Сядзіба на старых падмурках

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Як аднаўлялася спадчына Напалеона Орды...
На­пры­кан­цы го­да, 26 ліс­та­па­да, ва ўро­чыш­чы Чыр­во­ны Двор блі­зу Ва­ра­цэ­ві­чаў ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё ад­ноў­ле­най ся­дзі­бы-му­зея сла­ву­та­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка На­па­ле­она Орды. Сён­ня мы рас­па­вя­дзем на­шым чы­та­чам пра тое, як ад­на­ўля­ла­ся ся­дзі­ба і што сён­ня мож­на ўба­чыць у Чыр­во­ным Два­ры.

/i/content/pi/cult/883/18705/5.jpgНа­па­ле­он Орда, без сум­не­ву, зна­ка­вая асо­ба для Бе­ла­ру­сі. Вы­дат­ны мас­так, та­ле­на­ві­ты кам­па­зі­тар і му­зы­кант, лі­та­ра­тар і гра­мад­скі дзеяч — гэ­та ўсё пра яго. Сён­ня, ка­лі лік мас­тац­кіх вы­стаў і пле­нэ­раў, кан­фе­рэн­цый і пуб­лі­ка­цый, пры­све­ча­ных На­па­ле­ону Орду, ідзе на дзя­сят­кі, ка­лі ёсць Іва­наў­ская дзі­ця­чая мас­тац­кая шко­ла, якая но­сіць яго імя, а так­са­ма ў мно­гіх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі ву­лі­цы На­па­ле­она Орды, ка­лі ёсць по­мні­кі і па­мят­ныя зна­кі, па­мят­ная ма­не­та На­цбан­ка і па­што­вы блок ад Бел­пош­ты, нам мо­жа пад­ацца, што яго па­пу­ляр­насць за­ўсё­ды бы­ла та­кой. Але ня­цяж­ка па­ве­рыць (за­тое лёг­ка пра­ве­рыць), што яшчэ ў 1970-х га­дах ім ці­ка­ві­лі­ся лі­ча­ныя адзін­кі да­след­чы­каў. Ад­нак ме­на­ві­та дзя­ку­ючы ўва­зе да мас­та­ка з бо­ку на­ву­коў­цаў Ад­ама Ма­ль­дзі­са, Мі­ха­іла Ка­цэ­ра і Ле­ані­да Дро­ба­ва і іх па­сля­доў­ні­каў Ры­го­ра Сы­ра­ват­кі, Надзеі Ра­ма­нюк і мно­гіх іншых па­йшоў з га­ры пер­шы ка­ме­нь­чык. Што, у рэ­шце рэшт, пры­вя­ло да за­ка­на­мер­най з’явы — ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы на ста­рых пад­мур­ках.

Твор­чую спад­чы­ну На­па­ле­она Орды як мас­та­ка скла­дае бо­льш за 1150 ма­люн­каў, на якіх ён па-май­стэр­ску, амаль з фа­таг­ра­фіч­най да­клад­нас­цю за­фік­са­ваў на­шу стра­ча­ную спад­чы­ну — ся­дзі­бы, па­ла­цы і за­мкі, а так­са­ма па­мят­ныя мясц­іны. І не то­ль­кі з бе­ла­рус­кіх зем­ляў (бе­ла­рус­кая се­рыя —200 ма­люн­каў). Бо шмат ван­дра­ваў ён па ўсёй тэ­ры­то­рыі бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай, а яшчэ і па Еўро­пе. Му­зыч­ная спад­чы­на Орды сціп­лая, гэ­та бо­льш за 20 ма­зу­рак, па­ла­нэ­заў, ва­ль­саў, ра­ман­саў, пе­сень і інш. Доў­гі час жы­ву­чы ў Па­ры­жы, за­вёў ён зна­ёмства, у пры­ват­нас­ці, з кам­па­зі­та­ра­мі Фрэ­дэ­ры­кам Ша­пэ­нам, Фе­рэн­цам Ліс­там, Джу­зэ­пэ Вер­дзі, а так­са­ма з лі­та­ра­та­ра­мі Ана­рэ дэ Ба­ль­за­кам, Стэн­да­лем і з зем­ля­ком Ад­амам Міц­ке­ві­чам. Ён, як і Орда, апы­нуў­ся ўда­ле­чы­ні ад Ба­ць­каў­шчы­ны вы­му­ша­на.

Да­рэ­чы, ся­дзі­бы яшчэ двух сла­ву­тых бе­рас­цей­цаў, Ад­ама Міц­ке­ві­ча (За­вос­се) і Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі (Ма­ра­чоў­шчы­на-Ко­са­ва), ад­ноў­ле­ныя з ну­ля і не ў ма­лой сту­пе­ні аб­авя­за­ны тым ма­люн­кам, якія па­кі­нуў у сва­ім “Бе­ла­рус­кім” аль­бо­ме На­па­ле­он Орда.

