«Ра­дасць» пер­ша­га з пер­шых

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Не­як Ана­толь Ва­ра­б’ёў, кі­раў­нік За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, на­род­на­га ансам­бля тан­ца “Ра­дасць”, так ад­азваў­ся аб сва­ім ансам­блі: “«Ра­дасць» — гэ­та пра­фе­сій­ны ка­лек­тыў з шы­ль­дай «са­ма­дзей­ны ансамбль»”. І тым са­мым, без­умоў­на, ве­ль­мі да­клад­на сфар­му­ля­ваў сваю твор­чую па­зі­цыю.

/i/content/pi/cult/880/18646/14.jpgЗа пля­чы­ма гэ­та­га твор­цы — га­ды ўпар­тай пра­цы, на­стой­лі­вых по­шу­каў, ад­да­нас­ці і по­ўнай са­ма­адда­чы лю­бі­май спра­ве — спра­ве раз­віц­ця і пра­цві­тан­ня бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. 30 кас­трыч­ні­ка 2021 го­да на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, ка­ва­лер ордэ­наў “Друж­бы на­ро­даў” і “Фран­цыс­ка Ска­ры­ны” Ана­толь Мі­хай­ла­віч Ва­ра­б’ёў адзна­чыў 80-год­дзе.

Усё, што ра­біў і ро­біць Ана­толь Мі­хай­ла­віч, адзна­ча­на сво­еа­саб­лі­вым зна­кам якас­ці. Ён за­ўсё­ды ста­віць пе­рад са­бой вы­со­кія мэ­ты і вы­клад­ва­ецца па по­ўнай для та­го, каб іх да­сяг­нуць і пе­ра­адо­лець. Сён­ня яго ка­лек­тыў — гэ­та імя, сап­раў­дны ку­ль­тур­ны зда­бы­так Брэс­та і Бе­ла­ру­сі. “Ра­дасць” — гэ­та ме­на­ві­та “яго ка­лек­тыў”, вы­леп­ле­ны яго пра­ца­мі, яго та­лен­там, яго не­звы­чай­най во­ляй да ства­рэн­ня яркай твор­чай адзін­кі ў ку­ль­тур­най пра­сто­ры на­шай кра­іны.

Як мож­на аха­рак­та­ры­за­ваць 60-70-я га­ды ў бе­ла­рус­кім ха­рэ­агра­фіч­ным мас­тац­тве, ка­лі па­чы­наў свой твор­чы шлях Ана­толь Мі­хай­ла­віч? З ад­на­го бо­ку, гэ­та час утва­рэн­ня пра­фе­сій­ных дзяр­жаў­ных ка­лек­ты­ваў, з дру­го­га бо­ку, ма­гут­ная хва­ля з’яў­лен­ня і раз­віц­ця са­ма­дзей­ных ансам­бляў. У кож­ным До­ме ку­ль­ту­ры, пры клу­бах буй­ных прад­пры­емстваў па ўсёй кра­іне ўзні­ка­лі і пра­ца­ва­лі хо­ры, тан­ца­ва­ль­ныя гру­пы, інстру­мен­та­ль­ныя ансам­блі, да ўдзе­лу ў якіх пры­цяг­ва­лі са­мыя роз­ныя плас­ты на­се­ль­ніц­тва. З 1963 го­да шы­ро­кае рас­паў­сю­джван­не атры­ма­ла пра­кты­ка ад­крыц­ця “на­род­ных фі­лар­мо­ній”, якія арга­ні­зу­юць кан­цэр­ты і гас­тро­лі са­ма­дзей­ных ка­лек­ты­ваў. Так, гэ­та быў жы­ват­вор­ны час для ўва­саб­лен­ня ўсіх сва­іх твор­чых па­мкнен­няў, ка­лі ты за­пат­ра­ба­ва­ны, ця­бе пад­трым­лі­ва­юць і ўся­ляк за­ахвоч­ва­юць, але ж, з інша­га бо­ку, бы­ла і не­бяс­пе­ка згу­біц­ца, рас­тва­рыц­ца ў вя­ліз­ным мо­ры іншых, зу­сім не дрэн­ных ка­лек­ты­ваў і та­ле­на­ві­тых артыс­таў.

