Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Па­мяць аб тра­ге­дыі на­ро­даў
На­пры­кан­цы 1941 го­да ма­са­выя рэ­прэ­сіі гіт­ле­раў­цаў у Мін­ску вы­йшлі на но­вы ўзро­вень — ра­ней го­рад ужо зве­даў здзе­кі з ва­енна­па­лон­ных, пуб­ліч­ныя па­ве­шан­ні пад­по­льш­чы­каў і рас­стрэ­лы вяз­няў ге­та. Ця­пер жа ў Мінск па­ча­лі пры­бы­ваць па чы­гун­цы эша­ло­ны з яўрэ­ямі, дэ­пар­та­ва­ны­мі з са­мой Гер­ма­ніі, а так­са­ма Аўстрыі ды Чэ­хас­ла­ва­кіі. Гэ­тых лю­дзей пе­ра­кон­ва­лі, што яны едуць на ўсход, каб пра­ца­ваць, але на­сам­рэч усіх іх ча­ка­ла зніш­чэн­не.
Дру­гое жыц­цё ста­рой кі­нас­туж­кі
Бе­ла­рус­кае кі­но на­блі­жа­ецца да ста­га­до­ва­га юбі­лею. А бы­ло яно ка­лі­сь­ці і чор­на-бе­лым, і ня­мым, по­тым на­бы­ва­ла ко­лер, гук, з раз­віц­цём тэх­на­ло­гій мя­ня­ла стужку на ліч­бу… З са­мі­мі фі­ль­ма­мі змя­ня­лі­ся і экра­ны, на якіх іх па­каз­ва­юць, — за апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі тэх­ні­ка імклі­ва ру­шы­ла на­пе­рад. А як ця­пер па­гля­дзець ста­ры фі­льм ды ў доб­рай якас­ці? Ка­лі про­ста пе­ра­вес­ці стужку ў ліч­ба­вы фар­мат — вы­нік не па­ра­дуе. На­ту­ра­ль­на, што ў пэў­ны мо­мант і на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме” па­ўста­ла пы­тан­не пра рэ­стаў­ра­цыю кі­на­фон­ду, і ме­на­ві­та ў гэ­тым 2021 го­дзе па­ча­ла­ся сіс­тэм­ная і мэ­та­на­кі­ра­ва­ная пра­ца. Сё­ле­та бы­ло ад­рэс­таў­ра­ва­на 16 карцін, якія та­кім чы­нам атры­ма­лі сап­раў­ды дру­гое жыц­цё.
Клопат аб работніках на першым месцы
16 снеж­ня дэ­ле­га­цыя Бе­ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га са­юза ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му на­ве­да­ла Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры з мэ­тай пад­пі­сан­ня та­рыф­на­га па­гад­нен­ня на 2022—2024 га­ды.
Но­вы дом для скар­бні­цы мас­тац­тва
17 снеж­ня ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё но­вых Вы­ста­вач­на­га і Рэ­стаў­ра­цый­на­га кар­пу­соў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. У ме­рап­ры­емстве пры­няў удзел мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч. Як адзна­чыў мі­ністр, ідэя ства­рэн­ня адзі­на­га му­зей­на­га ком­плек­су ў цэн­тры ста­лі­цы ўзнік­ла ў па­чат­ку 2000-х. У вы­ні­ку му­зей на­быў но­выя вы­ста­вач­ныя за­лы, дэ­па­зі­та­рый, рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні, фон­дас­хо­віш­чы, па­мяш­кан­ні на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі, кні­гар­ню з зо­най ка­фэ і су­ве­нір­ную кра­му. Якас­на ўдас­ка­на­ле­ная му­зей­ная інфрас­трук­ту­ра, ство­ра­нае без­ба­р’ер­нае ася­род­дзе. На да­дзе­ным эта­пе ў бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыю ўкла­дзе­на трыц­цаць во­сем мі­ль­ёнаў руб­лёў. Ця­пер На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей — гэ­та вя­ліз­ная арт-пра­сто­ра, дзе на­вед­ва­ль­ні­ку бу­дзе кам­фор­тна пра­вес­ці ўвесь дзень.
Чалавек-аркестр, чалавек-анталогія
На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Мі­ха­іл Фін­берг ва ўсе ча­сы быў сво­еа­саб­лі­вым ма­яком ся­род бур­лі­вых хваль-стру­ме­няў му­зыч­на­га мэй­нстры­му.
Сустрэчы праз Zoom, або Што такое скрапбукінг?
Усе­агу­ль­ны і ўсю­ды­існы інтэр­нэт ад­цяг­вае ўва­гу мно­гіх ад тра­ды­цый­на­га чы­тан­ня — мяр­кую гэ­та на­ват аса­біс­та па са­бе, вы­ха­ва­ным на па­ва­зе да па­пя­ро­вых кніг у вя­лі­кай ба­ць­коў­скай біб­лі­ятэ­цы. Што ўжо та­ды ка­заць пра тых сён­няш­ніх дзя­цей і пад­лет­каў, якія, маг­чы­ма, ужо і не за­спе­лі ў сва­іх га­рад­скіх ква­тэ­рах збо­раў кла­сі­каў, та­моў на­ву­ко­вай фан­тас­ты­кі ці вы­дан­няў з се­рыі за­меж­на­га дэ­тэк­ты­ву, саб­ра­ных яшчэ іх ба­ць­ка­мі. Так што пры­шчап­ляць ма­ле­нь­кім і ста­лым чы­та­чам лю­боў да чы­тан­ня кніг сён­ня, у эпо­ху най­ноў­шых ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій, айчын­ным біб­лі­ятэ­ка­рам скла­да­на, цяж­ка — і ў той жа час не­абход­на і ве­ль­мі важ­на. На­ко­ль­кі яны з гэ­тай за­да­чай спраў­ля­юцца, якія ці­ка­выя біб­лі­ятэч­ныя пра­екты ла­дзяць для сва­іх на­вед­ва­ль­ні­каў, чым за­ваб­лі­ва­юць да ся­бе но­вых чы­та­чоў — пра ўсё гэ­та да­ве­да­ла­ся “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў шэ­раг ра­ённых кніж­ніц Бе­ла­ру­сі.
Спад­чы­на ад ма­ці
У ся­м’і Зі­ны Брат­коў­скай ніх­то ў сфе­ры ку­ль­ту­ры не пра­ца­ваў. Пра­ўда, ма­ма ў ма­ла­дос­ці актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці і ве­ль­мі хо­ра­ша спя­ва­ла. Ме­на­ві­та ад яе дзяў­чын­ка атры­ма­ла ў спад­чы­ну слых і го­лас. Але ды­япа­зон ці­каў­нас­цяў быў до­сыць шы­ро­кі. Зі­на за­йма­ла­ся ў гур­тках спар­тыў­най ра­дыё­пе­лен­га­цыі, ды­ва­нап­ля­цен­ня, апра­цоў­кі драў­ні­ны, на­вед­ва­ла тан­ца­ва­ль­ны і ва­ка­ль­ны гур­ткі, бра­ла ўдзел у на­род­най сту­дыі апе­рэ­ты “Рам­па” ды ўзор­ным му­зыч­ным тэ­атры “Па­пя­ро­вая фан­та­зія” ў Па­ла­цы ку­ль­ту­ры энер­ге­ты­каў (ПКЭ).
Пагадаць на часнаку
26 ліс­та­па­да ў ад­дзе­ле ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры го­ра­да Ашмя­ны пра­йшла аб­ра­да­вая пра­гра­ма “Пі­лі­паў­ка на па­ро­зе”. Ме­рап­ры­емства ста­ла час­ткай доў­га­тэр­мі­но­ва­га этнаг­ра­фіч­на­га пра­екта “Без ко­ра­ня і па­лын не рас­це”.
