“Тэрмінова выслаць камень...”

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

91 год та­му бы­лі за­вер­ша­ны ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні ў Мас­кве на Крас­най плош­чы по­мні­ка-маў­за­лея У.І. Ле­ні­ну, у якіх пры­ма­лі ўдзел бе­ла­ру­сы.

/i/content/pi/cult/880/18643/11.jpgНа­пэў­на, ма­ла хто ве­дае, што ў бу­даў­ніц­тве гэ­та­га вя­до­ма­га ва ўсім све­це по­мні­ка архі­тэк­ту­ры ўдзе­ль­ні­ча­ла і на­ша рэ­спуб­лі­ка. У 1929 го­дзе пад­час бу­даў­ніц­тва маў­за­лея кі­раў­ніц­твам СССР бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што ка­ло­ны, якія згод­на з пра­ектам пад­трым­лі­ва­юць вер­хнюю вя­ноч­ную плі­ту, па­він­ны быць вы­ка­на­ны з ка­мя­нёў кож­най са­вец­кай рэ­спуб­лі­кі. 19 жніў­ня Са­вет На­род­ных Ка­мі­са­раў Бе­ла­рус­кай ССР атры­маў з Мас­квы ліст-тэ­ле­гра­му аб тэр­мі­но­вай ад­праў­цы на бу­даў­ніц­тва маў­за­лея дзвюх ка­мен­ных ка­лон па­ме­рам 150 x 40 x 40 см. Гэ­ты ліст 23 жніў­ня СНК БССР на­кі­ра­ваў у Ака­дэ­мію на­вук рэ­спуб­лі­кі рэ­за­лю­цы­яй на­мес­ні­ка стар­шы­ні СНК С.Б. Кар­па: “Гео­лко­му Ака­де­мии на­ук. Сроч­но вы­слать ка­мень тре­бу­емо­го цве­та”.

То­ль­кі 30 жніў­ня ву­чо­ны­мі ака­дэ­міі быў пад­рых­та­ва­ны ад­каз, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма не­абход­ных ка­мя­нёў. Прытым ён на­пі­са­ны так “за­ра­зум­на”, што стар­шы­ня Саў­нар­ка­ма БССР Мі­ка­лай Га­ла­дзед пра­ма на ліс­тку зра­біў на­ступ­ны за­піс (арфаг­ра­фія і пун­кту­ацыя ары­гі­на­ль­ных ліс­тоў за­ха­ва­ная тут і да­лей): «Раз`ясніць пад­пі­саў­ша­му гэ­ту ад­но­сі­ну, што Саў­нар­ком БССР не вуч­нёў­ская ау­ды­то­рыя для не­ўра­зу­мі­це­ль­ных лек­цый аб “фе­нос­кан­дыі і эра­тыч­ных ва­лу­нах”, а та­кая уста­но­ва, да­ру­чэн­ні якой аба­вяз­ко­вы для вы­ка­нан­ня ўсі­мі уста­но­ва­мі, у тым лі­ку і Ака­дэ­мі­яй. Лі­чу, што та­кія бяз­душ­ныя ад­но­сі­ны з бо­ку гео­лё­гіч­на­га ка­мі­тэ­ту да вы­ка­нан­ня та­кой па­чэс­най ро­лі як удзел у па­бу­до­ве Маў­за­лея т. Ле­ні­на. За­пра­сіць аса­біс­та прэ­зі­дэн­та Ака­дэ­міі На­вук т. Ігна­тоў­ска­га даць за­клю­чэн­не аб тым, якія па­ро­ды мо­гуць быць па­сла­ны ў Мас­кву для бу­даў­ніц­тва Маў­за­лея Ле­ні­на і да­ру­чыць Гео­лко­му вы­слаць іх, зьвя­заў­шы­ся з ад­па­вед­ны­мі арга­ні­за­цы­ямі ў Мас­кве па сут­нас­ці па­сыл­кі цвёр­да­га кам­ня. Да­ру­чыць РСІ (Ра­бо­ча-Ся­лян­ская Інспек­цыя. — заўв. аўт.) рась­сь­лед­ваць і пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці ві­на­ва­тых у за­цяж­цы вы­ка­нан­ня да­ру­чэн­ня Саў­нар­ка­ма і ча­му ад­каз ішоў з Ака­дэ­міі цэ­лы ты­дзень».

Але сак­ра­та­ры­ят СНК БССР, у сваю чар­гу, на­кі­ра­ваў у ака­дэ­мію ліст з вы­шэй па­мя­нё­най рэ­за­лю­цы­яй М.М. Га­ла­дзе­да то­ль­кі 12 ве­рас­ня, за што ад­каз­ныя асо­бы сак­ра­та­ры­ята па­зней так­са­ма бу­дуць пры­цяг­ну­ты да ад­каз­нас­ці. На на­ступ­ны дзень ужо сам прэ­зі­дэнт ака­дэ­міі У.І. Ігна­тоў­скі інфар­муе СНК, што экс­пе­ды­цыя для ад­шу­кан­ня ка­мя­нёў на па­бу­до­ву маў­за­лея Ле­ні­на на­кі­ра­ва­на па ра­ёнах рэ­спуб­лі­кі. А 14 ве­рас­ня сак­ра­та­ры­ят ака­дэ­міі да­вед­кай за под­пі­сам ака­дэ­мі­ка Ула­дзіс­ла­ва Лас­тоў­ска­га па­ве­дам­ляе, што ка­мень па­трэб­ных па­ме­раў, ко­ле­ру і цвёр­дас­ці зной­дзе­ны па­блі­зу Мін­ска ў мясц­овас­ці Драз­ды і што дзе­ля пра­вер­кі яго з бо­ку бу­даў­ні­чай пры­год­нас­ці ака­дэ­мія звяр­ну­ла­ся да інжы­не­ра Шар­ко­ва — бу­даў­ні­ка До­ма Ура­ду.

А тым ча­сам 17 ве­рас­ня 1929 г. ка­мі­сія Ра­бо­ча-ся­лян­скай інспек­цыі раз­гле­дзе­ла спра­ву аб да­стаў­цы ў Мас­кву дзвюх ка­лон з пры­род­на­га ка­ме­ня для Маў­за­лея Ле­ні­на. Ка­ле­гія адзна­чы­ла, што “за­клю­чэн­не Ака­дэ­міі на­вук ад 30 жніў­ня 1929 го­да ме­ла ха­рак­тар ад­піс­кі ў фор­ме на­ву­ко­ва­га трак­та­ту аб гіс­та­рыч­ных па­хо­джан­нях па­род і ад­кла­даў на па­вер­хні і глы­бі­ні зям­лі Бе­ла­ру­сі без кан­крэт­на­га мес­ца зна­хо­джан­ня і вы­чэр­па­ва­ючай па­ро­ды кам­ня ў су­адпа­вед­нас­ці з пра­па­но­вай ура­ду”.

Ка­ле­гія пра­па­на­ва­ла пры­цяг­нуць ча­со­ва вы­кон­ва­юча­га аб­авяз­кі ві­цэ-прэ­зі­дэн­та ака­дэ­міі Аляк­сея За­ха­ра­ві­ча Ка­за­ка і ды­рэк­та­ра ге­ала­гіч­на­га інсты­ту­та Мі­ка­лая Фё­да­ра­ві­ча Блі­аду­ху, а так­са­ма ві­на­ва­тых з бо­ку кі­раў­ніц­тва спра­ва­мі СНК БССР да ад­мі­ніс­тра­цый­най ад­каз­нас­ці.

Зда­ва­ла­ся б, ме­ры пры­ня­ты, ка­мя­ні зной­дзе­ны. За­ста­ва­ла­ся то­ль­кі рас­пі­ла­ваць іх на па­трэб­ныя па­ме­ры і на­кі­ра­ваць у Мас­кву. Але да­ку­мен­ты архі­ва свед­чаць аб тым, што на гэ­тым гіс­то­рыя з ка­мя­ня­мі не скон­чы­ла­ся.

На­пэў­на, тыя ка­мя­ні, што бы­лі зной­дзе­ны пад Мін­скам, па сва­ёй вар­тас­ці па­вод­ле за­клю­чэн­ня спе­цы­яліс­таў не ад­па­вя­да­лі па­тра­ба­ван­ням бу­даў­ні­коў Маў­за­лея. Та­му ўжо 12 ліс­та­па­да 1929 го­да ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не СНК БССР з усё тым жа пы­тан­нем: “Пра вы­шу­кан­не і ад­праў­ку ў Мас­кву ка­лё­ных ка­мен­няў на па­бу­до­ву маў­за­лея Ле­ні­на”. Па­ста­но­вай СНК да­ру­ча­ла­ся Бел­дзяр­жбу­ду і Гор­най гру­пе пры Са­ве­це На­род­най Гас­па­дар­кі БССР пры­няць са­мы актыў­ны ўдзел у гэ­тай спра­ве.

22 ліс­та­па­да Вы­шэй­шы Са­вет На­род­най Гас­па­дар­кі рэ­спуб­лі­кі інфар­ма­ваў СНК БССР аб тым, што ка­ля мяс­тэч­ка Асвея По­ла­цкай акру­гі зной­дзе­ны ка­мя­ні ад­па­вед­ных па­ме­раў і доб­рай якас­ці па цвёр­дас­ці. Па­сля іх апра­цоў­кі пяць штук бу­дуць вы­сла­ны ў Мас­кву.

/i/content/pi/cult/880/18643/2.jpgЗда­ецца, на гэ­тым мож­на бы­ло б ста­віць кроп­ку. Але ў архіў­най спра­ве зна­хо­дзім яшчэ адзін да­ку­мент аб гэ­тай за­цяг­ну­тай гіс­то­рыі — пі­сь­мо Цэн­тра­ль­на­га Вы­ка­наў­ча­га Ка­мі­тэ­та СССР ад 10 мая 1930 го­да на імя стар­шы­ні СНК БССР: «Ко­мис­си­ей по по­строй­ке Мав­зо­лея В.И. Ле­ни­на бы­ло по­ру­че­но трес­ту “Ми­не­рал­сы­рьё” вой­ти в сно­ше­ние с аппа­ра­та­ми Со­юзных Рес­пуб­лик и по­лу­чить от по­след­них не­ско­ль­ко кам­ней для Мав­зо­лея В.И. Ле­ни­на. До на­сто­яще­го вре­ме­ни не все вы­пол­ни­ли за­явку трес­та. Про­шу от­дать рас­по­ря­же­ние о до­бы­че и дос­тав­ке в Мос­кву не по­зже 5 ию­ня двух кам­ней от Ва­шей Рес­пуб­ли­ки».

СНК БССР тэр­мі­но­ва пра­во­дзіць да­знан­не, і 24 мая 1930 го­да стар­шы­ня Саў­нар­ка­ма БССР Мі­ка­лай Га­ла­дзед пад­піс­вае ад­каз сак­ра­та­ру ЦВК СССР А.С. Ену­кі­дзэ: «Ка­мень для Мав­зо­лея по­слан Бе­ло­рус­ской Ака­де­ми­ей на­ук ещё 23 янва­ря 1930 го­да (на­клад­ная №378504) по ад­ре­су: Мос­ков­ская кон­то­ра АО «Тран­спорт». Ко­пии всех до­ку­мен­тов о вы­сыл­ке кам­ней по­сла­ны в По­сто­янное пред­ста­ви­те­льс­тво БССР при пра­ви­те­льс­тве СССР с пред­ло­же­ни­ем сроч­но вы­яснить при­чи­ны не­по­лу­че­ния их Ми­не­рал­сы­рь­ём».

Спа­дзя­емся, што бе­ла­рус­кія ка­мя­ні та­ды знай­шлі. А ці бы­лі яны ўста­ля­ва­ныя ў якас­ці ка­лон, якія тры­ма­юць вя­нец-плі­ту маў­за­лея? На гэ­тае пы­тан­не, па­ва­жа­ныя чы­та­чы, ня­хай ад­ка­жуць экс­кур­са­во­ды, ка­лі вы на­ве­да­еце Крас­ную плош­чу ў Мас­кве.

ххх

Да­рэ­чы, існуе яшчэ ад­на гіс­то­рыя, звя­за­ная з удзе­лам Бе­ла­ру­сі ў бу­даў­ніц­тве Маў­за­лея Ле­ні­на. Ёсць пад Го­ме­лем вёс­ка Гра­баў­ка, дзе з да­ўніх ча­соў пра­ца­ва­лі ўме­ль­цы-му­ля­ры. Яны час­та вы­язджа­лі ў ста­рыя рус­кія га­ра­ды, уз­во­дзі­лі там га­рад­скія сце­ны, хра­мы, іншыя па­бу­до­вы. Шы­ро­ка вя­до­мых бе­ла­рус­кіх май­строў за­пра­сі­лі ў 1929 го­дзе ў Мас­кву, ка­лі па­ча­лі раз­бі­раць драў­ля­ны маў­за­лей для бу­даў­ніц­тва но­вай усы­па­ль­ні­цы з ка­ме­ня і гра­ні­ту. Бры­га­да па­спя­хо­ва спра­ві­ла­ся з ад­каз­ным за­дан­нем. За да­тэр­мі­но­вую зда­чу пра­цы гра­баў­цы атры­ма­лі падзя­ку ад ура­да­вай ка­мі­сіі па ўзвя­дзен­ні Маў­за­лея, а так­са­ма пад­арун­кі: ад­рэ­зы на кас­цю­мы і яла­выя бо­ты.

Пер­шыя цаг­лі­ны з под­пі­са­мі бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­коў на­веч­на ляг­лі ў сце­ны Маў­за­лея. А бры­га­дзір Мі­кі­та Фа­мян­коў ад ся­бе яшчэ і пры­пі­саў: “То­ва­рищ Ле­нин, ты всег­да жи­вешь!”.

Ге­надзь БАР­КУНгіс­то­рык