Но­вы дом для скар­бні­цы мас­тац­тва

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

17 снеж­ня ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё но­вых Вы­ста­вач­на­га і Рэ­стаў­ра­цый­на­га кар­пу­соў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. У ме­рап­ры­емстве пры­няў удзел мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч. Як адзна­чыў мі­ністр, ідэя ства­рэн­ня адзі­на­га му­зей­на­га ком­плек­су ў цэн­тры ста­лі­цы ўзнік­ла ў па­чат­ку 2000-х. У вы­ні­ку му­зей на­быў но­выя вы­ста­вач­ныя за­лы, дэ­па­зі­та­рый, рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні, фон­дас­хо­віш­чы, па­мяш­кан­ні на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі, кні­гар­ню з зо­най ка­фэ і су­ве­нір­ную кра­му. Якас­на ўдас­ка­на­ле­ная му­зей­ная інфрас­трук­ту­ра, ство­ра­нае без­ба­р’ер­нае ася­род­дзе. На да­дзе­ным эта­пе ў бу­даў­ніц­тва і рэ­кан­струк­цыю ўкла­дзе­на трыц­цаць во­сем мі­ль­ёнаў руб­лёў. Ця­пер На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей — гэ­та вя­ліз­ная арт-пра­сто­ра, дзе на­вед­ва­ль­ні­ку бу­дзе кам­фор­тна пра­вес­ці ўвесь дзень.

/i/content/pi/cult/882/18691/15.jpgСу­час­ная ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за дасць маг­чы­масць раз­ві­ваць вы­ста­вач­ную і асвет­ніц­кую дзей­насць, знач­на па­шы­рыць маг­чы­мас­ці за­ха­ван­ня і рэ­стаў­ра­цыі тво­раў мас­тац­тва. У но­вым вы­ста­вач­ным кор­пу­се ўва­зе на­вед­ва­ль­ні­каў прад­стаў­ле­ныя вы­ста­вы “Рух Зям­лі” і “Вы­ра­та­ва­ныя мас­тац­кія каш­тоў­нас­ці”.

Па­сля за­вяр­шэн­ня ўсіх рэ­стаў­ра­цый­ных і бу­даў­ні­чых ра­бот му­зей­ны квар­тал На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь бу­дзе мець на­ступ­ную струк­ту­ру: Га­лоў­ны кор­пус (бу­ды­нак па ву­лі­цы Ле­ні­на, 20), Ад­мі­ніс­тра­цый­ны кор­пус (бу­ды­нак па ву­лі­цы Ле­ні­на, 22), Вы­ста­вач­ны кор­пус (бу­ды­нак па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, 24) і Рэ­стаў­ра­цый­ны кор­пус (бу­ды­нак па ву­лі­цы Кі­ра­ва, 25). Усе яны бу­дуць злу­ча­ныя пе­ра­ход­ны­мі га­ле­рэ­ямі. У цэн­тры ком­плек­су раз­мес­ціц­ца ўту­ль­ны дво­рык са ску­льп­ту­ра­мі.

/i/content/pi/cult/882/18691/16.jpgУвод у экс­плу­ата­цыю пер­шай чар­гі му­зей­на­га ком­плек­су На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь знач­на па­ляп­шае ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў і, па сут­нас­ці, за­клад­вае пад­му­рак для буй­но­га рэ­стаў­ра­цый­на­га цэн­тра. Па­сля рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка па ву­лі­цы Кі­ра­ва, 25 у ім вы­дзе­ле­ныя да­дат­ко­выя па­мяш­кан­ні для на­ву­ко­ва-да­след­чых і рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў му­зея.

Дзя­ку­ючы ча­тыр­нац­ца­ці но­вым па­мяш­кан­ням плош­ча рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў па­вя­лі­чы­ла­ся да 1398 м2. У агу­ль­ную ко­ль­касць па­мяш­кан­няў Рэ­стаў­ра­цый­на­га цэн­тра ўва­хо­дзяць ча­ты­ры май­стэр­ні па рэ­стаў­ра­цыі алей­на­га жы­ва­пі­су, ча­ты­ры май­стэр­ні сек­та­ра рэ­стаў­ра­цыі ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і ча­ты­ры май­стэр­ні сек­та­ра рэ­стаў­ра­цыі дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, у тым лі­ку май­стэр­ні па рэ­стаў­ра­цыі прад­ме­таў з тка­ні­ны, ме­та­лу, дрэ­ва і фар­фо­ру, а так­са­ма май­стэр­ня для па­крыц­ця ла­кам і май­стэр­ня для рэ­стаў­ра­цыі вя­лі­ка­фар­мат­на­га жы­ва­пі­су.

/i/content/pi/cult/882/18691/17.jpgАкра­мя май­стэр­няў, у Рэ­стаў­ра­цый­ным кор­пу­се раз­меш­ча­ныя во­сем но­вых фон­дас­хо­віш­чаў, аб­ста­ля­ва­ных спе­цы­яль­ны­мі сіс­тэ­ма­мі за­хоў­ван­ня му­зей­ных прад­ме­таў і ка­лек­цый. Му­зей­ная біб­лі­ятэ­ка за­ня­ла но­вае па­мяш­кан­не з асоб­ным кні­гас­хо­віш­чам, аб­ста­ля­ва­ным су­час­ны­мі ма­бі­ль­ны­мі сіс­тэ­ма­мі за­хоў­ван­ня, і чы­та­ль­най за­лай з кам­п'ю­та­ры­за­ва­ны­мі пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі. У двух па­мяш­кан­нях агу­ль­най плош­чай 164 м2 раз­меш­ча­ныя со­рак ты­сяч адзі­нак кніг і пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў.

У рам­ках ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця но­вых кар­пу­соў му­зея падзя­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за знач­ны ўклад у за­ха­ван­не на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры бы­ла вы­не­се­ная на­мес­ні­ку ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай і асвет­ніц­кай ра­бо­це На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га музея Свят­ла­не Анэй­ка і ды­рэк­та­ру УП “Рэ­маў­та­дор Са­вец­ка­га ра­ёна го­ра­да Мін­ска” Дзміт­рыю Ру­сі­ну. Га­на­ро­вай гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за знач­ны аса­біс­ты ўклад у за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыю на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва быў уз­на­га­ро­джа­ны на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Сяр­гей Са­ра­кач. Так­са­ма га­на­ро­вай гра­ма­тай за знач­ны ўклад у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка-рас­ійскіх ку­ль­тур­ных су­вя­зяў уз­на­га­ро­джа­ная ды­рэк­тар Дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-мас­тац­ка­га і лі­та­ра­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка “Аб­рам­ца­ва” (Рас­ійская Фе­дэ­ра­цыя) Але­на Ва­ро­ні­на.