Святочныя сюрпрызы-падарункі

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Ка­ляд­на-на­ва­год­ні му­зыч­на-тэ­атра­ль­ны ма­ра­фон па­чы­нае свой бег ужо сён­ня-за­ўтра. Ці­ка­вых пра­ектаў, пад­рых­та­ва­ных твор­чы­мі ка­лек­ты­ва­мі, — про­ць­ма. Кож­ны змо­жа знай­сці што­сь­ці не то­ль­кі за­баў­ля­ль­нае, але і, што асаб­лі­ва акту­аль­на для дзі­ця­чай аўды­то­рыі, ад­на­ча­со­ва асвет­ніц­кае, скі­ра­ва­нае на вы­ха­ван­не ду­шы і роз­уму.

/i/content/pi/cult/882/18682/8.jpgТак, у Но­вым дра­ма­тыч­ным тэ­атры пры­зям­ліц­ца сён­ня і за­ста­нец­ца на ўсе зі­мо­выя ка­ні­ку­лы “Іншап­ла­ня­цё­нак”, кас­міч­ным па­лё­там яко­га кі­руе ма­ла­ды артыст і яшчэ бо­льш ма­ла­ды рэ­жы­сёр Арцём Пін­чук. Ад­на­ча­со­ва з гэ­тым Му­зыч­ная ла­ба­ра­то­рыя ArtGrand і Мас­тац­кая га­ле­рэя Мі­ха­іла Са­віц­ка­га рых­ту­юць чар­го­вую сус­трэ­чу скры­па­чоў “Tutti — зна­чыць, раз­ам” (пер­шая та­кая сус­трэ­ча ла­дзі­ла­ся ўвес­ну). Звер­нем ува­гу, што гэ­та не про­ста кан­цэрт у ата­чэн­ні жы­ва­пі­су, а бо­льш во­ль­ная фор­ма, што спа­лу­чае вы­ступ­лен­ні з ча­ла­ве­чы­мі ста­сун­ка­мі, пы­тан­ня­мі-ад­ка­за­мі вы­клад­чы­каў, на­ву­чэн­цаў, ама­та­раў му­зы­кі усіх уз­рос­таў. Ся­род удзе­ль­ні­каў, да­рэ­чы, бу­дуць не то­ль­кі мін­чу­кі, але і прад­стаў­ні­кі Ле­пе­льс­кай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў. Мож­на бу­дзе па­чуць і ака­дэ­міч­ную скрып­ку — як со­ла, так і ў ансам­блі, — і элек­трыч­ную. Так што за­бу­дзь­це пра юных му­зы­кан­таў з “сап­са­ва­ным” дзя­цін­ствам — ву­чыц­ца мож­на ве­се­ла і з за­хап­лен­нем.

Тэ­атр “Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла” сус­трэ­не гле­да­чоў ад­ра­зу не­ка­ль­кі­мі ад­мет­ны­мі пра­екта­мі. За­ўтра на сцэ­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў — не­звы­чай­ны па­каз спек­так­ля “Ма­ша і Ві­ця су­праць дзі­кіх гі­тар”. Раз­ам з пра­фе­сій­ны­мі артыс­та­мі ў цэн­тра­ль­ных ро­лях вы­сту­пяць глу­хія ад на­ра­джэн­ня дзе­ці Глеб Аўча­роў і Са­фія Ва­раб’ёва, якім да­па­маг­ла дзяр­жаў­ная пра­гра­ма ках­ле­арнай імплан­та­цыі: дзя­ку­ючы пра­ве­дзе­най апе­ра­цыі яны мо­гуць ця­пер чуць, раз­маў­ляць і на­ват спя­ваць, на­поў­ні­цу рэ­алі­зу­ючы свае та­лен­ты.

А на­ступ­ным тыд­нем той жа тэ­атр прэ­зен­туе прэм’еру мю­зік­ла “Ча­раў­нік Сма­раг­да­ва­га го­ра­да”. На сцэ­не Па­ла­ца ку­ль­ту­ры МА­За бу­дзе сто­ль­кі цу­даў — хо­піць на ўсіх. Па­ста­ноў­шчы­кі аб­яца­юць на­ват ля­та­ючую хат­ку — усё ўсур’ёз.

Не менш фе­ерыч­ным ві­до­віш­чам аб­яцае стаць пад­ару­нак ад Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі і Дзяр­жаў­на­га ансам­бля тан­ца Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам на­род­на­га артыс­та кра­іны Ва­лян­ці­на Дуд­ке­ві­ча. Зна­ка­мі­ты ха­рэ­ограф і рэ­жы­сёр да­ўно вы­нош­ваў ма­ры ўва­со­біць “Шчаў­кун­ка” сі­ла­мі свай­го ка­лек­ты­ву — ды яшчэ ў жан­ры мю­зік­ла-ба­ле­та. На­рэш­це, 24 снеж­ня ўсё па­він­на здзей­сніц­ца.

— Мы пра­ца­ва­лі два га­ды, — падзя­ліў­ся сак­рэ­там Ва­лян­цін Ула­дзі­мі­ра­віч. — Бы­лі зроб­ле­ны ад­мет­ныя ара­жы­роў­кі му­зы­кі Чай­коў­ска­га, па­шы­ты кас­цю­мы. Акра­мя артыс­таў ансам­бля, за­дзей­ні­ча­на на­ша сту­дыя. Усё ра­бі­ла­ся на вя­лі­кім твор­чым уз­ды­ме, каб юныя гле­да­чы апы­ну­лі­ся ў ка­зач­ным го­ра­дзе цу­ке­рак і са­лод­кіх пры­сма­каў: ме­на­ві­та ту­ды, па­вод­ле Гоф­ма­на, трап­ля­юць ге­роі. Пе­ра­каз­ваць гэ­та бес­сэн­соў­на — трэ­ба па­гля­дзець.

Не аб­дзе­ле­ны і да­рос­лыя. Па-пер­шае, усе дзі­ця­чыя спек­так­лі апош­нім ча­сам “ма­ду­лю­юць” у ся­мей­ныя, каб іх ці­ка­ва бы­ло гля­дзець так­са­ма ба­ць­кам, ба­бу­лям і дзя­ду­лям. Па-дру­гое, ла­дзяц­ца і вя­чэр­нія прэм’еры — пра са­мае, ба­дай, га­лоў­нае ча­ла­ве­чае па­чуц­цё, што за­вец­ца ка­хан­нем. За­ўтра Ка­мер­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр упер­шы­ню па­каз­вае ў До­ме лі­та­ра­та­ра спек­такль “Кру­жэл­ка на кос­тках” у па­ста­ноў­цы рас­ійска­га рэ­жы­сё­ра Ра­ма­на Мі­хе­енка­ва і сус­вет­на вя­до­ма­га мас­та­ка Тэ­адо­ра Тэ­жы­ка. 23 снеж­ня — прэм’ера ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атры: ва­дэ­віль “Ка­хан­не, ка­хан­не”. А не­пас­рэд­на ў пе­рад­на­ва­год­нія дні ад­ра­зу на не­ка­ль­кіх сцэ­нах — шэ­раг свя­точ­ных тэ­атра­ль­на-кан­цэр­тных пра­грам. Са­чы­це за афі­ша­мі — і пры­хо­дзь­це на імпрэ­зы, каб ства­рыць са­бе доб­ры на­строй.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"