У госці да музычна-снежнай каралевы
Да ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят амаль кож­ны твор­чы ка­лек­тыў рых­туе прэм’еру. Ад­ной з пер­шых свой пад­ару­нак для дзя­цей і да­рос­лых пра­па­на­ва­ла Тэ­атра­ль­ная кам­па­нія “Мю­зік­Лэнд”, па­ста­віў­шы му­зыч­ную каз­ку “Та­ямні­ца Снеж­най ка­ра­ле­вы”.
Шакалад, абрады і жанчына sola
На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы рых­туе гле­да­чам да свят ажно тры прэм’еры за­пар, пры­чым дзве з іх ад­бу­дуц­ца ў адзін дзень, па звык­лым тэ­атра­ль­ным пры­нцы­пе: ра­ні­ца — ве­чар. Так, сён­ня і за­ўтра зран­ку тут ажы­ве ка­зач­ная “Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва”. Уве­ча­ры, так­са­ма два дні за­пар, пуб­лі­ка апы­нец­ца на “Скры­жа­ван­ні”, а 23 і 24 снеж­ня яе ча­кае Donna sola.
Кінааматараў узнагародзілі прызамі ў Полацку
За­ключ­ныя ме­рап­ры­емствы VIII Рэ­спуб­лі­кан­ска­га ад­кры­та­га кон­кур­су ама­тар­скіх фі­ль­маў імя Юрыя Та­ры­ча “Я зды­маю кі­но” пра­йшлі 10–11 снеж­ня ў ста­ра­жыт­ным По­ла­цку. На ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ў Цэн­тры ку­ль­ту­ры “По­лацк” бы­лі ўру­ча­ны Гран-пры і дып­ло­мы ў ся­мі на­мі­на­цы­ях. Сё­ле­та на ўдзел у кон­кур­се бы­ло пад­адзе­на 178 ра­бот з ча­ты­рох кра­ін.
Святочныя сюрпрызы-падарункі
Ка­ляд­на-на­ва­год­ні му­зыч­на-тэ­атра­ль­ны ма­ра­фон па­чы­нае свой бег ужо сён­ня-за­ўтра. Ці­ка­вых пра­ектаў, пад­рых­та­ва­ных твор­чы­мі ка­лек­ты­ва­мі, — про­ць­ма. Кож­ны змо­жа знай­сці што­сь­ці не то­ль­кі за­баў­ля­ль­нае, але і, што асаб­лі­ва акту­аль­на для дзі­ця­чай аўды­то­рыі, ад­на­ча­со­ва асвет­ніц­кае, скі­ра­ва­нае на вы­ха­ван­не ду­шы і роз­уму.
Напішыце Дзеду Марозу!
Амаль два га­ды як ня­ма ма­ёй ма­ці. То­ль­кі ця­пер раз­умею, на­ко­ль­кі моц­ным ча­ла­ве­кам яна бы­ла. Не па­мя­таю, да пры­кла­ду, каб ма­ці ка­лі-не­будзь пла­ка­ла. Аўта­ры­тэт ме­ла не­звы­чай­ны. Ка­лі я гу­ляў з ёю па мік­ра­ра­ёне, з усіх ба­коў чуў: “Доб­ры дзень, Та­ма­ра Аляк­сан­драў­на!”, “Як жыц­цё?”, “Як зда­роў­е?” Ві­та­лі­ся яе бы­лыя вуч­ні: сі­выя дзя­ды, ка­бе­ты ся­рэд­ня­га ве­ку, ма­ла­дыя хлоп­цы і дзяў­ча­ты. Бы­ва­ла, што з ад­ной ся­м’і яна ву­чы­ла і ба­ць­ку, і яго сы­на, і яго ўну­ка. Ву­чы­ла ма­ці і мя­не: чы­таць, пры­бі­раць ха­ту, са­дзіць і ка­паць бу­ль­бу, збі­раць яга­ды, лю­біць лю­дзей і жыц­цё. Мне пад­ава­ла­ся, ма­ці не ве­ль­мі ша­на­ва­ла мае твор­чыя ста­ран­ні. Але за па­ру дзён да сы­хо­ду ска­за­ла, што ў жур­на­ліс­ты­цы і лі­та­ра­ту­ры я ад­быў­ся. Бо­ль­ша­га пры­знан­ня і не ча­каю. Ад­нак рас­па­вес­ці ха­чу пра іншае. Пра вы­пад­ко­васць як склад­нік за­ка­на­мер­нас­ці.
