Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, прадстаўляючы госця, адзначыў, што культура з’яўляецца сур’ёзным фактарам, які цэментуе грамадскасць, таму газета з такой назвай мае і місію, і адказнасць перад чытацкай аўдыторыяй.
Газету на Віцебшчыне ведаюць, чытаюць і шануюць. Да імён найбольш таленавітых журналістаў ставяцца з павагай. Разам з тым было выказана пажаданне, каб на старонках “Культуры” размяшчалася больш матэрыялаў краязнаўчага характару, анансаваліся культурныя мерапрыемствы рэгіёна, больш маштабна пісалася пра людзей культуры з глыбінкі.
Аляксандр Крыванос расказаў аб газеце “Культура” і яе структуры, акцэнтаваў увагу на змесце некаторых рубрык, растлумачыў сутнасць сучаснай работы журналістаў і актуальнасць пытанняў, якія ўзнімаюцца на старонках газеты, падзяліўся перспектывамі развіцця выдання і ў цэлым установы РВУ “Культура і мастацтва”.
Бакі абмяняліся планамі аб далейшым фармаце больш шырокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і мэтанакіраванай рабоце.