Да Адзі­на­га дня інфар­ма­ван­ня

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

22 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з су­пра­цоў­ні­ка­мі ўста­но­вы ў рам­ках Адзі­на­га дня інфар­ма­ван­ня.

Тэ­ма вы­сту­пу мі­ніс­тра ме­ла на­зву “Кан­сты­ту­цыя Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — па­лі­ты­ка-пра­ва­вы фун­да­мент адзін­ства на­ро­да і яго са­цы­яль­най аб­аро­не­нас­ці”. Ана­то­лій Мар­ке­віч рас­па­вёў аб эта­пах ста­наў­лен­ня на­шай дзяр­жа­вы як су­ве­рэн­най кра­іны і вя­ду­чай ро­лі ў гэ­тым Га­лоў­на­га за­ко­на. На­га­даў аб рэ­фе­рэн­ду­мах, якія пра­во­дзі­лі­ся ў 1995, 1996 і 2004 га­дах, спы­ніў­ся на бу­ду­чых зме­нах у Асноў­ны за­кон, якія бу­дуць вы­но­сіц­ца на рэ­фе­рэн­дум 2022 го­да.

Па сло­вах ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі Аляк­сан­дра Ні­кі­ты, вы­ступ быў ці­ка­вы, сус­трэ­ча пра­йшла ў доб­ра­зыч­лі­вай цёп­лай атмас­фе­ры, слу­ха­чы не бы­лі аб­ме­жа­ва­ны не­йкі­мі рам­ка­мі і ме­лі маг­чы­масць за­даць пы­тан­ні на са­мыя роз­ныя тэ­мы, кштал­ту за­роб­каў, вак­цы­на­цыі, жыл­ля. То-бок мі­ністр да­ска­на­ла ад­ка­заў і на тыя надзён­ныя пы­тан­ні, якія хва­лю­юць гра­ма­дзян на­шай кра­іны.