці, так і за­ста­ла­ся па­куль не­рэ­алі­за­ва­най сцэ­ніч­на. А яшчэ ў нас бу­дуць но­выя мю­зік­лы — і пра Пуш­кі­на, і на­ват пра пра­вас­лаў­на­га свя­та­ра. А на па­чат­ку го­да ў на­шым тэ­атры з’явіц­ца дзі­ця­чая опе­ра. Вер­ша­ва­нае ліб­рэ­та на­пі­са­ла я, му­зы­ку — наш са­ліст і кам­па­зі­тар Аляк­сандр Су­ха­раў, юбі­лей­ную ве­ча­ры­ну яко­га мы ня­даў­на пра­во­дзі­лі. Опе­ра бу­дзе на­зы­вац­ца “Ча­роў­ны баль”, але дзей­ны­мі асо­ба­мі вы­сту­пяць не пры­нцы з пры­нцэ­са­мі, а... ка­зур­кі. Бо гэ­тая опе­ра — па­вод­ле “Му­хі-Ца­ка­ту­хі” Кар­нея Чу­коў­ска­га. Зроб­ле­ная з гу­ма­рам, аздоб­ле­ная ці­ка­вы­мі кас­цю­ма­мі. Мы лю­бім сва­іх гле­да­чоў — усіх уз­рос­таў!

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"