Уго­рад Брэст Ана­толь Мі­хай­ла­віч тра­піў у 1967 го­дзе, і пе­рад ім ад­ра­зу па­ста­ві­лі су­р’ёз­ную за­да­чу: пры­няць на ся­бе кі­раў­ніц­тва га­рад­скім са­ма­дзей­ным тан­ца­ва­ль­ным ка­лек­ты­вам, які ўжо існуе з 1962 го­да. Яркі ўзлёт і су­р’ёз­ныя пра­бле­мы ансам­бля — вось тое, што да­ста­ла­ся ў спад­чы­ну 26-га­до­ва­му ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку. За пля­чы­ма ў яго бы­ла ка­р’е­ра артыс­та дзяр­жаў­ных ха­рэ­агра­фіч­ных ка­лек­ты­ваў і не­ка­ль­кі га­доў кі­раў­ніц­тва са­ма­дзей­ным ансам­блем тан­ца “Юнац­тва” ў го­ра­дзе Ба­ра­на­ві­чы. Ён па­ві­нен быў знай­сці пад­ыход да ўжо існу­юча­га скла­ду і пе­ра­ка­наць тан­цо­раў у сва­ёй пра­фе­сій­най кам­пе­тэн­цыі, у тым, што, да­ве­рыў­шы­ся яму, яны змо­гуць да­сяг­нуць вы­со­ка­га май­стэр­ства.

Ён бліс­ку­ча спра­віў­ся з гэ­тай за­да­чай і, бо­льш за тое, лі­та­ра­ль­на праз не­ка­ль­кі га­доў здо­леў знай­сці і вы­пра­ца­ваць свой інды­ві­ду­аль­ны ха­рэ­агра­фіч­ны по­чырк, тое, што ро­біць “Ра­дасць” вя­до­мым, ні да ка­го не пад­обным ансам­блем ха­рак­тэр­на­га тан­ца і да­гэ­туль.

Для ма­ла­до­га і амбі­цый­на­га ха­рэ­огра­фа не бы­ло сум­не­ваў у тым, з ча­го не­абход­на па­чаць: “Фун­да­мент для са­ма­дзей­на­га ка­лек­ты­ву — гэ­та дыс­цып­лі­на! Ма­еш сэр­ца да тан­ца — будзь лас­ка­вы ад­каз­на ста­віц­ца да сва­ёй спра­вы. Ня­ма мес­ца спаз­нен­ням, тым бо­льш не­з’яў­лен­ню на рэ­пе­ты­цыю. Так, усё бы­ло да­во­лі жор­стка, але гэ­та да­ло свой плён”. Зу­сім за ка­рот­кі час сфар­ма­ваў­ся кас­цяк ансам­бля, лю­дзі та­ле­на­ві­тыя і не­абы­яка­выя, з які­мі мож­на бы­ло тва­рыць, экс­пе­ры­мен­та­ваць, вы­клад­вац­ца і атрым­лі­ваць ад іх ад­да­чу. За 55 га­доў пра­цы ў Ана­то­ля Мі­хай­ла­ві­ча змя­ні­ла­ся не менш як 9 тан­ца­ва­ль­ных скла­даў, якія за­хоў­ва­юць і пе­рад­аюць ад па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не тра­ды­цыі ансам­бля. Ад­на з та­кіх тра­ды­цый: “Ансамбль — гэ­та ся­м’я. Я та­та, тан­цо­ры — мае дзе­ці. Я за­ўсё­ды лі­та­ра­ль­на ўдзёў­бваў, што трэ­ба па­важ­лі­ва ста­віц­ца ад­но да ад­на­го, не­ль­га ха­міць, не­ль­га аб­ра­жаць, не­ль­га ва­ра­га­ваць. Уця­кай­це ад за­йздрас­ці, бо ў нас агу­ль­ныя інта­рэ­сы, мы па­він­ны не­сці са сцэ­ны пры­га­жосць і мас­тац­тва”.

