Спек­так­лі не то­ль­кі анлайн, або Чаму гледачы грыміраваліся?

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Айчынныя абласныя драмтэатры: афішы ў сацсетках, платныя прагляды віртуальных пастановак і новыя п’есы для кожнага
Не сак­рэт, што сён­няш­няя эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя не над­та спры­яе та­му, каб у айчын­ныя тэ­атры пры­хо­дзі­ла сто­ль­кі ж лю­дзей, як і да рас­паў­сю­джан­ня Covid-19. Усё гэ­та вы­му­шае аб­лас­ныя дра­ма­тыч­ныя тэ­атры Бе­ла­ру­сі актыў­на па­зі­цы­яна­ваць ся­бе ў са­цы­яль­ных сет­ках, ла­дзіць анлайн-спек­так­лі (у тым лі­ку і за гро­шы), а так­са­ма шу­каць но­выя шля­хі для пры­цяг­нен­ня ўва­гі ама­та­раў Ме­ль­па­ме­ны. Пра ўсё гэ­та ды пра мно­гае іншае да­зна­ла­ся “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў рэ­гі­яна­ль­ныя тэ­атра­ль­ныя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры.

/i/content/pi/cult/883/18704/4.jpgСАЙ­ТЫ Ў ДА­ПА­МО­ГУ

Зма­ган­не не то­ль­кі за рэ­аль­на­га, а і за вір­ту­аль­на­га гле­да­ча — ма­быць, асноў­ная ці ад­на з асноў­ных за­дач кож­на­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Ме­на­ві­та пад­обнае ўра­жан­не скла­ла­ся ў мя­не па­сля на­вед­ван­ня сай­таў аб­лас­ных тэ­атра­ль­ных уста­ноў Бе­ла­ру­сі.

На­прык­лад, на сай­це Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра пад руб­ры­кай “Лю­бі­мыя спек­так­лі анлайн” у кра­са­ві­ку бя­гу­ча­га го­да гле­да­чам пра­па­ноў­ва­лі па­гля­дзець шэ­раг па­ста­но­вак у вір­ту­аль­ным фар­ма­це. Кож­ны ахвот­ны мог за­пла­ціць праз інтэр­нэт 3 руб­лі і атры­маць спа­сыл­ку для пра­гля­ду дзі­ця­ча­га спек­так­ля “Сла­ня­ня і ме­сяц” або за 5 руб­лёў — спек­так­ля 1997 го­да “Пан­нач­ка”.

А вось у Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры, як адзна­чыў на­мес­нік ды­рэк­та­ра ўста­но­вы Андрэй Га­лен­ка, сён­ня ад­бы­ва­ецца ма­дэр­ні­за­цыя і аб­наў­лен­не сай­та.

— Ро­бім сайт з улі­кам спе­цы­фі­кі сва­ёй ра­бо­ты, — ка­жа Андрэй Га­лен­ка, — і пе­ра­важ­на сва­імі сі­ла­мі. А для раз­мяш­чэн­ня рэ­кла­мы, на­він, анон­саў, афіш на­шых спек­так­ляў актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ем са­цы­яль­ныя сет­кі. Там, у сац­сет­ках, мы па­ста­янна пры­сут­ні­ча­ем і ба­чым па ка­мен­та­ры­ях і пра­гля­дах, што нас чы­та­юць і ці­ка­вяц­ца на­шай дзей­нас­цю.

Як ка­жа на­мес­нік ды­рэк­та­ра, у тэ­атры вы­кон­ва­юць усе рэ­ка­мен­да­цыі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роў­я ў су­вя­зі з рас­паў­сю­джан­нем ві­рус­ных інфек­цый, за­хоў­ва­юць са­цы­яль­ную дыс­тан­цыю, про­сяць на­вед­ва­ль­ні­каў на­сіць мас­кі. Так­са­ма Андрэй Га­лен­ка да­даў, што ў тэ­атры на сён­ня 72 пра­цэн­ты су­пра­цоў­ні­каў, якія пад­ля­га­юць вак­цы­на­цыі, ужо пра­йшлі не­абход­ны курс пры­шчэ­пак.

На жаль, у кас­трыч­ні­ку-ліс­та­па­дзе ад­бы­ло­ся за­ўваж­нае ска­ра­чэн­не на­вед­ва­ль­нас­ці спек­так­ляў Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Та­му сён­ня “зма­ган­не” за гле­да­ча вы­хо­дзіць на но­вы ўзро­вень.

