Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Пра Ва­ль­ме­на Ала­да­ва ўспа­мі­на­юць яго ка­ле­гі з Бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та — ВНУ, дзе ле­ген­дар­ны архі­тэк­тар пра­пра­ца­ваў бо­ль­шую час­тку твор­ча­га жыц­ця: ажно 38 га­доў!

/i/content/pi/cult/880/18644/12.jpgЯГО ТЭ­ОРЫЯ БЕС­КАН­ФЛІК­ТНАС­ЦІ

Па­ўжар­там ён ка­заў, што яго­нае про­звіш­ча па­хо­дзіць ад сло­ва “лад”. Пэў­на, так яно і ёсць. Пры­нам­сі, Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч за­ўсё­ды сва­ім жыц­цём гэ­та пад­крэс­лі­ваў. На­ват на­пру­жыў­шы па­мяць, не ма­гу пры­га­даць, каб з ім уз­ні­ка­лі не­йкія кан­флік­ты.

Да нас ён пры­йшоў ужо бу­ду­чы зна­ка­мі­тас­цю, ма­ючы за пля­чы­ма той жа Ка­ма­роў­скі ры­нак ды мнос­тва іншых зна­ка­вых аб’ектаў. І тым не ме­ней са сту­дэн­та­мі пер­шых кур­саў Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч умеў ста­са­вац­ца ле­дзь­ве не на роў­ных. Яны яго ўвесь час ата­ча­лі ў за­хап­лен­ні!

Вы­клад­чы­кі яго па­лю­бі­лі так­са­ма. У нас бы­ла тра­ды­цыя што­год у пер­шы дзень лет­ня­га ад­па­чын­ку вы­праў­ляц­ца на ле­ціш­ча да Ала­да­вых, якое Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч руп­лі­ва па­ляп­шаў да апош­ніх га­доў жыц­ця. Гэ­ты пры­ём у цу­доў­най інтэ­лі­ген­тнай сям’і мы ледзь не цэ­лы год ча­ка­лі. Бо ўвесь час нам, вы­клад­чы­кам, бра­ка­ва­ла зно­сі­наў у не­фар­ма­ль­най аб­ста­ноў­цы. Ён гэ­та разу­меў — і ства­раў та­кую маг­чы­масць.

Ала­даў хут­ка стаў тут ча­ла­ве­кам-ле­ген­дай: лю­дзі спе­цы­яль­на пры­хо­дзі­лі, каб на яго па­гля­дзець. Сту­дэн­таў ва­бі­ла тое, што ў яго за спі­най — ба­га­тая пра­кты­ка. І ме­на­ві­та ў та­кім рэ­чыш­чы ён і пра­ца­ваў. Усе хут­ка зра­зу­ме­лі, што гэ­та не про­ста тэ­арэ­тык — гэ­та ча­ла­век, які мо­жа пе­рад­аць свой уні­ка­ль­ны дос­вед і шчод­ра га­то­вы ім падзя­ліц­ца.

За га­ды пра­цы праз яго пра­йшла про­ста без­ліч сту­дэн­таў! У тым лі­ку і за­меж­ных, з са­мых роз­ных час­так све­ту — ад Ку­бы да Афры­кі. І ўсім ім ён па­кры­се пе­рад­аваў сваё стаў­лен­не да архі­тэк­ту­ры і да жыц­ця. З усі­мі ўмеў зна­хо­дзіць агу­ль­ную мо­ву. Ні­ко­лі не ўзні­ка­ла сі­ту­ацыі, ка­лі ён браў дып­лом­ні­ка, але той праз не­йкі час пра­сіў па­мя­няць кі­раў­ні­ка, — ха­ця на­огул та­кія спра­вы зда­ра­юцца.

Ча­му? Я ма­гу па­тлу­ма­чыць — бо на­зі­ра­ла за тым, як ён ацэ­нь­вае пра­цы сва­іх сту­дэн­таў. Ду­маю, гэ­ты пры­нцып ты­чыц­ца і ка­лег-архі­тэк­та­раў, бо па­зі­цыю сваю ён меў за­ўсё­ды і вы­каз­ваў яе пры­нцы­по­ва.

У ста­сун­ках “вы­клад­чык — сту­дэнт” ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, чый уз­ро­вень кам­пе­тэн­цыі шмат­кроць вы­шэй­шы. Але ка­лі ты па­чнеш гэ­та вы­яўляць ды па­каз­ваць ад­ны не­да­хо­пы, па­чат­ко­вец бу­дзе дэ­ма­ты­ва­ва­ны і па­збаў­ле­ны пра­гнен­ня.

Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч сваю пра­мо­ву за­ўсё­ды па­чы­наў з кам­плі­мен­таў. Ён ста­ран­на зна­хо­дзіў усё ста­ноў­чае, гуч­на хва­ліў. А ўжо по­тым да­лі­кат­на тлу­ма­чыў, што і як трэ­ба змя­ніць, каб пра­ца ста­ла леп­шай.

Вось та­му і кан­флік­таў не ўзні­ка­ла. Хі­ба бу­дзеш ты сва­рыц­ца з тым, хто ця­бе хва­ліць?

Пе­ра­гля­да­ючы яго­ныя фо­та, я не­як за­ўва­жы­ла: ён увесь час па­смі­ха­ецца! Гэ­ты доб­ра­зыч­лі­вы вы­раз тва­ру за­пом­ню на ўсё жыц­цё!

На­тал­ля ЛА­ЗОЎ­СКАЯ, за­гад­чы­ца ка­фед­ры “Архі­тэк­ту­ра жы­лых і гра­мад­скіх бу­дын­каў” архі­тэк­тур­на­га фа­ку­ль­тэ­ту БНТУ

ЁН НІ­КО­ЛІ НЕ СТА­ВІЎ СЯ­БЕ ВЫ­ШЭЙ ЗА ІНШЫХ

Пры­йшоў­шы да нас, Ала­даў ад­ра­зу пры­ўнёс стру­мень пра­ктыч­най дзей­нас­ці. Бы­ла ство­ра­ная май­стэр­ня-шко­ла — Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч пры­цяг­ваў сту­дэн­таў да вы­ка­нан­ня кан­крэт­ных за­моў. Лі­та­ра­ль­на з дру­го­га кур­са яны маг­лі зве­даць смак рэ­аль­най пра­цы і ву­чыц­ца на­ла­джваць ста­сун­кі з за­каз­чы­кам — ча­му ён над­аваў асаб­лі­вую ўва­гу. Пры­чым за­моў­цы та­ды бы­лі з уся­го Са­вец­ка­га Са­юза.

А ка­лі сту­дэн­ты ба­чаць свой унё­сак у рэ­аль­ны пра­ект — па­вер­це, гэ­та ве­ль­мі ма­ты­вуе.

У май­стэр­ні рас­пра­цоў­ва­лі­ся ве­ль­мі важ­ныя для ўсіх нас тэ­мы. Ска­жам, ад­апта­цыя жыт­ла да па­трэб лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Ста­ві­ла­ся за­да­ча вы­ра­шыць, як змя­ніць па­ра­мет­ры па­мяш­кан­ня, як уз­гад­ніць гэ­та з на­рма­тыў­най да­ку­мен­та­цы­яй… Аль­бо роз­ныя ва­ры­янты бал­ко­наў і ло­джый у кан­тэк­сце фа­са­да бу­дын­ка. Гэ­та бы­ла твор­чая ла­ба­ра­то­рыя, якая ста­ві­ла за мэ­ту ме­на­ві­та кан­крэт­ныя вы­ні­кі.

Што да мя­не… Ме­на­ві­та ён на­тхніў мя­не на­пі­саць ды­сер­та­цыю, і я ста­ла яго­най пер­шай су­іска­ль­ні­цай. Яго­ныя сло­вы пра тое, як важ­на па­сту­по­ва ды ня­ўхі­ль­на ісці да мэ­ты, ад­кі­да­ючы ўсе сум­не­вы, та­ды ве­ль­мі на мя­не па­ўплы­ва­лі.

І яшчэ ад­ра­зу ўра­зі­ла тое, што ў Ва­ль­ме­на Мі­ка­ла­еві­ча і бліз­ка не бы­ло сна­біз­му, ха­ця, ка­лі мы па­зна­ёмі­лі­ся, ён быў ужо зна­ка­мі­тас­цю. Яго інтэ­лі­ген­тнасць не да­зва­ля­ла, каб ён ста­віў ся­бе вы­шэй за іншых. І ме­на­ві­та про­стасць ста­сун­каў з ім вы­яўля­ла яго­ныя глы­бо­кія ку­ль­тур­ныя ка­ра­ні.

Ён быў ча­ла­ве­кам па­зі­тыў­ным і пра­грэ­сіў­ным. Ве­ль­мі зыч­лі­вым, га­лан­тным, вет­лі­вым, здат­ным ад­чу­ваць на­ту­ру інша­га. Ча­ла­ве­кам глы­бо­ка ку­ль­тур­ным лі­та­ра­ль­на ва ўсім — і ў па­во­дзі­нах, і ў маў­лен­ні, і ў жыц­ці.

Тац­ця­на РАК, да­цэнт БНТУ

Пад­рых­та­ваў Ілья СВІ­РЫН