Самае распаўсюджанае рамяство

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Пля­цен­нем з са­лом­кі за­йма­лі­ся здаў­на. З яе вы­раб­ля­лі хат­нія рэ­чы, аб­ярэ­гі, га­лаў­ныя ўбо­ры, цац­кі і ўпры­гож­ван­ні. Тра­ды­цыі пля­цен­ня пра­цяг­ва­юцца і сён­ня. Ця­пер най­бо­льш па­пу­ляр­ныя ку­фэр­кі, шка­тул­кі, на­сцен­ныя пано, га­лаў­ныя ўбо­ры... На Свіс­лач­чы­не, ма­быць, гэ­та са­мы рас­паў­сю­джа­ны від тра­ды­цый­ных ра­мёс­тваў.

Май­стар ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Іры­на Фунт, якая ва­ло­дае доб­ры­мі ве­да­мі і вя­лі­кі­мі ўмен­ня­мі ў гэ­тай га­лі­не, пра­во­дзіць май­стар-кла­сы па тэх­на­ло­гі­ях апра­цоў­кі і пля­цен­ні з са­лом­кі. Твор­чую дзей­насць па­ча­ла ў 2011 го­дзе ў до­ме ра­мёс­тваў. Са­ма­стой­на за­йма­ла­ся вы­ву­чэн­нем лі­та­ра­ту­ры па са­ло­мап­ля­цен­ні, спра­ба­ва­ла роз­ныя тэх­ні­кі і па­сту­по­ва ўдас­ка­на­ль­ва­ла свае на­вы­кі.

/i/content/pi/cult/881/18670/29.jpgМай­стар у сва­іх ра­бо­тах вы­ка­рыс­тоў­вае та­кія ві­ды і спо­са­бы пля­цен­ня, як пра­мое, “зу­бат­ка”, з ча­ты­рох са­ло­мін, ві­тое, пля­цен­не з цот­най і ня­цот­най ко­ль­кас­ці са­ло­мін. Пры вы­ра­бе са­ла­мя­ных ску­льп­тур, пту­шак, жы­вёл, ля­лек вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца пуч­ка­вое пля­цен­не. Іры­на за­йма­ецца ства­рэн­нем дэ­ка­ра­тыў­ных пано, кве­так, ваз, са­ла­мя­ных ску­льп­тур, ка­пе­лю­шоў, вя­ноч­каў, аб­ру­чы­каў і іншых мас­тац­кіх вы­ра­баў. Са­ла­мя­ны су­ве­нір лі­чыц­ца ве­ль­мі па­пу­ляр­ным і най­бо­льш да­ступ­ным .

У 2016 го­дзе яна ўзна­га­ро­джа­на дып­ло­мам 2-й сту­пе­ні на аб­лас­ной вы­стаў­цы-кон­кур­се са­ло­мап­ля­цен­ня “Са­ла­мя­ны цуд” у на­мі­на­цыі “леп­шы су­ве­нір з са­лом­кі”, у 2017 го­дзе за ўдзел у рэ­гі­яна­ль­ным свя­це-кір­ма­шы ўзна­га­ро­джа­на дып­ло­мам 2-й сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі “леп­шы ве­лі­код­ны ко­шык” у рам­ках рэ­гі­яна­ль­на­га свя­та-кір­ма­шы “Гро­дзен­скія тра­ды­цыі” да свя­та Вя­лі­кад­ня.

А ле­тась за ўдзел у аб­лас­ной вы­стаў­цы-кон­кур­се “Ве­лі­код­ны пад­а­ру­нак” уз­на­га­ро­джа­на дып­ло­мам 1-й сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі “леп­шы ве­лі­код­ны ко­шык”.

Іры­на Іва­наў­на — актыў­ны ўдзе­ль­нік аб­лас­ных, ра­ённых кон­кур­саў і вы­стаў. Свае на­вы­кі і ўмен­ні пе­рад­ае праз інды­ві­ду­аль­ныя і гру­па­выя май­стар-кла­сы па са­ло­мап­ля­цен­ні.

Акса­на ВА­СІ­ЛЬ­КА, за­гад­чык ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці