Напішыце Дзеду Марозу!

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Амаль два га­ды як ня­ма ма­ёй ма­ці. То­ль­кі ця­пер раз­умею, на­ко­ль­кі моц­ным ча­ла­ве­кам яна бы­ла. Не па­мя­таю, да пры­кла­ду, каб ма­ці ка­лі-не­будзь пла­ка­ла. Аўта­ры­тэт ме­ла не­звы­чай­ны. Ка­лі я гу­ляў з ёю па мік­ра­ра­ёне, з усіх ба­коў чуў: “Доб­ры дзень, Та­ма­ра Аляк­сан­драў­на!”, “Як жыц­цё?”, “Як зда­роў­е?” Ві­та­лі­ся яе бы­лыя вуч­ні: сі­выя дзя­ды, ка­бе­ты ся­рэд­ня­га ве­ку, ма­ла­дыя хлоп­цы і дзяў­ча­ты. Бы­ва­ла, што з ад­ной ся­м’і яна ву­чы­ла і ба­ць­ку, і яго сы­на, і яго ўну­ка. Ву­чы­ла ма­ці і мя­не: чы­таць, пры­бі­раць ха­ту, са­дзіць і ка­паць бу­ль­бу, збі­раць яга­ды, лю­біць лю­дзей і жыц­цё. Мне пад­ава­ла­ся, ма­ці не ве­ль­мі ша­на­ва­ла мае твор­чыя ста­ран­ні. Але за па­ру дзён да сы­хо­ду ска­за­ла, што ў жур­на­ліс­ты­цы і лі­та­ра­ту­ры я ад­быў­ся. Бо­ль­ша­га пры­знан­ня і не ча­каю. Ад­нак рас­па­вес­ці ха­чу пра іншае. Пра вы­пад­ко­васць як склад­нік за­ка­на­мер­нас­ці.

/i/content/pi/cult/882/18683/10.jpgНа па­чат­ку аку­па­цыі ма­ці бы­ло 13 га­доў. Не бу­ду рас­каз­ваць пра ця­жар тае па­ры. Бы­лі і ча­сі­ны ад­хлан­ня. Да пры­кла­ду, ад­ной­чы ў хлеў­чу­ку сва­іх вяс­ко­вых сва­якоў Сняж­ко­вых (ко­ліш­ні на­мес­нік Стар­шыні Саў­мі­на БССР Ні­на Сняж­ко­ва — так­са­ма на­ша да­ль­няя ро­дзіч­ка) яна знай­шла ку­фар, на­бі­ты кні­га­мі. Той ку­фар на­ват на маю бу­ду­чы­ню паў­плы­ваў у пэў­най сту­пе­ні. А лёс ма­ці быў вы­зна­ча­ны да­клад­на. Кніж­нае ба­гац­це на­ле­жа­ла сту­дэн­ту-фі­ло­ла­гу (пад­аец­ца, яго Мі­шам зва­лі). З пер­шых дзён Вя­лі­кай Айчын­най ён па­йшоў доб­ра­ахвот­ні­кам на фронт. А ма­ці па­ча­ла “за­глыб­ляц­ца” ў ку­фар. У вы­ні­ку без пра­блем па­сту­пі­ла ў Го­ме­льс­кі пед­інсты­тут імя Чка­ла­ва (ця­пер — уні­вер­сі­тэт Ска­ры­ны) і доў­га яшчэ здзіў­ля­ла ка­лег да­ска­на­лым ве­дан­нем сус­вет­най лі­та­ра­тур­най кла­сі­кі.

Ма­ці на­ву­чы­ла мя­не не то­ль­кі чы­таць, яна на­кі­роў­ва­ла маё чы­тан­не. Свае дзі­ця­чыя хва­ро­бы згад­ваю як шчас­лі­вы час ад­крыц­цяў. Мне, вы­зва­ле­на­му ад шко­лы, ма­ці пры­но­сі­ла з біб­лі­ятэк пад­шыў­кі ча­со­пі­саў. Ура­жан­не та­кое, што ме­на­ві­та та­ды я пра­чы­таў са­мае га­лоў­нае, а сён­ня то­ль­кі пе­ра­чыт­ваю. Сло­вам, вы­рас­ла тое, што вы­рас­ла. Да­рэ­чы, са спі­су лі­та­ра­ту­ры, рэ­ка­мен­да­ва­най ма­ці для май­го твор­ча­га ста­лен­ня, я не па­спеў пра­чы­таць яшчэ дзве кні­гі. Мой ку­фар па­куль не пус­ты.

