А зоркі нарадзіліся?

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Зор­кі на не­бе ма­юць звыч­ку пад­аць, зга­саць, за­па­ль­вац­ца зноў. А ў на­шым Му­зыч­ным тэ­атры яны на­ра­джа­юцца. Свед­чан­нем гэ­та­га — на­зва прэм’ерна­га спек­так­ля “На­ра­джэн­не зо­рак”. А на­ко­ль­кі яны на­сам­рэч зор­кі і сап­раў­ды на­ра­джа­юцца, а не зні­ка­юць, па­спра­бу­ем раз­абрац­ца.

/i/content/pi/cult/880/18653/24.jpgСпек­такль з’явіў­ся з іні­цы­яты­вы кі­раў­ніц­тва тэ­атра: ра­сійска­му рэ­жы­сё­ру і ба­лет­май­стру Ілье Усць­янца­ву, які надзвы­чай па­спя­хо­ва па­ста­віў тут ня­даў­на “Ра­мэа і Джу­ль­ету…” Акра­дзя Укуп­ні­ка, за­мо­ві­лі но­вы спек­такль. Яго прэм’ера ста­ла гэт­кім “бе­ла­рус­кім экс­клю­зі­вам” па­ста­ноў­шчы­ка і аўта­ра ў ад­ной асо­бе: у ад­роз­нен­не ад мю­зік­лаў Кі­ма Брэй­тбур­га, што ідуць у шэ­ра­гу рас­ійскіх тэ­атраў, “На­ра­джэн­не зо­рак” ад­мыс­ло­ва “на­ра­джа­ла­ся” ме­на­ві­та для на­шай сцэ­ны і ў раз­лі­ку на на­шу тру­пу. Гэ­та ад­чу­ва­ецца і ў му­зыч­най дра­ма­тур­гіі, і ў мно­гіх па­ста­ноў­чых дэ­та­лях.

Жан­ра­вае азна­чэн­не “рэ­вю”, да­дзе­нае но­ва­му спек­так­лю, не ахоп­лі­вае ўсёй спе­цы­фі­кі гэ­та­га тво­ра. Яно азна­чае хі­ба тое, што па­ста­ноў­ка за­сна­ва­на на ўсім вя­до­мых му­зыч­ных ну­ма­рах — фраг­мен­тах з іншых тво­раў. Тэр­мін з’явіў­ся на пі­ку па­пу­ляр­нас­ці апе­рэ­ты: но­вы спек­такль скла­даў­ся з са­мых рас­кру­ча­ных арый і ансам­бляў, што бы­лі ва ўсіх на слы­ху. З’яднаць іх у ад­ну сю­жэт­ную лі­нію бы­ло ня­цяж­ка. Аб­іраў­ся не­йкі тэ­ма­тыч­ны ра­курс — да пры­кла­ду, ван­дроў­кі цэн­тра­ль­на­га пер­са­на­жа. Той мог сус­тра­кац­ца на сва­ім шля­ху з са­мы­мі роз­ны­мі лю­дзь­мі, з вус­наў якіх гу­ча­лі аб­ра­ныя му­зыч­ныя ну­ма­ры.

Але ж “На­ра­джэн­не зо­рак” скі­ра­ва­на зу­сім на іншую сты­ліс­ты­ку! Асно­ву скла­да­юць фраг­мен­ты за­ход­ніх мю­зік­лаў, па­пу­ляр­ныя ну­ма­ры за­меж­най эстра­ды. Аўта­ры та­кіх тво­раў час­ця­ком ад­маў­ля­юцца ад сло­ва “рэ­вю” на ка­рысць іншых тэр­мі­наў, каб па­збег­нуць аса­цы­яцый з апе­рэ­тай. У тэ­атры “Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла” пад­обным чы­нам па­бу­да­ва­ны “Фі­га­ро” — і на­зва­ны “мю­зікл-па­сты­ча”. Ды ўсё ж жан­ра­вае азна­чэн­не — хі­ба знеш­няя аб­алон­ка. А якое на­чын­не?