Не бы­ло сум­не­ваў і ў тым, як да­сяг­нуць не­абход­на­га ўзроў­ню вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства, той са­май тэх­ні­кі, якая да­зва­ляе ўва­саб­ляць ары­гі­на­ль­ныя ха­рэ­агра­фіч­ныя ідэі: “З пер­ша­га дня, як я пры­йшоў у ансамбль, я апра­наў рэ­пе­ты­цый­ную фор­му, кру­ціў пі­ру­эты, ра­біў тру­кі. Я за­ўсё­ды мог па­ка­заць тое, ча­го ха­чу да­біц­ца ў ру­ху тан­цо­ра, і да­ма­гаў­ся гэ­та­га. У ха­рэ­агра­фіі ёсць рэ­чы, якія на па­ль­цах па­ка­заць не­маг­чы­ма, ве­ль­мі важ­ны на­гляд­ны пры­клад. Для та­го каб тры­маць ся­бе ў фор­ме, для вы­праў­кі і доб­ра­га кор­пу­са важ­ная кла­сі­ка. Па­сля ідзе пе­ра­ход да на­род­на­га тан­ца, бя­рэц­ца кан­крэт­ная кам­бі­на­цыя, і яна ад­пра­цоў­ва­ецца. Важ­на да­біц­ца чыс­ці­ні і да­клад­нас­ці ру­ху, каб аб­са­лют­на вы­клю­чыць фа­льш і маз­ню. Гэ­та мо­жа быць доў­гі і нуд­ны пра­цэс, але без яго — ні­ку­ды. У пра­цы з жа­но­чай гру­пай да­па­ма­га­ла жон­ка, за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Ма­рыя Ігна­таў­на Гу­лін­ская, у мі­ну­лым артыс­тка Дзяр­жаў­на­га ансам­бля тан­ца. Ме­на­ві­та яна пры­ўнес­ла за­ча­ра­ван­не і жа­ноц­касць, мяк­касць у плас­ты­цы ру­хаў тан­цо­рак. Яна ста­ла са­ліс­ткай ансам­бля, тым пры­кла­дам і стрыж­нем, на які мож­на бы­ло аб­апер­ці­ся”.

/i/content/pi/cult/880/18646/1.jpgСа­мае важ­нае для ка­лек­ты­ву — рэ­пер­ту­ар; яго трэ­ба шу­каць, пры­дум­ляць, збі­раць і за­хоў­ваць. Тут спат­рэ­біў­ся ба­лет­май­стар­скі дос­вед па­ста­ноў­кі тан­цаў у ансам­блі «Юнац­тва» (г.Ба­ра­на­ві­чы). На­прык­лад, зна­ка­мі­тая кам­па­зі­цыя па ма­ты­вах рус­кіх на­род­ных тан­цаў “За ако­лі­цай”, якой да гэ­та­га ча­су апан­та­на апла­дзі­ру­юць гле­да­чы і ў нас, і на за­меж­ных гас­тро­лях. У по­шу­ку но­вых, све­жых ідэй, па пры­кла­дзе Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча, які ка­заў, што «вы­то­кі трэ­ба шу­каць у куф­рах», Ана­толь Мі­хай­ла­віч ад­праў­ля­ецца ў этнаг­ра­фіч­ныя экс­пе­ды­цыі. На­зі­рае за плас­ты­кай, ма­не­рай вы­ка­нан­ня, эле­мен­та­мі кас­цю­маў. Шу­кае і зна­хо­дзіць той са­мы “фа­льк­лор­ны код” тан­ца, які да­па­мо­жа да­нес­ці да гле­да­ча на­род­ны ха­рак­тар мас­тац­кі­мі срод­ка­мі.

Так з’я­ві­ла­ся вы­дат­ная ха­рэ­агра­фіч­ная кам­па­зі­цыя “Да­жын­кі” з яе за­па­ль­най “Ойрай”. Тут і «этнаг­ра­фіч­ная інта­на­цыя», і тон­кі густ у яе аб­агу­ль­нен­ні і ўва­саб­лен­ні, і да­клад­насць кас­цю­ма, у асно­ву яко­га бы­лі ўзя­тыя сап­раў­дныя анда­ра­кі (сла­вян­ская жа­но­чая адзе­жа ты­пу спад­ні­цы. — “К”), зной­дзе­ныя ў куф­рах май­стрыц у Ма­ла­рыц­кім ра­ёне. Ад­штур­хнуў­шы­ся ад тых зна­хо­дак, Ана­толь Мі­хай­ла­віч ства­рае пра­гра­му “Свя­ты і аб­ра­ды бе­ла­ру­саў”, дзе ў ча­ра­дзе ма­ляў­ні­чых за­ма­лё­вак змя­ня­юць адзін ад­на­го “Ка­ля­ды”, “Вяс­нян­ка”, “Ку­па­льс­кая рап­со­дыя”, “Кір­маш” і інш.

Рэ­пер­ту­ар “Ра­дас­ці”, ство­ра­ны ба­лет­май­стар­скім на­тхнен­нем Ана­то­ля Мі­хай­ла­ві­ча, не за­мы­ка­ецца то­ль­кі на бе­ла­рус­кім фа­льк­ло­ры. Мож­на на­зваць і ха­рэ­агра­фіч­ную па­эму «Сім­фо­нія муж­нас­ці», у якой ажы­ва­юць кар­ці­ны ге­ра­ічна­га мі­ну­ла­га аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці, і дзі­вос­ную па тон­кас­ці ха­рэ­агра­фіч­на­га гу­ма­ру гіс­та­рыч­ную за­ма­лёў­ку «У га­рад­скім са­дзе Брэст-Лі­тоў­ска», і вы­ра­ша­ную ў су­час­най эстрад­най ма­не­ры сты­лі­за­ва­ную кам­па­зі­цыю “Ва­лён­кі” і шмат іншых.

Вы­ву­ча­ючы леп­шыя тра­ды­цыі са­вец­ка­га ха­рак­тэр­на­га тан­ца, дзе ку­мі­ра­мі бы­лі Ігар Май­се­еў і Па­вел Вір­скі, Ана­толь Мі­хай­ла­віч пры­йшоў да най­бо­льш апты­ма­ль­най для свай­го ка­лек­ты­ву ма­дэ­лі “тан­ца — мі­ні-спек­так­ля”. Па­ста­ноў­кі Ва­ра­б’ё­ва-ба­лет­май­стра за­ўсё­ды сцэ­ніч­ныя і сю­жэт­ныя: «Для мя­не та­нец на­ра­джа­ецца то­ль­кі та­ды, ка­лі ёсць дра­ма­тур­гія. Ка­лі ёсць пра што рас­ка­заць, та­ды і на­ра­джа­ецца “ну­мар — кар­ці­на”. Зра­зу­мей­це, рух, сам па са­бе, мо­жа быць пры­го­жым, але пры гэ­тым ня­смач­ным, як мар­га­рын. Гэ­та не мая ха­рэ­агра­фія».

Ад­мет­ная асаб­лі­васць “Ра­дас­ці”, і ў тым вя­ліз­ная за­слу­га Ана­то­ля Мі­хай­ла­ві­ча, — гэ­та вы­раз­ны артыс­тызм тан­цо­раў. У ка­лек­ты­ве пра­ктыч­на ня­ма ста­тыс­таў, кож­на­му ба­лет­май­стар умее знай­сці яго ха­рак­тэр­ны воб­раз, рас­крыць за­кла­дзе­ныя ў ім акцёр­скія здо­ль­нас­ці і да­па­маг­чы вы­ка­заць іх ха­рэ­агра­фіч­ны­мі срод­ка­мі: «Кож­ны ча­ла­век — артыст, трэ­ба то­ль­кі ад­крыць яго маг­чы­мас­ці. Гэ­та цяж­ка, але спра­ба­ваць трэ­ба за­ўжды. Акцё­ра з тан­цо­ра трэ­ба вы­ка­луп­ваць, як раз­ынкі з бул­кі. Тан­цор не мо­жа быць ха­лод­ным, ён па­ві­нен па­сы­лаць бі­ято­кі ў за­лу, інакш у ім ня­ма сэн­су. Гэ­та сум­на, ка­лі тан­чаць вы­раз­на, роў­на, а ду­шы ня­ма. За­ўсё­ды ка­жу тан­цо­рам: вы па­він­ны гля­дзець у во­чы гле­да­чу і пад­аваць ма­гут­ны энер­ге­тыч­ны па­сыл. Ка­лі ня­ма ад­да­чы — гэ­та пус­ты ка­лек­тыў. І гэ­та­га трэ­ба па­збя­гаць уся­ляк».

