Дру­гое жыц­цё ста­рой кі­нас­туж­кі

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Бе­ла­рус­кае кі­но на­блі­жа­ецца да ста­га­до­ва­га юбі­лею. А бы­ло яно ка­лі­сь­ці і чор­на-бе­лым, і ня­мым, по­тым на­бы­ва­ла ко­лер, гук, з раз­віц­цём тэх­на­ло­гій мя­ня­ла стужку на ліч­бу… З са­мі­мі фі­ль­ма­мі змя­ня­лі­ся і экра­ны, на якіх іх па­каз­ва­юць, — за апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі тэх­ні­ка імклі­ва ру­шы­ла на­пе­рад. А як ця­пер па­гля­дзець ста­ры фі­льм ды ў доб­рай якас­ці? Ка­лі про­ста пе­ра­вес­ці стужку ў ліч­ба­вы фар­мат — вы­нік не па­ра­дуе. На­ту­ра­ль­на, што ў пэў­ны мо­мант і на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме” па­ўста­ла пы­тан­не пра рэ­стаў­ра­цыю кі­на­фон­ду, і ме­на­ві­та ў гэ­тым 2021 го­дзе па­ча­ла­ся сіс­тэм­ная і мэ­та­на­кі­ра­ва­ная пра­ца. Сё­ле­та бы­ло ад­рэс­таў­ра­ва­на 16 карцін, якія та­кім чы­нам атры­ма­лі сап­раў­ды дру­гое жыц­цё.

Ма­быць, мно­гім зна­ёмая сі­ту­ацыя, асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка пра бе­ла­рус­кія стуж­кі і бе­ла­рус­кія тэ­ле­ка­на­лы: ста­ры доб­ры фі­льм пад­час мож­на ўба­чыць, але гля­дзець яго ве­ль­мі ня­зруч­на — якасць ужо не тая, да якой мы ў на­шым ча­се пры­звы­ча­ілі­ся. А не­шта дык і не па­каз­ва­ецца ўво­гу­ле, бо плён­кі, на якіх фі­ль­мы зды­ма­лі­ся, у ліч­ба­вы фар­мат не пе­ра­ве­дзе­ны. Пры­нам­сі, мно­га ка­заць пра не­абход­насць рэ­стаў­ра­цыі ста­ро­га кі­но не да­во­дзіц­ца, бо гэ­та зра­зу­ме­ла са­мо са­бою: за­ха­ван­не на­шай ку­ль­тур­най спад­чы­ны — спра­ва вы­ключ­най важ­нас­ці.

/i/content/pi/cult/882/18676/3.jpgСТАН­ДАРТ ДЛЯ РЭ­СТАЎ­РА­ЦЫІ

Ва ўсім све­це за­йма­юцца рэ­стаў­ра­цы­яй, і за­йма­юцца да­ўно. У Бе­ла­ру­сі, ка­неш­не, так­са­ма не­шта пе­ра­во­дзі­ла­ся ў ліч­ба­вы фар­мат, ска­ні­ра­ва­ла­ся — пад­обныя пра­цы ішлі з 2008 го­да, але пра па­ўна­вар­тас­ную рэ­стаў­ра­цыю га­вор­ка па­куль не ішла. Але тое, што па­трэ­ба да­ўно на­спе­ла, ні ў ко­га сум­нен­няў не вы­клі­ка­ла. І на 2021 год кі­нас­ту­дыя “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” з гэ­тым пра­ектам тра­пі­ла ў дзяр­жаў­ную пра­гра­му “Ку­ль­ту­ра”. Па вы­ні­ках го­да зроб­ле­на 16 сту­жак, і пра­ца бу­дзе вес­ці­ся да­лей. Ад­ноў­ле­ны та­кія кар­ці­ны, як “Я ро­дам з дзя­цін­ства”, “Пры­го­ды Бу­ра­ці­на”, “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха”, “Кан­стан­цін За­сло­наў”, “Дрэ­вы на асфа­ль­це”, “Го­рад май­строў”, “Па­лёт у кра­іну па­чвар”, “Вет­ра­зі май­го дзя­цін­ства”, з па­раў­на­ль­на ня­даў­ніх, ужо ХХІ ста­год­дзя, ёсць на­ват “Анас­та­сія Слуц­кая” і “Ма­сак­ра”. А па­чы­на­ла­ся пра­ца з фі­ль­ма “Не па­кі­дай” 1989 го­да — на ім тэх­на­ло­гіі, мож­на ска­заць, і ад­пра­цоў­ва­лі­ся. Ёсць у сё­лет­нім спі­се і да­гэ­туль па­пу­ляр­ная ані­ма­цыя да­ўніх ча­соў — “Ды­на­заў­рык”, “Цім­ка і Дзім­ка”, “Светлячок і рас­інка”…

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, рэ­стаў­ра­цыі па­тра­бу­юць фі­ль­мы і па­ра­ўна­ль­на ня­даў­ня­га ча­су — бо так хут­ка з’яўля­лі­ся ўсё но­выя і но­выя тэх­на­ло­гіі: HD, Full HD, 4K і да та­го пад­обнае. Але на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме” па­куль звяр­ну­лі­ся да бо­льш да­ўніх кі­нат­во­раў. Па якім пры­нцы­пе ад­бі­ра­лі­ся фі­ль­мы, які­мі рэ­зо­на­мі кі­ра­ва­лі­ся? Адзін з іх, і не­ма­ла­важ­ны, та­кі — пра яго рас­па­вя­ла на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка прадзю­сар­ска­га цэн­тра кі­нас­ту­дыі Ка­ця­ры­на Та­ра­са­ва.

— Мы за­ня­лі­ся вы­ву­чэн­нем за­меж­на­га кі­на­рын­ку і та­го, ка­му маг­ло б быць ці­ка­вым ста­рое бе­ла­рус­кае кі­но, на­прык­лад для рэ­тра­па­ка­заў. І ўба­чы­лі, што ці­ка­васць да на­шых фі­ль­маў ёсць, і до­сыць вя­лі­кая: у Еўро­пе, у Злу­ча­ных Шта­тах, у Кі­таі, Ка­рэі… Але ж па­каз­ваць гэ­тыя стуж­кі ў іх пер­ша­па­чат­ко­вым вы­гля­дзе ўжо не­маг­чы­ма — на вя­лі­кім доб­рым экра­не кар­цін­ка про­ста раз­ва­ль­ва­ецца; свае тэх­ніч­ныя стан­дар­ты ма­юць і інтэр­нэт-плат­фор­мы, і тэ­ле­ка­на­лы. Па­ўста­ла пы­тан­не, што трэ­ба з гэ­тым не­шта ра­біць.

У све­це сам пра­цэс рэ­стаў­ра­цыі ста­рых кі­нап­лё­нак доб­ра вя­до­мы, але як ра­ней на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме” не ста­ві­ла­ся та­кой за­да­чы, то і аб­ста­ля­ван­ня на­леж­на­га не бы­ло. Ха­ця сёе-тое, зра­зу­ме­ла, ме­ла­ся, і не­йкія па­доб­ныя дзея­нні, скі­ра­ва­ныя на што­дзён­ныя вы­твор­чыя па­трэ­бы, ад­бы­ва­лі­ся і ра­ней. На­сам­рэч рэ­стаў­ра­цыя — не са­мая про­стая спра­ва і з вя­лі­кім мнос­твам пад­вод­ных ка­мя­нёў. Як з “жы­во­га” аўтэн­тыч­на­га фі­ль­ма не зра­біць не­шта глян­ца­вае і гла­мур­нае, як не атры­маць эфект, па­вод­ле вы­ра­зу Ка­ця­ры­ны Та­ра­са­вай, “лы­сай тэ­ле­ві­зій­най кар­цін­кі”, як за­ха­ваць і дух ча­су, і асаб­лі­васць ко­ле­раў, і на­ват са­мую струк­ту­ру кі­нап­лён­кі, якая дае вы­яве ў кад­ры вя­лі­кую ко­ль­касць ад­мет­нас­цей — а іх гле­да­чы так цэ­няць у ста­рым кі­но? Ма­быць, мно­гія з нас ба­чы­лі якія-не­будзь ад­рэс­таў­ра­ва­ныя фі­ль­мы, пры­нам­сі з лі­ку са­вец­кіх, і бы­лі рас­ча­ра­ва­ныя — не­шта ня­ўлоў­нае зні­ка­ла, ча­роў­насць страч­ва­ла­ся, атмас­фе­ра бы­ла не той. А ка­лі зга­даць і спро­бы рас­фар­ба­ваць чор­на-бе­лую кі­нак­ла­сі­ку… Ме­лі­ся та­кія гуч­ныя ня­ўда­лыя пры­кла­ды.

