На тым трымаецца грамадства...

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

На­суп­раць май­го акна, на за­сне­жа­ным га­зо­не ў ата­чэн­ні дэ­ка­ра­тыў­на­га хмыз­ня­ку дня­мі ўзнік не­звы­чай­ны ху­та­рок. Я на­зваў яго “Ка­ці­нае шчас­це”. Кла­пат­лі­выя жы­ха­ры зра­бі­лі для ба­дзяж­ных ка­тоў жыт­ло з кар­дон­ных ка­ро­бак са­мых роз­ных па­ме­раў. Архі­тэк­ту­ра на­ва­бу­ду ўраж­вае. Але ад­ра­зу знай­шлі­ся і ква­та­ран­ты: бе­лыя, чор­ныя, ру­дыя ды стра­ка­тыя. Бо­льш за тое, най­бо­льш актыў­ныя ва­лан­цё­ры па­спры­ялі та­му, каб кош­кам зра­бі­лі апе­ра­цыі для та­го, каб тыя не ме­лі бо­льш ка­ця­ня­так. Ме­ра жор­сткая, але вы­му­ша­ная. Штод­ня хвас­та­тую гра­ма­ду кор­мяць жан­чы­ны, муж­чы­ны, мо­ладзь, шко­ль­ні­кі, зу­сім ма­ле­нь­кія дзет­кі. Ура­жан­не та­кое, што ўвесь свет лю­біць на­се­ль­ніц­тва ху­тар­ка. Хто ж та­ды пры­му­сіў ка­тоў ба­дзя­жыць ды га­ла­да­ваць, а цяп­ло шу­каць — пад лег­ка­ві­ка­мі? На­ша хат­няя кот­ка Чэл­сі пад­оўгу ся­дзіць на пад­ва­кон­ні і на­зі­рае за ху­тар­ской мі­тус­нёй. Яна на­ват не ўяў­ляе, што та­кі лёс мо­жа на­пат­каць і яе. Пра­ві­ль­на, да­рэ­чы, ро­біць. Яна ў ся­м’і — га­лоў­ная. Ка­лі я з пры­чы­ны сто­мы спра­бую з гэ­тым не па­га­джац­ца, кры­чу і ту­паю на­га­мі, Чэл­сі дэ­ман­стра­тыў­на зні­кае, каб праз па­ўга­дзі­ны ве­се­ла пры­бег­чы аб­ды­мац­ца і гла­дзіц­ца. Яна — раз­умней­шая за мя­не, бо не пры­знае зла, та­му спа­чу­вае мне і ўся­ляк да­па­ма­гае спра­віц­ца са ста­рас­цю. У ад­ным з сён­няш­ніх ліс­тоў на­пі­са­на, што спа­чу­ван­не і да­па­мо­га — тыя кі­ты, на якіх тры­ма­ецца гра­мад­ства. Цал­кам згод­ны.

/i/content/pi/cult/881/18667/23.jpgСап­раў­ды, які па­тры­ятызм без да­бры­ні? Ме­на­ві­та яна да­па­ма­гае лю­біць і лю­дзей, і ка­тоў. На­ко­ль­кі ве­даю, ба­дзяж­ныя жы­вё­лі­ны — пра­бле­ма агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­ская. Спец­пры­тул­каў ма­ла, а тыя, што ёсць, — пе­ра­поў­не­ныя. Зма­гац­ца трэ­ба з пер­шап­ры­чы­най. У рэ­дак­цый­най по­шце за­ўжды шмат ліс­тоў пра ба­ра­ць­бу ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры з п’ян­ствам, ку­рэн­нем, на­рка­ма­ні­яй. Ве­ль­мі пры­го­жыя на­звы акцый. Але ста­тыс­ты­ка злоў­жы­ван­няў зні­жац­ца не хо­ча. Зна­чыць, ро­біц­ца ўсё фар­ма­ль­на. Тое ж і з лю­боў­ю да Ра­дзі­мы. Ці здо­ль­ны на гэ­тае па­чуц­цё той, хто здзе­ку­ецца з бра­тоў на­шых мен­шых? І не здар­ма ка­лі­сь­ці ў шко­лах, біб­лі­ятэ­ках і клу­бах бы­лі “жы­выя” кут­кі з ча­ра­па­ха­мі, ва­вёр­ка­мі, во­жы­ка­мі ды ха­мя­ка­мі. А яшчэ птуш­кі спя­ва­лі. І мы ву­чы­лі­ся ад­каз­ваць за тых, ка­го пры­ву­чы­лі. Так што па­тры­ятызм — не то­ль­кі да­бры­ня, але і ад­каз­насць. Ці вы­хоў­ва­ем мы яе сён­ня? На важ­нае пы­тан­не і ад­каз па­ві­нен быць ана­ла­гіч­ным, шчы­рым ды не­фар­ма­ль­ным. Не за­быц­ца б на гэ­та.

Ме­на­ві­та пра ад­каз­насць пі­ша біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская: “Спа­чу­ван­не і да­па­мо­га — вось два га­лоў­ныя кі­ты, на якіх тры­ма­ецца на­ша гра­мад­ства. Ва­кол шмат лю­дзей, якім па­трэб­на пад­трым­ка і да­па­мо­га (і не то­ль­кі лю­дзей. — Я.Р.). На чар­го­вым па­ся­джэн­ні ама­тар­ска­га аб’­яднан­ня “Доб­рае сэр­ца” стар­та­ва­ла акцыя “Я — ва­лан­цёр”. Пры Вар­нян­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы афор­мі­лі стэнд “10 пры­чын стаць ва­лан­цё­рам”. Ве­ль­мі спа­дзя­юся, што ва­лан­цё­раў тут па­бо­лее. Урэш­це ва­лан­цёр — зна­чыць, не­абы­яка­вы.

Яшчэ адзін ліст з Астра­вец­кай рай­біб­лі­ятэ­кі да­сла­ла нам Га­лі­на Фран­цке­віч. На­зы­ва­ецца ён “Каб стаць пра­фе­сі­яна­лам”. Га­вор­ка ідзе пра ма­ла­до­га спе­цы­яліс­та На­стас­сю Ядзе­віч, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су агра­га­рад­ка Гер­вя­ты. Скон­чы­ла яна Лід­скі дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж, вяр­ну­ла­ся да­ха­ты. У яе бы­ла слаў­ная па­пя­рэд­ні­ца — Та­рэ­са Бут­ві­ла, якая шмат ча­му на­ву­чы­ла дзяў­чы­ну. На сён­няш­ні дзень у Гер­вя­тях дзей­ні­ча­юць тры клуб­ныя фар­мі­ра­ван­ні: тэ­атра­ль­ны гур­ток, ама­тар­скае аб’­яднан­не ру­ка­дзел­ля, гур­ток ва­ка­ль­на­га спе­ву для да­рос­лых. Аўтар­ка ліс­та за­зна­чае, што ўвесь час дзяў­чы­на за­йма­ецца ўдас­ка­на­лен­нем клуб­най пра­сто­ры, імкнец­ца, каб зем­ля­кі ад­чу­ва­лі ся­бе тут кам­фор­тна. Ці ж не так ста­но­вяц­ца пра­фе­сі­яна­ла­мі?

Мы ве­ль­мі ма­ла пі­шам аб пра­фа­ры­ента­цый­най дзей­нас­ці на­шых уста­ноў ку­ль­ту­ры, і гэ­та — не­да­ра­ва­ль­на, бо кад­ра­вае пы­тан­не за­ста­ецца ў сфе­ры ку­ль­ту­ры ад­ным з надзён­ных. Та­му я з вя­лі­кай ці­каў­нас­цю па­зна­ёміў­ся з ліс­том Ка­ця­ры­ны Ру­дзік з Ашмя­наў. Яна рас­па­вя­дае: “Упер­шы­ню ў ра­ённым цэн­тры пра­йшоў ра­ённы кон­курс “Я — вя­ду­чы!” У ім бра­лі ўдзел сем крэ­атыў­ных артыс­тыч­ных юна­коў і дзяў­чат (шко­ль­ні­кі і на­стаў­ні­кі) з роз­ных кут­коў ра­ёна. Яны дэ­ман­стра­ва­лі та­лен­ты ў ча­ты­рох кон­кур­сах: “Ві­зі­тоў­ка”, “Вя­сё­лыя гіс­то­рыі”, “Май­стар сло­ва”, “Імпра­ві­за­цыя”. Леп­шы­мі ста­лі шко­ль­ні­цы На­сця Га­лаў­ня і Улля­на Астра­мо­віч”. Та­кі кон­курс — пра­мы мас­ток у пра­фе­сію ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры. Але гэ­та то­ль­кі па­ча­так пра­фа­ры­ента­цый­най ра­бо­ты. Ці бу­дзе пра­цяг?

Га­вор­ка пра спа­чу­ван­не і да­па­мо­гу пра­цяг­ва­ецца. За­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ваў­ка­выс­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Але­на Ця­рэш­ка пі­ша пра тое, што 3 снеж­ня ва ўсім све­це адзна­ча­юць Дзень інва­лі­даў. У мясц­овай рай­біб­лі­ятэ­цы пра­йшоў урок да­бры­ні. На яго пры­йшлі вы­ха­ван­цы ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня для інва­лі­даў і гра­ма­дзян ста­ла­га ўзрос­ту тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёна. Да гэ­тай падзеі бы­ла пры­мер­ка­ва­на вы­ста­ва твор­чых ра­бот інва­лі­да ІІ гру­пы На­сці Ад­ашке­віч.

Ра­мес­ні­ца Лю­боў Гар­бар да­ла май­стар-клас па вы­ці­нан­цы для па­цы­ентаў ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня Пер­ша­май­ска­га ра­ёна Баб­руй­ска. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла за­гад­чык ад­дзе­ла мас­тац­кай твор­час­ці Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тваў Іры­на Цы­ган­ко­ва.

У Гро­дзен­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці пра­цуе вы­ста­ва “Та­лен­ты шчы­рых сэр­цаў”, дзе экс­па­ну­ецца бо­льш за 200 твор­чых ра­бот лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з 13 ра­ёнаў Гро­дзен­шчы­ны. Бо­ль­шая час­тка тво­раў пры­на­ле­жыць сяб­рам аб­лас­ной арга­ні­за­цыі “Бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва інва­лі­даў па зро­ку”. У экс­па­зі­цыі — жы­ва­піс, разь­ба па дрэ­ве, рос­піс, пля­цен­не з роз­ных ма­тэ­ры­ялаў, вы­шыў­ка…

Хві­ня­віц­кая сель­ская біб­лі­ятэ­ка, — пі­ша ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ма­ры­на Бор­тка, — цэнтр фар­мі­ра­ван­ня зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця — за­ня­ла пер­шае мес­ца ся­род сель­скіх і гар­па­сял­ко­вых уста­ноў у VII Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се “Біб­лі­ятэ­ка — цэнтр ду­хоў­най асве­ты і вы­ха­ван­ня”. А на­мі­на­цыя на­зы­ва­ла­ся “Гіс­то­рыя пра­вас­лаў­я род­на­га краю”. Біб­лі­ятэ­кар Але­на Апа­на­сік зра­бі­ла ле­та­піс Свя­та-Ба­ры­са-Глеб­скай цар­квы вёс­кі На­крыш­кі Дзят­лаў­ска­га ра­ёна. Га­вор­ка вя­дзец­ца не то­ль­кі пра гіс­то­рыю хра­ма, але і пра бі­ягра­фію свя­та­роў”.

Дня­мі са­ра­ка­га­до­вы юбі­лей адзна­чыў на­род­ны ансамбль по­бы­та­вых інстру­мен­таў “Ка­ха­нач­ка” Ма­жэй­каў­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры Лід­ска­га ра­ёна. Удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву — мяс­цовыя жы­ха­ры-энту­зі­ясты, улю­бё­ныя ў пес­ню. Фіш­ка гур­та і яго не­паў­тор­нае гу­чан­не — у вы­ка­рыс­тан­ні пры­лад пра­цы. За со­рак га­доў ка­лек­тыў здо­леў даць звыш 400 кан­цэр­таў у Бе­ла­ру­сі і за яе меж­амі.

Во­ль­га За­янчкоў­ская з Астра­вец­ка­га ра­ёна — аўтар шмат­жан­ра­вы. У да­дзе­ным вы­пад­ку га­вор­ка вя­дзец­ца пра са­ма­быт­ную асо­бу — Лі­лію Па­ўлоў­скую з Кя­ме­лі­шак — сла­ву­тую вя­за­льш­чы­цу. Дня­мі пра­вя­ла яна аўтар­скую, так бы мо­віць, ве­ча­ры­ну. Мож­на бы­ло па­ба­чыць вы­ста­ву адзен­ня, звя­за­на­га май­стры­хай, па­ўдзе­ль­ні­чаць у май­стар-кла­се.

На за­вяр­шэн­не — дзве на­ві­ны са Шчу­чын­ска­га ра­ёна. Пер­шую да­сла­ла ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу рай­біб­лі­ятэ­кі імя Цёт­кі На­стас­ся Дзе­дзі­ён. Чы­та­чы Астрын­скай і Жа­лу­доц­кай гар­па­сял­ко­вых біб­лі­ятэк, Ляд­скай і Ту­р’ян­скай сель­скіх, інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­кі агра­га­рад­ка Дэм­бра­ва, дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі пры­ня­лі ўдзел у акцыі “Чы­та­ем тво­ры Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча” да 130-год­дзя са дня на­ра­джэн­ня кла­сі­ка. Дру­гую на­ві­ну да­сла­ла біб­лі­ятэ­кар Астрын­скай гар­па­сял­ко­вай біб­лі­ятэ­кі Ган­на Сця­пан­чан­ка. Яна пі­ша пра сус­трэ­чу ў Клу­бе Не­абы­яка­вых Ма­туль, якая бы­ла пры­све­ча­на бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні. Га­ва­ры­лі ў той ве­чар і пра Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, які шмат зра­біў па ад­ра­джэн­ні і па­пу­ля­ры­за­цыі на­шай пе­сен­най спад­чы­ны.

Спе­цы­яліст Са­вец­ка­га ра­ённа­га ад­дзе­ла па надзвы­чай­ных сі­ту­ацы­ях Мін­ска Тац­ця­на Бы­ча­нок звяр­тае ўва­гу на «дро­бязь», якая за­хоў­вае жыц­цё”.

Яна пра­інфар­ма­ва­ла пра тое, што ў мэ­тах па­вы­шэн­ня ўзроў­ню бяс­пе­кі на­се­ль­ніц­тва ў пе­ры­яд з 4 па 12 снеж­ня 2021 го­да ў рэ­спуб­лі­цы пра­хо­дзіць акцыя па прад­ухі­лен­ні гі­бе­лі лю­дзей ад па­жа­раў у жыл­лё­вым фон­дзе “Апа­вяш­ча­ль­нік у кож­ны дом”.

Аб існа­ван­ні аўта­ном­ных па­жар­ных апа­вяш­ча­ль­ні­каў сён­ня ве­дае кож­ны. Не­абход­насць іх уста­лёў­кі ўжо да­ўно не вы­клі­кае сум­не­ваў, ад­нак, мно­гія лю­дзі па­куль не ве­ль­мі вы­раз­на раз­уме­юць важ­насць да­дзе­на­га пры­бо­ра і тое, што ме­на­ві­та ён мо­жа сво­еча­со­ва апа­вяс­ціць аб бяс­печ­нас­ці і даць маг­чы­масць вы­ра­та­ван­ня лю­дзей і ма­ёмас­ці ад па­жа­ру. Каб за­сце­раг­чы ся­бе і сва­іх бліз­кіх, не­абход­на ўсім гра­ма­дзя­нам за­ду­мац­ца аб уста­лёў­цы ў сва­ім жыл­лі аўта­ном­на­га па­жар­на­га апа­вяш­ча­ль­ні­ка.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"