Па­мяць аб тра­ге­дыі на­ро­даў

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

На­пры­кан­цы 1941 го­да ма­са­выя рэ­прэ­сіі гіт­ле­раў­цаў у Мін­ску вы­йшлі на но­вы ўзро­вень — ра­ней го­рад ужо зве­даў здзе­кі з ва­енна­па­лон­ных, пуб­ліч­ныя па­ве­шан­ні пад­по­льш­чы­каў і рас­стрэ­лы вяз­няў ге­та. Ця­пер жа ў Мінск па­ча­лі пры­бы­ваць па чы­гун­цы эша­ло­ны з яўрэ­ямі, дэ­пар­та­ва­ны­мі з са­мой Гер­ма­ніі, а так­са­ма Аўстрыі ды Чэ­хас­ла­ва­кіі. Гэ­тых лю­дзей пе­ра­кон­ва­лі, што яны едуць на ўсход, каб пра­ца­ваць, але на­сам­рэч усіх іх ча­ка­ла зніш­чэн­не.

/i/content/pi/cult/882/18675/1.jpgЯк праз во­сем­дзе­сят га­доў су­час­ныя па­ка­лен­ні еўра­пей­скіх на­ро­даў раз­ам за­хоў­ва­юць па­мяць аб тых тра­гіч­ных падзе­ях і імкнуц­ца не да­пус­ціць іх па­ўта­рэн­ня, да­след­чы­кі гіс­то­рыі Дру­гой сус­вет­най вай­ны аб­мяр­коў­ва­лі 9 снеж­ня пад­час анлайн-ме­рап­ры­емства “Тран­сна­цы­яна­ль­ная па­мяць аб мін­скім ге­та і Ма­лым Трас­цян­цы”, зла­джа­ным Мін­скім між­на­род­ным ад­ука­цый­ным цэн­трам імя Ёха­не­са Рау і Гіс­та­рыч­най май­стэр­няй імя Ле­ані­да Ле­ві­на.

Агу­лам з 11 ліс­та­па­да 1941 і да 9 кас­трыч­ні­ка 1942 го­да ў мін­скае ге­та аль­бо ад­ра­зу ў Ма­лы Трас­ця­нец бы­лі дэ­пар­та­ва­ныя двац­цаць тры ты­ся­чы яўрэ­яў з трох зга­да­ных кра­ін Еўро­пы. Як адзна­чыў ма­дэ­ра­тар сус­трэ­чы, гіс­то­рык Сяр­гей Но­ві­каў, удзе­ль­ні­кі аб­мер­ка­ван­ня спра­ба­ва­лі знай­сці ад­ка­зы на пы­тан­ні, што яшчэ не­абход­на зра­біць для за­ха­ван­ня па­мя­ці аб гэ­тай тра­ге­дыі, якія маг­чы­мас­ці для вы­ву­чэн­ня лан­дшаф­ту гвал­ту на мес­цах ма­са­вых за­бой­стваў у Ма­лым Трас­цян­цы яшчэ не­абход­на вы­ка­рыс­таць, якія но­выя ме­то­ды­кі ў ад­ука­цыі і му­зей­най спра­ве мо­гуць да­па­маг­чы да­след­чы­кам у спра­ве ме­ма­ры­ялі­за­цыі, у тым лі­ку ў ліч­ба­вай фор­ме.

ТРА­ДЫ­ЦЫІ І СУ­ЧАС­НАСЦЬ

За­гад­чык ад­дзе­ла гіс­то­рыі парт­ызан­ска­га ру­ху Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны На­тал­ля Яцке­віч, рас­па­вя­да­ючы аб пра­цы з мед­ыя­фар­ма­та­мі, якая вя­дзец­ца ў гэ­тай уста­но­ве, пад­крэс­лі­ла, што яшчэ ў 1980-я га­ды ў экс­па­зі­цыі му­зея пра­ца­ва­лі пяць кі­наў­ста­но­вак: па­каз­ва­лі хро­ні­ку ва­енных га­доў па тэ­мах, якім бы­ла пры­све­ча­ная тая ці іншая му­зей­ная за­ла. Так­са­ма там мож­на бы­ло па­ба­чыць дзве элек­трон­ныя кар­ты, пры­све­ча­ныя раз­віц­цю парт­ызан­ска­га ру­ху і падзе­ям вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Ад­нак га­лоў­ным аб’ектам пры­цяг­нен­ня ўва­гі для на­вед­ва­ль­ні­каў му­зея бы­ла ды­яра­ма, пры­све­ча­ная ла­ге­ру ў Ма­лым Трас­цян­цы, ство­ра­ная на ру­бя­жы 1960-1970-х га­доў, якая ўжо ме­ла гу­ка­выя і свят­ло­ды­на­міч­ныя эфек­ты і пра­ца­ва­ла ў пер­шым бу­дын­ку му­зея на пра­ця­гу бо­льш чым трыц­ца­ці га­доў.

Сі­ту­ацыя змя­ні­ла­ся ў леп­шы бок з пе­ра­ездам му­зея ў но­вы бу­ды­нак у 2014 го­дзе, і ця­пер у яго за­лах пра­цу­юць ка­ля са­ра­ка му­ль­ты­ме­дый­ных пры­лад. У за­ле, пры­све­ча­най рэ­алі­ям на­цыс­цка­га аку­па­цый­на­га рэ­жы­му, пра­цуе пяць му­ль­ты­ме­дый­ных пры­лад: інтэ­рак­тыў­ны інфа­тэр­мі­нал з ба­зай звес­так аб спа­ле­ных вёс­ках, элек­трон­ная кні­га па­мя­ці ва­енна­па­лон­ных, якія за­гі­ну­лі ў шта­ла­гу 352 у Ма­сю­коў­шчы­не, інтэ­рак­тыў­ная пан­эль аб на­цыс­цкіх ла­ге­рах на тэ­ры­то­рыі Еўро­пы, ві­дэ­апра­ектар, які дэ­ман­струе фо­та­здым­кі ахвяр ла­ге­ра ў Ма­лым Трас­цян­цы, а так­са­ма ві­дэ­асця­на, на якой дэ­ман­стру­ецца эпі­зод спа­лен­ня вёс­кі са зна­ка­мі­та­га фі­ль­ма “Ідзі і гля­дзі”. На­яўнасць у му­зеі якас­ных ска­не­раў да­зва­ляе пра­во­дзіць ра­бо­ту па пе­ра­во­дзе да­ку­мен­таў у ліч­ба­вы фар­мат — так, сё­ле­та бы­лі аліч­ба­ва­ныя ты­ся­ча дзвес­це пя­ць­дзя­сят артэ­фак­таў з фон­даў.

ПАД­РЫХ­ТОЎ­КА ДА ВІ­ЗІ­ТУ

Сён­ня ўжо ство­ра­ная і апуб­лі­ка­ва­ная анлайн-вер­сія пе­ра­соў­най вы­ста­вы “Ла­гер смер­ці Трас­ця­нец: тра­ге­дыя і па­мяць”, якая бы­ла вы­ні­кам бе­ла­рус­ка-ня­мец­ка­га пра­екта су­пра­цоў­ніц­тва, над якім з 2014 го­да су­мес­на пра­ца­ва­лі гіс­то­ры­кі з Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Аўстрыі і Чэ­хіі. Вы­ста­ва пры­зна­ча­ная не то­ль­кі ўша­на­ваць па­мяць ахвяр Ма­ло­га Трас­цян­ца, але і ад­на­ча­со­ва па­ка­заць, якім чы­нам у Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Аўстрыі ды Чэ­хіі за­хоў­ва­ецца па­мяць пра ахвяр на­цыз­му. Ад­крыц­цё вы­ста­вы ад­бы­ло­ся 8 ліс­та­па­да 2016 го­да ў Гам­бур­гу, і з та­го ча­су яна дэ­ман­стра­ва­ла­ся бо­льш чым у трыц­ца­ці га­ра­дах све­ту.

