Музыканты будучыні

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Учора ў Гомелі былі падведзены вынікі XVIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі”, які праходзіў 6–10 снежня на базе тамтэйшага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Сакалоўскага.
Сё­ле­та спа­бор­ніц­тва аха­пі­ла юных му­зы­кан­таў на ду­ха­вых і ўдар­ных інстру­мен­тах. Ула­да­ль­ні­цай Гран-пры ста­ла ву­ча­ні­ца Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Са­фія Крат (га­бой).

“Му­зы­ка надзеі” да­ўно ста­ла пры­зна­ным го­ме­льс­кім брэн­дам: кон­курс тры­ва­ла пра­пі­саў­ся ў Го­ме­льс­кім дзяр­жаў­ным ка­ле­джы мас­тац­тваў імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га і пра­во­дзіц­ца ў снеж­ні, у пе­рад­ка­ляд­ныя дні. Але што­год змя­няе на­мі­на­цыі, па чар­зе звяр­та­ючы­ся да прад­стаў­ні­коў роз­ных му­зыч­ных спе­цы­яль­нас­цей. Сё­ле­та спа­бор­ніц­тва ла­дзі­ла­ся ся­род тых, хто за­й­ма­ецца на драў­ля­ных ду­ха­вых інстру­мен­тах, а так­са­ма мед­ных ду­ха­вых ці ўдар­ных. Па­вод­ле тра­ды­цыі, кон­курс пра­хо­дзіў ся­род вуч­няў дзі­ця­чых му­зыч­ных школ і школ мас­тац­тваў, пе­ра­мож­цы вы­зна­ча­лі­ся па дзвюх зга­да­ных на­мі­на­цы­ях і па дзвюх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях. Але Гран-пры на гэ­тым спа­бор­ніц­тве бы­вае то­ль­кі ад­но: яго ўла­да­ль­ні­ка аб­іра­юць не­за­леж­на ад спе­цы­яль­нас­ці і ўзрос­ту.

Да­рэ­чы, у Го­ме­лі пра­хо­дзіць то­ль­кі за­ключ­ны этап кон­кур­су, бо ад­бо­рач­ныя ту­ры ла­дзяц­ца па аб­лас­цях. Сё­ле­та на кон­курс бы­ла пад­адзе­на бо­льш як со­тня за­явак з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Укра­іны. У жу­ры ўвай­шлі вя­ду­чыя спе­цы­яліс­ты га­лі­ны: за­гад­чы­кі ка­фед­ра­мі мед­ных ду­ха­вых і ўдар­ных, а так­са­ма драў­ля­ных ду­ха­вых інстру­мен­таў БДАМ, пра­фе­са­ры Люд­мі­ла Клін­ду­хо­ва і Ула­дзі­мір Ска­ра­хо­даў, прад­стаў­ні­кі Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі (Дзміт­рый Ва­ран­цоў) і Бел­га­род­ска­га інсты­ту­та мас­тац­тваў і ку­ль­ту­ры (Ула­дзі­мір За­рыц­кі, Мі­ка­лай Ла­ты­шаў) і інш. Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных — юныя му­зы­кан­ты з Ва­ро­не­жа, мас­тэч­ка Раз­умнае (Рас­ія) і ўсіх кут­коў Бе­ла­ру­сі: Баб­руй­ска, Бе­рас­та­ві­цы, Во­ра­на­ва, Го­ме­ля, Грод­на, Клец­ка, Ле­бе­дзе­ва, Лі­ды, Ма­гі­лё­ва, Ма­зы­ра, Ма­ла­дзеч­на, Па­рэч­ча на Гро­дзен­шчы­не, Ра­га­чо­ва, Са­лі­гор­ска, Сен­ні­цы, Сло­ні­ма, Слуц­ка, Сма­ля­ві­чаў, Ста­ра-Ба­ры­са­ва.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"