Расійскі марафон хору хлопчыкаў

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

25–30 ліс­та­па­да хор хлоп­чы­каў і юна­коў імя Іга­ра Жу­раў­лен­кі Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, якім кі­руе Ся­мён Клі­ма­наў, пра­вёў шэ­раг кан­цэр­таў і твор­чых сус­трэч у Мас­кве і Ту­ле. Ме­рап­ры­емствы пра­во­дзі­лі­ся ў рам­ках пла­на су­пра­цоў­ніц­тва мі­ніс­тэр­стваў ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі на 2019–2021 гг. Бо­льш пад­ра­бяз­на пра тую па­ездку рас­ка­заў ды­рэк­тар на­ву­ча­ль­най уста­но­вы Аляк­сандр ПА­ЛЯ­КОЎ.

/i/content/pi/cult/881/18662/12.jpg— На­ко­ль­кі важ­ны­мі ўяў­ля­юцца вам твор­чыя су­вя­зі гім­на­зіі-ка­ле­джа з за­меж­ны­мі і, у пры­ват­нас­ці, рас­ійскі­мі му­зыч­ны­мі ўста­но­ва­мі? Усё ж га­лоў­нае ў дзей­нас­ці лю­бой на­ву­ча­ль­най уста­но­вы — ву­чэб­ны пра­цэс. Але той-сёй мо­жа за­пы­таць, маў­ляў, па­ездкі і вы­ступ­лен­ні — ці не пе­ра­шка­джа­юць у пэў­най ме­ры яму?

— На­шы вуч­ні — бу­ду­чыя пра­фе­сій­ныя му­зы­кан­ты. Кан­цэр­та­ван­не — не­ад’емная час­тка іх пра­фе­сіі, на­ву­чац­ца ўся­му гэ­та­му трэ­ба з ма­лен­ства. На­га­даю і тое, што ву­чо­ба не­маг­чы­мая без ма­ты­ва­цыі. Бо як час­ця­ком зда­ра­ецца? У ад­на­го — вы­дат­ныя пры­род­ныя за­дат­кі, ды ня­ма жа­дан­ня пра­ца­ваць. І вы­ні­ку не бу­дзе, ко­ль­кі з ім ні рэ­пе­ці­руй. А ў ка­го інша­га, зда­ра­ецца, ку­ды бо­льш сціп­лы “стар­та­вы ка­пі­тал” пры­род­най ад­ора­нас­ці, ды ёсць па­стаў­ле­ная мэ­та — і ў хут­кім ча­се ён па­кі­дае да­лё­ка зза­ду ўсіх тых, у ка­го ма­ты­ва­цыі ня­ма. Лю­бы вы­хад на пуб­лі­ку — як да­дат­ко­вае ўкла­дан­не ў гэ­тую скар­бон­ку лю­бо­ві да пра­фе­сіі, жа­дан­ня за­ймац­ца той спра­вай, што пры­но­сіць ма­ра­ль­нае за­да­ва­ль­нен­не. Трэ­ба бы­ло ба­чыць, як за­па­ль­ва­лі­ся воч­кі на­шых хлоп­чы­каў, ка­лі яны ба­чы­лі пры­язную рэ­акцыю пуб­лі­кі. Я са­чыў за сва­імі вы­ха­ван­ца­мі з за­лы. Па­куль ідуць апла­дыс­мен­ты, хлап­чу­кі ці­хут­ка пад­штур­хоў­ва­юць адзін ад­на­го, маў­ляў, ба­чыш, як усё вы­дат­на скла­да­ецца! Як ды­рэк­тар, я час­цей су­ты­ка­юся з імі з інша­га бо­ку. Ве­даю, што, ка­лі ім ня­ма ку­ды падзець сваю энер­гію, яны, што на­зы­ва­ецца, усю шко­лу мо­гуць на аскеп­кі раз­нес­ці. А на сцэ­не — ну про­ста вяр­шы­ня вы­ха­ва­нас­ці, інтэ­лі­ген­тнас­ці, вы­со­ка­га ду­хоў­на­га па­чат­ку. І ка­лі яны ба­чаць, што за­пат­ра­ба­ва­ныя, што шы­ро­ка пад­трым­лі­ва­ецца і го­ра­ча пры­ма­ецца ме­на­ві­та гэ­ты кі­ру­нак, дык па­чы­на­юць укла­даць свой за­пал ме­на­ві­та ў твор­часць, а не ў якія-не­будзь не­бяс­печ­ныя за­ба­вы.

Яшчэ ад­но свед­чан­не на ка­рысць твор­чых су­вя­зей — не­маг­чы­масць раз­ві­вац­ца сён­ня ў за­мкнё­най пра­сто­ры, без вы­ха­ду на іншыя на­цы­яна­ль­ныя ку­ль­ту­ры. Бо та­кі ды­ялог — яшчэ ад­на пры­ступ­ка для мас­тац­тва, якое на­сам­рэч не мае меж­аў.

/i/content/pi/cult/881/18662/13.jpg— Як вас пры­ма­лі? Фу­рор у твор­чым ася­род­ку, зда­ра­ецца, вы­клі­кае не то­ль­кі бе­лую, але і чор­ную за­йздрасць.

— Ды не ў на­шым вы­пад­ку. Ха­ры хлоп­чы­каў, яшчэ не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў та­му шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ныя на ўсёй са­вец­кай пра­сто­ры, сён­ня пры­хо­дзяць у за­ня­пад. На­ват у вя­ліз­най Рас­іі, дзе ха­ра­вое мас­тац­тва за­ўжды лі­чы­ла­ся ад­ным з на­цы­яна­ль­ных зда­быт­каў, за­ста­ло­ся не так мно­га та­кіх ка­лек­ты­ваў. І на­шых рас­ійскіх ка­лег здзі­ві­ла, на якім вы­со­кім уз­роў­ні зна­хо­дзіц­ца наш хлап­чу­ко­вы хор. Яны бы­лі ўпэў­не­ныя, што яго ўдзе­ль­ні­кі на­ву­ча­юцца ў спе­цы­ялі­за­ва­най ха­ра­вой шко­ле на­кшталт тых ра­сійскіх на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, што но­сяць імя зна­ка­мі­та­га хор­май­стра і пед­аго­га Аляк­сан­дра Свеш­ні­ка­ва. І ка­лі да­ве­да­лі­ся, што на­ша гім­на­зія-ка­ледж па­бу­да­ва­на па пры­нцы­пе ЦМШ (Цэн­тра­ль­най му­зыч­най шко­лы пры Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі), дык бы­лі ўра­жа­ны яшчэ бо­льш. Але я ўпэў­не­ны: ком­плек­сная ад­ука­цыя не ме­ней, а то і бо­лей жыц­цяз­до­ль­ная, чым вуз­ка спе­цы­ялі­за­ва­ная. Бо яна дае шы­ро­кі мас­тац­кі кру­гаг­ляд, а без яго сён­ня ў сфе­ры ку­ль­ту­ры не аб­ысці­ся. Му­зы­кант но­ва­га па­ка­лен­ня — гэ­та не стэ­рэ­атып гэт­ка­га “аку­ля­ры­ка-за­вуч­кі”, які за сва­ёй кніж­кай не ба­чыць на­ва­ко­ль­на­га све­ту, а ча­ла­век роз­на­ба­ко­вы, які рэ­алі­зуе ся­бе ў не­ка­ль­кіх су­меж­ных сфе­рах і тым са­мым уно­сіць раз­ынач­ку ў кож­ную з іх.

— Гэт­кае вяр­тан­не “ча­ла­ве­ка эпо­хі Ад­ра­джэн­ня”? Ма­быць, не­вы­пад­ко­ва твор­часць і асо­ба та­го ж Ле­анар­да да Він­чы на­бы­ва­юць у нас сён­ня но­вы ві­ток ша­на­ван­ня. Да­рэ­чы, тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі, як да­во­дзяць на­ву­коў­цы, бы­ла ў ХVI ста­год­дзі са­мым усход­нім рэ­гі­ёнам еўра­пей­ска­га Рэ­не­сан­су. На ра­сійскіх жа зем­лях у той час пра­цяг­ва­лі­ся ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі Ся­рэд­ня­веч­ча, якія по­тым змя­ні­лі­ся эпо­хай Ба­ро­ка. Што ўра­зі­ла рас­ійскіх май­строў у ва­шых вы­ступ­лен­нях бо­льш за ўсё? Ці спя­ва­лі вы бе­ла­рус­кую му­зы­ку?

— Ка­неш­не! І ста­ра­даў­нюю — тых еўра­пей­скіх ча­соў, — і су­час­ную: “Та­по­лі” Во­ль­гі Мі­нян­ко­вай, апра­цоў­ку бе­ла­рус­кай на­род­най пес­ні “Юрач­ка”, зроб­ле­ную ця­пе­раш­нім стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­най Атраш­ке­віч. Ды якая гэ­та апра­цоў­ка? Са­ма­стой­ны аўтар­скі твор, хі­ба што з фа­льк­лор­най цы­та­тай. Наш рэ­пер­ту­ар, яго раз­на­стай­насць і шы­ры­ня ста­лі для рас­іян яшчэ ад­ным ад­крыц­цём. Бо ка­лек­тыў вы­кон­вае і ду­хоў­ную му­зы­ку, і свец­кую, і на­род­ную: еўра­пей­скую, рус­кую, бе­ла­рус­кую. І ў гэ­тым — яшчэ ад­на пе­ра­ва­га ком­плек­сна­га на­ву­чан­ня, пра якое я га­ва­рыў.

— Твор­чы бок і ўлас­на арга­ні­за­цый­ны — ве­ль­мі роз­ныя рэ­чы. Ці за­да­во­ле­ны вы тым, як бы­ла арга­ні­за­ва­ная ва­ша амаль тыд­нё­вая ван­дроў­ка?

— Нас ку­ры­ра­ваў Аляк­сандр Кра­сі — ды­рэк­тар Мас­коў­скай га­рад­ской дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы імя Іса­ка Ду­на­еўска­га. Ся­род вы­пус­кні­коў гэ­тай шко­лы — адзін з най­бо­льш уплы­во­вых ця­пе­раш­ніх дзея­чаў ха­ра­во­га мас­тац­тва Аляк­сандр Са­лаў­ёў, які вы­кла­дае ў Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, у Ака­дэ­міі ха­ра­во­га мас­тац­тва імя Па­по­ва, уз­на­ча­ль­вае Ту­льс­кі дзяр­жаў­ны хор, Аса­цы­яцыю на­род­ных і ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў Рас­ійска­га му­зыч­на­га са­юза, з’яўля­ецца чле­нам Сус­вет­най ха­ра­вой ра­ды Аса­цы­яцыі “Інтэр­ку­ль­тур”. Ме­на­ві­та ён за­пра­сіў нас і на кан­фе­рэн­цыю, і ў Ту­льс­кую фі­лар­мо­нію.

— Для ўдзе­лу ў га­ла-кан­цэр­це IV Між­на­род­на­га кон­кур­су ха­ра­вых ды­ры­жо­раў, што пра­хо­дзіў у Ту­ле? Пэў­на, як за­про­ша­ныя гос­ці?

— Так. Там саб­раў­ся, лі­чы­це, увесь рас­ійскі ха­ра­вы ба­монд, вя­ду­чыя спе­цы­яліс­ты гэ­тай га­лі­ны. Мы змаг­лі па­га­ва­рыць з імі, на­ла­дзіць кан­так­ты, якія ве­ль­мі спат­рэ­бяц­ца ў бу­ду­чым. І, што ве­ль­мі важ­на, змаг­лі па­ка­заць сваё май­стэр­ства. Вось адзін з вод­гу­каў, што з’явіў­ся ў са­цы­яль­ных сет­ках: “Двух­дзён­ны ма­ра­фон кан­фе­рэн­цыі Аса­цы­яцыі на­род­ных і ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў Рас­ійска­га му­зыч­на­га са­юза за­вяр­шыў­ся цу­доў­ным кан­цэр­там у Вя­лі­кай за­ле Ту­льс­кай фі­лар­мо­ніі. Зна­ёмства з хо­рам хлоп­чы­каў з Мін­ска пры­нес­ла шчы­рую ра­дасць. Не­ве­ра­год­най чыс­ці­ні строй, сты­лё­вая тон­касць у вы­ка­нан­ні ве­ль­мі роз­най му­зы­кі — ад Арлан­да Ла­са да Чай­коў­ска­га, Та­не­ева, бе­ла­рус­кіх і рус­кіх пе­сень. Бра­ва іх на­стаў­ні­ку Ся­мё­ну Клі­ма­на­ву. Да­сяг­нуць та­кой якас­ці, вы­ве­ра­нас­ці агу­ль­на­га ансам­бля ад дзя­цей 10-ці га­доў — асаб­лі­вае май­стэр­ства. Хлоп­чы­кі гэ­тыя — вя­лі­кія артыс­ты. Ве­ль­мі дыс­цып­лі­на­ва­ныя, але ад­кры­тыя да імпра­ві­за­цыі. Ка­лі пра­фе­сар Аляк­сандр Са­лаў­ёў спан­тан­на пра­па­на­ваў ім пра­спя­ваць “Бо­го­ро­ди­це, Де­во, ра­дуй­ся” Рах­ма­ні­на­ва, яны не раз­гу­бі­лі­ся і вы­да­лі ня­тлен­ку”.

— Мо­жа, пе­ра­лі­чы­це бо­льш пад­ра­бяз­на, дзе ад­бы­лі­ся вы­ступ­лен­ні, акра­мя ўжо зга­да­най Ту­льс­кай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі, што но­сіць імя хор­май­стра і кам­па­зі­та­ра Іо­сі­фа Мі­хай­лоў­ска­га?

— Усе астат­нія — у Мас­кве. Мы па­бы­ва­лі ў Ака­дэ­міі ха­ра­во­га мас­тац­тва імя Вік­та­ра Па­по­ва, дзе ад­бы­ла­ся су­мес­ная рэ­пе­ты­цыя з там­тэй­шым хо­рам. На­ве­да­лі шко­лу імя Ду­на­еўска­га, дзе да­лі кан­цэрт і пра­вя­лі твор­чую сус­трэ­чу з хо­рам “Гло­рыя” гэ­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­вы. Вы­сту­пі­лі ў ДМШ імя Ша­по­ры­на пры Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным інсты­ту­це му­зы­кі імя Шніт­ке. Але бо­льш за ўсё, пэў­на, за­пом­ні­лі­ся су­мес­ная рэ­пе­ты­цыя і кан­цэрт у Рах­ма­ні­наў­скай за­ле — раз­ам з ка­мер­ным хо­рам Мас­коў­скай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі імя Чай­коў­ска­га.

— Па­ездка скон­чы­ла­ся, што да­лей — “су­ро­вая бу­дзён­насць”? Як ска­рыс­та­еце на­бы­тыя кан­так­ты?

— З Ака­дэ­мі­яй ха­ра­во­га мас­тац­тва і шко­лай імя Ду­на­еўска­га бы­лі пад­пі­са­ныя афі­цый­ныя да­мо­вы аб су­пра­цоў­ніц­тве. Мы атры­ма­лі шмат за­пра­шэн­няў на кон­кур­сы, фес­ты­ва­лі, дзе нас га­то­выя пры­няць без ані­якіх уступ­ных уз­но­саў, каб з да­па­мо­гай на­ша­га ка­лек­ты­ву за­па­ліць на­тхнен­нем свае, пры­ўзняць іх мас­тац­кі ўзро­вень, вы­зна­чыць бо­льш вы­со­кую твор­чую план­ку сва­іх ха­ра­вых ме­рап­ры­емстваў. Бо роз­га­лас пра наш ка­лек­тыў па­йшоў па ўсёй Рас­іі ды іншых кра­інах. Ад нас па­тра­бу­юцца гро­шы хі­ба на аўто­бус, каб да­ехаць. Бу­дзем шу­каць спон­са­раў, бо пад­обныя вы­езды пра­цу­юць на прэс­тыж усёй на­шай ку­ль­ту­ры, мас­тац­тва, сіс­тэ­мы му­зыч­най ад­ука­цыі і, у рэ­шце рэшт, на імідж род­най Бе­ла­ру­сі.

— Да­рэ­чы, у Бе­ла­ру­сі мы ваш хор па­чу­ем?

— Най­блі­жэй­шы кан­цэрт — 23 снеж­ня ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Як гэ­та­кі фі­на­ль­ны акорд ад­ыхо­дзя­ча­га го­да.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"