“Ра­дасць” — гэ­та ансамбль, сцэ­ніч­ныя пра­гра­мы яко­га за­ўсё­ды ві­до­віш­чныя і ары­ента­ва­ныя на гле­да­ча. Не мае ка­лек­тыў та­ко­га кан­цэр­та, дзе ў фі­на­ле за­ла б не скан­да­ва­ла “бра­ва”. Сак­рэт та­ко­га по­спе­ху за­клю­ча­ны ў асаб­лі­вым та­лен­це рэ­жы­су­ры, які мае Ана­толь Мі­хай­ла­віч. Ён бес­па­мыл­ко­ва ад­чу­вае фор­му і кам­па­зі­цый­ную лі­нію і ў па­бу­до­ве тан­ца, і ў скла­дан­ні пра­гра­мы вы­ступ­лен­ня ў цэ­лым. І ве­дае цал­кам да­клад­на, як якас­на і гус­тоў­на пад­аць ха­рэ­агра­фіч­нае май­стэр­ства свай­го ка­лек­ты­ву, як пад­арыць гле­да­чу ра­дасць зно­сін з мас­тац­твам. Тым бо­льш мае ба­га­ты дос­вед рэ­жы­сёр­скай пра­цы на раз­на­стай­ных га­рад­скіх, аб­лас­ных, рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кан­цэр­тах і свя­тах.

Цяж­ка пі­саць пра твор­часць Ана­то­ля Мі­хай­ла­ві­ча і не звяр­нуц­ца да сло­ва “ўні­ка­ль­ны”. Ён адзі­ны на сён­няш­ні дзень на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, які за­слу­жыў гэ­тае зван­не пра­цай з са­ма­дзей­ным ка­лек­ты­вам. Яго «Ра­дасць» ста­ла пер­шым бе­ла­рус­кім ансам­блем тан­ца, з якім стаў су­пра­цоў­ні­чаць прэ­зі­дэнт Між­на­род­най ра­ды арга­ні­за­цый фа­льк­лор­ных фес­ты­ва­ляў Фі­ліп Бо­сан. Яго «Ра­дасць» па­спя­хо­ва гас­тра­ля­ва­ла бо­льш чым у 35 кра­інах све­ту, і ге­агра­фія па­ездак дзі­віць — ад Аме­ры­кі да Азіі, бо­льш за 115 вы­ездаў за мя­жу, дзе бы­лі і Мек­сі­ка, і Індыя, і Тай­вань, і ЗША, пра­ктыч­на ўсе еўра­пей­скія кра­іны. Яго «Ра­дасць» і сён­ня са­мы яскра­вы тан­ца­ва­ль­ны ка­лек­тыў Брэс­тчы­ны, і гэ­та бяс­спрэч­на!

Уні­ка­ль­ны Ана­толь Мі­хай­ла­віч яшчэ і та­му, што ме­на­ві­та ён тры­мае сён­ня ка­лек­тыў у якас­ным твор­чым ста­не, вы­нош­вае пла­ны но­вых па­ста­но­вак, уні­кае ў цяж­кас­ці рэ­пе­ты­цый­на­га пра­цэ­су, хва­лю­ецца за сва­іх артыс­таў на кан­цэр­тах. Ён ад­ухаў­ляе сва­ім та­лен­там жыц­цё ансам­бля і пе­рад­ае ма­ла­дым па­ка­лен­ням сваю бяз­меж­ную лю­боў да на­род­на­га тан­ца і бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры.

Наталля ДРОЗД, Брэст