/i/content/pi/cult/882/18676/1.jpgАЎТАР­СКАЯ МЕ­ТО­ДЫ­КА

Пра рас­фар­боў­ку ў на­шым вы­пад­ку га­вор­ка не ідзе, але зра­зу­ме­ла, што зай­мац­ца спра­вай па­він­ны лю­дзі, да­свед­ча­ныя не то­ль­кі ў тэх­ні­цы, але і ў са­мім кі­на­мас­тац­тве. І ў нас та­кія знай­шлі­ся — у пад­раз­дзя­лен­ні по­стпра­дак­ша­ну, якое за­раз на кі­нас­ту­дыі на­зы­ва­ецца вы­твор­чым ком­плек­сам “Кі­на­пост”. І для іх Ка­ця­ры­на Та­ра­са­ва не шка­дуе доб­рых слоў. Уво­гу­ле, ка­жа, што на­шы вы­дат­ныя тэх­ніч­ныя спе­цы­яліс­ты пры­ду­ма­лі сваю сіс­тэ­му рэ­стаў­ра­цыі, і вяр­та­юць на экра­ны сап­раў­ды “жы­вое” кі­но.

Але ж ча­му спат­рэ­бі­ла­ся пры­дум­ляць не­шта сваё, ка­лі ўвесь свет гэ­тым зай­ма­ецца? У дэ­та­лі рэ­стаў­ра­цый­най спра­вы ўво­дзіць Ва­ле­рый Гра­шэў­скі, вя­ду­чы спе­цы­яліст па ліч­ба­вых тэх­на­ла­гіч­ных пра­цэ­сах ВК “Кі­на­пост”. Зра­зу­ме­ла, спра­ва і ў аб­ста­ля­ван­ні, і ў спе­цы­яль­ных камп’ютар­ных пра­гра­мах — не­маг­чы­ма ад­ра­зу за­ймець усё не­абход­нае. Але бе­ла­рус­кая кі­нас­ту­дыя су­тык­ну­ла­ся і з на­ступ­ным фак­там, з-за яко­га да­вя­ло­ся не­як вы­хо­дзіць з сі­ту­ацыі. Як вя­до­ма, кі­но зды­ма­ла­ся на плён­ку і ары­гі­на­лам гэ­тай плён­кі быў так зва­ны не­га­тыў. По­тым ра­бі­лі­ся ўжо па­зі­тыў­ныя кі­на­ко­піі для па­ка­зу ў кі­на­тэ­атрах. Але ўсе ары­гі­на­лы — гэ­та зна­чыць не­га­ты­вы — сту­жак “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма”, зня­тых да ча­су на­быц­ця Бе­ла­рус­сю не­за­леж­нас­ці, за­хоў­ва­юцца ў спе­цы­яль­ных, доб­ра аб­ста­ля­ва­ных кі­на­архі­вах на тэ­ры­то­рыі Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі: так па­вя­ло­ся за са­вец­кім ча­сам — там не­га­ты­вы ашчад­на да­гля­да­юць. Але ця­пер на­шы мясц­овыя май­стры, каб ад­рэс­таў­ра­ваць якую стуж­ку, вы­му­ша­ны пра­ца­ваць не з ары­гі­на­ла­мі фі­ль­маў, а з ты­мі па­зі­тыў­ны­мі ко­пі­ямі, якія ра­бі­лі­ся з не­га­ты­ваў для па­ка­зу ў кі­на­тэ­атрах. Вось і да­во­дзіц­ца ўклю­чаць фан­та­зію, вось так і атры­ма­ла­ся амаль што аўтар­ская ме­то­ды­ка. Ка­неш­не, “аўтар­скасць” аб­умоў­ле­на яшчэ і тым, што не ўсё на­леж­нае ёсць маг­чы­масць на­быць ад­ра­зу. А што трэ­ба рэ­стаў­ра­ваць: і дра­пі­ны, і ча­сам цвіль на кі­нап­лён­цы, і про­ста пус­тыя пля­мы без вы­явы, дзе фар­ба­ва­ль­ні­кі цал­кам знік­лі, і вы­цві­лыя ко­ле­ры, і гу­ка­вую да­рож­ку… А яшчэ трэ­ба за­ха­ваць струк­ту­ру кі­нап­лён­кі, ба­ланс ко­ле­раў і мно­гае іншае — каб не зра­біць кар­цін­ку “стэ­ры­ль­най”, не сап­са­ваць аўтар­скую за­ду­му і пе­рад­аць дух та­го ча­су. Як ка­жа Ва­ле­рый Гра­шэў­скі: “На­ша асноў­нае крэ­да — уно­сіць мі­ні­ма­ль­ныя зме­ны”. Да­рэ­чы, пы­тан­не вяр­тан­ня не­га­ты­ваў сту­жак, ство­ра­ных на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме”, на Ра­дзі­му, да­во­лі скла­да­нае, ёсць у ім юры­дыч­ныя і фі­нан­са­выя аспек­ты, та­му рэ­стаў­ра­цыя і да­лей бу­дзе ад­бы­вац­ца та­кім чы­нам.