— У на­ступ­ным го­дзе ў нас за­пла­на­ва­на да па­ка­зу 11 па­ста­но­вак, — ка­жа га­лоў­ны рэ­жы­сёр тэ­атра Тац­ця­на Па­цай. — Гэ­та пе­ра­важ­на кла­сі­ка — бе­ла­рус­кія, рус­кія і за­меж­ныя спек­так­лі, якія вы­тры­ма­лі вы­пра­ба­ван­не ча­сам. Бу­дзем ары­ента­вац­ца на тра­ды­цыі ся­мей­на­га пра­гля­ду, на па­ста­ноў­кі, якія ці­ка­выя не то­ль­кі да­рос­лым, але і дзе­цям. Спа­дзя­емся, што гэ­та пры­ва­біць да нас на­вед­ва­ль­ні­каў.

Так, па сло­вах Тац­ця­ны Па­цай, у 2022 го­дзе ма­гі­ляў­ча­не ўба­чаць спек­такль па п’есе Кан­дра­та Кра­пі­вы “Хто смя­ецца апош­нім”, па­ста­ноў­кі “Пры­ма­коў” Янкі Ку­па­лы, “На вся­ко­го муд­ре­ца до­во­ль­но про­сто­ты” Аляк­сан­дра Астроў­ска­га і не­ка­то­рыя іншыя.

— Што да 2021 го­да, дык сё­ле­та мы актыў­на за­ці­каў­лі­ва­лі на­шых гле­да­чоў ад­мет­ны­мі імпрэ­за­мі, — да­дае Тац­ця­на Па­цай. — На­прык­лад, за­слу­жа­ны артыст Ва­сіль Га­лец раз­ам з му­зы­кан­та­мі на­ша­га аркес­тра ў кра­са­ві­ку зла­дзіў прэм’еру “Кан­цэр­та-жар­ту”, у кан­цы та­го ж кра­са­ві­ка пра­йшоў дзі­ця­чы спек­такль “Ча­му вы­мер­лі дра­ко­ны”, а са­мы маш­таб­ны пра­ект го­да — гэ­та, па сло­вах Тац­ця­ны Па­цай, “Ка­лі­гу­ла” па п’есе Аль­бе­ра Ка­мю.

Да­рэ­чы, да за­крыц­ця чар­го­ва­га тэ­атра­ль­на­га се­зо­на ў Ма­гі­лё­ве прэ­зен­та­ва­лі за­йма­ль­ны і атмас­фер­ны пра­ект “Ноч у тэ­атры”. Гле­да­чоў ча­ка­ла на­сы­ча­ная ча­ты­рох­га­дзін­ная пра­гра­ма, якая скла­да­ла­ся з не­ка­ль­кіх тэ­ма­тыч­ных бло­каў. Най­перш тэ­атра­лы па­гля­дзе­лі спек­такль “Ад­дай маё сэр­ца”, а по­тым усе ахвот­ныя пра­йшлі­ся па твор­чых цэ­хах тэ­атра, да­ве­да­лі­ся пра яго гіс­то­рыю, па­чу­лі шмат­лі­кія ле­ген­ды і пры­па­вес­ці, звя­за­ныя з гэ­тым мес­цам. Так­са­ма гле­да­чы змаг­лі ад­чуць ся­бе ў ро­лі акцё­раў — пры­мя­ра­лі кас­цю­мы, на­но­сі­лі грым, на­ват бра­лі ўдзел у тэ­атра­лі­за­цы­ях. На­пры­кан­цы ўсе гос­ці маг­лі зра­біць са­бе фо­та на па­мяць.

Да та­го ж ця­пер Ма­гі­лёў­скі драм­тэ­атр актыў­на рых­ту­ецца да на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных свят. На­прык­лад, кож­ны мо­жа стаць удзе­ль­ні­кам на­ва­год­няй шоу-гу­ль­ні з дэ­тэк­тыў­ным сю­жэ­там, якая рас­па­ча­ла­ся ў тэ­атры з 24 снеж­ня. Пад­обная экс­пе­ры­мен­та­ль­ная гу­ль­ня, па сло­вах Тац­ця­ны Па­цай, пра­во­дзіц­ца ва ўста­но­ве ўпер­шы­ню. Дзея­нне раз­гор­нец­ца ў тэ­атра­ль­най гас­цёў­ні, па сю­жэ­це бу­дзе за­дзей­ні­ча­ны і ўнут­ра­ны дво­рык тэ­атра з уста­ноў­ле­най там на­ва­год­няй ёлкай. Пра­гра­ма ста­не вя­чэр­няй і рас­цяг­нец­ца пры­клад­на на 1,5-2 га­дзі­ны ў за­леж­нас­ці ад та­го, як бу­дзе раз­ві­вац­ца сцэ­на­рый дзеі. У ад­ной гу­ль­ні мо­жа пры­няць удзел не бо­льш за 16 ча­ла­век.

