Пра­лог Пе­ра­мо­гі

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

3 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ад­кры­ла­ся ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Біт­ва за Мас­кву. Не­ўмі­ру­часць подзві­гу”, пры­све­ча­ная 80-год­дзю легендарнай біт­вы 1941–1942 га­доў. Вы­ста­ва арга­ні­за­ва­ная па іні­цы­яты­ве Па­ста­янна­га Ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы пры са­дзей­ні­чан­ні мэ­ра го­ра­да Мас­квы і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

/i/content/pi/cult/880/18641/09.jpgУпер­шы­ню тэ­ма біт­вы за Мас­кву атры­мае та­кое шы­ро­кае асвят­лен­не ў рам­ках уз­ае­ма­дзе­яння Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, Дзяр­жаў­на­га му­зея аб­аро­ны Мас­квы і Му­зея Пе­ра­мо­гі. Мас­коў­ская біт­ва — ад­на з най­буй­ней­шых у гіс­то­рыі сус­вет­ных вой­наў як па ко­ль­кас­ці ўдзе­ль­ні­каў, так і па ко­ль­кас­ці ва­еннай тэх­ні­кі і ўзбра­ення.

На вы­стаў­цы прад­стаў­ле­на ка­ля двух­сот пя­ці­дзе­ся­ці прад­ме­таў з ка­лек­цый фа­таг­ра­фій, да­ку­мен­таў, ліс­тоў, пла­ка­таў, уз­на­га­род, аса­біс­тых рэ­чаў, зброі, прад­ме­таў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва з фон­даў Дзяр­жаў­на­га му­зея аб­аро­ны Мас­квы, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і Му­зея Пе­ра­мо­гі. Дзяр­жаў­ны му­зей аб­аро­ны Мас­квы прад­ста­віць уні­ка­ль­ныя свед­чан­ні бес­смя­рот­на­га подзві­гу аб­арон­цаў Мас­квы — здым­кі ва­енных фо­та­ка­рэс­пан­дэн­таў Аляк­сан­дра Усці­на­ва, Ула­дзі­мі­ра Мін­ке­ві­ча, Мі­ха­іла Са­ві­на, пла­ка­ты і да­ку­мен­та­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы.

Сап­раў­дныя прад­ме­ты з фон­даў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны арга­ніч­на ўпі­са­ны ў апа­вя­дан­не аб аб­аро­не і кон­трнас­туп­лен­ні пад Мас­квой. Гэ­та ма­тэ­ры­ялы, якія рас­каз­ва­юць пра лё­сы бай­цоў і ка­ман­дзі­раў Чыр­во­най Арміі, ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якіх звя­за­ла раз­ам вай­на. А фо­та­да­ку­мен­та­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы Му­зея Пе­ра­мо­гі, раз­меш­ча­ныя ў цэн­тра­ль­най час­тцы экс­па­зі­цыі, рас­ка­жуць аб пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ўні­ка­ль­на­га па­ра­да 7 ліс­та­па­да 1941 г. на Крас­най плош­чы ў Мас­кве. Бо­льш пад­ра­бяз­ны рас­по­вед аб вы­ста­ве і яе экс­па­на­тах бу­дзе змеш­ча­ны ў на­шым на­ступ­ным ну­ма­ры.