Шакалад, абрады і жанчына sola

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы рых­туе гле­да­чам да свят ажно тры прэм’еры за­пар, пры­чым дзве з іх ад­бу­дуц­ца ў адзін дзень, па звык­лым тэ­атра­ль­ным пры­нцы­пе: ра­ні­ца — ве­чар. Так, сён­ня і за­ўтра зран­ку тут ажы­ве ка­зач­ная “Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва”. Уве­ча­ры, так­са­ма два дні за­пар, пуб­лі­ка апы­нец­ца на “Скры­жа­ван­ні”, а 23 і 24 снеж­ня яе ча­кае Donna sola.

/i/content/pi/cult/882/18680/7.jpg— Тэ­атру не­абход­на на­рош­чваць рэ­пер­ту­ар, — рас­ка­за­ла на прэс-кан­фе­рэн­цыі мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Во­ль­га Ня­фё­да­ва. — Вя­лі­кая на­груз­ка ідзе на акцё­раў: іх у нас ка­ля 25 ча­ла­век. Ка­лі б тру­па бы­ла, як у са­вец­кія ча­сы, 70 ча­ла­век ці ха­ця б, як у по­стса­вец­кія, 60, бы­ло б пра­сцей. Але мы імкнём­ся зра­біць гле­да­чам свя­точ­ныя пад­арун­кі. Каз­ку ха­це­ла­ся па­ста­віць не­звы­чай­ную — не тую, якую ўсе ве­да­юць. І аб­авяз­ко­ва бе­ла­рус­ка­га аўта­ра. Наш рэ­жы­сёр Зі­на­іда Вя­дзе­ні­на та­кую знай­шла.

Па­ча­ла­ся пра­ца, да якой кры­ху па­зней да­лу­чыў­ся яшчэ адзін ма­ла­ды рэ­жы­сёр — Да­ні­іл Фі­лі­по­віч. Мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам за­пра­сі­лі во­пыт­ную Лю­боў Сі­дзе­ль­ні­ка­ву, якая на­пры­дум­ля­ла ка­зач­ным пер­са­на­жам яркія, ча­сам не­ча­ка­ныя, не­арды­нар­ныя аб­ліч­чы. Му­зы­ку ства­рыў Ма­рат Аб­ра­мян, ён жа на­пі­саў но­выя пе­сен­ныя вер­шы. Над­алей пла­ну­ецца, што спек­такль не аб­мя­жу­ецца пе­ры­ядам ка­ляд­ных ка­ні­кул, а тры­ва­ла ўвой­дзе ў рэ­пер­ту­ар і, да ўся­го, бу­дзе па­каз­вац­ца на вы­ездах.

— Ён ву­чыць дзя­цей за­дум­вац­ца над сва­імі ўчын­ка­мі, — да­даў Да­ні­іл Фі­лі­по­віч. — Што ж да “Скры­жа­ван­ня”, дык гэ­ты спек­такль мы зра­бі­лі экс­пе­ры­мен­та­ль­ным. Ён про­йдзе ў Ка­мін­най за­ле і па­ка­жа, як дзяў­чы­на пра­хо­дзіць су­цэ­ль­ны цыкл аб­ра­да­вых дзея­нняў, каб пра­ві­ль­на вы­йсці за­муж. Але аб­рад у та­кой спра­ве не за­ўжды да­па­ма­гае, бо га­лоў­ным па­він­на быць ка­хан­не.

Да­да­дзім, што Ка­мін­ная за­ла і ра­ней аб­жы­ва­ла­ся гле­да­ча­мі не то­ль­кі ў антрак­тах спек­так­ляў, што ідуць на вя­лі­кай сцэ­не. Ка­лі­сь­ці тут ла­дзі­лі­ся му­зыч­ныя ве­ча­ры. У кан­цы ліс­та­па­да з’яві­ла­ся му­зыч­на-лі­та­ра­тур­ная сус­трэ­ча “Сніў­ся мне сон...” з лі­рыч­ны­мі вер­ша­мі Кан­стан­цыі Буй­ло. Па­добныя су­тык­нен­ні роз­ных ві­даў мас­тац­тва ў ка­мер­най “са­лон­най” пра­сто­ры, што ства­рае асаб­лі­вую атмас­фе­ру, бу­дуць пра­цяг­вац­ца і над­алей.

На­рэш­це, 23 і 24 снеж­ня на Ка­мер­най сцэ­не ў час прэм’еры спек­так­ля Donna sola мож­на бу­дзе сус­трэц­ца з Во­ль­гай Ня­фё­да­вай не як з мас­тац­кім кі­раў­ні­ком, а як з актры­сай, пры­чым у цэн­тра­ль­най ро­лі.

— Гэ­та цу­доў­ная п’еса іта­ль­янска­га дра­ма­тур­га Да­рыа Фо, лаў­рэ­ата Но­бе­леў­скай прэ­міі па лі­та­ра­ту­ры, і яго жон­кі Фран­кі Ра­мэ, вя­до­май актры­сы і шмат­га­до­ва­га су­аўта­ра, — пра­цяг­вае Во­ль­га Ня­фё­да­ва. — Хто­сь­ці, маў­ляў, ска­жа, што я гэ­тую ро­лю на ся­бе “пад­грэб­ла”, але ў тэ­атры за­раз ня­ма актрыс ся­рэд­ня­га па­ка­лен­ня, на якіх раз­лі­ча­ны гэ­ты ма­тэ­ры­ял. Спек­такль рас­па­вя­дае пра тое, як жан­чы­нам бы­вае цяж­ка ў све­це муж­чын. Ён пра веч­нае — пра ка­хан­не. Я знай­шла гэ­ту п’есу га­доў пяць-сем та­му, пад­ума­ла, што, маг­чы­ма, я яе ка­лі­сь­ці сыг­раю. І ка­лі ця­пер па­ўста­ла пы­тан­не, якой прэм’ерай ад­кры­ваць Ка­мер­ную сцэ­ну, я пе­ра­чы­та­ла шмат п’ес, ле­жа­чы ў шпі­та­лі з ка­ра­на­ві­ру­сам, і ўзга­да­ла пра яе. Звяр­ну­ла­ся да рэ­жы­сё­ра Ве­не­дык­та Рас­тры­жэн­ка­ва, ён па­га­дзіў­ся. Ха­цеў ра­біць тра­гі­фарс, што­сь­ці па­вод­ле ка­ме­дыі дэль артэ, але ў не­ка­то­рых мо­ман­тах я свя­до­ма сы­хо­джу ў іншы жанр, га­ва­ру быц­цам “ад ся­бе”. Да­рэ­чы, іта­ль­янскі бок быў ве­ль­мі ўра­жа­ны, што пе­ра­клад на бе­ла­рус­кую мо­ву ра­біў­ся з ары­гі­на­ла, а не рус­ка­моў­най вер­сіі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"