Не­фар­ма­ль­ная раз­мо­ва з твор­чай мо­лад­дзю

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

1 снеж­ня Рэ­спуб­лі­кан­скую гім­на­зію-ка­ледж пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі на­ве­да­лі пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рый Гра­ма­да і на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ўста­ноў ад­ука­цыі мі­ніс­тэр­ства Ма­ры­на Юрке­віч. Ся­род шмат­лі­кіх пры­сут­ных бы­ла твор­чая мо­ладзь з усёй рэ­спуб­лі­кі, іх пед­аго­гі і ба­ць­кі. Ва­ле­рый Іва­на­віч і Ма­ры­на Бра­ніс­ла­ваў­на пра­па­на­ва­лі па­га­ва­рыць не­фар­ма­ль­на, за­да­ючы хва­лю­ючыя пы­тан­ні.

/i/content/pi/cult/880/18635/02.jpgПы­тан­няў сап­раў­ды бы­ло шмат, пры­чым са­мых раз­на­стай­ных. Перш-на­перш пры­сут­ныя па­ці­ка­ві­лі­ся, ці не бу­дзе пе­ра­шко­дай да атры­ман­ня Прэ­зі­дэн­цкай сты­пен­дыі адзна­ка за пэў­ны ака­дэ­міч­ны прад­мет ні­жэй за шас­цёр­ку, бо бы­ва­юць здо­ль­ныя ў твор­час­ці на­ву­чэн­цы, ка­му іншыя дыс­цып­лі­ны да­юцца ця­жэй. Ра­бот­ні­кі мі­ніс­тэр­ства ад­ка­за­лі, што існу­юць пэў­ныя нор­мы, але пад­ыход да за­ахвоч­ван­ня сту­дэн­таў пад­час ву­чо­бы пры пэў­ных аб­ста­ві­нах мо­жа быць інды­ві­ду­аль­ным. Пад­ало­ся важ­ным пы­тан­не аб вы­ка­рыс­тан­ні кла­січ­най му­зы­кі ў па­тры­ятыч­ным вы­ха­ван­ні. На дзяр­жаў­нае свя­та Дня Пе­ра­мо­гі над ня­мец­ка-фа­шыс­цкі­мі за­хоп­ні­ка­мі пра­па­на­ва­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць тво­ры Шас­та­ко­ві­ча, які жыў у той цяж­кі час і разу­меў усю сут­насць на­род­най ба­ра­ць­бы пад­час вай­ны.

Дзяў­чы­на-му­зы­ка, якая за­йма­ецца так­са­ма ва­лей­бо­лам і лёг­кай атле­ты­кай, спы­та­ла, ці маг­чы­ма пра­во­дзіць спар­та­кі­яды ся­род сту­дэн­таў га­лі­ны мас­тац­тва. Ва­ле­рый Гра­ма­да ад­ка­заў, што гэ­та пы­тан­не аб­авяз­ко­ва бу­дзе ўдак­лад­няц­ца з мі­ніс­трам Ана­то­лі­ем Мар­ке­ві­чам, які, да­рэ­чы, так­са­ма лю­біць спорт і актыў­на ўдзе­ль­ні­чае ў спа­бор­ніц­твах ся­род ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры.

Сту­дэнт, які хо­ча звя­заць жыц­цё з ды­зай­нам адзен­ня, за­пы­таў, як су­пра­цоў­ні­кі мі­ніс­тэр­ства ста­вяц­ца да гэ­та­га ві­ду твор­час­ці. Ма­ры­на Юрке­віч ска­за­ла, што ад­дае пе­ра­ва­гу бе­ла­рус­ка­му адзен­ню і аб­утку, кан­ку­рэн­таз­до­ль­на­му з за­меж­ны­мі брэн­да­мі, і за­ахво­ці­ла юна­ка за­ймац­ца лю­бі­май спра­вай. Ма­ры­ну Бра­ніс­ла­ваў­ну так­са­ма спы­та­лі, як яна зна­хо­дзіць агу­ль­ную мо­ву з твор­чы­мі лю­дзь­мі і пад­бі­рае да кож­на­га ча­ла­ве­ка свой пад­ыход. Прад­стаў­нік Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ад­ка­за­ла, што, па-пер­шае, на­ву­чы­ла­ся шмат ча­му пры атры­ман­ні вы­шэй­шай ад­ука­цыі, а па-дру­гое, гэ­та пры­хо­дзіць з во­пы­там. Ма­ры­на Бра­ніс­ла­ваў­на пад­крэс­лі­ла, што, каб якас­на ка­му­ні­ка­ваць, трэ­ба быць га­то­вым па­ста­янна раз­ві­вац­ца.

Пры­сут­ная опер­ная спя­вач­ка і вы­клад­чык Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі Анас­та­сія Мас­кві­на вы­ка­за­ла спа­дзя­ван­не, што кон­кур­сы ся­род та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі не бу­дуць спы­няц­ца.

У хо­дзе сус­трэ­чы на­ву­чэн­цы гім­на­зіі-ка­ле­джа вы­кон­ва­лі му­зыч­ныя тво­ры. У за­вяр­шэн­ні пры­сут­ную мо­ладзь уз­на­га­ро­дзі­лі падзяч­ны­мі гра­ма­та­мі і пад­арун­кам ад Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры — бес­пра­вад­ны­мі на­вуш­ні­ка­мі. Па­сля ўсіх пры­сут­ных за­пра­сі­лі на экс­кур­сію ў Па­лац Не­за­леж­нас­ці. На за­кан­чэн­не сус­трэ­чы Ва­ле­рый Гра­ма­да па­жа­даў мо­ла­дзі не спы­няц­ца ва ўдас­ка­на­лен­ні свай­го май­стэр­ства, каб слу­жыць род­най зям­лі і бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду.