Гле­дзя­чы ў бу­ду­чы­ню

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

14 снеж­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

10 снеж­ня бы­лі пад­ве­дзе­ныя вы­ні­кі Між­на­род­на­га кон­кур­су пі­яніс­таў “Мінск-2021”. А ў Між­на­род­ным дзі­ця­чым кон­кур­се “Му­зы­ка надзеі”, што пра­хо­дзіў у Го­ме­лі, удзе­ль­ні­ча­лі дзе­вя­нос­та во­сем юных му­зы­кан­таў, лаў­рэ­аты бы­лі на­зва­ныя так­са­ма 10 снеж­ня. Ула­да­ль­ні­цай Гран-пры ста­ла ву­ча­ні­ца Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Са­фія Крат (га­бой). Так­са­ма пад­ве­дзе­ныя вы­ні­кі агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су рэ­алі­за­ва­ных пра­ектаў па­тры­ятыч­най тэ­ма­ты­кі, не­ўза­ба­ве мае ад­быц­ца цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў.

15 снеж­ня ў рам­ках Рэ­спуб­лі­кан­скай да­бра­чын­най акцыі “На­шы дзе­ці” ў ста­ліч­ным Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры эстра­ды пра­йшла на­ва­год­няя пра­гра­ма з прэ­м’ер­ным па­ка­зам інтэ­рак­тыў­най каз­кі “Ча­роў­нае сло­ва”. На прад­стаў­лен­не бы­лі за­про­ша­ныя вуч­ні ўста­ноў ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры з усіх рэ­гі­ёнаў кра­іны і дзе­ці су­пра­цоў­ні­каў уста­ноў ку­ль­ту­ры. Гле­да­ча­мі прад­стаў­лен­ня ста­лі так­са­ма дзе­ці са шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных се­м’яў, пе­ра­мож­цы кон­кур­саў і алім­пі­яд га­рад­ско­га, рэ­спуб­лі­кан­ска­га і між­на­род­на­га ўзроў­няў. Ма­ле­нь­кім гас­цям свя­та бы­лі ўру­ча­ныя пад­арун­кі ад Бе­ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га са­юза ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му.