Аліч­ба­ван­не вы­ста­вы і пе­ра­клад яе ма­тэ­ры­ялаў на англій­скую мо­ву ста­лі на­ступ­ным важ­ным кро­кам, які да­зво­ліць па­зна­ёміць з гіс­то­ры­яй ла­ге­ра смер­ці Трас­ця­нец яшчэ шы­рэй­шую між­на­род­ную аўды­то­рыю. Акра­мя та­го, пра­цяг­ва­ецца рас­пра­цоў­ка ма­бі­ль­на­га да­дат­ку-пра­вад­ні­ка па мес­цах па­мя­ці ў Ма­лым Трас­цян­цы — бо, вя­до­ма, ліч­ба­выя пра­екты не мо­гуць і не му­сяць цал­кам за­мя­ніць азна­ямлен­не з гіс­та­рыч­ны­мі мясц­іна­мі тра­ге­дый у рэ­аль­нас­ці. Та­кія пра­екты то­ль­кі да­зво­ляць атры­маць уяў­лен­не аб гэ­тых ла­ка­цы­ях і да­па­мо­гуць пад­рых­та­вац­ца да ві­зі­ту. Ства­ра­ль­ні­кі ліч­ба­вай вер­сіі вы­ста­вы спа­дзя­юцца, што яна бу­дзе прад­стаў­ле­ная і ў інфар­ма­цый­ным цэн­тры ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су ў Ма­лым Трас­цян­цы, ка­лі ён з’явіц­ца. Вы­ста­ва да­сяж­ная на бе­ла­рус­кай мо­ве, не­ўза­ба­ве му­сяць з’явіц­ца так­са­ма вер­сіі на ня­мец­кай, рус­кай і англій­скай мо­вах. Азна­ёміц­ца з ма­тэ­ры­яла­мі вы­ста­вы мож­на па ад­ра­се trostenez.org.

/i/content/pi/cult/882/18675/2.jpgКА­РА­НІ ТРА­ГЕ­ДЫІ

Аб да­клад­ных ліч­бах за­бі­тых у Трас­цян­цы да­гэ­туль вя­дуц­ца дыс­ку­сіі — рэч у тым, што на­цыс­ты не вя­лі по­ўнай ста­тыс­ты­кі аб ко­ль­кас­ці зніш­ча­ных лю­дзей. З гэ­тай жа пры­чы­ны вя­до­мыя да­лё­ка не ўсе імё­ны ахвяр ла­ге­ра: ка­лі пра­са­чыць бі­ягра­фіі за­бі­тых тут яўрэ­яў з Еўро­пы маг­чы­ма дзя­ку­ючы да­ку­мен­там аб іх дэ­пар­та­цыі, то ана­ла­гіч­ных да­ку­мен­таў аб лё­се мясц­овых яўрэ­яў і лю­дзей іншых на­цы­яна­ль­нас­цей па­прос­ту не за­ха­ва­ла­ся. Так ці іна­чай, з вяс­ны 1942 да ле­та 1944 го­да Ма­лы Трас­ця­нец быў най­буй­ней­шым мес­цам ма­са­ва­га зніш­чэн­ня на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі Са­вец­ка­га Са­юза. Ха­ця пер­шыя па­мят­ныя зна­кі на мес­цах за­бой­ства і па­ха­ван­ня ахвяр ла­ге­ра з’яві­лі­ся ў Трас­цян­цы яшчэ ў 1945 го­дзе, асноў­ная тэ­ры­то­рыя ла­ге­ра бы­ла доб­раў­па­рад­ка­ва­ная то­ль­кі не­ка­ль­кі год та­му — у 2015-м тут ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су.

