Конкурс ужывую і анлайн

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

1 снеж­ня ў ста­лі­цы па­чаў­ся Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў “Мінск-2021”. Сён­ня за­вяр­ша­юцца пра­слу­хоў­ван­ні пер­ша­га ту­ру, дру­гі і трэ­ці про­йдуць на­ступ­ным тыд­нем. Пе­ра­мож­цы бу­дуць уша­на­ва­ны 10 снеж­ня на га­ла-кан­цэр­це за­крыц­ця твор­ча­га спа­бор­ніц­тва ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі.

/i/content/pi/cult/880/18638/04.jpgНа ад­крыц­цё \кон­кур­су за­меж­ныя чле­ны жу­ры спаз­ня­лі­ся: за­тры­маў­ся іх аві­ярэйс з Мас­квы. І пуб­лі­ка, што саб­ра­ла­ся ў Кан­цэр­тнай за­ле фі­лар­мо­ніі, цяр­плі­ва ча­ка­ла бо­льш як па­ўга­дзі­ны. На­рэш­це, на сцэ­ну вы­йшаў сім­фа­ніч­ны аркестр, на­стро­іўся — і ўвер­цю­ра Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва “Ве­ся­лосць з на­го­ды”, на­пі­са­ная па­вод­ле бе­ла­рус­кіх кан­таў, бы­ла па­пя­рэ­джа­ная ўра­чыс­ты­мі пра­мо­ва­мі.

Пры­ві­тан­не мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча за­чы­таў яго на­мес­нік Сяр­гей Са­ра­кач. “Год­най пе­ра­мо­гі год­ным артыс­там” па­жа­даў ды­рэк­тар фі­лар­мо­ніі Аляк­сандр Ні­кі­та. А стар­шы­ня жу­ры, на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ігар Алоў­ні­каў, уз­ыхо­дзіў на сцэ­ну двой­чы. Вы­ка­заў­шы за­да­ва­ль­нен­не, што кон­курс ад­бу­дзец­ца ўжы­вую, і падзя­ка­ваў­шы арга­ні­за­та­рам, ён па­жа­даў удзе­ль­ні­кам “менш ду­маць пра прэ­міі, а бо­льш — пра му­зы­ку”, а ў дру­гой па­ло­ве ве­ча­ры­ны са­лі­ра­ваў з Дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам, бліс­ку­ча вы­ка­наў­шы кан­цэр­тны твор сім­фа­джа­за­ва­га кі­рун­ку — зна­ка­мі­тую “Рап­со­дыю ў блю­за­вых то­нах” Дж. Гер­шві­на.

Асноўную частку матэрыялу чытайце на старонках газеты “Культура”

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"