/i/content/pi/cult/882/18676/2.jpgНА­СТА­ЛЬ­ГІЯ ПА РЭ­ТРА

Акра­мя ўлас­на за­ха­ван­ня фі­ль­маў, ёсць не­абход­насць і ў іх вяр­тан­ні да гле­да­ча. І ка­лі пы­тан­не ў тым, ка­му па­трэб­ныя на­шы фі­ль­мы ўнут­ры кра­іны, не ста­іць — нам са­мім і па­трэб­ныя, то ці мож­на імі за­ці­ка­віць сус­вет­ны кі­на­ры­нак? Як ужо згад­ва­ла­ся на па­чат­ку арты­ку­ла, мож­на. Гэ­тая ра­бо­та вя­дзец­ца і ёсць вы­ні­кі. Кі­нас­ту­дыя “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” су­пра­цоў­ні­чае з аген­та­мі, з дыс­трыб’ютар­скі­мі кам­па­ні­ямі, якія га­то­выя пра­соў­ваць на­шае кі­но ў роз­ныя час­ткі све­ту. Уво­гу­ле, у сус­вет­ным кі­на­пра­ка­це ста­рое кі­но по­пы­там ка­рыс­та­ецца: ла­дзяц­ца спе­цы­яль­ныя рэ­тра­па­ка­зы, рэ­трап­раг­ра­мы, збі­ра­юцца рэ­тра­ка­ле­цыі, і лю­дзі ідуць у кі­на­тэ­атры, каб па­гля­дзець і чор­на-бе­лыя фі­ль­мы, і на­ват ня­мыя — у су­пра­ва­джэн­ні та­пё­раў, і тое, што ця­пер вы­гля­дае экзо­ты­кай, што ды­хае гіс­то­ры­яй і не­зна­ёмы­мі ў су­час­ным ча­се эмо­цы­ямі. Так і бе­ла­рус­кія фі­ль­мы вы­дат­на ўпіс­ва­юцца ў гэ­тую кан­цэп­цыю. Па свед­чан­ні Ка­ця­ры­ны Та­ра­са­вай, бе­ла­рус­кія му­ль­ці­кі вы­клі­ка­юць ажы­ятаж у кра­інах Азіі — і па­гад­нен­ні з гэ­тым рэ­гі­ёнам ужо рых­ту­юцца. “Анас­та­сія Слуц­кая” знай­шла пры­хі­ль­ні­каў у Еўро­пе, а “Кан­стан­цін За­сло­наў” — у ЗША, ся­род сту­жак, што ка­рыс­та­юцца по­пы­там, — “Вет­ра­зі май­го дзя­цін­ства”, якую, мо­жа, і ў Бе­ла­ру­сі не ўсе ад­ра­зу пры­га­да­юць, — а гэ­та фі­льм 1981 го­да Ле­ані­да Ня­ча­ева пра ча­сы Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі з га­лоў­ным ге­ро­ем-хлоп­чы­кам. Зра­зу­ме­ла, што ле­ген­дар­ныя му­зыч­ныя каз­кі та­го ж Ле­ані­да Ня­ча­ева, та­кія як “Пры­го­ды Бу­ра­ці­на” ці “Не па­кі­дай”, ці­ка­выя ўсім… Уво­гу­ле, рых­ту­юцца цэ­лыя па­ке­ты фі­ль­маў, і пра­гра­ма дзея­нняў у гэ­тым на­прам­ку рас­пра­ца­ва­ная на доў­гія га­ды — у сэн­се, гэ­та не ра­завая акцыя. Да­во­дзіц­ца вы­ра­шаць, ка­неш­не, і мо­мант з дуб­ля­жом ці суб­ціт­ра­мі. Ці пы­тан­ні з аўтар­скі­мі пра­ва­мі — што­сь­ці зды­ма­ла­ся па за­ка­зе ўсе­са­юзных орга­наў: а ці­ка­васць у за­меж­ных пра­кат­чы­каў ёсць, на­прык­лад, да тэ­ле­фі­ль­ма 80-х га­доў “Дзяр­жаў­ная гра­ні­ца”. Зу­сім ста­рыя, яшчэ ня­мыя стуж­кі так­са­ма ёсць у пла­нах — ідзе пра­ца над фар­ма­ль­на пер­шым бе­ла­рус­кім мас­тац­кім фі­ль­мам рэ­жы­сё­ра Але­га Фрэ­лі­ха “Пра­сты­тут­ка” 1926 го­да: ён пры­ця­га­ль­ны для за­меж­на­га кі­на­рын­ку, як і іншыя фі­ль­мы та­го ча­су.

“ДА” І “ПА­СЛЯ”

Да­рэ­чы, на афі­цый­ным ка­на­ле На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” на Youtube ёсць спе­цы­яль­ны раз­дзел, які на­зы­ва­ецца Belarusfilm Digital. Вось там ужо мож­на ўба­чыць і не­ка­то­рыя ад­рэс­таў­ра­ва­ныя ігра­выя фі­ль­мы, та­кія як “Я ро­дам з дзя­цін­ства” Вік­та­ра Ту­ра­ва, “Кан­стан­цін За­сло­наў” Аляк­сан­дра Фай­нцы­ме­ра і “Аль­пій­ская ба­ла­да” Ба­ры­са Сця­па­на­ва, і цэ­лы шэ­раг ані­ма­цый­ных. Мож­на ўба­чыць і фраг­мен­ты ра­бот з роз­ных кі­нас­ту­жак, і на­ват ці­ка­выя пры­кла­ды, як бы­ло “да” і як ста­ла “па­сля”. Ду­маю, гэ­ты пра­цэс рэ­стаў­ра­цыі пры­ня­се мнос­тва ад­крыц­цяў для су­час­на­га гле­да­ча: ме­на­ві­та што ад­крые шмат­лі­кія ары­гі­на­ль­ныя, не­звы­чай­ныя, мо­жа, на­ват і за­бы­тыя бе­ла­рус­кія фі­ль­мы. Ці­ка­ва­га пра­гля­ду!