АД РАС­КО­ПАК ДА ЎРА­ЧЫС­ТА­ГА АД­КРЫЦ­ЦЯ

У 2004 го­дзе архе­олаг Ва­лян­цін Соб­аль пад эгі­дай Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі пра­вёў рас­коп­кі на мес­цы ся­дзі­бы Ордаў ва ўро­чыш­чы Чыр­во­ны Двор. Вы­свет­лі­ла­ся, што дом быў кры­ты гон­тай, драў­ля­ны і атын­ка­ва­ны (як, я мяр­кую, і ся­дзі­ба Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы). Бы­ло ў ім 16 па­ко­яў, і то­ль­кі дзве каф­ля­ныя пе­чы. Архе­ала­гіч­ныя зна­ход­кі не да­лі сен­са­цый­ных вы­ні­каў, але ці­ка­ва­га ма­тэ­ры­ялу бы­ло саб­ра­на ня­ма­ла (ка­лек­цыі цэг­лы, каф­лі). Тая інфар­ма­цыя да­ла маг­чы­масць рас­па­чаць пра­цу па ства­рэн­ні пра­ектаў рэ­кан­струк­цыі ся­дзі­бы Ордаў. Да­рэ­чы, у ХІХ ста­год­дзі (1835 го­дзе) у ся­дзіб­ны ком­плекс ува­хо­дзі­лі, акра­мя до­ма, стай­ня, хлеў, сві­ран, бро­вар, са­ла­доў­ня, кон­ны млын, ля­доў­ня, кух­ня, гум­но, бу­ды­нак для суш­кі ві­шань і мно­гае іншае. А яшчэ быў ве­лі­зар­ны сад з со­тня­мі пла­до­вых дрэ­ваў. То-бок гэ­та быў ты­по­вы ма­ёнтак ся­рэд­не­за­мож­най бе­ла­рус­кай шлях­ты. Маг­чы­ма, не­шта з гас­па­дар­чых па­бу­доў бу­дзе ад­ноў­ле­на па­зней, як гэ­та зроб­ле­на ў За­вос­сі, дзе гас­па­дар­чыя бу­дын­кі не то­ль­кі ад­ыгры­ва­юць ро­лю му­зей­ных аб’ектаў, але і на ча­сы імпрэз пе­ра­ўтва­ра­юцца ў вы­ста­вач­ныя і кан­цэр­тныя за­лы.

Па­куль ішлі рас­коп­кі, вы­дат­ны мас­так і ства­ра­ль­нік не­ка­ль­кіх му­зе­яў свет­лай па­мя­ці Ула­дзі­мір Кап­шай раз­ам з твор­чай архі­тэк­тур­най май­стэр­няй вы­ка­наў бу­даў­ні­чы ма­кет і пра­ект пер­шай чар­гі рэ­кан­струк­цыі бы­лой шко­лы. Так на­ра­дзіў­ся ра­ённы му­зей­ны ком­плекс імя На­па­ле­она Орды ў вёс­цы Ва­ра­цэ­ві­чы. Ён сён­ня ўклю­чае ў ся­бе мас­тац­кую га­ле­рэю і не­вя­ліч­кі му­зей­чык, які быў па­бу­да­ва­ны ў 2016 го­дзе.

У 2005 го­дзе на чар­го­вай се­сіі Ге­не­ра­ль­най асам­блеі UNESKO 200-га­до­вы юбі­лей На­па­ле­она Орды быў уне­се­ны ў спіс 63-х па­мят­ных дат пла­не­ты 2007 го­да. Што, вя­до­ма, не маг­ло не ад­біц­ца на да­лей­шай па­пу­ля­ры­за­цыі імя сла­ву­та­га мас­та­ка ў Бе­ла­ру­сі. А ў 2009 го­дзе ў Чыр­во­ным Два­ры па­ча­ло­ся ад­на­ўлен­не ся­дзі­бы. З-за пра­блем з фі­нан­са­ван­нем з мясцо­­ва­га бю­джэ­ту пра­цы ішлі не так хут­ка, як ха­це­ла­ся. Ча­сам пе­ра­пы­ня­лі­ся.