Клас­ны кі­раў­нік 9 “Б” кла­са Лід­скай ся­рэд­няй шко­лы № 11 На­тал­ля Анаш­ке­віч лі­чыць, што чы­тан­не — пра­цэс свя­ты. Яна да­дае, што пад­час 130-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча яе вуч­ні на­ве­да­лі Дом Ва­лян­ці­на Таў­лая пры Лід­скім гіс­то­ры­ка-мас­тац­кім му­зеі. “Пад­лет­кі, — пі­ша спа­да­ры­ня На­тал­ля, — па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў інтэ­рак­тыў­ным ме­рап­ры­емстве “У біб­лі­ятэч­ны свет за­пра­шае Па­эт”. На­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік му­зея Алесь Хіт­рун за­пра­сіў у пад­арож­жа па мас­тац­кім све­це Баг­да­но­ві­ча. Та­кім чы­нам вуч­ні па­бы­ва­лі ў Мін­ску, Грод­не, Ярас­лаў­лі, Ві­ль­ні і Ялце, па­тры­ма­лі ў ру­ках фак­сі­мі­ль­нае вы­дан­не збор­ні­ка “Вя­нок”.

Пра­цяг­вае тэ­му біб­лі­ятэ­кар Жо­дзін­скай цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі Іры­на Ха­лю­ціч. Яна на­зва­ла Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча зор­ным па­этам. “То­ль­кі Бо­гам да­дзе­ны па­эт, — пі­ша спа­да­ры­ня Іры­на, — змог за та­кі ка­рот­кі час па­дара­ваць бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры сто­ль­кі пры­го­жых мас­тац­кіх воб­ра­заў і ўзба­га­ціць яе но­вы­мі па­этыч­ны­мі фар­ба­мі”. На ве­ча­ры­не, пры­све­ча­най па­эту, са­мыя актыў­ныя чы­та­чы атры­ма­лі “Зніч­кі” з вер­ша­ва­ны­мі рад­ка­мі Баг­да­но­ві­ча.

Пад­обныя акцыі прай­шлі ў сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка Ашмян­ска­га ра­ёна, у інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Дво­рыш­ча Лід­ска­га ра­ёна.

У Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы імя Янкі Ку­па­лы, па сло­вах біб­лі­ятэ­ка­ра Ка­ця­ры­ны Сан­да­ко­вай, пра­цуе вы­ста­ва твор­чых ра­бот лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі “Пры­га­жосць сва­імі ру­ка­мі”. У экс­па­зі­цыі — бо­льш за 20 тво­раў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. А май­стры­ха Ма­ры­на Аста­ні­на пра­вя­ла май­стар-клас па вы­ра­бе Ка­ляд­най зор­кі з па­пе­ры.

Пра­цы з лю­дзь­мі, што ма­юць інва­лід­насць, — тэ­ма не ад­на­го дня. Та­му ў рэ­дак­цый­най по­шце не зні­кае ліс­та­ван­не пра твор­часць ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Ку­ль­тар­га­ні­за­тар сек­та­ра па ра­бо­це ся­род дзя­цей Па­ла­ца мас­тац­тваў Баб­руй­ска На­тал­ля Да­ві­до­віч рас­па­вя­дае пра кан­цэр­тную пра­гра­му “Да­бры­ня вы­ра­туе свет!” для дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі слы­ху.

Яшчэ ад­на на­ві­на з Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тваў. За­гад­чык арга­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­на­га ад­дзе­ла ўста­но­вы На­тал­ля Чор­ная рас­па­вя­ла пра ўзна­га­ро­джан­не акты­ву Баб­руй­скай га­рад­ской арга­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня “Бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва інва­лі­даў” і актыў­ных сяб­раў інклю­зіў­на­га клу­ба зно­сін “Шчас­це­Ёсць”.

Цыкл ме­рап­ры­емстваў для лю­дзей з інва­лід­нас­цю пра­йшоў у сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Жуп­ра­ны. Лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі на­ве­да­лі до­ма біб­лі­ятэч­ныя ва­лан­цё­ры агра­га­рад­ка Ка­ль­чу­ны. Гэт­кую ж акцыю пра­вя­лі су­пра­цоў­ні­кі Ашмян­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. На­пі­са­ла пра гэ­та біб­лі­ятэ­кар Ка­ця­ры­на Чай­коў­ская.

Акцыя мі­ла­сэр­нас­ці пра­йшла і ў Свіс­лац­кай дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў. Дзе­ці раз­ам з пед­аго­гам На­тал­ляй Пуч­кі­най пад­рых­та­ва­лі ке­ра­міч­ныя цац­кі для сва­іх ра­вес­ні­каў з цэн­тра ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­юча­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі Свіс­лац­ка­га ра­ёна. Па­ве­да­мі­ла пра гэ­та са­ма На­тал­ля Пуч­кі­на.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч рас­па­вя­ла: “Біб­лі­ятэ­ка­ры ў чар­го­вы раз на­ве­да­лі лю­дзей з інва­лід­нас­цю до­ма. Чы­та­чы ў ад­каз па­ка­за­лі свае твор­чыя ра­бо­ты. Ад­на жан­чы­на на­ват пра­па­на­ва­ла пра­вес­ці май­стар-клас па вя­зан­ні круч­ком. Ахвот­ныя, на­ту­ра­ль­на, знай­шлі­ся”. Ана­ла­гіч­ныя акцыі пра­йшлі ў Ка­ра­лін­скай інтэг­ра­ва­най і Елкаў­скай сель­скай біб­лі­ятэк.

І зноў Ашмя­ны. Тут у чар­го­вы раз на­паў­ня­юць кніж­ны ку­фар. Інакш ка­жу­чы, у ра­ённым цэн­тры біб­лі­ятэ­ка­ры пра­вя­лі фо­рум “Якая кні­га па­трэб­на мо­ла­дзі?”. За­га­дзя бы­лі скла­дзе­ны хі­ты чы­тац­кіх пры­хі­ль­нас­цей, зня­ты ві­дэ­аро­лік “Што чы­тае су­час­ная мо­ладзь?” і пад­рых­та­ва­на вы­ста­ва “Мо­ладзь у люс­тэр­ку ча­су”. За­ўва­га тут адзі­ная: цу­доў­на, што ўсе­ба­ко­ва вы­ву­ча­юцца чы­тац­кія гус­ты, але ж біб­лі­ятэ­ка­ру вар­та не сто­ль­кі іх за­да­ва­ль­няць, ко­ль­кі фар­ма­ваць. Ка­лі я па­мы­ля­юся, да­вай­це спра­чац­ца.

Са­мая то­па­вая на­ві­на — са Сто­лін­ска­га ра­ёна. Але­на Во­рах, су­пра­цоў­ні­ца Ма­ль­ка­віц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі-фі­лі­яла № 22, на­га­да­ла нам, што 4 снеж­ня адзна­ча­ецца Дзень за­моў пад­арун­каў і на­пі­сан­ня ліс­тоў Дзе­ду Ма­ро­зу. Сло­вам, тут усе, хто ве­рыць у каз­ку, пі­са­лі пі­сь­мы та­му, хто вы­дае пад Но­вы год пад­арун­кі. Да ліс­тоў пры­кла­да­лі­ся дзі­ця­чыя ма­люн­кі, вер­шы і апа­вя­дан­ні. Ця­пер за­ста­ецца ча­каць ад­ка­заў.

Чар­го­вы пра­ект на­зы­ва­ецца “На­кар­мі­це пту­шак”. Біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская па­ве­дам­ляе: “У Аль­хоў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы саб­ра­лі­ся сяб­ры ама­тар­ска­га аб’­яднан­ня “Жы­ві­ца”. Гэ­тым раз­ам па­га­ва­ры­лі пра пту­шак, што за­ста­лі­ся зі­ма­ваць. Па­сля тэ­арэ­тыч­най час­ткі дзе­ці з за­да­ва­ль­нен­нем пра­вя­лі час­тку пра­ктыч­ную: па­йшлі з кар­муш­ка­мі ў лес”.

Біб­лі­ятэ­кар На­вад­вор­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі (Шчу­чын­скі ра­ён) Ма­рыя Бя­лоц­кая рас­па­вя­ла пра вы­ста­ву кар­цін Вік­та­ра Чэр­ні­ка­ва. Мін­скі мас­так вы­ра­шыў пра­вес­ці пер­шую вы­ста­ву на ра­дзі­ме жон­кі, у вёс­цы Но­вы Двор. На ад­ным з па­лот­наў гэ­тая вёс­ка і ад­люс­тра­ва­на.

Пі­шы­це пра ці­ка­вае і бе­ра­жы­це ся­бе!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"