Настальгія па сапраўднаму
Сён­ня госць шос­тай па­ла­сы “К” — пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, за­гад­чык ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва БДАМ, За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, лаў­рэ­ат дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір ЗІН­КЕ­ВІЧ.
Жыў-шыў кравец…
9 снеж­ня на­ша­му сла­ву­та­му скан­сэ­ну пад Мін­скам споў­ні­ла­ся 45 га­доў. З на­го­ды юбі­лею яго ка­лек­тыў пра­вёў пад эгі­дай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры рэ­спуб­лі­кан­скую на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ную кан­фе­рэн­цыю «Па­мяць про­дкаў праз му­зей­ны свет (мі­ну­лае, су­час­насць і бу­ду­чы­ня му­зе­яў пад ад­кры­тым не­бам)» і ўра­чыс­та ад­крыў но­вую экс­па­зі­цыю.
Нашы вышыванкі — у Чыкага
Амаль 20 га­доў за­й­ма­ецца вы­шы­ван­нем воп­рат­кі ў на­цы­яна­ль­ным бе­ла­рус­кім сты­лі Ма­ры­на Ба­ні­фа­ць­ева. Жы­хар­ка Коб­ры­на ста­ла ад­ной з пер­шых у Бе­ла­ру­сі, хто па­чаў за­ймац­ца ад­ра­джэн­нем этніч­най мо­ды. А сё­ле­та яе “вы­шы­ван­кі” за­ва­ява­лі Чы­ка­га (ЗША) і Анта­лію (Тур­цыя).
“Одна, но пламенная страсть” — Музыка
Те­ле­фа­на­ваў я яму за два тыд­ні да яго ад­лё­ту ў не­ва­раць, а да­клад­на — 27 ліс­та­па­да. На­го­дай бы­лі прэм’ерныя па­ка­зы і па­ўто­ры кан­цэр­таў “Аркес­тра Бе­ла­ру­сі”, ство­ра­на­га ім у 1987-м “АБ”, — па­ва­га і па­клон чул­лі­вых кі­раў­ні­коў ка­на­ла БТ-3 да Ма­эстра. Ве­да­ючы Мі­ха­іла Фін­бер­га з 1966 го­да, свед­чу, што ў дру­гой па­ло­ве жыц­ця ў яго бы­ла, ка­жу­чы сло­ва­мі рус­ка­га па­эта,
Блуканні па гушчарах дарэмнымі не былі...
Пі­шу­чы пра гіс­то­рыю ва­лан­цёр­ска­га ру­ху па ад­на­ўлен­ні па­ла­ца апош­ня­га мін­ска­га ва­яво­ды Ад­ама Хма­ры (№ 45, 2021), які раз­меш­ча­ны ў Сем­ка­ве, блі­зу Мін­ска, мы і пад­умаць не маг­лі, што не­ўза­ба­ве гэ­тая гіс­то­рыя бу­дзе мець ве­ль­мі ці­ка­вы і важ­ны пра­цяг у ста­ра­жыт­ным мяс­тэч­ку Ра­каў, што ў Ва­ло­жын­скім ра­ёне. І што тая пуб­лі­ка­цыя на­ро­дзіць цыкл арты­ку­лаў пра кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га. А так­са­ма та­ла­ку на ра­каў­скіх мо­гіл­ках і кан­фе­рэн­цыю-кан­цэрт у Дзень на­ро­дзі­наў кам­па­зі­та­ра, да арга­ні­за­цыі якіх са­мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не мае на­ша га­зе­та.
Як адазвалася наша кіна-слова
(За­кан­чэн­не, па­ча­так у №50)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»