20 ГА­ДОЎ НА СЦЭ­НЕ

Ці­ка­вос­тка­мі за­ваб­лі­ва­юць ама­та­раў Ме­ль­па­ме­ны і ў Мін­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры. Так, у сту­дзе­ні 2022 го­да ў Ма­ла­дзеч­не па­ка­жуць спек­такль “Уда­чы... і на­ступ­ны”.

— Гэ­ты спек­такль у Бе­ла­ру­сі яшчэ не прэ­зен­та­ва­лі, ён, мож­на ска­заць, уні­ка­ль­ны, а яго­ная тэ­ма­ты­ка, спа­дзя­юся, ве­ль­мі за­ці­ка­віць гле­да­ча, — адзна­чы­ла “К” за­гад­чык лі­та­ра­тур­най час­ткі Тац­ця­на Кня­зе­ва. — Спек­такль зроб­ле­ны па ма­ты­вах кні­гі Бер­на­ра Вер­бе­ра “Сар­дэч­на за­пра­ша­ем у рай”, а яго па­ста­ноў­кай кі­ра­ваў рэ­жы­сёр Дзя­ніс Нуп­рэй­чык.

Так­са­ма ў Ма­ла­дзеч­не сё­ле­та па­ка­за­лі спек­такль “Сёс­тры Да­ста­еўскія”, рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам яко­га вы­сту­піў Ва­ле­рый Ані­сен­ка. Гэ­ты гіс­та­рыч­ны дэ­тэк­тыў з эле­мен­та­мі ме­лад­ра­мы быў па­стаў­ле­ны да 200-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Фё­да­ра Даста­еўска­га. А яшчэ ў Мін­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры па­гля­дзе­лі “Ве­чар” па вя­до­май дра­ме Аляк­сея Ду­да­ра­ва. Гэ­тая п’еса, да сло­ва, ідзе ў тэ­атры ўжо 20 га­доў з ад­ным і тым жа скла­дам акцё­раў — га­лоў­ныя ро­лі ня­змен­на гра­юць Але­на Рах­ман­гу­ла­ва, Алег Чэ­ча­неў і Вік­тар Ба­гу­шэ­віч (бы­лы акцёр МАДТ, які ця­пер пра­цуе ў Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі), і не губ­ляе сва­ёй акту­аль­нас­ці і за­пат­ра­ба­ва­нас­ці ў мясц­ова­га гле­да­ча.

Ма­ла­дзе­чан­цы ве­ль­мі актыў­на “шчы­ру­юць” у са­цы­яль­ных сет­ках, дзе шмат­лі­кія на­ві­ны пра тыя ці іншыя імпрэ­зы пе­ра­мя­жоў­ва­юцца з він­ша­ван­ня­мі артыс­таў з днём на­ра­джэн­ня, шмат­лі­кі­мі фо­та­здым­ка­мі спек­так­ляў і ці­ка­вы­мі анон­са­мі. На­ту­ра­ль­на, так ро­бяць і іншыя аб­лас­ныя драм­тэ­атры кра­іны на сва­іх ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках, на­прык­лад, На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Яку­ба Ко­ла­са.

— Так, мы рэ­кла­му­ем свае спек­так­лі, змяш­ча­ем у са­цы­яль­ных сет­ках афі­шы, дэ­ман­стру­ем фо­та з на­шых спек­так­ляў, — ка­жа на­мес­нік ды­рэк­та­ра па арга­ні­за­цыі гле­да­ча ўста­но­вы ку­ль­ту­ры Юлія Хар­ке­віч. — Іна­чай про­ста не мо­жа быць — сён­ня пра на­він­кі гля­дач да­вед­ва­ецца пе­ра­важ­на з інфар­ма­цыі, раз­меш­ча­най у інтэр­нэ­це.

Пра­яўляць актыў­насць су­пра­цоў­ні­кам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Яку­ба Ко­ла­са зму­шае са­мо жыц­цё. Па сло­вах Юліі Хар­ке­віч, ка­лі ў ве­рас­ні-кас­трыч­ні­ку тэ­атра­ль­ныя па­ста­ноў­кі на­вед­ва­ла мно­га лю­дзей, дык ця­пер, у кан­цы во­се­ні і зі­мой, на­зі­ра­ецца зні­жэн­не ко­ль­кас­ці ама­та­раў тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак. Але, маг­чы­ма, пад­час на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных свя­точ­ных ме­рап­ры­емстваў, якія бу­дуць ла­дзіц­ца ў тэ­атры, гас­цей у тэ­атры з’явіц­ца бо­лей. Пры­нам­сі, кі­раў­ніц­тва тэ­атра на гэ­та ве­ль­мі спа­дзя­ецца.

ТРА­ДЫ­ЦЫЯ СТРА­ЦІ­ЛА­СЯ?

На но­выя па­ста­ноў­кі спа­дзя­юцца і ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры.

— Пра­ўда, сё­лет­нія прэм’еры ў нас пра­йшлі не так ярка, як ха­це­ла­ся б, але яны ад­бы­лі­ся і ўда­лі­ся, — адзна­чыў “К” ды­рэк­тар уста­но­вы Сяр­гей Гу­ль­чын. — Па­ста­янныя аб­ме­жа­ван­ні, пра­ца ў скла­да­ных умо­вах, не­спры­яль­ная эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя — усё гэ­та, ка­неш­не, уплы­вае і на акцё­раў, і на гле­да­чоў. На мой по­гляд, за гэ­тыя два га­ды, ка­лі мы жы­вём ва ўмо­вах рас­паў­сю­джан­ня Covid-19, мы, ба­дай, стра­ці­лі тра­ды­цыю на­вед­ван­ня тэ­атраў. І асаб­лі­ва шка­да, што ста­лыя лю­дзі — на­шы асноў­ныя гле­да­чы і пры­хі­ль­ні­кі тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак — ця­пер так­са­ма да нас ка­лі і за­віт­ва­юць, дык не так час­та, як звы­чай­на.

Ся­род да­сяг­нен­няў мі­ну­ла­га се­зо­на Сяр­гей Гу­ль­чын на­зваў удзел у Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі ў рас­ійскай Ра­зані “Сви­да­ния на Те­атра­ль­ной”.

— Тое, што мы ўво­гу­ле змаг­лі вы­ехаць ту­ды і прад­эман­стра­ваць свой спек­такль на разан­скай сцэ­не — гэ­та без­умоў­ны по­спех і вя­лі­кая ўда­ча, — ка­жа кі­раў­нік тэ­атра. — Бо, як вя­до­ма, гра­ні­цы ця­пер пе­ра­важ­на за­кры­тыя, та­му пра тыя шмат­лі­кія за­меж­ныя гас­тро­лі і па­ездкі на тэ­атра­ль­ныя імпрэ­зы, якія ў нас бы­лі ра­ней, за­ста­ецца то­ль­кі ма­рыць.

Так­са­ма рас­ка­заў Сяр­гей Гу­ль­чын і пра тое, што сё­ле­та на 93-ім го­дзе жыц­ця ад­ышоў у веч­насць за­слу­жа­ны артыст БССР, артыст Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га драм­тэ­атра з 1954 го­да Фё­дар Іва­ноў. За час пра­цы Фё­дар Мі­ка­ла­евіч ства­рыў у тэ­атры бо­льш за 200 ад­мет­ных ро­ляў, які­мі за­хап­ля­лі­ся гле­да­чы і ка­ле­гі.

Акра­мя та­го, сё­ле­та ў тэ­атры ўра­чыс­та адзна­ча­лі юбі­лей на­род­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі Люд­мі­лы Кор­ха­вай. Так, 9 ліс­та­па­да на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра ад­быў­ся спек­такль “Ві­зіт Ста­рой Да­мы” Фрыд­ры­ха Дзю­рэн­ма­та і юбі­лей­ны ве­чар на­род­най артыс­ткі. Актры­су па­він­ша­ва­лі пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ва­ле­рый Гра­ма­да, прад­стаў­ні­кі аб­лвы­кан­ка­ма, ка­ле­гі і пры­хі­ль­ні­кі.

  

Як бач­на, кож­ны тэ­атр Бе­ла­ру­сі на­ват у не­спры­яль­ных эпі­дэ­мі­яла­гіч­ных умо­вах пра­цуе з по­ўнай ад­да­чай. Не­хта ўза­ема­дзей­ні­чае з гле­да­ча­мі праз па­каз анлайн-спек­так­ляў, хто­сь­ці па­вя­ліч­вае ко­ль­касць но­вых па­ста­но­вак і прэм’ер. Шля­хі мо­гуць быць роз­ныя, але га­лоў­нае, што аб­лас­ныя драм­тэ­атры не спы­ня­юцца ў сва­ім раз­віц­ці, по­шу­ку но­ва­га і ідуць у на­гу з ча­сам, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы най­ноў­шыя інтэр­нэт-тэх­на­ло­гіі для бо­льш шчы­ль­на­га ўза­ема­дзе­яння з гле­да­ча­мі. Бо, як вя­до­ма, згу­біць гле­да­чоў, як і сяб­роў, — ве­ль­мі лёг­ка, знач­на ця­жэй, чым за­ва­яваць іх пры­язнасць і пры­хі­ль­насць да сва­ёй асо­бы.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"