У госці да музычна-снежнай каралевы

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Да ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят амаль кож­ны твор­чы ка­лек­тыў рых­туе прэм’еру. Ад­ной з пер­шых свой пад­ару­нак для дзя­цей і да­рос­лых пра­па­на­ва­ла Тэ­атра­ль­ная кам­па­нія “Мю­зік­Лэнд”, па­ста­віў­шы му­зыч­ную каз­ку “Та­ямні­ца Снеж­най ка­ра­ле­вы”.

/i/content/pi/cult/882/18679/6.jpgУ цэн­тра­ль­ных ро­лях — Ве­ра­ні­ка Пляш­ке­віч і Сяр­гей Чэ­ке­рэс. Але ігра­юць яны не Гер­ду і Кая, а Снеж­ную ка­ра­ле­ву і Го­лас каз­кі. Бо дра­ма­тур­гіч­най асно­вай ста­ла не зна­ка­мі­тая каз­ка Андэр­са­на, а яе по­стма­дэр­ніс­цкае пе­ра­асэн­са­ван­не Ва­дзі­мам Ка­рас­ты­лё­вым, вя­до­мае па ад­на­ймен­ным фі­ль­ме 1986 го­да з цу­доў­най му­зы­кай Мар­ка Мін­ко­ва, якая пе­ра­тва­рае апо­вед у мю­зікл.

Тэ­атра­ль­ная дзея за­ва­рож­вае ўжо з пер­шых хві­лін. Спра­ва не то­ль­кі ў пры­ця­га­ль­на-за­ка­лых­ва­ючых інта­на­цы­ях С.Чэ­ке­рэ­са, але і ў тых цу­дах, што ха­ва­юцца ў скры­нач­ках ка­мо­да (мас­так-па­ста­ноў­шчык — Андрэй Жы­гур). За якую ні па­цяг­неш — то ве­цер ад­туль падзь­ме, то вы­ле­цяць сня­жын­кі на ра­дасць здзіў­ле­най дзят­ве. На жаль, над­алей пад­обныя ча­раў­ніц­твы за­кан­чва­юцца, ха­ця там-сям зва­рот да іх да­па­мог бы тры­маць ува­гу ма­ле­нь­кіх гле­да­чоў — тым бо­льш што спек­такль атры­маў­ся да­во­лі пра­цяг­лым, бо­льш як на па­ўта­ры га­дзі­ны.

Акцёр­скі склад — ве­ль­мі ўда­лы. Зна­ныя артыс­ты і юныя ўдзе­ль­ні­кі сту­дыі пры тэ­атры, а так­са­ма Тэ­атра эстрад­най пес­ні “Сяб­рын­ка” пра­цу­юць з не­пры­ха­ва­ным за­да­ва­ль­нен­нем, у чым ба­чыц­ца за­слу­га не то­ль­кі ма­тэ­ры­ялу, але і рэ­жы­сё­ра Во­ль­гі Здзяр­скай, а так­са­ма той твор­чай, за­ці­каў­ле­най атмас­фе­ры, што пан­уе ў ка­лек­ты­ве.

В.Пляш­ке­віч амаль не­паз­на­ва­ль­ная ў гры­ме, але ўсё та­кая ж пры­га­жу­ня, ад якой не ад­вес­ці ва­чэй. Яе ге­ра­іня не сто­ль­кі злая, ко­ль­кі кап­рыз­ная, з гэт­кай іра­ніч­на-ўсмеш­лі­вай хіт­рын­кай. Адзі­но­та, па­мно­жа­ная на жа­дан­не дзей­ні­чаць, не­як вы­плюх­нуць энер­гію, пры­во­дзяць Снеж­ную ка­ра­ле­ву да ства­рэн­ня Ле­дзя­ной шко­лы. Вы­яўлен­нем па­та­емных ду­мак ге­ра­іні ста­но­віц­ца яе тан­га са сло­ва­мі пра ку­бак ма­ла­ка. Гэ­та не што іншае, як сім­ва­ліч­на вы­ка­за­ныя ма­ры пра звы­чай­нае ча­ла­ве­чае цяп­ло, для яе не­маг­чы­мае: яна так ба­іцца “ад­та­яць”. Чым не псі­ха­ло­гія гэт­кай “ле­дзя­ной” біз­нес-лэ­дзі? Вя­до­ма, та­кую трак­тоў­ку счыт­ва­юць да­рос­лыя. Дзе­ці ж успры­ма­юць аб­ліч­ча сап­раў­днай пры­нцэ­сы, у якой ёсць усё, што за­ўгод­на, акра­мя га­лоў­на­га — сап­раў­дных па­чуц­цяў за­мест ха­лод­най мас­кі. Та­му фі­нал з яго згад­кай пра тое, што “ка­ра­ле­ва рас­та­яла”, мож­на бы­ло кры­ху па­шы­рыць за кошт но­ва­га з’яўлен­ня ге­ра­іні — у ча­ла­ве­чым аб­ліч­чы. Бо роз­ныя ва­ры­янты рэ­жы­сёр­ска­га рэ­да­га­ван­ня лі­та­ра­тур­на­га тэк­сту да­ўно ўжо ста­лі звык­лай тэ­атра­ль­най нор­май.

Ата­чэн­не Снеж­най ка­ра­ле­вы не менш яркае і за­па­мі­на­ль­нае за яе са­му. Што ні ге­рой — ад­мет­нае аб­ліч­ча і ха­рак­тар: са­рам­лі­вы Сне­га­вік (Сяр­гей Жбан­коў), ма­нер­ны На­рцыс (Арцём Пін­чук), ху­лі­га­ніс­тыя па­ра­сткі Кра­пі­вы (Сяр­гей Жа­раў, Уладзіслаў Вінаградаў). Да­рэ­чы, артыс­ты цу­доў­на су­мяш­ча­юць свае “квет­ка­ва-рас­лін­ныя” ро­лі з раз­бой­ніц­кі­мі, су­пра­ва­джа­ючы Ата­ман­шу (Вік­то­рыя Жбан­ко­ва-Стры­ган­ко­ва), сцэ­ніч­ны строй якой пад­обны да ўбран­ня Ка­та ў бо­тах. Мі­ка­лай Ва­ра­бей у ро­лі хлоп­чы­ка Кея доб­ра пад­крэс­лі­вае роз­ні­цу між “да” і “па­сля” скі­ра­ва­ных на яго ча­раў­ніц­тваў: жва­вы, лёг­кі ў ско­ках (яшчэ кры­ху — і па­ля­ціць, за­віс­не ў па­вет­ры, бы тая птуш­ка), ён рап­там на­бы­вае ка­мен­ны твар, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў зле­дзя­не­лую ста­тую. Упры­гож­вае ха­рэ­агра­фія Ка­ця­ры­ны Ка­ва­лен­ка, артыс­ты шы­коў­на спраў­ля­юцца са скла­да­ны­мі пад­трым­ка­мі.

Адзі­нае, ча­го спек­так­лю ві­да­воч­на бракавала на прэм’еры, дык гэ­та антрак­ту. Ну не мо­гуць дзе­ці, як бы ці­ка­ва ім ні бы­ло, вы­се­дзець на ад­ным мес­цы амаль дзве га­дзі­ны за­пар. Дый у фае, як за­ўжды на ра­ніш­ні­ках, іх ча­кала шмат са­лод­кіх ды гу­ль­нё­вых спакусаў. Таму было вы­рашана: з наступных па­казаў — антракту быць.

 Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"