Га­зе­та-рэ­гі­ёны-чы­тач

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г


— Пра­фса­юзы ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му кла­по­цяц­ца і ба­ро­няць інта­рэ­сы сва­іх чле­наў . Рэ­гу­ляр­на іх су­пра­цоў­ні­кі да­во­дзяць са­мую не­абход­ную і раз­на­стай­ную інфар­ма­цыю да ўсіх, хто ру­піц­ца ў га­лі­не. Ці да­па­ма­гае га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” ра­бот­ні­кам пра­фса­юза ў іх спра­ве?

Мі­ха­іл Жу­ке­віч, стар­шы­ня Го­ме­льс­кай аб­лас­ной арга­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га пра­фса­юза ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му:

— Без­умоў­на, на­ша аб­лас­ная арга­ні­за­цыя ра­іць су­пра­цоў­ні­кам га­лі­ны ку­ль­ту­ры рэ­гі­ёна вы­піс­ваць ва­шу га­зе­ту. Лі­чу, што ў на­шай спра­ве па да­ня­сен­ні па­трэб­най інфар­ма­цыі да лю­дзей га­лі­ны “Ку­ль­ту­ра” та­кая ж не­абход­ная, як афі­цый­нае вы­дан­не пра­фса­юзаў “Бе­ла­рус­кі час”. Аса­біс­та мне пад­аба­ецца ма­ляў­ні­чы па­пя­ро­вы ва­ры­янт вы­дан­ня, ха­ця ве­даю, што ў “Ку­ль­ту­ры” ёсць і сайт. Безу­моў­на, пры­емна чы­таць на­ві­ны і рэ­пар­та­жы з на­ша­га рэ­гі­ёна, але ха­це­ла­ся б час­цей ба­чыць на ста­рон­ках га­зе­ты да­ступ­ны раз­бор афі­цый­ных па­ста­ноў і ка­мен­та­рыі юрыс­таў да іх. Лі­чу, гэ­та мо­жа спат­рэ­біц­ца ма­ла­дым кі­раў­ні­кам сфе­ры ку­ль­ту­ры.

— З да­па­мо­гай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны пра­цяг­ва­юцца ра­мон­тныя ра­бо­ты на шмат­лі­кіх аб’ектах, дзе яны сап­раў­ды не­абход­ныя. Адзін з та­кіх — На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Яку­ба Ко­ла­са ў Ві­цеб­ску. Тут пла­на­ва ра­ман­ту­ецца дах. Ці не пе­ра­шка­джа­юць пра­вя­дзен­ню спек­так­ляў гэ­тыя ра­бо­ты?

Юлія Хар­ке­віч, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па арга­ні­за­цыі гле­да­ча:

— Сап­раў­ды, у бу­дын­ку тэ­атра, яко­му бо­льш за 35 га­доў, пра­во­дзіц­ца ра­монт да­ху. Дзя­ку­ючы да­па­мо­зе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры гэ­тая ра­бо­та па­ча­ла­ся пла­на­ва, і зі­мо­вае над­вор’е не пе­ра­шко­дзіць якас­на­му яе вы­ка­нан­ню. Асноў­на­му на­ва­год­ня­му спек­так­лю “Ча­роў­ны хлоп­чык”, а так­са­ма іншым па­ста­ноў­кам ра­монт да­ху не за­мі­нае.

— На­ва­год­няя да­бра­чын­ная акцыя “На­шы дзе­ці” пра­хо­дзі­ць з 14 снеж­ня 2021 го­да па 14 сту­дзе­ня 2022 го­да. У гэ­ты час ва ўсіх рэ­гі­ёнах кра­іны ў дзі­ця­чых інтэр­на­тах, да­мах ся­мей­на­га ты­пу, ба­ль­ні­цах прой­дуць ура­чыс­тыя кан­цэр­ты. А як да пра­вя­дзен­ня акцыі га­то­вы ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці?

На­тал­ля Пуш­но­ва, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма:

— Для асаб­лі­вых дзе­так тра­ды­цый­на арга­ні­за­ва­ны аб­лас­ны ма­ра­фон “Саг­рэ­ем дзі­ця­чыя сэр­цы”, які стар­та­ваў 1 снеж­ня на ба­зе “Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек”. 17 снеж­ня ў рам­ках на­зва­най акцыі ў Ма­гі­лё­ве ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія за­па­ль­ван­ня агнёў на га­лоў­най ёлцы воб­лас­ці. 18 снеж­ня ў па­рку ў Пад­ні­кол­лі ад­кры­ла­ся інтэ­рак­тыў­ная пля­цоў­ка “Ка­зач­ны дом Дзе­да Ма­ро­за”. 20 снеж­ня ў ма­гі­лёў­скім Па­ла­цы гра­ма­дзян­скіх аб­ра­даў у 11 раз пра­йшоў Ка­дэц­кі баль. 23 снеж­ня ў Па­ла­цы ку­ль­ту­ры воб­лас­ці пра­йшоў аб­лас­ны На­ва­год­ні баль, у якім пры­ма­лі удзел 50 юна­коў і дзяў­чат — пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд, кон­кур­саў, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў. 25 снеж­ня ў па­рку ў Пад­ні­кол­лі ад­бу­дзец­ца га­рад­ское ся­мей­нае свя­та “Ча­раў­ніц­тва ў на­ва­год­нім па­рку”. Упер­шы­ню ў воб­лас­ці ў кі­на­тэ­атры “Чыр­во­ная зор­ка” 24 і 25 снеж­ня ад­бу­дзец­ца інтэ­рак­тыў­ны му­ль­ты­ме­дый­ны спек­такль “Шко­ла ча­раў­ні­коў”. 28 снеж­ня ў Кас­цю­ко­ві­чах у рам­ках на­ва­год­ніх ме­рап­ры­емстваў ад­кры­ецца но­вы Ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры. 29 снеж­ня на ба­зе Па­ла­ца ку­ль­ту­ры воб­лас­ці ад­бу­дзец­ца свя­та для дзя­цей з усёй воб­лас­ці. Рэ­зі­дэн­цыі Дзе­да Ма­ро­за бу­дуць пра­ца­ваць у Баб­руй­скім, Го­рац­кім, Клі­чаў­скім, Кас­цю­ко­віц­кім, Хо­цім­скім ра­ёнах. У Ча­вус­кім ра­ёне про­йдзе ка­ляд­ны кір­маш “Да нас гру­кае Но­вы год”.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