Служу тэатру!

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Перспектывы і планы Палескага драматычнага...

/i/content/pi/cult/881/18663/14.jpgУ го­ра­дзе Пін­ску вось ужо 15 га­доў дзей­ні­чае пра­фе­сій­ны тэ­атр. Ха­ця на ама­тар­скім уз­роў­ні з 1992 го­да тут пра­ца­ва­ла сту­дыя акцё­раў “Ды­яген”, а яшчэ ра­ней — і да вай­ны, і па­сля яе — тэ­атр існа­ваў у тым лі­ку як аб­лас­ны, ме­на­ві­та ў наш час у “ста­лі­цы Па­лес­ся” ад­бы­ва­ецца рос­квіт гэ­та­га мас­тац­тва. Па­вод­ле слоў ды­рэк­та­ра і мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка ўста­но­вы Аляк­сан­дра Мі­ка­ла­еві­ча Лу­ка­шэн­кі, мі­ну­лы, 15 се­зон пра­йшоў з вя­лі­кім по­спе­хам і вя­лі­кай ко­ль­кас­цю раз­на­пла­на­вых спек­так­ляў. Ця­пер жа ў пра­цы тэ­атра ёсць свае асаб­лі­вас­ці.

“Сё­ле­та ў чэр­ве­ні ў нас па са­мых роз­ных пры­чы­нах з тэ­атра ад­быў­ся ад­ток кад­раў, — ка­жа Аляк­сандр Мі­ка­ла­евіч. — Ні­ко­лі тут не бы­ло двух акцёр­скіх скла­доў, а та­му кож­ны ад­ыхо­дзя­чы пра­фе­сі­янал — гэ­та ад­ме­не­ны спек­такль. Так што за­яўляю: наш тэ­атр га­то­вы пры­няць но­вых акцё­раў. Вось са жніў­ня ў тэ­атр пры­еха­лі дзве дзяў­чы­ны з ві­цеб­ска­га ка­ле­джа ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, і ўжо за­раз яны актыў­на за­дзей­ні­ча­ны ў спек­так­лях і на­бі­ра­юцца во­пы­ту.

/i/content/pi/cult/881/18663/15.jpgЯ пра­цую ў Па­лес­кім дра­ма­тыч­ным тэ­атры ка­ля 10 га­доў. Да мя­не ды­рэк­та­рам і га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам быў Іван Іва­на­віч Ба­зан. Ён кі­ра­ваў на­род­ным тэ­атрам, па­сля сту­ды­яй “Ды­яген”, і дзя­ку­ючы яму тэ­атра­ль­ны рух на Пін­шчы­не жы­вы. Та­му, ха­ця мы і да­лё­ка зна­хо­дзім­ся ад Мін­ска, у нас ёсць свае тра­ды­цыі, і гле­да­чы, якія бы­ва­лі тут, па­цвяр­джа­юць наш вы­со­кі ўзро­вень. Ня­даў­на адзін з пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў Са­лі­гор­ска вы­ку­піў усю за­лу і гля­дзеў па­ста­ноў­ку ў сва­ім вуз­кім ко­ле. Та­кая пра­кты­ка існуе да­ўно. Так што і мясц­овыя тэ­атра­лы, і гле­да­чы з іншых га­ра­доў пра Па­лес­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр ве­да­юць.

Каб па­каз­ваць ся­бе, мы рэ­гу­ляр­на ўдзе­ль­ні­ча­ем у фес­ты­ва­лях. Сё­ле­та — у брэс­цкай “Бе­лай ве­жы”, ле­тась — у “Сма­лен­скім каў­чэ­гу”, ад­куль пры­вез­лі дып­ло­мы за леп­шы акцёр­скі ансамбль і леп­шую муж­чын­скую ро­лю. Акра­мя рас­ійскай пуб­лі­кі, нас ве­да­юць ва ўсім бліз­кім за­меж­жы: Укра­іне, Поль­шчы, Мал­до­ве, Пры­бал­ты­цы. Мы рэ­гу­ляр­на вы­сту­па­ем на мін­скіх ма­лых сцэ­нах, у пры­ват­нас­ці, у До­ме ве­тэ­ра­наў, а так­са­ма ў Тэ­атры юна­га гле­да­ча. Су­пра­цоў­ні­ча­ем з баб­руй­скай тру­пай: яны вы­сту­па­юць на на­шай пля­цоў­цы, мы — на іх.

Пяць га­доў та­му тэ­атр быў на­мі­нан­там На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі з ві­зіт­най кар­ткай “Пін­ская шлях­та”. За яе, у тым лі­ку, атры­ма­лі спе­цы­яль­ны прыз ад “Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі” як за леп­шы спек­такль на бе­ла­рус­кай мо­ве, і на­шу па­ста­ноў­ку за­пі­саў у ві­дэ­афар­ма­це рэ­жы­сёр Сяр­гей Ка­ць­ер. Ён так­са­ма пад­ка­заў прад­ста­віць гэ­ты спек­такль на мас­коў­скім фес­ты­ва­лі “За­ла­ты Ві­цязь”, ад­куль мы пры­вез­лі “за­ла­ты дып­лом”. Мас­коў­ска­му гле­да­чу спа­да­ба­ла­ся па­ста­ноў­ка, хоць вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ў ёй су­месь бе­ла­рус­кай, рус­кай і ўкра­інскай моў, ды яшчэ і мясц­овы ды­ялект, як пер­ша­па­чат­ко­ва за­дум­ваў Він­цэнт Ду­нін-Мар­цін­ке­віч. Уво­гу­ле мы ся­бе па­каз­ва­ем і па­ра­ўноў­ва­ем з пра­ца­мі іншых. Не­дзе ву­чыш­ся і цяг­неш­ся да леп­ша­га, а не­дзе раз­уме­еш сваю са­ма­дас­тат­ко­васць.

Мы не за­бы­ва­емся і на дзі­ця­чую аўды­то­рыю. Каз­ка ў рэ­пер­ту­ары Па­лес­ка­га драм­тэ­атра жы­ве ўся­го 2-3 ме­ся­цы. Дзе­ці — са­мая сум­лен­ная пуб­лі­ка, іх скла­да­ней ашу­каць. Ка­лі да­рос­ла­му бу­дзе не­ці­ка­ва, ён да­ча­ка­ецца антрак­ту і сы­дзе. Дзе­ці ж па­чнуць шу­мець. Да та­го ж сцэ­на ў на­шым тэ­атры зна­хо­дзіц­ца ве­ль­мі бліз­ка да за­лы, та­му акцё­ру да кан­ца трэ­ба за­ста­вац­ца ў воб­ра­зе”.

Па­сля на­ша­га зна­ёмства Аляк­сандр Мі­ка­ла­евіч па­ра­іў па­ра­змаў­ляць з ма­ла­ды­мі актры­са­мі, якія сё­ле­та па­ча­лі пра­цу. Дзяў­чат клі­чуць Вар­ва­ра Ма­ро­за­ва і Дар’я Кар­мі­лі­ча­ва. Аб­едзве яны вы­пус­кні­цы Ві­цеб­ска­га ка­ле­джа ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў.

Дар’і 19 га­доў. Да апош­ня­га мо­ман­ту яна не ве­да­ла, ку­ды яе раз­мяр­ку­юць, та­му, ка­лі па­чу­ла пра тое, што ды­рэк­тар Па­лес­ка­га драм­тэ­атра шу­кае акцё­раў, зра­зу­ме­ла: гэ­та яе ша­нец. Да та­го ж дзяў­чы­не ха­це­ла­ся па­гля­дзець іншыя га­ра­ды, на­брац­ца во­пы­ту і май­стэр­ства. Для ся­бе Да­р’я вы­зна­чы­ла, што трэ­ба быць ад­каз­ным ча­ла­ве­кам у аб­ра­най пра­фе­сіі, умець пра­ца­ваць з парт­нё­рам па сцэ­не, каб і яму бы­ло зруч­на пра­ца­ваць з та­бой. Доб­ра, што ка­лек­тыў у Па­лес­кім тэ­атры сап­раў­ды друж­ны і пры­язны, пры­зна­ецца Дар’я.

Вар­ва­ры 20 га­доў, яна ўра­джэн­ка рас­ійска­га Там­бо­ва, па­хо­дзіць з акцёр­скай сям’і. Спа­чат­ку спра­ба­ва­ла па­сту­піць у мас­коў­скую сту­дыю Але­га Та­ба­ко­ва, дзе кон­курс да­ся­гае ты­ся­чы ча­ла­век на мес­ца. І ка­лі пра­йсці ту­ды не ўда­ло­ся, пад­ала да­ку­мен­ты ў ві­цеб­скі ка­ледж. Па­сля так­са­ма вы­ра­шы­ла на­брац­ца во­пы­ту ў Па­лес­кім тэ­атры. Вар­ва­ра ка­жа, што акцёр­ская пра­фе­сія ў наш час ста­ла бо­льш лег­ка­дум­най, бо акцё­ры ўжо да­ўно пе­ра­ста­лі “слу­жыць” тэ­атру, як пры­ня­та бы­ло ў ся­м’і яе ба­ць­коў.

Яшчэ адзін па-сап­раў­дна­му твор­чы су­пра­цоў­нік Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра — рэ­жы­сёр Па­вел Ана­то­ль­евіч Ма­ры­ніч. Сё­ле­та са спек­так­лем “Вій” у на­мі­на­цыі “Леп­шы спек­такль тэ­атра дра­мы для ма­лой сцэ­ны” ён за­ва­яваў На­цы­яна­ль­ную тэ­атра­ль­ную прэ­мію, а так­са­ма дып­лом у на­мі­на­цыі “Леп­шая ра­бо­та мас­та­ка ў спек­так­лі тэ­атра дра­мы”. Па­вел Ма­ры­ніч у “Віі” вы­сту­піў у іпас­та­сях рэ­жы­сё­ра, мас­та­ка-па­ста­ноў­шчы­ка і акцё­ра.

Сам Па­вел — з га­рад­ско­га па­сёл­ка Ста­ро­бін Са­лі­гор­ска­га ра­ёна. Ву­чыў­ся ў Ма­гі­лёў­скім дзяр­жаў­ным ка­ле­джы мас­тац­тваў, а так­са­ма за­воч­на ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. Па сло­вах Па­ўла, ён ні­ко­лі не ўяў­ляў, што бу­дзе за­ймац­ца акцёр­скім ра­мяс­твом. Усё пры­йшло, як ка­жуць, з кро­кам “ад ня­на­віс­ці да лю­бо­ві”. Не­як шко­ль­ні­кам ён раз­ам з кла­сам па­ехаў у Ку­па­лаў­скі тэ­атр, дзе па­каз­ва­лі сур’ёзную псі­ха­ла­гіч­ную па­ста­ноў­ку пра ся­мей­ныя ад­но­сі­ны. Па­ўла не за­ці­ка­ві­ла тэ­ма, і на дру­гі акт ён про­ста не па­йшоў. Сваё жыц­цё хло­пец ха­цеў звя­заць з ды­зай­нам, але ў апош­ні мо­мант пад­аў да­ку­мен­ты ў Ма­гі­лёў­скі ка­ледж мас­тац­тваў. Па­спры­яла яму па­лю­біць тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва вы­клад­чы­ца Га­лі­на Аляк­сан­драў­на Ла­ба­нок. З ёй Па­вел і яго ад­на­кур­сні­кі шмат ха­дзі­лі ў Ма­гі­лёў­скі тэ­атр, а так­са­ма зна­ёмі­лі­ся з жыц­цём за ку­лі­са­мі. А па­ста­ноў­кі рэ­жы­сё­ра Але­га Жуг­жды, які ста­віў спек­так­лі-ле­ген­ды, кан­чат­ко­ва пе­ра­ка­на­лі сту­дэн­та ў пра­ві­ль­нас­ці свай­го вы­ба­ру.

У 2006 го­дзе, пад­час ства­рэн­ня пра­фе­сій­на­га Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, увесь вы­пус­кны курс Па­ўла — во­сем ча­ла­век — атры­маў за­пра­шэн­не пры­ехаць у Пінск, што мо­ладзь і зра­бі­ла. Па­вел Ма­ры­ніч пра­па­на­ваў па­ста­віць на мясц­овай сцэ­не дып­лом­ны спек­такль кур­са, каб па­зна­ёміц­ца з гле­да­чом і каб у та­га­час­на­га рэ­жы­сё­ра Іва­на Ба­за­на скла­ла­ся ўяў­лен­не аб іх здо­ль­нас­цях. Іван Іва­на­віч, за­ўва­жыў­шы арга­ні­за­цый­ны по­спех Па­ўла, па­чаў да­ру­чаць яму ста­віць па­ста­ноў­кі. Та­кім чы­нам, ця­пер у Па­ўла Ма­ры­ні­ча за пля­чы­ма 30 спек­так­ляў і, як сам ён сцвяр­джае, мнос­тва пер­спек­тыў.

“У акцёр­скім май­стэр­стве я раў­ня­юся на Яўге­нія Ле­она­ва, Луі дэ Фю­нэ­са, Ма­рыю Аро­на­ву, Люд­мі­лу Гур­чан­ка, а ў рэ­жы­су­ры — на Мар­ка За­ха­ра­ва, — дзе­ліц­ца Па­вел Ана­то­ль­евіч. — Мне пад­аба­ецца, ка­лі ў спек­так­лі ёсць іро­нія, эле­мен­ты тан­цаў і му­зы­ка. Я імкну­ся ства­рыць па­ста­ноў­ку, пад якую гле­да­чам бы­ло б лёг­ка ад­па­чыць. Так­са­ма на­тхня­юць за­ра­джа­ныя на по­спех акцё­ры. Лі­чу, у ро­лю трэ­ба па­глыб­ляц­ца цал­кам, бо не­маг­чы­ма сыг­раць што­сь­ці на сцэ­не, не пе­ра­жыў­шы, не ад­чуў­шы гэ­та­га. А, бы­вае, акцё­ру трэ­ба сыг­раць на­ват смерць… Хо­чац­ца, каб у наш тэ­атр пры­хо­дзі­лі но­выя кад­ры, каб на­ша пра­ца ра­бі­ла­ся бо­льш аплат­най, каб у кра­іне бы­ла ство­ра­на пля­цоў­ка для аб­ме­ну во­пы­там з роз­ны­мі тэ­атра­мі”.

Вяр­та­емся да раз­мо­вы з ды­рэк­та­рам тэ­атра Аляк­сан­драм Мі­ка­ла­еві­чам Лу­ка­шэн­кам. Вы­свят­ля­ецца, што з 1 сту­дзе­ня на­ступ­на­га го­да ў тэ­атры ад­бу­дуц­ца пе­ра­ме­ны. Па­лес­ка­му дра­ма­тыч­на­му тэ­атру над­адуць ста­тус аб­лас­но­га па за­га­дзе гу­бер­на­та­ра Юрыя Шу­лей­кі. А гэ­та пры­ня­се з са­бой бо­ль­шую ста­бі­ль­насць. Та­кія зме­ны — вы­нік плён­най пра­цы ўсіх су­пра­цоў­ні­каў тэ­атра. А ў лю­бой спра­ве, ка­лі да яе сум­лен­на ста­віц­ца, па сло­вах Аляк­сан­дра Мі­ка­ла­еві­ча, за­ўсё­ды зной­дзец­ца чым удас­ка­на­ль­ваць рас­па­ча­тае.

Па­кі­да­ючы сце­ны Па­лес­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, ства­ра­ецца ўра­жан­не аб сур’ёзнай ра­бо­це, якую вя­дуць тут усім ка­лек­ты­вам. А зна­чыць, у пін­чан і жы­ха­роў ра­ёна за­ўсё­ды бу­дзе маг­чы­масць ад­па­чыць ду­шой і доб­ра пра­вес­ці во­ль­ны час.