Кло­пат аб но­вых та­лен­тах і дог­ляд за по­мні­ка­мі гіс­то­рыі

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

30 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

/i/content/pi/cult/880/18634/01.jpgАд­бы­ло­ся ад­крыц­цё Між­на­род­на­га кон­кур­су пі­яніс­таў “Мінск-2021”, які про­йдзе з 1 да 10 снеж­ня. Сё­ле­та на ўдзел у ім пад­адзе­на пя­ць­дзя­сят ад­на за­яўка ад вы­ка­наў­цаў з Бе­ла­ру­сі, Арме­ніі, Кі­тая, Ка­зах­ста­на, Рас­іі, Укра­іны і Уз­бе­кіс­та­на. Ад­крыў­ся фес­ты­валь кан­цэр­тнай пра­гра­май на сцэ­не Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі з удзе­лам Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. А з 6 па 10 снеж­ня ў Го­ме­лі ад­бу­дзец­ца за­ключ­ны этап XVIII Між­на­род­на­га дзі­ця­ча­га кон­кур­су “Му­зы­ка надзеі” па на­мі­на­цы­ях ду­ха­вых і ўдар­ных інстру­мен­таў, на які пад­адзе­на сто два­нац­цаць за­явак, у тым лі­ку з Рас­іі і Укра­іны.

Рас­пра­ца­ва­ныя ком­плек­сныя пла­ны пра­вя­дзен­ня ра­бот па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні ў фі­лі­ялах Дзяр­жаў­ных лі­та­ра­тур­ных му­зе­яў Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са ў Вя­зын­цы, Акін­чы­цах, Аль­бу­ці, Лас­тку і Смо­ль­ні. Рых­ту­ецца за­клю­чэн­не па вы­ні­ках аб­сле­да­ван­ня ста­ну дрэ­ваў са­ду ў Вя­зын­цы, ад­бы­ва­юцца ра­мон­тныя ра­бо­ты ў фі­лі­ялах Ко­ла­саў­ска­га му­зея.

У Мя­дзе­льс­кім ра­ённым вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це з удзе­лам прад­стаў­ні­коў Ка­та­ліц­ка­га Кас­цё­ла бы­лі аб­мер­ка­ва­ныя пад­ыхо­ды да на­пі­сан­ня тэх­ніч­на­га за­дан­ня па пра­ця­гу пад­рых­тоў­кі пра­ектна-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі на рэ­кан­струк­цыю кас­цё­ла Уне­баў­зяц­ця Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі ў Буд­сла­ве, які па­цяр­пеў ад па­жа­ру 11 мая. Рас­пра­цоў­ва­ецца так­са­ма пра­ектна-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя на элек­трап­ра­вод­ку і сіс­тэ­мы бяс­пе­кі. Умо­вы да­зва­ля­юць пра­во­дзіць на­ба­жэн­ствы ў хра­ме, та­му бы­ла пад­адзе­ная за­яўка на да­звол ад­на­віць служ­бы.