Газета – рэгіёны – чытач

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г


 — На­пры­кан­цы го­да рэ­дак­цый­на-вы­да­вец­кая ўста­но­ва “Ку­ль­ту­ра і мас­тац­тва” пад­во­дзіць вы­ні­кі сва­ёй пра­цы за гэ­ты пе­ры­яд. Мы ўдзяч­ныя на­шым па­ста­янным пад­піс­чы­кам і дзя­ку­ем усім, хто да­лу­чыў­ся да нас ня­даў­на. Лепш за ўсё сяб­руе з га­зе­тай “Ку­ль­ту­ра” і ча­со­пі­сам “Мас­тац­тва” Брэс­цкая воб­ласць. Што пра нас га­во­раць на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні ў рэ­гі­ёнах?

Сяр­гей Пан­асюк, на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Брэс­цкай воб­лас­ці:

— Вя­до­ма, мы ра­ім усім пад­ве­да­мас­ным упраў­лен­ню ку­ль­ту­ры ўста­но­вам пад­пі­сац­ца на ва­шы га­зе­ту і ча­со­піс. На­ра­кан­няў на якасць ма­тэ­ры­ялаў я ні ад ка­го не чуў, і па ўзроў­ні га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” і ча­со­піс “Мас­тац­тва” ні чым не гор­шыя за іншыя дзяр­жаў­ныя вы­дан­ні, а тым бо­льш яны пра­фе­сій­на і да­клад­на асвят­ля­юць сваю тэ­ма­тыч­ную спе­цы­фі­ку. Я і сам з за­да­ва­ль­нен­нем пра­гля­даю га­зе­ту. Па ма­ім ўра­жан­ні, “Ку­ль­ту­ра” — гэ­та са­ма­дас­тат­ко­вае вы­дан­не.

— На жаль, не­ка­то­рыя ра­ёны не так доб­ра пад­пі­са­ныя на нас. Вось на Кар­мян­шчы­не, па­вод­ле да­ных “Бел­пош­ты”, зу­сім пе­ра­ста­лі ці­ка­віц­ца га­зе­тай “Ку­ль­ту­ра” і не вы­пі­са­лі ў снеж­ні 2021 го­да ні­вод­на­га экзэм­пля­ра. Ча­му так ад­бы­ло­ся і ў чым на­шай рэ­дак­цыі трэ­ба ўдас­ка­на­ліц­ца, каб нам па­сяб­ра­ваць?

Тац­ця­на Вяр­ке­енка, вы­кон­ва­ючы аб­авяз­кі на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Кар­мян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Спра­ва ў тым, што пад­піс­ка на пе­ры­ёды­ку за­ле­жыць ад фі­нан­са­ван­ня з бю­джэ­ту ра­ёна. Ён не та­кі вя­лі­кі, і не ўсе га­зе­ты атры­моў­ва­ецца аха­піць. Але на на­ступ­ны год мы бу­дзем імкнуц­ца пад­пі­сац­ца. То­ль­кі да­вай­це да­мо­вім­ся: вы так­са­ма пры­язджай­це і да нас. Вось ужо пя­ты год за­пар у нас ад­бы­ва­ецца фес­ты­валь “Льня­ная ка­ру­сель”. Ды і на­огул, доб­ра, што га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” шмат пі­ша пра рэ­гі­ёны.

— А як сяб­ру­юць з на­шы­мі вы­дан­ня­мі ў Ельс­кім ра­ёне? У па­чат­ку го­да тут вы­піс­ва­лі 30 экзэм­пля­раў “Ку­ль­ту­ры”…

Тац­ця­на Не­ўмяр­жыц­кая, га­лоў­ны спе­цы­яліст ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ельс­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Ня­даў­на мы аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­не з пад­піс­кай на пе­ры­ёды­ку ў на­шым ра­ёне. З ва­шым вы­дан­нем мы пра­цяг­нем сяб­ра­ваць: аб­авяз­ко­ва вы­пі­шам па экзэм­пля­ры га­зе­ты ў кож­ную біб­лі­ятэ­ку ра­ёна і кож­ную клуб­ную ўста­но­ву. Якраз ка­ля 30 асоб­ні­каў на­бя­рэц­ца. Аса­біс­та я люб­лю ў ва­шай га­зе­це па­чы­таць пра вы­ні­ко­выя на­ра­ды, гэ­та да­па­ма­гае і са­мой рых­та­вац­ца да спра­ваз­дач. Ка­неш­не, доб­ра, што вы час­та пі­ша­це і пра рэ­гі­ёны. Па­чы­таў­шы пра іншых, мож­на да­клад­на аца­ніць і свой уз­ро­вень ра­бо­ты.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