Без коцікаў і мёду, або Прыярытэт вяршыні піраміды

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

На тле агу­ль­на­сус­вет­на­га спа­ду на­вед­ва­ль­нас­ці ўста­ноў ку­ль­ту­ры, звя­за­на­га з пан­дэ­мі­яй, тыя на­тоў­пы гле­да­чоў, якія рэ­гу­ляр­на да­во­дзіц­ца ба­чыць у Па­ла­цы мас­тац­тва, вы­да­юць на сап­раў­дную сен­са­цыю. Па­га­тоў ёсць з чым па­ра­ўноў­ваць. Быў час, ка­лі паў­сот­ні гле­да­чоў за дзень там лі­чы­лі не­бла­гім па­каз­чы­кам. Ця­пер жа ў буд­ні вя­лі­кія вы­ста­вы ў най­буй­ней­шай га­ле­рэі кра­іны пры­цяг­ва­юць ка­ля 500 на­вед­ва­ль­ні­каў, а ў вы­хад­ныя гэ­ты лік па­вя­ліч­ва­ецца не­дзе ўтрая. Пры­чым пуб­лі­ку не спы­няе на­ват да­стат­ко­ва вы­со­кі кошт квіт­коў. Як за­ва­біць на мас­тац­кую вы­ста­ву бо­лей лю­дзей, чым пры­хо­дзі­ла ра­ней у Па­лац на ка­мер­цый­ныя — ко­ці­каў аль­бо мё­ду? І ча­му ў наш ня­прос­ты век мін­чу­кі рап­там за­ці­ка­ві­лі­ся су­час­ным бе­ла­рус­кім мас­тац­твам? Пра гэ­та мы гу­та­рым з пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, мас­тац­тваз­наў­цай На­тал­ляй ША­РАН­ГО­ВІЧ.

/i/content/pi/cult/883/18706/6.jpg— Я са­ма час­ця­ком пры­язджаю пан­азі­раць, што ро­біц­ца ў Па­ла­цы, — ка­жа су­раз­моў­ца. — І сап­раў­ды, не­дзе па­сля трох па­паў­дні пуб­лі­кі там за­ўсё­ды ба­га­та. Пе­ра­важ­на — мо­ладзь. Гэ­та за­пэў­ні­вае мя­не ў тым, што мы ру­шым у вер­ным на­прам­ку. Зна­чыць, у Па­ла­цы сён­ня ві­руе жы­вое мас­тац­тва. Мо­жа, яно не на­сто­ль­кі вы­са­ка­дум­нае і кан­цэп­ту­аль­нае, як ка­му­сь­ці б ха­це­ла­ся. Але яно сап­раў­днае! Мо­ладзь ад­чу­вае, дзе ёсць гэ­ты стру­мень жыц­ця, ды імкнец­ца ту­ды, каб спа­то­ліць сма­гу.

— А ў чым сак­рэт та­ко­га рос­ту на­вед­ва­ль­нас­ці?

— Тут ёсць два асноў­ныя склад­ні­кі. Па-пер­шае, са­мі вы­ста­вы: іх кан­цэп­цыя, тэ­ма, мас­та­кі... Ска­жам, фэст ArtMinsk стаў брэн­дам і вы­клі­кае ці­ка­васць ужо сам па са­бе. Але пры гэ­тым важ­на зра­біць з лю­бой вы­ста­вы экс­па­зі­цый­ную падзею, апты­ма­ль­на раз­мяс­ціць яе ў пра­сто­ры. І дру­гі склад­нік — рэ­кла­ма, якая ад­па­вя­дае ця­пе­раш­ня­му ча­су.

— Ад­нак афіш ва­шых вы­стаў я не­шта асаб­лі­ва і не ба­чыў…

— Ця­пер афі­шы не спра­цоў­ва­юць, гэ­та вам па­цвер­дзіць лю­бы арт-ме­не­джар. Асноў­ны раз­лік — на інтэр­нэт, са­цы­яль­ныя сет­кі. Там мнос­тва вод­гу­каў, пры­чым не то­ль­кі доб­ра­зыч­лі­вых. Гэ­та мя­не зу­сім не бян­тэ­жыць: ме­на­ві­та кры­ты­ка час­ця­ком ста­но­віц­ца ру­ха­ві­ком ці­ка­вас­ці. Га­лоў­нае, што здым­ка­мі з на­шых вы­стаў Се­ці­ва лі­та­ра­ль­на по­ўніц­ца.

— Сап­раў­ды, на­сто­ль­кі час­тыя пстрыч­кі за­тво­ру, пэў­на, ні­дзе бо­льш не па­чу­еш. Па­добна, мно­гія з на­вед­ва­ль­ні­каў пры­хо­дзяць на вы­ста­вы ў по­шу­ках ці­ка­ва­га анту­ра­жу для фо­та­се­сіі.

— Я ні­чо­га бла­го­га ў гэ­тым не ба­чу. Маг­чы­ма, не­хта і сап­раў­ды аб­урыц­ца, маў­ляў, мас­тац­тва — сур’ёзная рэч, а не фон для сэл­фі. Але спра­ва ў тым, што фо­та­се­сія на вы­ста­ве — гэ­та ж так­са­ма твор­чая, гу­ль­ня­вая фор­ма яе ўспры­ман­ня. І тая гу­ль­ня спры­яе зблі­жэн­ню з гле­да­чом. Мас­тац­тва па­він­на рэ­за­ні­ра­ваць у ду­шы, вы­клі­каць вод­гук, хай са­бе і праз іро­нію або про­стую ці­каў­насць. Мы б ха­це­лі, каб ба­ланс па­між гу­ль­нёй і сур’ёзнас­цю за­хоў­ваў­ся — пры­нам­сі, за вы­клю­чэн­нем тых вы­стаў, якія ад­люс­троў­ва­юць дра­ма­тыч­ныя тэ­мы: вай­на, Чар­но­быль…

Да ўся­го, мы змя­ні­лі і фар­мат вер­ні­са­жаў. Бо ра­ней бы­ло як за­ве­дзе­на: спяр­ша па­ру хві­лін па­йграе му­зы­ка, по­тым ура­чыс­тыя пра­мо­вы, по­тым гле­да­чы тро­хі па­фла­ні­ру­юць па га­ле­рэі і спак­ва­ля раз­ыхо­дзяц­ца. На­ша ж за­да­ча — ства­рыць атмас­фе­ру твор­ча­га свя­та. Здо­ра­ва, ка­лі ўвесь ве­чар грае ды­джэй або па­каз­вае свае імпра­ві­за­цыі плас­тыч­ны тэ­атр — пры­чым не на сцэ­не, а не­пас­рэд­на ся­род пуб­лі­кі. Фай­на, ка­лі і са­мі мас­та­кі ро­бяць пер­фор­ман­сы по­бач са сва­імі тво­ра­мі. І гэ­тая жы­вая імпрэ­за за­хоп­лі­вае гле­да­чоў. Яны ў ахво­ту дзе­ляц­ца сва­імі ўра­жан­ня­мі ў сац­сет­ках, іх сяб­рам ста­но­віц­ца ці­ка­ва, што ж там ад­бы­ва­ецца… Па­га­лос­ка ідзе ад ча­ла­ве­ка да ча­ла­ве­ка.

— За­звы­чай пуб­лі­ка хо­дзіць на пэў­ныя імё­ны. Ці ёсць у нас па­зна­ва­ль­ныя ўсі­мі мас­та­кі, якіх мож­на на­зваць зор­ка­мі?

