Ста­бі­ль­насць су­праць ле­ту­цен­нас­ці

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Раз­ва­гі пра Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў “Мінск-2021”
Кон­курс пра­фе­сій­ных му­зы­кан­таў, а тым бо­льш між­на­род­ны, ака­дэ­міч­ны, у тры ту­ры, — спра­ва сур’ёзная. Вы­ні­кі та­ко­га спа­бор­ніц­тва звы­чай­на аказ­ва­юцца ку­ды бо­льш пра­цяг­лы­мі, чым пе­ра­мо­га ў са­мым на­шу­ме­лым шоу. Бо тут ува­га на­зі­ра­ль­ні­каў скі­ра­ва­ная не на інтры­гу, а на вы­зна­чэн­не но­вых вы­ка­на­ль­ніц­кіх ідэй і асноў­ных тэн­дэн­цый. Так што вод­гул­ле кон­кур­сных ба­та­лій бу­дзе пе­ра­сле­да­ваць нас яшчэ доў­га.

/i/content/pi/cult/883/18707/8.jpgУВА­ХО­ДЗЬ­ЦЕ, КА­ЛІ ЛАС­КА!

Арга­ні­за­цый­ны бок ця­пе­раш­ня­га ме­рап­ры­емства быў леп­шым за ра­ней­шыя. Па-пер­шае, ска­заў­ся на­за­па­ша­ны во­пыт. Бо гэ­та быў ужо шос­ты та­кі фар­тэ­пі­янны кон­курс у Бе­ла­ру­сі. Дый ся­род вы­ка­наў­цаў на іншых інстру­мен­тах пад­обныя спа­бор­ніц­твы між­на­род­на­га маш­та­бу ў нас пра­хо­дзі­лі. Мо­жа, не так час­та ды рэ­гу­ляр­на, як ха­це­ла­ся б, але ла­дзі­лі­ся — і не раз. За­меж­ныя ўдзе­ль­ні­кі адзна­ча­лі і бе­ла­рус­кую гас­цін­насць, доб­ра­зыч­лі­васць, і шчы­рую да­па­мо­гу ва­лан­цё­раў.

Па-дру­гое (і гэ­та на­сам­рэч ве­ль­мі важ­на), змя­ні­лі­ся не­ка­то­рыя тра­ды­цый­ныя пад­ыхо­ды да кон­кур­сных пра­слу­хоў­ван­няў. У пры­ват­нас­ці, сё­ле­та бо­льш актыў­на бы­лі ска­рыс­та­ны маг­чы­мас­ці інтэр­нэ­ту. Кон­курс за­ймеў асоб­ны сайт, дзе сво­еча­со­ва з’яўля­ла­ся ўся не­абход­ная інфар­ма­цыя — пра ўдзе­ль­ні­каў, вы­ні­кі лё­са­ван­ня і кож­ны з ту­раў, пры­чым дос­туп да яе быў во­ль­ным.

Мак­сі­ма­ль­на шы­ро­кі­мі ака­за­лі­ся і маг­чы­мас­ці пра­слу­хоў­ван­ня ўдзе­ль­ні­каў. Як ні дзіў­на, але да­па­маг­лі на­ступ­ствы пан­дэ­міі, пры­ву­чыў­шы нас да на­ла­джван­ня анлайн-тран­сля­цый. Жу­ры і час­тка пуб­лі­кі ўспры­ма­лі ўсё жыў­цом. Астат­нія за­ці­каў­ле­ныя — праз экра­ны ма­ні­то­раў. Да­рэ­чы, тран­сля­цыя пер­шых двух ту­раў, што пра­хо­дзі­лі ў за­ле Ака­дэ­міі му­зы­кі, вя­ла­ся так­са­ма на ма­ні­тор, уста­ля­ва­ны ў фае гэ­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­вы. Трэ­ці тур, дзе пі­яніс­ты вы­сту­па­лі ў ста­ліч­най фі­лар­мо­ніі з там­тэй­шым аркес­трам, так­са­ма па­тра­піў у інтэр­нэт. А спаз­ніў­шы­ся на пра­мы эфір ці бу­ду­чы за­ня­тым у час вы­ступ­лен­няў, мож­на бы­ло да­лу­чыц­ца да іх пра­гля­ду ў за­пі­се. І пры жа­дан­ні пе­ра­слу­хаць улю­бён­цаў на­но­ва, спас­ці­га­ючы дэ­та­лі. Адзна­чу, што гэ­та бы­лі па­праў­дзе якас­ныя здым­кі, якія вя­лі­ся з не­ка­ль­кіх ка­мер, уста­ля­ва­ных у роз­ных кут­ках за­лы. Гэ­та да­зва­ля­ла не то­ль­кі ба­чыць агу­ль­ны план, але і са­чыць за ру­ка­мі пі­яніс­таў, што бы­вае не за­ўжды маг­чы­ма ў за­ле. За­ключ­ны га­ла-кан­цэрт з уз­на­га­ро­джван­нем лаў­рэ­атаў атры­маў тэ­ле­ві­зій­ную вер­сію.

