Ён быў свабодным у творчасці

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

На ста­ліч­ных вы­ста­вач­ных пля­цоў­ках ця­пер пра­хо­дзіць Пер­шае тры­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва “Кан­цэпт” — мас­тац­тва акту­аль­на­га, аван­гар­дна­га, кан­цэп­ту­аль­на­га. Ба­га­тую па­літ­ру тры­ена­ле скла­лі тво­ры вя­лі­ка­га мнос­тва пра­фе­сій­ных мас­та­коў і па­чат­коў­цаў, якім ёсць чым здзі­віць і ўра­зіць па-за меж­амі тра­ды­цый­най твор­час­ці. Ся­род гэ­тых су­час­ных, у асноў­ным ма­ла­дых аўта­раў вы­лу­ча­ецца імя мэт­ра аван­гар­дна­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі — Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва з Ві­цеб­ска, які сё­ле­та па­кі­нуў наш свет, тро­хі не да­жыў­шы да свай­го 95-год­дзя. Яго твор­часць — так­са­ма су­час­ная, так­са­ма ма­ла­дая. У меж­ах тры­ена­ле “Кан­цэпт” у Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі тво­раў Л. Д. Шча­мя­лё­ва 1 снеж­ня ад­кры­ла­ся вы­ста­ва жы­ва­пі­су Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва “Як ёсць…”.

/i/content/pi/cult/881/18665/18.jpgАляк­сан­дра Са­лаў­ёва пры жыц­ці ўша­на­ва­лі са­мы­мі роз­ны­мі па­чэс­ны­мі зван­ня­мі — ён быў і за­слу­жа­ным дзея­чам мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі, і ка­ва­ле­рам ордэ­на Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, у Ві­цеб­ску яго ве­даў лю­бы бліз­кі да ку­ль­ту­ры ча­ла­век, мас­та­ка на­зы­ва­лі пер­шым бе­ла­рус­кім аван­гар­дыс­там па­сля­ва­енна­га ча­су. Яшчэ ў 1965 го­дзе ма­ла­ды вы­пус­кнік мін­ска­га Тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та пры­йшоў пра­ца­ваць у ві­цеб­скі тэ­атр імя Я. Ко­ла­са і як мас­так-па­ста­ноў­шчык афор­міў там вя­лі­кае мнос­тва спек­так­ляў. Пры­чым мас­тац­кія ра­шэн­ні Са­лаў­ёва — Сан­са­ны­ча, як яго на­зы­ва­лі ў Ві­цеб­ску, — да­зва­ля­лі ў тыя аб­са­лют­на не­спры­яль­ныя для аван­гар­днай твор­час­ці ча­сы пуб­ліч­на дэ­ман­стра­ваць свае аб­страк­тныя, сюр­рэ­аліс­тыч­ныя тво­ры. І вось з 60-х га­доў і лі­та­ра­ль­на да гэ­та­га ле­та мас­так тва­рыў і за­ста­ваў­ся вер­ным са­бе. Але пры ўсёй уша­на­ва­нас­ці, пры ўсіх тых за­слу­гах пе­рад мас­тац­твам і бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­рай, пры ўсёй той па­ва­зе і лю­бо­ві, з які­мі да Сан­са­ны­ча ста­ві­лі­ся ў Ві­цеб­ску, на ад­крыц­ці яго вы­ста­вы ў га­ле­рэі Шча­мя­лё­ва ўсё ж не­дной­чы пра­гу­ча­ла, што “ма­ла ца­ні­лі, ма­ла хва­лі­лі, ма­ла га­на­ры­лі­ся…”. У ста­ліч­ным мас­тац­кім ася­род­дзі, шчы­ра ска­заць, і ма­ла ве­да­лі, ма­ла ці­ка­ві­лі­ся.

/i/content/pi/cult/881/18665/19.jpg— Гэ­та ўні­ка­ль­ны ча­ла­век для бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, пра яко­га, мне зда­ецца, мы га­ва­ры­лі не­дас­тат­ко­ва, — ка­жа пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў мас­тац­тваз­наў­ца На­тал­ля Ша­ран­го­віч. — У нас уво­гу­ле пры­ня­та не­як не­да­га­вор­ваць пра ся­бе, не­да­га­вор­ваць пра сва­іх вя­лі­кіх лю­дзей. Мы быц­цам са­ро­ме­емся гуч­ных слоў, са­ро­ме­емся ка­заць, што ся­род нас ёсць — у да­дзе­ным вы­пад­ку, на жаль, ужо бы­лі — лю­дзі, якія лі­та­ра­ль­на фар­мі­ра­ва­лі на­шую ку­ль­ту­ру. Аляк­сандр Са­лаў­ёў — аб­са­лют­на бліс­ку­чая асо­ба, ён на пра­ця­гу мно­гіх і мно­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў па­сля­доў­на вы­каз­ваў­ся ад­па­вед­на са сва­ім не­ўнар­ма­ва­ным та­лен­там. Ён за­ўсё­ды быў сва­бод­ным у твор­час­ці — і та­кім за­ста­ваў­ся да апош­ніх дзён жыц­ця.

Усе свае кар­ці­ны — жы­ва­піс і гра­фі­ку — мас­так за­вяш­чаў Ві­цеб­ска­му цэн­тру су­час­на­га мас­тац­тва, і вы­ста­ва “Як ёсць…” арга­ні­за­ва­ная Са­юзам мас­та­коў ме­на­ві­та ра­зам з Цэн­трам. Вы­стаў­ле­ны то­ль­кі жы­ва­піс­ныя ра­бо­ты, якія мо­гуць пе­рад­аць не­шта са­мае ты­по­вае, эта­лон­нае з твор­час­ці Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва. А ўво­гу­ле ж за па­ўве­ка лік ра­бот ідзе на ты­ся­чы. У га­ле­рэі Шча­мя­лё­ва ка­ля 40 кар­цін, у якіх мож­на ўба­чыць га­лоў­ныя, па­ста­янныя воб­ра­зы твор­цы. На­прык­лад, вы­явы Пра­ро­каў, роз­ныя лікі, па­зна­ва­ль­ныя сюр­рэ­аліс­тыч­ныя ра­бо­ты з чор­ным ко­ле­рам ці, на­адва­рот, з ба­гац­цем фар­баў: ва ўсіх ён ста­раў­ся пе­рад­аць унут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка, свой унут­ра­ны свет. Гэ­тыя кар­ці­ны з шэ­ра­гу тых, што за­ўсё­ды акру­жа­лі мас­та­ка, бы­лі ў яго май­стэр­ні, з які­мі ён жыў і гле­дзя­чы на якія пра­ца­ваў.

— Са­лаў­ёва трэ­ба гля­дзець не па ад­ной кар­ці­не, — га­во­рыць ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва Андрэй Ду­хоў­ні­каў, — яго трэ­ба гля­дзець ад­ра­зу мно­га, каб зра­зу­мець і ўзро­вень май­стэр­ства, і глы­бі­ню воб­ра­заў. Яго кар­ці­ны не пад­пус­ка­юць да ся­бе з пер­ша­га разу, іх не так про­ста счы­таць. Так, гэ­тае энер­гіч­нае і на­сы­ча­нае змес­там мас­тац­тва не для ля­ні­вых.

Вы­ста­ва “Як ёсць…” дае маг­чы­масць па­глы­біц­ца ў твор­часць май­стра, бо­льш да­клад­на — у ад­ну яго не­вя­лі­кую час­тку, ня­хай са­бе і та­кую кла­січ­ную для твор­цы. Да­рэ­чы, каб ці­каў­ныя маг­лі ле­пей зра­зу­мець Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва і падзі­віц­ца яго ге­нію, Ві­цеб­скі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва пры­вёз у Мінск ві­дэа на не­ка­ль­кі га­дзін з ма­на­ло­гам мас­та­ка, у якім ён рас­каз­вае і пра вай­ну — а ён яе пра­йшоў, быў на фрон­це, — і пра мас­тац­тва, і пра ся­бе: гэ­та рас­по­вед ста­ро­га па па­шпар­це ча­ла­ве­ка, але та­ко­га ма­ла­до­га па дум­ках, па імкнен­ні да твор­час­ці, па ўспры­ман­ні све­ту. По­бач з кар­ці­на­мі на вы­ста­ве ста­іць экран, і на ім ня­спын­на па­каз­ва­ецца гэ­ты ма­на­лог — мож­на пры­сес­ці на ла­вач­ку, па­слу­хаць, су­мяс­ціць асо­бу ча­ла­ве­ка, у яко­га бы­ло та­кое ці­ка­вае жыц­цё, з ты­мі тво­ра­мі, што ві­сяць по­бач. Ста­рым мас­тац­тва Са­лаў­ёва не мо­жа пад­ацца — маг­чы­ма, 50 га­доў та­му яно і апя­рэ­джва­ла свой час, але ця­пер яно ме­на­ві­та су­час­нае. “Мы хо­чам, каб гэ­тая вы­ста­ва ў Мін­ску ста­ла но­вым ад­крыц­цём Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва”, — ка­жа На­тал­ля Ша­ран­го­віч. Пра тое ж са­мае га­во­рыць і Андрэй Ду­хоў­ні­каў: “Гэ­ты мас­так па­він­ны па-сап­раў­дна­му быць ад­кры­ты для кра­іны, па­він­ны за­няць мес­ца ў шэ­ра­гу пер­шых мас­та­коў на­шай су­час­нас­ці. І мы бу­дзем дзе­ля гэ­та­га пра­ца­ваць — з тым на­цы­яна­ль­ным, без пе­ра­бо­льш­ван­ня, ба­гац­цем, што на­ша­му Цэн­тру, а зна­чыць і Ві­цеб­ску і кра­іне, за­вяш­чаў Сан­са­ныч”.