— Па ма­іх на­зі­ран­нях, у на­шым мас­тац­тве ця­пер ві­да­воч­на­га лі­да­ра ня­ма — ха­ця пры­кмет­ных по­ста­цей ве­ль­мі шмат. Мо­жа, не­ка­лі і ў нас з’явяц­ца тыя асо­бы, чые пер­са­нал­кі бу­дуць пры­цяг­ваць та­кія ж на­тоў­пы, як вы­ста­вы Са­ль­ва­до­ра Да­лі. Але на сён­ня най­бо­ль­шую ці­ка­васць вы­клі­ка­юць ме­на­ві­та вя­лі­кія ка­лек­тыў­ныя пра­екты. Наш га­лоў­ны пры­нцып — каб на вы­ста­ве бо­ль­шасць тво­раў бы­лі ад­мет­ныя ды ці­ка­выя. Ча­му не ўсе? Ве­да­еце, ка­лі раз­ам вы­стаў­ля­юцца дзве со­тні мас­та­коў, “сла­быя звё­ны” па­прос­ту не­паз­беж­ныя. Але агу­ль­ны якас­ны ўзро­вень тыя хі­бы па­глы­нае, ро­біць іх не­заў­важ­ны­мі.

/i/content/pi/cult/883/18706/7.jpg— Зда­ва­ла­ся б, мас­та­коў у Бе­ла­ру­сі не так і шмат. Як вам уда­ецца не па­ўта­рац­ца?

— Мы ста­ра­емся, каб з вы­ста­вы на вы­ста­ву ад­ныя і тыя ж тво­ры не ка­ча­ва­лі, на­ват ка­лі яны вы­дат­ныя. І та­му на­ват ка­лі імё­ны па­ўта­ра­юцца — што ў на­шай не та­кой і вя­лі­кай кра­іне не­паз­беж­на, — дык ра­бо­ты ўсё ад­но роз­ныя.

Да та­го ж мы зра­бі­лі на­шы пра­екты ад­кры­ты­мі для ўсіх ахвот­ных — не то­ль­кі для чле­наў Са­юза мас­та­коў. Зда­ва­ла­ся б, ты­ся­ча з га­кам твор­цаў — гэ­та ве­ль­мі ба­га­та. Але апроч іх у нас ёсць шмат іншых: сту­дэн­таў або тых, хто пры­хо­дзіць у мас­тац­тва з іншых сфер. Час­та яны ро­бяць ве­ль­мі не­ча­ка­ныя рэ­чы. Та­му алга­рытм са­мы дэ­мак­ра­тыч­ны: мы гуч­на аб­вяш­ча­ем пры­ём за­явак — і вы­бі­ра­ем з та­го, што да нас трап­ляе. Ад­крыц­цяў зда­ра­ецца ба­га­та на­ват для нас са­міх, ды і для гле­да­чоў так­са­ма.

І та­кім чы­нам атрым­лі­ва­ецца апты­ма­ль­ны ба­ланс. У экс­па­зі­цы­ях су­сед­ні­ча­юць як ста­лыя прад­стаў­ні­кі на­шай мас­тац­кай шко­лы — а іх крыў­дзіць мы ні ў якім разе не хо­чам, — гэ­так і аб­са­лют­на ад­вя­за­ная (у мас­тац­кім сэн­се) мо­ладзь. Ве­ль­мі ра­дая, што ўда­ецца іх спа­лу­чыць.

Я чым да­лей, тым бо­лей упэў­ні­ва­юся: на­сам­рэч мы яшчэ ве­ль­мі сла­ба ве­да­ем бе­ла­рус­кі мас­тац­кі лан­дшафт. Пры­кла­дам, тое, што ро­біц­ца па-за МКА­Дам. А ў рэ­гі­ёнах ёсць шмат ці­ка­вых мас­та­коў.

— На­ко­ль­кі яны прад­стаў­ле­ны на ста­ліч­ных вы­ста­вах?

— У сва­іх га­ра­дах тыя мас­та­кі ва­рац­ца ва ўлас­ным со­ку. Уя­ві­це: ёсць 20 або 50 аўта­раў, склад якіх з го­да ў год не мя­ня­ецца, і ты ўжо да­клад­на ве­да­еш, што вы­ста­віць на­ступ­ным раз­ам твой ка­ле­га. Та­му мы па­ста­ві­лі са­бе за­да­чу вы­цяг­ваць іх у Мінск лю­бым чы­нам. На­тхня­ем, за­бяс­печ­ва­ем тран­спар­там. Гэ­та ве­ль­мі важ­на: не кож­ны сва­ім кош­там здат­ны пры­вез­ці ра­бо­ты ў ста­лі­цу.

— Ды і за­ўсёд­ні­кі мін­скіх пля­цо­вак у вас рас­кры­ва­юцца не­як па-інша­му. Ска­жам, фры­во­ль­на-сен­ты­мен­та­ль­ны жы­ва­пі­сец Ган­на Сі­лі­вон­чык на ня­даў­нім тры­ена­ле “Кан­цэпт” прад­эман­стра­ва­ла сар­кас­тыч­ную се­рыю таб­лі­чак-за­ба­рон…

— Мас­та­кі рас­кры­ва­юцца, та­му што яны ма­юць та­кую маг­чы­масць — то­ль­кі пры­ду­май­це і зра­бі­це. Пры­нцып той ка­ман­ды, якая пра­цуе ця­пер у Са­юзе мас­та­коў: “Ёсць ідэя — мы пад­тры­ма­ем”. Мно­гія мас­та­кі гэ­та ад­чу­лі. Мы ад­ра­зу ўсім ка­за­лі: пры­хо­дзь­це на­ват з са­мы­мі вар’яцкі­мі за­ду­ма­мі — і мы па­спры­яем іх рэ­алі­за­цыі, ка­лі гэ­та маг­чы­ма. На тым жа тры­ена­ле мно­гія пра­па­ноў­ва­лі свае асоб­ныя пра­екты. Пры­кла­дам, Аляк­сандр Бал­да­коў прад­ста­віў цэ­лую вы­ста­ву свет­ла­вых аб’ектаў па­праў­дзе вы­шэй­ша­га пі­ла­та­жу.

Мы та­кія амбі­цыі ад­но ві­та­ем. Жыц­цё па­він­на быць ці­ка­вым. А твор­чы са­юз перш-на­перш па­ві­нен быць… твор­чым. З май­го пун­кту гле­джан­ня, ве­ль­мі важ­на, каб у пры­яры­тэ­це бы­лі не то­ль­кі кам­бі­нат, май­стэр­ні і ка­му­на­ль­ныя пла­ця­жы, але ме­на­ві­та твор­чае жыц­цё. Гэ­та са­мы верх пі­ра­мі­ды.

— Сё­лет­ні “Во­се­ньс­кі са­лон” прад­ста­віў зу­сім но­вае, па­куль не­зна­ёмае па­ка­лен­не мас­та­коў. Як вы яго ацэ­нь­ва­еце?

— Вы­рас­ла ве­ль­мі доб­рае па­ка­лен­не. Гэ­та лю­дзі, якія ма­юць ад­ука­цыю, ве­да­юць, што ад­бы­ва­ецца ў све­це, на­ву­ча­ныя як кла­січ­ным тэх­ні­кам, так і су­час­ным плы­ням. Яны зу­сім іна­чай ад­чу­ва­юць жыц­цё. У іх тво­рах шмат трэ­шу, гу­ль­ні, гу­ма­ру. Мас­тац­тва для іх — сво­еа­саб­лі­вая ад­ду­шы­на, у не­чым — спо­саб “падзі­ва­чыць”. Але ка­лі ма­еш та­лент і ад­ука­цыю, вы­дур­няц­ца ты бу­дзеш ве­ль­мі пры­ця­га­ль­на... Мо­ла­дзі про­ста трэ­ба да­вя­раць. Мо­жа, трош­кі і пра­вя­раць, ка­неш­не. Але га­лоў­нае — да­вя­раць.

— Тры­ена­ле “Кан­цэпт” пра­хо­дзі­ла на пя­ці роз­ных пля­цоў­ках. Ха­ця ра­ней зда­ва­ла­ся, што і па­ўта­ры з га­кам ты­ся­чы мвы­ста­вач­ных плош­чаў Па­ла­ца — гэ­та за­шмат…

— Ды вы што, Па­лац — ён зу­сім ма­ле­нь­кі! Мно­гія на­вед­ва­ль­ні­кі тры­ена­ле, дзе прад­стаў­ле­на 400 ра­бот, скар­дзі­ла­ся на тое, што там за­цес­на. А ўсё та­му, што мы не ха­це­лі ад­маў­ляц­ца ад мно­гіх фай­ных тво­раў. Та­му актыў­на сяб­ру­ем з роз­ны­мі му­зе­ямі і га­ле­рэ­ямі, пра­па­ну­ем ім тыя свае вы­ста­вы, якія ў Па­лац не змяш­ча­юцца.

У да­да­так пры­ду­ма­лі для ся­бе та­кі фар­мат: ро­бім “вер­сію” сва­іх пра­ектаў для мен­шых за­лаў ды вы­праў­ля­ем на гас­тро­лі па рэ­гі­яна­ль­ных му­зе­ях. По­спех — ад­чу­ва­ль­ны. У Ма­гі­лё­ве на­ват тэр­мін вы­ста­вы пра­цяг­ну­лі, ад­да­ваць не ха­це­лі. Мы ўсе сён­ня ад­чу­ва­ем го­лад на ку­ль­тур­нае жыц­цё — і ў ста­лі­цы, і за яе меж­амі.

Да ўся­го, у Са­юза мас­та­коў ве­ль­мі доб­рая ка­лек­цыя, якая фар­ма­ва­ла­ся з 50-х га­доў і да 90-х. У ёй шмат тво­раў мас­та­коў-фран­та­ві­коў, шмат мэт­раў ста­рэй­ша­га і ся­рэд­ня­га па­ка­лен­ня — у тым лі­ку і па­чы­на­ль­ні­каў аван­гар­да, якія мы ця­пер вы­стаў­ля­ем у На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы. Гэ­тую ка­лек­цыю мы пры­во­дзім у па­ра­дак, апіс­ва­ем, ка­та­ла­гі­зу­ем. І, зра­зу­ме­ла, ста­ра­емся па­каз­ваць. Ве­ль­мі важ­на да­ваць сло­ва і тым мас­та­кам, якіх ужо ня­ма з на­мі.

— Мяр­ку­ючы па ва­шых вы­ста­вах, ця­пе­раш­ні не­рво­вы час дзіў­ным чы­нам даў мас­тац­тву доб­ры штур­шок…

— Вар­та на­га­даць, што ме­на­ві­та ў цяж­кія пе­ры­яды гіс­то­рыі на­ра­джа­лі­ся са­мыя ці­ка­выя ра­бо­ты. Той жа суп­рэ­ма­тызм з’явіў­ся на дра­ма­тыч­ным зло­ме эпох. Хо­чац­ца ве­рыць, і пан­дэ­мія ўскос­на паў­плы­вае на па­ўстан­не ча­го­сь­ці но­ва­га і ве­ль­мі ці­ка­ва­га. А па­куль нам трэ­ба за­ха­ваць ся­бе, за­ха­ваць ці­ка­ваць да твор­час­ці і са­міх ся­бе.

Пры ўсіх цяж­кас­цях, якія нас ата­ча­юць, у мас­тац­тва ёсць ша­нец за­ха­вац­ца, каб по­тым стрэ­ліць яшчэ мац­ней. Хо­чац­ца, каб твор­чае жыц­цё ві­ра­ва­ла, каб не­су­пын­на з’яўля­лі­ся но­выя ад­крыц­ці, каб яны вы­клі­ка­лі вод­гул­ле ў гле­да­чоў… Ка­лі ў га­ле­рэі не га­рыць свят­ло, бо ня­ма ні­вод­на­га на­вед­ва­ль­ні­ка, — гэ­та са­мае страш­нае.