Та­ко­га шы­ро­ка­га дос­ту­пу не меў ні­вод­ны наш кон­курс ра­ней. Маг­чы­ма, праз час мы пры­йдзем да пад­обных тран­сля­цый іншых му­зыч­ных імпрэз. Бо­язь та­го, што гэ­та зні­зіць ко­ль­касць фі­лар­ма­ніч­ных на­вед­ва­ль­ні­каў, бес­пад­стаў­ная. Сап­раў­дны ме­ла­ман ні­ко­лі не пра­мя­няе жы­вую акус­ты­ку на за­піс, хай і са­мы да­ска­на­лы. А да но­вых тво­раў і вы­біт­ных вы­ка­нан­няў кла­сі­кі змо­гуць да­лу­чыц­ца но­выя слу­ха­чы. Фі­нан­са­вы бок пы­тан­ня так­са­ма вы­ра­ша­ль­ны: сён­ня мно­гія тэ­атры све­ту пра­кты­ку­юць плат­ныя пра­гля­ды як пра­мых тран­сля­цый, так і ра­ней­шых за­пі­саў — на­ват архіў­ных, зроб­ле­ных ад­ной ка­ме­рай.

У ПО­ШУ­КАХ “САМ СА­БЕ РЭ­ЖЫ­СЁ­РА”

Вы­со­кі ўзро­вень сё­лет­ня­га кон­кур­су, як і пад­обных ра­ней­шых, быў за­да­дзе­ны спі­сам тво­раў пер­ша­га ту­ру — у пры­ват­нас­ці, на­бо­рам най­вір­ту­озней­шых эцю­даў, спра­віц­ца з які­мі мо­жа то­ль­кі доб­ра пад­рых­та­ва­ны пра­фе­сі­янал. Як спра­вяд­лі­ва за­ўва­жыў у час за­крыц­ця кон­кур­су стар­шы­ня жу­ры — на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ігар Алоў­ні­каў: “Пе­ра­мо­жа­ных ня­ма: ка­лі б гэ­та быў іспыт, усім па­ста­ві­лі б дзя­сят­кі”.

Сап­раў­ды, вы­пад­ко­вых удзе­ль­ні­каў не бы­ло, і гэ­та ста­ві­ла пе­рад кан­кур­сан­та­мі га­лоў­ную мэ­ту — прад­эман­стра­ваць не то­ль­кі ўмен­не спраў­ляц­ца з тэх­ніч­ны­мі скла­да­нас­ця­мі, але і, га­лоў­нае, сваю інды­ві­ду­аль­насць. У вы­ні­ку твор­чае спа­бор­ніц­тва за­свед­чы­ла не­ве­ра­год­ны по­пыт на но­вую фрак­цыю — “пі­яніс­таў раз­умных”. Бо ў не­ка­то­рых кан­кур­сан­таў, зда­ва­ла­ся б, бы­ло ўсё, што трэ­ба: доб­рая тэх­ні­ка, эма­цый­насць, раз­умен­не сты­ляў, але пры ўсёй та­кой да­ска­на­лас­ці і “ад­шлі­фа­ва­нас­ці ды­ямен­таў” слу­хаць іх вы­ка­нан­не бы­ло ча­му­сь­ці зу­сім не­ці­ка­ва. Бо ад­сут­ні­ча­ла не­йкая но­вая аўтар­ская дум­ка, якую яны ха­це­лі б да­нес­ці да слу­ха­чоў.

У тэ­атры за гэ­та ад­каз­вае ка­ман­да па­ста­ноў­шчы­каў і най­перш рэ­жы­сёр, які ў му­зыч­ных жан­рах па­ві­нен пра­ца­ваць раз­ам з ды­ры­жо­рам, чуй­на пры­слу­хоў­ва­ючы­ся да яго пун­кту гле­джан­ня: ці ад­па­вя­дае ўсім яго­ным пры­дум­кам, а ча­сам і пе­ра­йнач­ван­ням, са­ма му­зы­ка. У інстру­мен­та­ль­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве та­кім “рэ­жы­сё­рам” мо­жа стаць пед­агог, але то­ль­кі на па­чат­ко­вым эта­пе. Бо ў да­лей­шым му­зы­кант бу­дзе са­ма­стой­на шу­каць інтэр­прэ­та­цыю, на­паў­ня­ючы яе му­зыч­ным сэн­сам, а не ме­ха­ніч­на агу­ча­ны­мі но­та­мі. Ці зной­дзе? За­ле­жыць ад яго са­мо­га і, у тым лі­ку, ад шы­ры­ні кру­гаг­ля­ду, твор­ча­га, а не про­ста ра­мес­на­га па­сы­лу — ад уся­го та­го, што скла­да­ецца ў інту­іцыю і атрым­лі­ва­ецца час­ця­ком пад­свя­до­ма.

Ся­род лаў­рэ­атаў я вы­лу­чы­ла б два­іх пі­яніс­таў-“рэ­жы­сё­раў”, якія, па збе­гу аб­ста­він, падзя­лі­лі трэ­цюю прэ­мію. Ула­дзіс­лаў Хан­до­гій (Бе­ла­русь) за­ха­піў з пер­шых гу­каў экс­пром­таў Шу­бер­та, пе­ра­тва­рыў­шы іх у надзвы­чай на­тхнё­ную ві­нь­етку-імпра­ві­за­цыю, як гэ­та бы­ло ўлас­ці­ва кам­па­зі­та­ру, і ад­на­ча­со­ва знай­шоў у яго му­зы­цы тыя глы­бі­ні тра­ге­дый­нас­ці, што прад­чу­ва­юць мно­гіх бу­ду­чых ра­ман­ты­каў “бу­ры і на­ціс­ку”. Най­вір­ту­озней­шыя эцю­ды Ша­пэ­на і Рах­ма­ні­на­ва ён сыг­раў амаль за­пар, без пе­ра­пын­ку-ад­па­чын­ку, су­меў­шы імгнен­на пе­ра­клю­чыц­ца з ад­на­го сты­лю на іншы. А ў “Рыт­мах ву­лі­цы” Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай цу­доў­на за­кцэн­та­ваў не то­ль­кі знеш­нюю мі­тус­ню ўра­жан­няў ва­чы­ма ге­роя-ван­дроў­ні­ка, але і не менш змен­лі­вы яго ўнут­ра­ны стан. На пер­шае мес­ца па­ста­віў па­мкнен­ні ду­шы, а не ўрба­ніс­ты­ку. І ўсё гэ­та — у не­па­дзе­ль­ным адзін­стве му­зыч­най дра­ма­тур­гіі, быц­цам кі­наз­дым­ка доў­гім кад­рам, без ані­якіх швоў ман­та­жу.

Ва­лян­цін Ма­лі­нін (Рас­ія) вы­кон­ваў Фран­цуз­скую сю­іту І.С.Ба­ха на тым жа ра­ялі, што і астат­нія тво­ры. Але скла­да­ла­ся ўяў­лен­не, што пі­яніст грае на дзе­сь­ці пры­ха­ва­ным кла­ве­сі­не. За­тое ў Эцю­дах А.Скра­бі­на, быц­цам па ўзма­ху ча­роў­най па­лач­кі, ра­яль рап­тоў­на “пад­мя­ні­лі”: на зме­ну су­ха­ва­та­му “шчоў­кан­ню” кла­ве­сі­на пры­йшла та­кая вы­тан­ча­ная ка­ла­рыс­ты­ка гу­ку, быц­цам гэ­та быў па­лёт стра­коз над вод­най ра­біз­ною. А ў Эцю­дзе С.Пра­коф’ева, што гу­чаў у пер­шым ту­ры і га­ла-кан­цэр­це за­крыц­ця, пан­ава­ла струк­тур­на да­клад­ная гра­фіч­ная акрэс­ле­насць.

Ці­ка­ва бы­ло на­зі­раць, як па-роз­на­му гу­чаў Пер­шы фар­тэ­пі­янны кан­цэрт П.Чай­коў­ска­га ад­ра­зу ў трох фі­на­ліс­таў. Мі­кі­та Сця­цэн­ка (Уз­бе­кіс­тан, дру­гая прэ­мія) па­чаў яго ўра­чыс­та, на­ват па­мпез­на, з пры­се­дам на кож­ную до­лю, пе­ра­тва­рыў­шы ў по­бы­та­вае ва­ль­са­ван­не. Та­кі ж на­лёт жан­ра­ва­га спрош­чван­ня пры­сут­ні­чаў у яго і ў іншых тво­рах. На­ват рах­ма­ні­наў­ская Са­на­та №2 гу­ча­ла ў сты­лі “фо­на­вай” му­зы­кі, што ці­ха ці гуч­на цур­чыць, раз-по­раз вы­дае “бяс­ко­ле­ра­вым” гу­кам эмо­цыі-смай­лі­кі, але не ня­се ні­якай дум­кі, што ме­ла б па­трэ­бу ў асэн­са­ван­ні.

У В.Ма­лі­ні­на пер­шая час­тка та­го ж Кан­цэр­та П.Чай­коў­ска­га ака­за­ла­ся надзвы­чай дра­ма­тыч­най, не­рво­вай, ча­сам на­ват кры­ху гру­вас­ткай — хі­ба з не­вя­ліч­кі­мі астраў­ка­мі роз­ду­му і шчы­ра­га за­ча­ра­ван­ня. Тую ж імпу­ль­сіў­насць, на­ват не­ка­то­рую з’едлі­васць ён за­ха­ваў і ў фі­на­ле, пра­цяг­нуў­шы лі­ры­ка-дра­ма­тыч­ны на­строй за­мест бо­льш звык­ла­га свя­точ­на­га.

На­рэш­це, У.Хан­до­гій сыг­раў той жа Кан­цэрт з та­кой жы­вой іскрай і му­зыч­ным “ды­хан­нем”, што мно­гія (і я ў тым лі­ку) бы­лі пе­ра­ка­на­ны: вось яна, пер­шая прэ­мія! Але на кон­кур­сах час­цей пе­ра­ма­гае не пра­зрыс­тая ле­ту­цен­насць, быц­цам га­то­вая знік­нуць, “па­рвац­ца”, а ста­бі­ль­насць, гра­ніт­ная ўпэў­не­насць. Гэ­тыя якас­ці на­поў­ні­цу прад­эман­стра­ваў Арсе­ній Мяр­злоў (Рас­ія, пер­шая прэ­мія). Дру­гі кан­цэрт С.Пра­коф’ева ён сыг­раў так, што ні­во­дзін мус­кул не ўздрыг­нуў.

 

НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЯ АД­МЕТ­НАСЦЬ ЦІ ГЛА­БА­ЛІ­ЗА­ЦЫЯ?

Аб­авяз­ко­вае вы­ка­нан­не бе­ла­рус­ка­га тво­ра, пры­ня­тае на гэ­тым кон­кур­се, не то­ль­кі зна­ёміць за­меж­ных кан­кур­сан­таў і іх ата­чэн­не з на­шай му­зы­кай, але і ад­кры­вае но­выя гра­ні са­мой на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны, бо тая ад­ра­зу атрым­лі­вае су­цэ­ль­ны шэ­раг роз­ных пра­чы­тан­няў.

Ся­род най­бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ных у вы­ка­наў­цаў тво­раў ака­за­лі­ся “Бе­ла­рус­кія су­ве­ні­ры” Я.Гле­ба­ва/І.Алоў­ні­ка­ва — вір­ту­озная фар­тэ­пі­янная тран­скрып­цыя гле­баў­ска­га тво­ра, дзе за­кра­ну­ты фа­льк­лор­ныя ме­ло­дыі. Андрэй Шыч­ко (Бе­ла­русь, спец­прыз за вір­ту­ознасць) вы­дат­на ад­бу­да­ваў дра­ма­тур­гію: ад інтэ­лі­ген­тна­га пра­вя­дзен­ня асноў­най тэ­мы да ня­стры­ма­на раз­гу­ль­на­га. Яшчэ ад­на на­ша пі­яніс­тка На­стас­ся Аляк­сей­чык падзя­лі­ла п’есу на асоб­ныя ячэй­кі агу­ль­най ма­за­ікі, да­вёў­шы кан­траст між імі да мя­жы. А Са­бі­на Са­ке­ева (Ка­зах­стан) пад­крэс­лі­ла фа­льк­лор­ны па­ча­так, унес­ла ў не­ка­то­рыя мо­ман­ты эфект “ля­леч­нас­ці” — ці то дзя­цін­ства, ці то бат­ле­ечна­га прад­стаў­лен­ня і по­бач з гэ­тым ад­чу­ван­ня на­ста­ль­гіі.

Ці­ка­вае на­зі­ран­не: у кі­тай­скіх пі­яніс­таў, якія на­ву­ча­лі­ся ці яшчэ пра­цяг­ва­юць ву­чыц­ца ў нас, вы­ка­нан­не бе­ла­рус­кай му­зы­кі атрым­лі­ва­ла­ся ча­сам ле­пей, чым зва­рот да сус­вет­най кла­сі­кі. У гэ­тым ба­чыц­ца тое ўздзе­янне на­шай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры і яе ды­ялог з кі­тай­скай, што ад­бы­ва­юцца ўжы­вую, а не то­ль­кі на ад­лег­лас­ці, і тым са­мым плён­на ру­ха­юць да­лей­шае раз­віц­цё мас­тац­тва.

Да­рэ­чы, стаў­лен­ню да сва­ёй на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры мож­на бы­ло па­ву­чыц­ца ў ма­ла­дых му­зы­кан­таў з Ка­зах­ста­на: яны спраў­на ўклю­ча­лі тво­ры сва­іх кам­па­зі­та­раў у дру­гі тур, дзе праду­гле­джа­на во­ль­ная пра­гра­ма. Алія Жак­па­ра­ва, якая ігра­ла “Ле­ген­ду пра дом­бру” На­гі­ма Мен­ды­га­лі­ева, на­пі­са­ную ў 1965 г., бы­ла ўзна­га­ро­джа­на “за леп­шае вы­ка­нан­не тво­ра на­цы­яна­ль­на­га кам­па­зі­та­ра”. А яе су­айчын­ні­ца Жан­на Здор­на­ва, якая звяр­ну­ла­ся да Прэ­лю­дый Пят­ра Пад­ка­вы­ра­ва, — “за леп­шае вы­ка­нан­не тво­ра бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра”.

Яшчэ ад­на на­цы­яна­ль­ная асаб­лі­васць звя­за­на з на­шай спа­гад­лі­вас­цю да гас­цей. Да фі­на­лу да­йшла адзі­ная сту­дэн­тка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Але­на На­ву­мен­ка (дып­лом і спец­прэ­мія БДАМ). Сыг­раў­шы з аркес­трам най­скла­да­ней­шы Трэ­ці фар­тэ­пі­янны кан­цэрт С.Рах­ма­ні­на­ва, яна вы­лу­чы­ла ў му­зы­цы вы­тан­ча­ную ажур­ную вязь, што­раз па-но­ва­му вы­бу­доў­ва­ючы фра­зі­роў­ку. Спец­прэ­мі­ямі бы­лі адзна­ча­ны Тац­ця­на Глу­ша­ні­на, Ма­рыя Дзя­ру­га, Лю­боў Гла­за­ва і інш.

Уво­гу­ле на вы­шы­ні ака­за­лі­ся ўсе бе­ла­рус­кія ўдзе­ль­ні­кі. Але жу­ры, у скла­дзе яко­га бы­лі трое прад­стаў­ні­коў на­шай кра­іны, і тут вы­яўля­ла на­цы­яна­ль­ную сціп­ласць. І тым са­мым за­хоў­ва­ла як ма­га бо­льш шы­ро­кую ге­агра­фію ва ўсіх ту­рах. Пэў­на, з раз­лі­кам на бу­ду­чы­ню? Што ж, бу­дзем ча­каць на­ступ­на­га кон­кур­су, які па рас­кла­дзе па­ві­нен ад­быц­ца праз ча­ты­ры га­ды.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"