Клопат аб работніках на першым месцы

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

16 снеж­ня дэ­ле­га­цыя Бе­ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га са­юза ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му на­ве­да­ла Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры з мэ­тай пад­пі­сан­ня та­рыф­на­га па­гад­нен­ня на 2022—2024 га­ды.

/i/content/pi/cult/882/18687/14.jpgМі­ністр Ана­то­лій Мар­ке­віч пры­ві­таў ка­лег, якія рас­пра­цоў­ва­лі гэ­ты да­ку­мент. Стар­шы­ня пра­фса­юза Тац­ця­на Фі­лі­мо­на­ва адзна­чы­ла са­цы­яль­на-ары­ента­ва­ную на­кі­ра­ва­насць ра­бо­ты мі­ніс­тэр­ства. Па яе сло­вах, гэ­та да­зво­ліць су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі да­сяг­нуць мно­гіх па­стаў­ле­ных мэт, на­кі­ра­ва­ных у пер­шую чар­гу на да­бра­быт су­пра­цоў­ні­каў га­лі­ны ку­ль­ту­ры.

Тац­ця­на Ва­сі­ль­еўна адзна­чы­ла, што но­вае та­рыф­нае па­гад­нен­не за­ха­ва­ла ра­ней­шыя га­ран­тыі для ра­бот­ні­каў і на­ват да­зво­лі­ла зра­біць ча­ла­ве­ка на мес­цы бо­льш аб­аро­не­ным. Рас­пра­ца­ва­на 13 но­вых пун­ктаў. Сціс­ла аб са­мых важ­ных з іх. Ка­лі най­ма­ль­нік ад­праў­ляе ра­бот­ні­ка на пра­стой з пры­чы­ны эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сі­ту­ацыі, то ра­бот­ні­ку аплач­ва­ецца ад­па­чы­нак у па­ме­ры 100% та­рыф­най стаў­кі. Акра­мя та­го, ця­пер ра­бот­ні­ку да­ецца па­ўна­вар­тас­ны сва­бод­ны дзень ад­па­чын­ку за лю­бы тэр­мін пра­цы пад­час афі­цый­на­га вы­ход­на­га. Пры ска­ра­чэн­ні шта­та арга­ні­за­цыі, ка­лі ў ёй пра­цуе двое ра­бот­ні­каў-су­жан­цаў, не­ль­га зва­ль­няць ад­ра­зу два­іх, ха­ця б ад­на­го трэ­ба па­кі­нуць. Так­са­ма ўне­се­на нор­ма, каб пры на­яўнас­ці бю­джэт­ных срод­каў за­ма­цоў­ва­ла­ся над­баў­ка па кан­трак­це ў 50 пра­цэн­таў. За­ма­ца­ва­на пан­яцце доб­ра­сум­лен­на­га ра­бот­ні­ка — гэ­та ча­ла­век, які не да­пус­кае па­ру­шэн­ня пра­цоў­най і вы­ка­на­ль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны і не мае дыс­цып­лі­нар­ных спаг­нан­няў на пра­ця­гу го­да, якія па­пя­рэд­ні­ча­юць да­це за­кан­чэн­ня кан­трак­та. Так­са­ма па­вя­лі­ча­на ко­ль­касць дзён ад­гу­лу з за­ха­ван­нем або без за­ха­ван­ня за­ра­бот­най пла­ты з ад­на­го да трох. Ця­пер най­ма­ль­ні­кі змо­гуць прад­астаў­ляць аплач­ва­ль­ны са­цы­яль­ны вод­пуск пры на­яўнас­ці бю­джэт­ных срод­каў. Па­шы­ра­ны пе­ра­лік не­аплач­ва­ль­ных са­цы­яль­ных вод­пус­каў. Пры ўдзе­ле ў спар­та­кі­ядах за­хоў­ва­ецца ся­рэд­ні за­ро­бак ра­бот­ні­ка на мо­мант іх пра­вя­дзен­ня і аплач­ва­ецца пра­езд. З ма­ла­ды­мі спе­цы­яліс­та­мі кан­трак­ты бу­дуць за­клю­чац­ца то­ль­кі з іх зго­ды. Ім бу­дзе да­вац­ца ў гэ­тым вы­пад­ку над­баў­ка ў не менш як 30% ад акла­ду.

У кан­цы ме­рап­ры­емства Ана­то­лій Ме­чыс­ла­ва­віч адзна­чыў вя­лі­кую пра­ве­дзе­ную пра­цу і за­ўва­жыў, што пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы за­ўсё­ды ад­чу­ва­юць пад­трым­ку пра­фса­юзаў. Па­сля ад­бы­ло­ся пад­пі­сан­не па­гад­нен­ня аб­одву­ма ба­ка­мі. На раз­ві­тан­не дэ­ле­га­цыя пра­фса­юзаў пад­ары­ла мі­ніс­тэр­ству не­вя­лі­кую на­ва­год­нюю ёлку, а мі­ністр па­він­ша­ваў ка­лег з над­ыхо­дзя­чы­мі свя­та­мі.