Такое рашэнне было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі UNESCO.
Уваходжанне ў каляндар UNESCO сведчыць пра значны ўнёсак бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, папулярызацыю дзейнасці арганізацыі. Такое супрацоўніцтва паспрыяе інтэграцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сусветную бібліятэчную супольнасць і дазволіць узбагаціць яе дзейнасць па захаванні і выкарыстанні нацыянальнага культурнага набытку.
Паводле інфармацыі, прадстаўленай НББ, усяго ў каляндар мерапрыемстваў на 2022—2023 гады ўвайшло 67 найбольш важных падзей усяго свету.
Залаты юбілей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыпадае на верасень 2023 года.