Бы­лі і пы­тан­ні па якас­ці прац. На­прык­лад, на не­ка­то­рых ста­рых здым­ках у Се­ці­ве мож­на бы­ло за­ўва­жыць, як “уз­ды­бі­ла­ся” гон­та па­крыц­ця да­ху. Вя­до­ма ж, ары­гі­на­ль­ную гон­ту, та­кую, якой яна бы­ла ў ча­сы На­па­ле­она Орды, сён­ня не вы­раб­ля­юць. На за­ме­ну ёй пры­йшло не­шта ся­рэд­няе па­між гон­тай і дран­кай, якая то­ль­кі зда­ля мо­жа пад­ма­нуць пі­ль­на­га гле­да­ча, ды і тое сва­ім пры­го­жым шэ­рым ко­ле­рам.

Знач­ная час­тка прац бы­ла скон­ча­на да 2019 го­да. І то­ль­кі дзя­ку­ючы та­му, што ў 2019 го­дзе на за­вяр­шэн­не бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных прац быў атры­ма­ны грант Фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва (824 ты­ся­чы руб­лёў), уда­ло­ся ўва­со­біць пра­ект у жыц­цё. За кошт срод­каў мясц­ова­га бю­джэ­ту і спон­сар­скай да­па­мо­гі бы­ла пра­ве­дзе­на му­зе­ефі­ка­цыя.

На сён­няш­ні дзень ад­ноў­ле­ныя інтэр’еры ў 12 з 16 па­кой­чы­каў ся­дзі­бы. У іх раз­меш­ча­на антык­вар­ная мэб­ля, якая пе­рад­ае атмас­фе­ру шля­хец­кай ку­ль­ту­ры і по­бы­ту. Для ча­со­ва­га экс­па­на­ван­ня мін­скі ка­лек­цы­янер Мі­ка­лай Сеч­ка прад­аста­віў му­зею бо­льш за 75 прад­ме­таў. Час­тка з іх на­бы­та ды­рэк­цы­яй ком­плек­су.

На­вед­ва­ль­ні­каў ся­дзі­бы-му­зея ча­ка­юць сус­трэ­чы з пра­цоў­ным ка­бі­не­там-май­стэр­няй На­па­ле­она Орды, асоб­ным па­ко­ем з парт­рэ­та­мі ро­ду Ордаў (парт­рэт­ная), па­кой­чы­кам ма­ці мас­та­ка Юзэ­фы з Бут­ры­мо­ві­чаў (Бут­ры­мо­ві­чы — род, які вя­дзе свой ра­да­вод ад ча­соў кня­зя Ві­таў­та). Ёсць і па­кой­чык пля­мен­ні­цы мас­та­ка Але­ны Скір­мунт, якая ста­ла вы­дат­най мас­тач­кай, ску­льп­та­рам і мед­аль­ерам.

Бу­дуць у ся­дзі­бе яшчэ біб­лі­ятэ­ка, гас­цёў­ня, дзі­ця­чы па­кой, пра­цоў­ны ка­бі­нет, па­ра­дная і аб­едзен­ная за­лы і — ку­ды ж без яе ў шля­хец­кай ся­дзі­бе — ба­ль­ная за­ла. Да­рэ­чы, з рос­там ці­ка­вас­ці (ці ад­на­ўлен­нем гіс­та­рыч­най па­мя­ці) да шля­хец­кай ку­ль­ту­ры — не ду­маю, што яна бу­дзе пус­та­ваць. Ду­маю, што ся­дзі­ба ста­не вы­дат­ным мес­цам для пра­вя­дзен­ня кан­фе­рэн­цый і роз­на­га кштал­ту ве­ча­рын. І, вя­до­ма ж, бу­дзе ка­рыс­тац­ца вя­лі­кім по­пы­там у ту­рыс­таў, не то­ль­кі бе­ла­ру­саў, якія бы­лі пер­шы­мі на­вед­ва­ль­ні­ка­мі ад­ноў­ле­най ся­дзі­бы.

Да­рэ­чы, на­ва­сел­ле су­па­ла з чар­го­вым юбі­ле­ем На­па­ле­она Орды — 215-год­дзем з дня на­ра­джэн­ня. І з гэ­тай на­го­ды ў мясц­інах На­па­ле­она Орды пла­ну­юцца свя­точ­ныя ме­рап­ры­емствы. Аб іх мы аб­авяз­ко­ва рас­па­вя­дзем на­шым чы­та­чам у лю­тым 2022-га.

За­ста­ло­ся то­ль­кі па­він­ша­ваць з падзе­яй і падзя­ка­ваць усім тым, хто ў роз­ны час спры­чы­ніў­ся да вяр­тан­ня На­па­ле­она Орды на Ба­ць­каў­шчы­ну і спра­вы ад­на­ўлен­ня яшчэ ад­ной зна­ка­вай для Бе­ла­ру­сі ся­дзі­бы!

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар