На мерапрыемстве гасцей чакалі фотазоны, майстар-класы, творчыя выставы народных рамёстваў. У канцэрце прымалі ўдзел балет А.Шамровай, старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, акцёры тэатра і кіно Алеся Пухавая і Аляксандр Вергуноў, вакальная група “Беларусы”, заслужаны народны калектыў народных інструментаў “Каралі” і найлепшыя творчыя калектывы Барысаўскага раёна.
За гэты год у Барысаве, як і належыць культурнай сталіцы, адбылося мноства мерапрыемстваў. Актыўна бралі на сябе ролю іх арганізатара і прымаючага боку Барысаўскі Палац культуры імя М.Горкага, Стара-Барысаўскі сельскі Дом культуры, раённы Цэнтр народнай творчасці, Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева, галерэі “З’ява” і “Праменад”.
Сапраўды, горад на працягу года прыкладаў усе сілы для таго, каб яго жыхары і госці змаглі адчуць радасць ад сустрэч з самымі рознымі калектывамі, творцамі і талентамі.