Увод­ныя час­ткі вы­ста­вы пры­све­ча­ны гіс­то­рыі ста­наў­лен­ня па­лі­ты­кі на­цыс­цка­га тэ­ро­ру і тым пра­цэ­сам, якія пры­вя­лі да раз­вяз­ван­ня Дру­гой сус­вет­най вай­ны і па­чат­ку “кан­чат­ко­ва­га вы­ра­шэн­ня яўрэй­ска­га пы­тан­ня”, як цы­ніч­на на­зы­ва­ла на­цыс­цкая пра­па­ган­да пла­ны по­ўна­га зніш­чэн­ня яўрэ­яў. Пер­шы вы­па­дак по­ўна­га зніш­чэн­ня яўрэй­ска­га на­се­ль­ніц­тва зда­рыў­ся ўжо праз па­ру ме­ся­цаў па­сля па­чат­ку Дру­гой сус­вет­най вай­ны, ка­лі 11 ліс­та­па­да 1939 го­да бы­лі рас­стра­ля­ныя ўсе жы­ха­ры поль­ска­га го­ра­да Остраў-Ма­за­вец­ка. На ўсёй тэ­ры­то­рыі рэ­йха і аку­па­ва­ных ім кра­ін бы­ла ство­ра­ная сіс­тэ­ма ла­ге­раў смер­ці, дзе пад­ля­га­лі по­ўна­му зніш­чэн­ню не то­ль­кі яўрэі, але так­са­ма цы­га­не, па­цы­енты псі­хі­ятрыч­ных клі­нік і лю­дзі з пры­ро­джа­най інва­лід­нас­цю. Так­са­ма трап­ля­лі ў лік ахвяр і ўдзе­ль­ні­кі анты­на­цыс­цка­га ру­ху су­пра­ці­ву аль­бо за­па­доз­ра­ныя ў да­па­мо­зе ім.

ТА­ПАГ­РА­ФІЯ ПА­МЯ­ЦІ

Да­лей­шыя раз­дзе­лы вы­ста­вы пры­све­ча­ны вай­не на зніш­чэн­не су­праць Са­вец­ка­га Са­юза, якая ме­ла най­бо­льш жор­сткі ха­рак­тар, а так­са­ма аку­па­цый­най па­лі­ты­цы ў Бе­ла­ру­сі і ства­рэн­ню мін­ска­га ге­та. Асноў­ны блок ма­тэ­ры­ялаў, пры­све­ча­ны гіс­то­рыі ла­ге­ра ў Ма­лым Трас­цян­цы, пе­ра­важ­на за­сна­ва­ны на свед­чан­нях, саб­ра­ных Надзвы­чай­най дзяр­жаў­най ка­мі­сі­яй па рас­сле­да­ван­ні на­цыс­цкіх зла­чын­стваў, чле­ны якой пры­бы­лі ў Трас­ця­нец ужо 14 лі­пе­ня 1944 го­да. У анлайн-вер­сіі, акра­мя фо­та­здым­каў і да­ку­мен­таў ка­мі­сіі, прад­стаў­ле­ныя і кад­ры кі­нах­ро­ні­кі, якія за­фік­са­ва­лі яе дзей­насць па да­сле­да­ван­ні мес­цаў ма­са­вых за­бой­стваў і па­ха­ван­няў у ва­ко­лі­цах Ма­ло­га Трас­цян­ца, а так­са­ма ві­дэ­аза­пі­сы свед­чан­няў вяз­няў ла­ге­ра.

Кар­ты і фо­та­здым­кі па­сля­ва­енных га­доў, зроб­ле­ныя пад­час след­чых дзея­нняў, да­зва­ля­юць атры­маць уяў­лен­не аб струк­ту­ры і та­паг­ра­фіі ла­ге­ра смер­ці, які скла­даў­ся ўлас­на з ла­ге­ра пры­му­со­вай пра­цы, мес­ца ма­са­вых рас­стрэ­лаў ва ўро­чыш­чы Бла­гаў­шчы­на і мес­ца спа­лен­ня цел ахвяр ва ўро­чыш­чы Шаш­коў­ка. Акра­мя та­го, у ла­ге­ры рых­та­ва­лі аген­таў для вы­соч­ван­ня парт­ызан­скіх груп. Асоб­ны раз­дзел пры­све­ча­ны так зва­най “Апе­ра­цыі 1005”, якую на­цыс­ты рас­па­ча­лі ў па­чат­ку 1943 го­да, ка­лі зра­зу­ме­лі не­паз­беж­насць ад­ступ­лен­ня з аку­па­ва­ных тэ­ры­то­рый і вы­ра­шы­лі за­мес­ці сля­ды сва­іх зла­чын­стваў, зніш­ча­ючы це­лы за­бі­тых. Гэ­тай пра­цай за­йма­лі­ся вяз­ні пра­цоў­на­га ла­ге­ра СД, якіх па­сля так­са­ма за­бі­ва­лі, каб не па­кі­даць све­дак. На­ступ­ныя раз­дзе­лы вы­ста­вы пры­све­ча­ны гіс­то­рыі лік­ві­да­цыі апош­ніх вяз­няў ла­ге­ра 30 чэр­ве­ня 1944 го­да і па­сля­ва­енным су­дам над гіт­ле­раў­скі­мі зла­чын­ца­мі, да­тыч­ны­мі да тра­ге­дыі Трас­цян­ца.

УВА­ГА ДА ЛЁ­САЎ

Вя­лі­кае мес­ца ў струк­ту­ры вы­ста­вы за­йма­юць бі­ягра­фіі вяз­няў ла­ге­ра — тут прад­стаў­ле­ны лё­сы дзе­ся­ці ча­ла­век. Ся­род іх мін­чан­ка Цы­ра Го­ль­дзі­на, ды­рэк­тар гім­на­зіі з Кё­ль­на Эрых Клі­бан­скі і пі­сь­мен­ні­ца з Ве­ны Лі­лі Грун, Лея і Пін­кас Рэ­нер­ты з Бу­ка­ві­ны — усе яны бы­лі за­бі­тыя ў Бла­гаў­шчы­не ў 1942 го­дзе. Ле­кар Яўген Клу­маў, які за да­па­мо­гу пад­пол­лю быў удас­то­ены зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза, за­гі­нуў тут раз­ам з жон­кай у 1944 го­дзе. Ся­род аца­ле­лых вяз­няў — ва­енна­па­лон­ны чыр­во­на­арме­ец Фё­дар Шу­ва­еў і чэш­скі яўрэй Ха­нуш Мюнц, якім па­шчас­ці­ла ўця­чы з ла­ге­ра ў 1943 го­дзе і да­лу­чыц­ца да парт­ызан, а так­са­ма чы­гу­нач­нік Мі­ка­лай Ва­ла­ха­но­віч, яко­му ўда­ло­ся вы­жыць пад­час рас­стрэ­лу ў чэр­ве­ні 1944 го­да.

За­вяр­шае вы­ста­ву рас­по­вед аб гіс­то­рыі ме­ма­ры­ялі­за­цыі мес­ца ла­ге­ра ў Ма­лым Трас­цян­цы і аб за­ха­ван­ні па­мя­ці пра падзеі, якія тут раз­гор­тва­лі­ся ў га­ды аку­па­цыі, а так­са­ма аб ку­ль­ту­ры па­мя­ці пра га­ды Дру­гой сус­вет­най вай­ны ў Бе­ла­ру­сі і Гер­ма­ніі. То­ль­кі за­ха­ван­не свед­чан­няў аб тра­ге­дыі, па­ка­янне за зла­чын­ствы і не­да­пуш­чэн­не па­ўта­рэн­ня пад­обных падзей у бу­ду­чы­ні мо­гуць стаць плён­ным вы­ні­кам агу­ль­ных вы­сіл­каў усіх еўра­пей­скіх на­ро­даў, якія пе­ра­жы­лі жа­хі на­цыз­му.