Зо­ла­та і срэб­ра “Ліс­та­па­да”

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад”, што пра­хо­дзіў у ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі з 20 па 26 ліс­та­па­да, на­зваў пе­ра­мож­цаў. Гран-пры фес­ты­ва­лю як най­леп­шы фі­льм атры­ма­ла ўзбек­ская кар­ці­на “Ілхак”. Спе­цы­яль­ны прыз Прэ­зі­дэн­та “За гу­ма­нізм і ду­хоў­насць у кі­но” атры­маў рэ­жы­сёр фі­ль­ма “Ілхак” Джа­хан­гір Ахме­даў. На цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця кі­на­фес­ты­ва­лю ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­атры “Мас­ква” пры­зы бы­лі ўру­ча­ны ў ча­ты­рох асноў­ных кон­кур­сных на­мі­на­цы­ях.

/i/content/pi/cult/879/18632/25.jpgВа­енна-гіс­та­рыч­ная дра­ма “Ілхак” за­сна­ва­ная на рэ­аль­най гіс­то­рыі Зу­ль­фіі За­кі­ра­вай — ма­ці, што ў падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны стра­ці­ла пя­цёх сы­ноў: яе ро­лю ў фі­ль­ме вы­ка­на­ла зна­ка­мі­тая ўзбек­ская актры­са Дзі­ла­ром Ка­ры­ма­ва. Асноў­ныя здым­кі пра­хо­дзі­лі ва Ўзбе­кіс­та­не, але ку­ль­мі­на­цый­ныя кад­ры — ва­енныя — зды­ма­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі пры ўдзе­ле На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм”. Уз­бек­ска-бе­ла­рус­кім атры­маў­ся і акцёр­скі склад стуж­кі. Для прад­стаў­лен­ня фі­ль­ма бе­ла­рус­кім гле­да­чам у Мінск на фес­ты­валь “Ліс­та­пад” пры­еха­ла зды­мач­ная гру­па на ча­ле з рэ­жы­сё­рам Джа­хан­гі­рам Ахме­да­вым. Ме­на­ві­та “Ілках” у якас­ці най­леп­ша­га фі­ль­ма 27-га “Ліс­та­па­да” аб­ра­ла жу­ры Асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но на ча­ле з рас­ійскім прадзю­са­рам і рэ­жы­сё­рам Рэ­на­там Да­ўля­ць­яра­вым. Яго ка­ле­га­мі па су­дзей­скай ка­ле­гіі бы­лі за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, акцёр, пра­фе­сар Ула­дзі­мір Міш­чан­чук, рас­ійскі рэ­жы­сёр і прадзю­сар Аляк­сей Пят­ру­хін і па­пу­ляр­ная актры­са і рэ­жы­сёр з Сер­біі Іва­на Жы­гон.

Уся­го ў кон­кур­се ігра­во­га кі­но бы­ло прад­стаў­ле­на 13 сту­жак. Цэ­лы шэ­раг уз­на­га­род “Ліс­та­па­да” атры­ма­ла гер­ма­на-аўстрый­ская дра­ма “Ка­ра­леў­ская гу­ль­ня” рэ­жы­сё­ра Фі­лі­па Шцё­льц­ля, якая сё­ле­та ад­кры­ва­ла фес­ты­валь. Фі­льм зня­ты па­вод­ле апа­вя­дан­ня Стэ­фа­на Цвей­га “Шах­мат­ная на­вэ­ла” і вяр­тае гле­да­ча на па­ча­так 30-х га­доў у Аўстрыю, у якую пры­хо­дзіць ня­мец­кая на­цы­янал-са­цы­яліс­тыч­ная ўла­да. “Ка­ра­леў­скай гу­ль­ні” ўру­ча­ны Прыз імя Юрыя Ма­ру­хі­на за най­леп­шую апе­ра­тар­скую ра­бо­туПрыз за най­леп­шую муж­чын­скую ро­лю — свой спіс пры­зоў па­поў­ніў па­пу­ляр­ны ня­мец­кі акцёр Олі­вер Ма­зуч­чы. І Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый — так­са­ма ў “Ка­ра­леў­скай гу­ль­ні”. Ула­да­ль­ні­кам Пры­за за най­леп­шую рэ­жы­су­ру ў кон­кур­се ігра­во­га кі­но ста­ла рэ­жы­сёр ка­зах­ска­га фі­ль­ма “Агонь” Айжан Ка­сым­бек, у гэ­тай жа стуж­кі і Прыз за най­леп­шае гу­ка­вое (му­зыч­нае) ра­шэн­не.

/i/content/pi/cult/879/18632/26.jpgДзве актры­сы бы­лі адзна­ча­ны ў Асноў­ным кон­кур­се ігра­во­га кі­но: Прыз за най­леп­шую жа­но­чую ро­лю на­кі­ра­ваў­ся ў Кі­тай — актры­се Яншу Ву за фі­льм “Іду­чы за яе це­нем”Спе­цы­яль­ны прыз жу­ры за жа­но­чую ро­лю — у Фран­цыю: ім уз­на­га­ро­джа­на актры­са Лу Лам­прос за фі­льм “Мая ноч”Спе­цы­яль­ным згад­ван­нем жу­ры ўша­на­ва­ная ве­не­су­эльс­кая стуж­ка “Унут­ра­нае ззян­не”Прыз за най­леп­шы сцэ­на­рый атры­ма­ла са­мая гуч­ная кар­ці­на ў кон­кур­се “Ліс­та­па­да” — іра­на-фран­цуз­скі фі­льм “Ге­рой” сла­ву­та­га іран­ска­га рэ­жы­сё­ра Асга­ра Фар­ха­дзі: “Ге­рой” сё­ле­та стаў ула­да­ль­ні­кам Гран-пры жу­ры на Кан­скім кі­на­фес­ты­ва­лі. Гэ­ты ж фі­льм на “Ліс­та­па­дзе” быў уз­на­га­ро­джа­ны Спе­цы­яль­ным пры­зам жу­ры кі­на­прэ­сы “За на­тхнен­не і аўтар­скі по­гляд на кі­на­мас­тац­тва”.

У Асноў­ным кон­кур­се да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но 27-га “Ліс­та­па­да” ўдзе­ль­ні­ча­лі 17 сту­жак. Гран-пры за най­леп­шы да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм — у рас­ійскай кар­ці­ны “Да­лё­кі план” рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Га­лаў­нё­ва. Ня­даў­на “Да­лё­кі план” атры­маў і Гран-пры Ад­кры­та­га фес­ты­ва­лю да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но “Рас­ія” ў Ека­ця­рын­бур­гу. У фі­ль­ме саб­ра­ныя гіс­то­рыі з роз­ных да­лё­кіх рэ­гі­ёнаў Рас­іі пра тое, як кі­но і кі­на­тэ­атры лі­та­ра­ль­на ра­ту­юць лю­дзей. Жу­ры кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но ўзна­ча­ль­ва­ла ды­рэк­тар тэ­ле­ка­на­ла “Бе­ла­русь 3” На­тал­ля Ма­ры­на­ва. Яшчэ пры­зы ў гэ­тай на­мі­на­цыі атры­ма­лі та­кія стуж­кі, як “Ка­да­ку­шы” (Тур­цыя) і “Ці­хая спад­чы­на” (Бал­га­рыя). Пры­зам гля­дац­кіх сім­па­тый за най­леп­шы да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм уша­на­ва­ная кар­ці­на сту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч “Стра­ла”. Яна ж атры­ма­ла і дып­лом “За ад­люс­тра­ван­не гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных і цы­ві­лі­за­цый­ных ко­даў на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці”. Дып­ло­ма­мі бы­лі адзна­ча­ны фі­ль­мы “Іншым я ўжо не бу­ду” (Рас­ія), “Сва­бод­ны па­лёт” (Іспа­нія, Рас­ія), “Са­нун­ку/Апош­ні” (Азер­бай­джан), “На­ро­джа­ны на Не­ўскім пя­тач­ку” (Рас­ія), “МШТ-15. Анёл шчас­ця” (Гру­зія) і “Ба­ла­да пра Га­лі­лея” (Бал­га­рыя).

Тра­ды­цый­на ў рам­ках фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” пра­хо­дзіць і асоб­ны Кон­курс фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік”, у якім сё­ле­та аб’ядна­лі­ся і ані­ма­цый­ныя, і по­ўна­мет­раж­ныя ігра­выя стуж­кі, што да­да­ло скла­да­нас­ці ра­бо­це жу­ры. А жу­ры ўзна­ча­ль­ва­ла рас­ійская актры­са Іры­на Шаў­чук, якая ўжо мно­га га­доў з’яўля­ецца і ге­не­ра­ль­ным ды­рэк­та­рам фес­ты­ва­лю “Кі­на­шок” у Ана­пе. У кон­кур­се бы­ло 13 фі­ль­маў, і свае вы­ні­кі “Ліс­та­па­дзік” пад­во­дзіў яшчэ ў аўто­рак 23 ліс­та­па­да ў мін­скім кі­на­тэ­атры “Пі­янер”. Гран-пры за най­леп­шы фі­льм “Ліс­та­па­дзі­ка” атры­ма­ла чэш­ская по­ўна­мет­раж­ная ані­ма­цый­ная стуж­ка “На­ват мы­шы трап­ля­юць у рай”. Мно­га на­го­даў для ра­дас­ці з’яві­ла­ся ў ства­ра­ль­ні­каў ігра­во­га фі­ль­ма “Но­ве­нь­кі”: і рэ­жы­сёр, і прадзю­сар бы­лі гас­ця­мі фес­ты­ва­лю, і на сцэ­ну “Пі­яне­ра” яны вы­хо­дзі­лі мно­га раз­оў і з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем. Фі­льм раз­лі­ча­ны на пад­лет­каў, у ім рас­каз­ва­ецца гіс­то­рыя хлоп­ца, які пе­ра­хо­дзіць у но­вую шко­лу, але ха­вае ад усіх, што мае анка­ла­гіч­нае за­хвор­ван­не. Рас­ійскі фі­льм “Но­ве­нь­кі” атры­маў Прыз за най­леп­шы фі­льм для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі, дып­лом ад дзі­ця­ча­га жу­ры, якое пра­ца­ва­ла на “Ліс­та­па­дзі­ку”, Прыз за най­леп­шую дзі­ця­чую ро­лю і Прыз за най­леп­шую да­рос­лую ро­лю ў дзі­ця­чым фі­ль­меСпе­цы­яль­ным пры­зам жу­ры бы­ла ўша­на­ва­ная стуж­ка бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка “Прэ­лю­дыя і фу­га”, дып­ло­мам “За аква­рэ­ль­ную па­лі­фа­нію ду­шы па­эта” — ані­ма­цый­ная стуж­ка бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Але­ны Пят­ке­віч “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…”, пры­све­ча­ная жыц­цю і твор­час­ці Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча.

У Кон­кур­се ма­ла­дзёж­на­га кі­но “Кі­но ма­ла­дых” га­лоў­ны прыз тра­ды­цый­на но­сіць імя зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Ту­ра­ва. І Прыз імя Вік­та­ра Ту­ра­ва сё­ле­та атры­ма­ла іран­ская кар­ці­на “Сын” рэ­жы­сё­ра Ну­шы­на Ме­ра­джы — тра­гі­ка­ме­дыя пра да­рос­ла­га муж­чы­ну, які па­сля смер­ці ма­ці па­чы­нае вы­бу­доў­ваць ад­но­сі­ны са све­там і з лю­дзь­мі, Спе­цы­яль­ны прыз жу­ры — у фран­цуз­скай стуж­кі “Лу­лу”. Жу­ры “Кі­но ма­ла­дых” на ча­ле з рас­ійскім рэ­жы­сё­рам і прадзю­са­рам Аляк­се­ем Ця­ль­но­вым раз­гля­да­ла ў гэ­тай на­мі­на­цыі 22 ве­ль­мі роз­ныя кар­ці­ны — і по­ўна­мет­раж­ныя і ка­рот­ка­мет­раж­ныя, і ані­ма­цый­ныя і ігра­выя. Так дып­ло­мам за най­леп­шы ані­ма­цый­ны фі­льм бы­ла адзна­ча­на ра­бо­та з Аўстра­ліі “Жы­ва­піс па ну­ма­рах”. Так­са­ма дып­ло­мы атры­ма­лі та­кія фі­ль­мы: “Мя­до­вая сі­га­ра” (Фран­цыя), “Аб­уза” (Та­джы­кіс­тан), “Ад дзвя­рэй да дзвя­рэй” (Індыя), “Бе­лы ге­тэ­ра­сэк­су­аль­ны муж­чы­на” (Рас­ія), “Бла­кіт­нае сэр­ца” (Ку­ба) і “Ма­якоў­скі” (Ра­сія).

Так­са­ма на цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця XXVII мінскага міжнароднага кіна­фесты­валю “Лістапад” быў уру­ча­ны шэ­раг спе­цы­яль­ных уз­на­га­род.