Чалавек-аркестр, чалавек-анталогія

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Мі­ха­іл Фін­берг ва ўсе ча­сы быў сво­еа­саб­лі­вым ма­яком ся­род бур­лі­вых хваль-стру­ме­няў му­зыч­на­га мэй­нстры­му.

/i/content/pi/cult/882/18692/18.jpgСпа­чат­ку — аркестр цыр­ка з яркім джа­за­вым па­сы­лам, тра­ды­цыі яко­га за­кла­даў у гэ­тым ка­лек­ты­ве ды­ры­жор Ба­рыс Рай­скі. По­тым Ма­эстра ства­рыў Кан­цэр­тны аркестр, які пры ўсіх зме­нах сва­ёй на­звы быў вя­до­мы як аркестр Фін­бер­га — пра­ктыч­на “імян­ны” ка­лек­тыў, што на­сіў імя свай­го кі­раў­ні­ка яшчэ пры яго­ным жыц­ці, пры­чым лі­та­ра­ль­на з са­ма­га па­чат­ку свай­го існа­ван­ня.

Пэў­ны час Мі­ха­іл Якаў­ле­віч “рыф­ма­ваў­ся” з вя­до­май мас­коў­скай тэ­ле­праг­ра­май “Уга­дай ме­ло­дыю”, бо аркестр пад яго кі­раў­ніц­твам пра­вёў не­ка­ль­кі дзя­сят­каў яе вы­пус­каў, што вы­хо­дзі­лі ў прайм-тайм. Жа­дан­не па­пу­ля­ры­за­ваць бе­ла­рус­кую эстра­ду і яе раз­віц­цё ва ўлон­ні сус­вет­най пры­вя­лі ма­эстра да На­цы­яна­ль­на­га фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай пес­ні і па­эзіі ў Ма­ла­дзеч­не і да Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”: фін­бер­гаў­скі ка­лек­тыў быў не про­ста іх за­ўзя­тым удзе­ль­ні­кам, а сап­раў­дным стрыж­нем тых фес­ты­ва­ль­ных імпрэз, ва­кол якіх прэ­зен­та­ва­лі­ся іншыя ме­рап­ры­емствы.

А ко­ль­кі на­ма­ган­няў бы­ло ад­да­дзе­на шмат­лі­кім фес­ты­ва­лям бе­ла­рус­кай ка­мер­най му­зы­кі, што ла­дзі­лі­ся ў ма­лых га­ра­дах! Усё гэ­та па­чы­на­ла­ся яшчэ ў тыя га­ды, ка­лі Ня­свіж­скі па­лац, Мір­скі за­мак ды іншыя на сён­ня ра­ры­тэт­ныя гіс­та­рыч­ныя мясц­іны не бы­лі дзей­сна ўклю­ча­ны ў ку­ль­тур­ную арбі­ту кра­іны, і Фін­берг свя­до­ма звяр­таў­ся да ад­ра­джэн­ня за­бы­тых “за­мка­вых” му­зыч­ных тра­ды­цый. І сі­ла­мі сва­іх му­зы­кан­таў уз­ні­маў з не­быц­ця не то­ль­кі архіў­ныя тво­ры, але і прад­стаў­ляў слу­ха­чу най­ноў­шыя, за­моў­ле­ныя бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам. Та­кім чы­нам Мі­ха­іл Фін­берг ства­рыў не­ка­ль­кі раз­на­жан­ра­вых, роз­нас­ты­лё­вых му­зыч­ных анта­ло­гій. Ды ён і сам — сап­раў­дная анта­ло­гія бе­ла­рус­кай му­зы­кі.

І яшчэ. Увесь трыц­ца­ці­га­до­вы шлях га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра” Мі­ха­іл Якаў­ле­віч быў яе сап­раў­дным сяб­рам, пры­ма­ючы актыў­ны ўдзел у ра­бо­це рэ­дак­цый­най ка­ле­гіі, пад­трым­лі­ва­ючы нас і сло­вам, і спра­вай. Ён і для гэ­та­га зна­хо­дзіў час. Ка­лек­тыў “К” смут­куе раз­ам з усёй му­зыч­най гра­мад­скас­цю і пры­хі­ль­ні­ка­мі та­лен­ту гэ­тай надзвы­чай­на яркай, ле­ген­дар­най Асо­бы, ду­ша якой ад­ля­це­ла ў Кос­мас...