Раз­ам саб­ра­ныя па­праў­дзе зна­ка­выя му­зыч­ныя ну­ма­ры — ад Ка­лы­хан­кі Кла­ры з опе­ры Дж.Гер­шві­на “По­ргі і Бэс” да зна­ка­мі­та­га ду­эта з “Пры­ві­ду опе­ры” Л.-Э.Уэ­бе­ра, кам­па­зі­цый з рэ­пер­ту­ару Фрэ­дзі Мэрк’юры і іншых зо­рак та­ко­га маш­та­бу. Усе гэ­тыя фраг­мен­ты ідуць не то­ль­кі ў но­вых аран­жы­роў­ках, зроб­ле­ных Ула­дзі­мі­рам Тка­чэн­кам і вы­дат­на ўва­соб­ле­ных аркес­трам на ча­ле з Мі­ка­ла­ем Ма­ка­рэ­ві­чам, але і з но­вы­мі сло­ва­мі. І гэ­та не во­ль­ны мас­тац­кі пе­ра­клад ары­гі­на­ль­на­га тэк­сту, на­ват не яго­нае пе­ра­асэн­са­ван­не — вя­до­мыя ме­ло­дыі на­поў­не­ны зу­сім іншым змес­там, які ча­сам ні­як не ка­рэ­люе з ра­ней­шым.

Але га­лоў­ная пра­бле­ма ліб­рэ­та, ство­ра­на­га І.Усць­янца­вым раз­ам з Гео­ргі­ем Шы­ла­вым, — у яго раз­ба­лан­са­ва­нас­ці. На­зва спек­так­ля на­строй­вае на што­сь­ці на­кшталт кас­тын­гу, шоу, кан­цэр­та — на сво­еа­саб­лі­вы хіт-па­рад ма­ла­дых спе­ва­коў. У сю­жэ­це і сап­раў­ды не­адной­чы згад­ва­ецца кон­курс “На­ра­джэн­не зо­рак”, на які імкнуц­ца па­тра­піць не­ка­то­рыя ге­роі. Га­дзін­нік са зва­рот­ным ад­лі­кам па­ка­жа “нуль-нуль” не ў кан­цы спек­так­ля, а ў мо­мант па­чат­ку шоу. Але са­ма гэ­та падзея за­ста­нец­ца вы­не­се­най ку­ды­сь­ці за межы спек­так­ля: ча­ра­ды вы­ступ­лен­няў мы не да­ча­ка­емся. Маў­ляў, уз­дзе­янне тэ­атра аб­сур­ду і яго кла­сі­кі — “У ча­кан­ні Га­до”, які так і не з’явіц­ца? На­сам­рэч уз­дзе­янне ма­са­вай ку­ль­ту­ры ў яе роз­ных пра­явах. Сю­жэт­ныя лі­ніі сат­ка­ныя з пра­мых пе­ра­спе­ваў са­мых рас­кру­ча­ных апош­нім ча­сам тэм. Тут і пад­кі­ну­тыя на­рко­ты­кі, і раз­бор­кі між бан­дыц­кі­мі фар­мі­ра­ван­ня­мі, і згад­кі пра Дру­гую сус­вет­ную (як во­дзіц­ца, з бам­бёж­кай на экра­не), і адзі­но­кая ста­расць, кі­ну­тыя дзе­ці, ня­ўда­лыя пе­ра­апра­нан­ні па­лі­цэй­скіх-дэ­тэк­ты­ваў у час спец­апе­ра­цыі і шмат ча­го інша­га, што ёсць на “дзі­кім За­ха­дзе”, дзе і ад­бы­ва­ецца дзеян­не. Пад­обны по­стма­дэр­ніс­цкі как­тэйль мог бы стаць смач­ным, ка­лі быў бы зроб­ле­ны лёг­ка, гул­лі­ва, быц­цам “не ўсур’ёз”. Гэ­та­га яму не стае — і ўсё пе­ра­тва­ра­ецца ў да­во­лі гру­вас­ткую, за­блы­та­ную гіс­то­рыю з мі­ль­га­цен­нем ге­ро­яў і сю­жэт­ных па­ва­ро­таў.

У сцэ­наг­ра­фіі ўлі­ча­ны асаб­лі­вас­ці па­мяш­кан­ня на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра. Імклі­выя зме­ны мес­ца дзея­ння, яго па­ра­ле­ль­нае раз­віц­цё вы­ра­ша­ны праз падзел тэ­атра­ль­най пра­сто­ры на не­ка­ль­кі сцэ­ніч­ных пля­цо­вак, вы­ка­рыс­тан­не ві­дэа. Хат­нія сцэ­ны ад­бы­ва­юцца на гэт­кім “вы­язным” под­ыу­ме-астраў­ку, які пе­ра­соў­ва­ецца ўруч­ную. Гэ­так жа ўруч­ную ка­та­юць па сцэ­не вя­ліз­ны са­ма­кат, знеш­не пад­обны да ску­та­ра. Хі­ба на ро­ва­ры ездзяць на­сам­рэч — каб у пер­шай жа сцэ­не па­тра­піць у ава­рыю.

Эстрад­ная ха­рэ­агра­фія ўсё та­го ж І. Усць­янца­ва — ба­лет­май­стра па­вод­ле спе­цы­яль­нас­ці, — як і мае быць, ажыў­ляе кар­цін­ку. А на­вош­та на ва­чах гле­да­чоў за­бі­ваць кла­січ­ную ба­лет­ную па­ру, за­про­ша­ную да га­лоў­на­га ма­фі­ёзі (Сяр­гей Су­ць­ко), так і за­ста­ецца за­гад­кай. Каб да­дат­ко­ва па­ка­заць “жор­сткі ашчэр ка­пі­та­ліз­му”? Ці, мо­жа, пры­знац­ца ў ня­гег­лас­ці па­стаў­ле­на­га для іх ну­ма­ру?

Га­лоў­ным зда­быт­кам спек­так­ля ста­но­вяц­ца бе­ла­рус­кія зор­кі, па­чы­на­ючы з на­род­най артыс­ткі кра­іны, не­пе­раў­зы­дзе­най пры­мы На­тал­лі Гай­ды. Пры ўсёй “гус­та­на­се­ле­нас­ці” спек­так­ля ме­на­ві­та яна тры­мае яго­ны стры­жань сва­імі ну­ма­ра­мі. Спя­вае — па­праў­дзе бліс­ку­ча. А іграе — яшчэ ле­пей, на ўзроў­ні сус­вет­ных зо­рак тэ­атра і кі­но. Спек­такль трэ­ба бы­ло ўва­саб­ляць ужо дзе­ля ад­ной маг­чы­мас­ці ба­чыць пры­ма­дон­ну на сцэ­не — у га­лоў­най парт­ыі, а не то­ль­кі ў яркіх эпі­за­дыч­ных ро­лях, як гэ­та пе­ра­бо­льш­ва­ла апош­нім ча­сам.

Спек­такль ад­кры­вае і ма­ла­дых артыс­таў, але, на жаль, не так акцэн­та­ва­на, як гэ­та за­кла­дзе­на на­звай. За­пом­ніць іх пе­ра­шка­джае і сцэ­нар­ная блы­та­ні­на, не­маг­чы­масць ад­ра­зу ўця­міць, хто ёсць хто ся­род га­рад­ской мо­ла­дзі. На гэ­тым ма­са­вым фо­не вы­лу­ча­юцца ка­міч­ная па­ра шэ­ры­фа (Яўген Ерма­коў) і яго па­моч­ні­цы (Ган­на Ега­ра­ева), Сміт (Сяр­гей Жа­раў) са сві­ты ма­фі­ёзі, здрад­нік Скул (Ула­дзі­мір Сві­бо­віч).

У фі­на­ле пуб­лі­ка го­ра­ча ві­тае ўсіх удзе­ль­ні­каў, быц­цам сцвяр­джа­ючы вы­раз Ма­якоў­ска­га пра за­па­ль­ван­не зо­рак, якое “ка­му­сь­ці па­трэб­на”. Вось то­ль­кі за­па­ль­ваць іх мож­на па-роз­на­му — і ра­біць гэ­та ку­ды ле­пей.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"