Паўтысячы экспанатаў

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Вы­ха­ван­не ці­каў­нас­ці да гіс­то­рыі і тра­ды­цый сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы — адзін з важ­ных кам­па­нен­таў ра­бо­ты клуб­ных уста­ноў Астра­вец­ка­га ра­ёна. Ме­на­ві­та для гэ­та­га пры ад­дзе­ле ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су агра­га­рад­ка Рым­дзю­ны актыў­на пра­цуе сён­ня ку­ток ста­ра­жыт­на­га по­бы­ту.

/i/content/pi/cult/881/18669/27.jpgФак­тыч­на ства­рэн­не му­зей­на­га па­коя па­чы­на­ла­ся з па­чат­ку 2000-х. Спе­цы­яліс­ты з аб­лас­но­га цэн­тра па­ра­ілі па­ста­віць ра­бо­ту кут­ка на бо­льш на­ву­ко­вую асно­ву — афор­міць да­ку­мен­та­цыю, ра­цы­яна­ль­на раз­мер­ка­ваць экс­па­на­ты.

У 2018 го­дзе пры да­па­мо­зе мясц­ова­га сель­гас­прад­пры­емства, ляс­ніц­тва і сель­вы­кан­ка­ма быў зроб­ле­ны ра­монт па­коя, з’яві­ла­ся маг­чы­масць ства­рыць экс­па­зі­цый­ныя ком­плек­сы, раз­мяс­ціць экс­па­на­ты па тэ­ма­тыч­ным пры­нцы­пе.

Сён­ня му­зей­ны па­кой стаў час­ткай жыц­ця за­гад­чы­цы ад­дзе­ла На­тал­лі Бя­ля­чыц. Ёй, ча­ла­ве­ку ўлю­бё­на­му ў свой край, яго гіс­то­рыю, хо­чац­ца, каб лю­дзі ца­ні­лі тое, што ка­лі­сь­ці ме­лі іх про­дкі. Над гэ­тым яна пра­цуе мэ­та­на­кі­ра­ва­на і доў­га. Ка­лі ў 2019 го­дзе ў па­коі бы­ло 350 экс­па­на­таў, то ўжо ў 2021-м іх ста­ла бо­льш як па­ўты­ся­чы і для іх да­вя­ло­ся ад­крыць дру­гі па­кой. І гэ­та не мя­жа, за ім рых­ту­ецца па­кой №3, які бу­дзе на­поў­не­ны ўні­ка­ль­ны­мі рэ­ча­мі мясц­ова­га бы­ту.

Для На­тал­лі Аляк­сан­драў­ны га­лоў­нае, каб не стра­ціць та­го, што cёння ма­ецца, каб дзе­ці і пад­лет­кі ве­да­лі гіс­то­рыю і этнаг­ра­фію краю. Асноў­ны фонд му­зея — ба­га­ты і этнаг­ра­фіч­ны ма­тэ­ры­ял, асоб­на мож­на вы­лу­чыць тэ­ма­тыч­ную экс­па­зі­цыю “Да­ро­га льну”.

/i/content/pi/cult/881/18669/28.jpgЭкс­па­зі­цыі шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ў ад­ука­цый­ным і па­зна­ва­ль­ным пра­цэ­се, пры пра­вя­дзен­ні тэ­ма­тыч­ных экс­кур­сій, уро­каў.

Ме­на­ві­та ў гэ­тым му­зей­ным кут­ку на­вед­ва­ль­ні­кі ма­юць маг­чы­масць най­бо­льш да­клад­на па­зна­ёміц­ца з ку­ль­ту­рай Гер­вяц­ка­га краю, іх бы­там, све­та­пог­ля­дам, но­ра­вам і звыч­ка­мі, пе­ра­ка­нац­ца ў тым, што ў шмат­на­цы­яна­ль­ным краі шмат агу­ль­на­га, але ў той жа час яны ад­роз­ні­ва­юцца сва­ёй са­ма­быт­нас­цю.

Вар­та адзна­чыць, што кож­ны з му­зей­ных экс­па­на­таў вы­лу­ча­ецца сва­ім не­паў­тор­ным ві­дам, на­цы­яна­ль­ным ка­ла­ры­там, улас­ці­вым то­ль­кі гэ­та­му краю.

Ткац­кі ста­нок, які дзей­ні­чае, вы­ра­бы з лё­ну, рас­шы­тыя і тка­ныя руч­ні­кі — каш­тоў­насць ба­га­тай ка­лек­цыі ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су агра­га­рад­ка Рым­дзю­ны ў тым, што яны саб­ра­ныя ме­на­ві­та ў Гер­вяц­кім краі.

Экс­кур­сіі ў этнаг­ра­фіч­ным кут­ку пра­хо­дзяць у фор­ме ды­яло­гу, у ня­зму­ша­най аб­ста­ноў­цы зна­ёмства з экс­па­на­та­мі, дзе да­зва­ля­ецца кра­наць іх ру­ка­мі. Усё гэ­та да­зва­ляе за­ха­ваць пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў, ад­чуць су­вязь ча­соў, пры­на­леж­насць улас­на­га лё­су да лё­су род­на­га краю.

Му­зей­ны па­кой Гер­вяц­ка­га краю — жы­вы арга­нізм, які ды­на­міч­на раз­ві­ва­ецца, па­паў­ня­юцца яго фон­ды, па­шы­ра­юцца экс­па­зі­цый­ныя кан­так­ты. Сён­ня па­кой — гэ­та мес­ца сус­трэч роз­ных па­ка­лен­няў, дзе кож­ны пры­сут­ны між­во­лі ад­чу­вае па­чуц­цё го­на­ру за сваю ма­лую Ра­дзі­му.

Га­лі­на ФРАН­ЦКЕ­ВІЧ