Тэма, якая тычыцца ўсіх, або Што за мадэль “швейцарскага сыру”

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Га­зе­та «Ку­ль­ту­ра» не ста­іць у ба­ку ад бя­ды, якая пан­уе ў све­це апош­нія два га­ды. Раз­мо­ва ідзе аб ка­ра­на­ві­ру­се, акту­аль­най і смя­рот­на не­бяс­печ­най інфек­цыі. Мно­гія мае ка­ле­гі свя­до­ма пры­трым­лі­ва­юцца ма­сач­на­га рэ­жы­му ў па­мяш­кан­нях рэ­дак­цыі, вя­лі­кая ко­ль­касць ужо пры­шча­пі­ла­ся, не­ка­то­рыя — па­куль не, бо ня­даў­на пе­ра­нес­лі хва­ро­бу. Каб вы­клю­чыць прад­узя­тас­ці ад­нос­на ві­ру­са і ўнес­ці яснасць аб ме­рах аб­аро­ны ад яго, ка­лек­тыў «Ку­ль­ту­ры» за­пра­сіў на сус­трэ­чу ў рэ­дак­цыю ўра­ча па мед­ыцын­скай пра­фі­лак­ты­цы Цэн­тра гі­гі­ены і эпі­дэ­мі­яло­гіі Са­вец­ка­га ра­ёна го­ра­да Мін­ска Юлію Ло­жач­нік.

/i/content/pi/cult/880/18637/03.jpg“Ура­чам-пра­фе­сі­яна­лам, ма­ім ка­ле­гам па ўсім све­це вя­до­ма да­клад­на: ка­ра­на­ві­рус — гэ­та аэ­ра­зо­ль­ная інфек­цыя, якая пе­ра­д­аец­ца па­вет­ра­на-кро­пе­ль­ным шля­хам, — рас­па­вя­дае ўрач. — Та­му пер­шае, чым кож­ны з нас мо­жа за­сце­раг­чы ся­бе, — гэ­та на­шэн­не мас­кі. Бо пры раз­мо­ве і ды­хан­ні ў інфі­цы­ра­ва­на­га ча­ла­ве­ка ў на­ва­ко­ль­нае ася­род­дзе на да­во­лі вя­лі­кую ад­лег­ласць вы­дзя­ля­юцца ві­ру­сы. Мас­ка да­зва­ляе аб­ара­ніць гэ­тую ад­лег­ласць, што за­сце­ра­жэ іншых лю­дзей, ка­лі хва­ро­бу пе­ра­но­сі­це вы, ці аб­аро­ніць вас са­міх. Вось то­ль­кі трэ­ба не за­бы­ваць, што гэ­ты сро­дак аб­аро­ны трэ­ба мя­няць кож­ныя дзве га­дзі­ны, бо на тка­ні­не за гэ­ты час па­спя­вае на­за­па­сіц­ца інфек­цыя. Та­му ка­рыс­тай­це­ся або ад­на­ра­зо­вы­мі мас­ка­мі, якія ад­ра­зу трэ­ба ўты­лі­за­ваць, ці мя­няй­це шмат­ра­зо­выя, а па­сля мый­це і пра­пра­соў­вай­це іх.

Са­мая вы­со­кая эфек­тыў­насць аб­аро­ны — у вак­цы­на­цыі. Яна раз­ам з іншы­мі срод­ка­мі пра­фі­лак­ты­кі ства­рае “ма­дэль швей­цар­ска­га сы­ру”. Той воб­раз тлу­ма­чыц­ца так: ка­лі дзір­ка ў сы­ры — умоў­на гэ­та ад­кры­тае ўздзе­янне ка­ра­на­ві­ру­са на наш арга­нізм, то кож­ны на­ступ­ны пласт сы­ру, што азна­чае ме­ру пра­фі­лак­ты­кі, за­кры­вае гэ­тую пра­рэ­ху.

Ка­ра­на­ві­ру­сы бы­лі ад­кры­ты да­ўно. Яны раз­ам з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю іншых час­ціц не шко­дзі­лі ча­ла­ве­ку да ня­даў­няй па­ры. Але, як вя­до­ма, два га­ды та­му ва Уха­ні вы­яві­лі­ся вы­пад­кі аты­по­вай пнеў­ма­ніі, вы­клі­ка­най но­вым шта­мам ка­ра­на­ві­ру­са. Спе­цы­яліс­ты да­ве­да­лі­ся: ка­ра­на­ві­рус ко­від-19, як яго на­зва­лі, увесь час змя­ня­ецца, і пад­абраць клю­чык, каб арга­нізм пра­ві­ль­на су­пра­ць­дзей­ні­чаў яму, ня­прос­та. Ка­лі ўзяць вос­пу, то яе ўда­ло­ся лік­ві­да­ваць, бо ейны ві­рус ста­бі­ль­ны. А вось, на­прык­лад, ві­рус іму­на­ды­фі­цы­ту ча­ла­ве­ка му­ці­руе ўвесь час, так што на да­дзе­ны мо­мант пад­абраць да яго вак­цы­ну не­маг­чы­ма. Та­кая ж сі­ту­ацыя і з ка­ра­на­ві­ру­сам.

Асноўную частку матэрыялу чытайце на старонках газеты “Культура”