Яны зма­га­лі­ся за па­мяць

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны з 5 ліс­та­па­да прад­стаў­ле­ная вы­ста­ва “Ру­іны стра­ля­лі”, пры­мер­ка­ва­ная да ва­сь­мі­дзе­ся­ці­год­дзя па­чат­ку ру­ху анты­на­цыс­цка­га су­пра­ціў­лен­ня ў аку­па­ва­ным Мін­ску.

/i/content/pi/cult/879/18630/22.jpgЧа­со­вая экс­па­зі­цыя ство­ра­ная на асно­ве ма­тэ­ры­ялаў як з фон­даў му­зея, так і з да­ку­мен­таў На­цы­яна­ль­на­га архі­ва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Прад­стаў­ле­ныя да­ку­мен­ты і артэ­фак­ты рас­па­вя­да­юць аб дзей­нас­ці ге­ро­яў мін­ска­га пад­пол­ля, арга­ні­за­та­раў і бай­цоў пер­шых пад­по­ль­ных груп, кі­раў­ні­коў і чле­наў пад­по­ль­на­га га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та КП(б)Б і мо­ла­дзе­вых кам­са­мо­льс­кіх арга­ні­за­цый, аб ба­явой і па­лі­тыч­най дзей­нас­ці пад­по­льш­чы­каў. Акцэнт пры­тым зроб­ле­ны на па­чат­ко­вым, са­мым цяж­кім эта­пе ба­ра­ць­бы мін­скіх пад­по­льш­чы­каў у 1941–1942 га­дах.

У аку­па­ва­ным Мін­ску дзей­ні­ча­ла сто дзе­сяць пад­по­ль­ных арга­ні­за­цый і груп, у якіх зма­га­ла­ся бо­льш за шэсць ты­сяч па­тры­ётаў. За тры га­ды аку­па­цыі пад­по­льш­чы­кі здзей­сні­лі бо­льш за 1500 ды­вер­сій, па­спры­ялі ства­рэн­ню двац­ца­ці пар­тызан­скіх атра­даў, вы­пус­ці­лі со­тні асоб­ні­каў пад­по­ль­ных га­зет і ўлё­так. У пад­по­ль­най ба­ра­ць­бе бра­лі ўдзел цэ­лыя се­м’і мін­чан, прад­стаў­ні­кі ра­бо­чых і інтэ­лі­ген­цыі, сту­дэн­ты і шко­ль­ні­кі, са­вец­кія ва­еннас­лу­жа­чыя, вы­ра­та­ва­ныя мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі з ня­мец­ка­га па­ло­ну. Лёс мно­гіх ге­ро­яў і іх се­м’яў склаў­ся тра­гіч­на — тыя з пад­по­льш­чы­каў, хто быў арыш­та­ва­ны на­цыс­цкі­мі кар­ны­мі орга­на­мі, зве­да­лі страш­ныя ка­та­ван­ні, бы­лі за­бі­тыя або ад­праў­ле­ныя ў ла­ге­ры смер­ці.

У БА­РА­ЦЬ­БЕ ЗА ПА­МЯЦЬ

Рас­па­чы­на­ецца экс­па­зі­цыя са стэн­да, на якім прад­стаў­ле­ныя на­ву­ко­выя і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ныя вы­дан­ні аб дзей­нас­ці мін­скіх пад­по­льш­чы­каў, пры­све­ча­ныя ім мас­тац­кія тво­ры, іх бі­ягра­фіі, а так­са­ма збор­ні­кі да­ку­мен­таў аб дзей­нас­ці пад­пол­ля і ўспа­мі­наў яго ўдзе­ль­ні­каў. Са­ма на­зва вы­ста­вы ад­сы­лае да, ба­дай, най­вя­до­мей­ша­га лі­та­ра­тур­на­га тво­ра, пры­све­ча­на­га гіс­то­рыі мін­ска­га пад­пол­ля, — апо­вес­ці Іва­на Но­ві­ка­ва “Ру­іны стра­ля­юць ва ўпор”, якая па­ба­чы­ла свет у 1962-м і бы­ла экра­ні­за­ва­ная ў 1971 го­дзе.

Пер­шыя кні­гі та­ко­га кштал­ту па­ча­лі з’яўляц­ца то­ль­кі на­па­чат­ку 1960-х га­доў, бо ця­гам пер­шых па­сля­ва­енных дзе­ся­ці­год­дзяў па­тры­ятыч­ная дзей­насць мін­ска­га пад­пол­ля доў­гі час ста­ві­ла­ся пад сум­неў мясц­овы­мі і агу­ль­на­са­юзны­мі ўла­да­мі ды парт­ыйны­мі орга­на­мі. Ка­ра­ні гэ­та­га не­да­ве­ру ха­ва­лі­ся яшчэ ў га­дах аку­па­цыі, аб чым не ў апош­нюю чар­гу аку­рат і рас­па­вя­дае сён­няш­няя вы­ста­ва. Існа­ван­не пад­пол­ля і яго па­тры­ятыч­ны ха­рак­тар бы­лі пры­зна­ныя кі­раў­ніц­твам БССР то­ль­кі ў 1959 го­дзе, і гэ­та­му па­пя­рэд­ні­ча­ла за­ўзя­тае зма­ган­не ко­ліш­ніх пад­по­льш­чы­каў за па­мяць па­лег­лых та­ва­ры­шаў і за ўлас­нае пра­ва лі­чыц­ца год­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі анты­на­цыс­цка­га ру­ху су­пра­ці­ву.

/i/content/pi/cult/879/18630/23.jpgНа ад­ным з пер­шых стэн­даў мож­на азна­ёміц­ца з тэк­ста­мі най­важ­ней­шых да­ку­мен­таў, якія па­зна­чы­лі асноў­ныя эта­пы пры­знан­ня за­слуг мін­ска­га пад­пол­ля ў ба­ра­ць­бе су­праць аку­пан­таў: гэ­та ўка­зы Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР аб на­данні зван­ня Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­юза най­вы­дат­ней­шым мін­скім пад­по­льш­чы­кам і аб уша­на­ван­ні са­мо­га Мін­ска зван­нем “Го­рад-ге­рой” 1965 і 1974 га­доў ад­па­вед­на. Ад­мет­на, што ў свой час на ўзна­га­ро­джан­не ад­па­вед­най адзна­кай пад­ава­лі­ся да­ку­мен­ты на двац­цаць дзве асо­бы, але ў вы­ні­ку саб­ра­ныя звес­ткі знік­лі, і бы­лі ўзна­га­ро­джа­ныя то­ль­кі пя­цё­ра пад­по­льш­чы­каў: адзін з кі­раў­ні­коў пад­пол­ля Ісай Ка­зі­нец, рэ­дак­тар пад­по­ль­най га­зе­ты “Звяз­да” Ула­дзі­мір Аме­ль­янюк, ка­ман­дзір апе­ра­тыў­най гру­пы па лік­ві­да­цыі здрад­ні­каў Іван Ка­буш­кін, кі­раў­нік мо­ла­дзе­вай пад­по­ль­най арга­ні­за­цыі “Андру­ша” Мі­ка­лай Ке­дыш­ка і ле­кар Яўген Клу­маў. Усе яны бы­лі адзна­ча­ныя па­смя­рот­на.

ШТО МО­ЖА РАС­ПА­ВЕС­ЦІ ФО­ТА­ЗДЫ­МАК

Асноў­ную час­тку экс­па­зі­цыі скла­да­юць фо­та ўдзе­ль­ні­каў пад­пол­ля, якія су­пра­ва­джа­юцца ка­рот­кім рас­по­ве­дам аб дзей­нас­ці і лё­се вы­яўле­ных на іх асоб. Як пра­ві­ла, лёс гэ­тых лю­дзей быў тра­гіч­ны — амаль кож­ная бі­ягра­ма скан­чва­ецца звес­тка­мі аб да­це арыш­ту і гі­бе­лі пад­по­льш­чы­ка. Гэ­тыя здым­кі яскра­ва свед­чаць, што ў зма­ган­не су­праць во­ра­га ўсту­па­лі муж­чы­ны і жан­чы­ны ўсіх уз­рос­таў і са­мых роз­ных пра­фе­сій, не­ка­то­рыя сем’і бы­лі ўклю­ча­ныя ў пад­по­ль­ную ба­ра­ць­бу цал­кам і за гэ­та цал­кам зніш­ча­ныя аку­пан­та­мі.

Дру­гі каш­тоў­ны від вы­яўлен­чых кры­ніц па гіс­то­рыі пад­пол­ля, прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве, — здым­кі да­моў, дзе зна­хо­дзі­лі­ся кан­спі­ра­тыў­ныя ква­тэ­ры пад­по­льш­чы­каў. Асаб­лі­ва ад­мет­ныя гэ­тыя фо­та тым, што за­фік­са­ва­лі вы­гляд бу­дын­каў, якія да­ўно зруй­на­ва­ныя. Тут мож­на па­ба­чыць як драў­ля­ныя ха­цін­кі з ра­ёнаў Ка­ма­роў­кі і ко­ліш­ня­га яўрэй­ска­га ге­та ў ра­ёне Ра­каў­скай ву­лі­цы, так і стра­ча­ную гіс­та­рыч­ную за­бу­до­ву Зы­біц­кай ву­лі­цы ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры го­ра­да (та­ды яна зва­ла­ся Ган­длё­вай). Яшчэ адзін кшталт не­звы­чай­ных фо­та, па­ка­за­ны ў экс­па­зі­цыі, — здым­кі, якія вы­раб­ля­лі пад­по­льш­чы­кі для афар­млен­ня пад­роб­ных да­ку­мен­таў, што слу­жы­лі для ле­га­лі­за­цыі ко­ліш­ніх ва­енна­па­лон­ных.

СВАЕ СЯ­РОД ЧУ­ЖЫХ

Важ­ным свед­чан­нем под­лых ме­та­даў, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі за­хоп­ні­кі ў ба­ра­ць­бе су­праць пад­пол­ля, з’яўля­юцца прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­ве ма­тэ­ры­ялы з ка­ла­ба­ра­цы­яніс­цкай прэ­сы, што вы­хо­дзі­ла ў аку­па­ва­ным го­ра­дзе. Тут мож­на азна­ёміц­ца са сфа­ль­сі­фі­ка­ва­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі аб уяў­ным су­пра­цоў­ніц­тве з гіт­ле­раў­ца­мі кі­раў­ні­ка мін­ска­га пад­пол­ля Іва­на Ка­ва­лё­ва — ме­на­ві­та яны бы­лі ад­ной з асноў­ных пры­чын доў­га­га не­прыз­нан­ня пад­пол­ля з бо­ку са­вец­кай ула­ды. Іван Ка­ва­лёў доў­гія га­ды лі­чыў­ся здрад­ні­кам і быў рэ­абі­лі­та­ва­ны то­ль­кі ў 1990 го­дзе (аб гэ­тай гіс­то­рыі мы бо­льш пад­ра­бяз­на рас­па­вя­да­лі ў сё­лет­нім № 28 (1519) ад 9 лі­пе­ня).

Ураж­ва­юць так­са­ма бі­ягра­фіі Сяр­гея Бла­га­ра­зу­ма­ва і Ва­сі­ля Лі­пая — па за­дан­ні пад­пол­ля пер­шы слу­жыў у па­лі­цыі, а дру­гі, з’яўля­ючы­ся на­гляд­чы­кам тур­мы СД, да­па­ма­гаў арыш­та­ва­ным пад­по­льш­чы­кам пад­трым­лі­ваць су­вязь з та­ва­ры­ша­мі на во­лі. Цяж­ка ўя­віць са­бе, як гэ­тыя муж­ныя лю­дзі доў­гі час па­спя­хо­ва дзей­ні­ча­лі ў ася­род­дзі во­ра­гаў. Асоб­ная час­тка экс­па­зі­цыі пры­све­ча­ная та­ко­му важ­на­му кі­рун­ку дзей­нас­ці пад­пол­ля, як вы­вад у парт­ызан­скія атра­ды з аку­па­ва­на­га го­ра­да прад­стаў­ні­коў інтэ­лі­ген­цыі — вя­до­мых дзея­чаў на­ву­кі, та­кіх як ака­дэ­мік, ды­рэк­тар Інсты­ту­та гіс­то­рыі Ака­дэ­міі на­вук БССР Мі­ка­лай Ні­ко­льс­кі аль­бо пра­фе­сар, за­гад­чык ад­ной з ка­фед­раў Па­лі­тэх­ніч­на­га інсты­ту­та Аляк­сандр Краў­цоў. Гэ­тыя лю­дзі не ха­це­лі і не маг­лі ад­даць свае ве­ды на служ­бу за­хоп­ні­кам — і дзя­ку­ючы да­па­мо­зе пад­по­льш­чы­каў знай­шлі пры­ту­лак у парт­ызан­скім ле­се.

ДА­КУ­МЕН­ТЫ І АРТЭ­ФАК­ТЫ

Знач­ную час­тку экс­па­зі­цыі скла­да­юць да­ку­мен­ты аб дзей­нас­ці пад­пол­ля, прад­астаў­ле­ныя На­цы­яна­ль­ным архі­вам Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. За­ха­ва­лі­ся на­ват за­пі­сы па­се­джан­няў пад­по­ль­на­га ка­мі­тэ­та парт­ыі, у якіх за­на­та­ва­ныя га­лоў­ныя кі­рун­кі дзей­нас­ці і асноў­ныя аб’екты ды прад­пры­емствы, ахоп­ле­ныя дзей­нас­цю па­тры­ётаў. Тут так­са­ма мож­на па­ба­чыць пе­ра­кла­ды ня­мец­кіх да­ку­мен­таў аб дзей­нас­ці пад­пол­ля і сум­на­вя­до­мую ды­рэк­ты­ву на­ча­ль­ні­ка Цэн­тра­ль­на­га шта­ба парт­ызан­ска­га ру­ху Пан­це­ляй­мо­на Пан­ама­рэн­кі аб ні­бы­та пра­ва­ка­цый­най сут­нас­ці мін­ска­га пад­пол­ля — гэ­ты да­ку­мент, на жаль, каш­та­ваў жыц­ця мно­гім сум­лен­ным ба­ра­ць­бі­там су­праць аку­пан­таў.

Най­важ­ней­шым жа склад­ні­кам вы­ста­вы мож­на лі­чыць за­ха­ва­ныя ў фон­дах му­зея аса­біс­тыя рэ­чы пад­по­льш­чы­каў. Тут прад­стаў­ле­ныя пі­янер­скі га­льш­тук За­ха­ра Га­ло, які пра­ца­ваў па за­дан­ні пад­пол­ля ў га­рад­ской упра­ве, са­ма­роб­ны рэ­ва­ль­вер кі­раў­ні­ка мо­ла­дзе­вай арга­ні­за­цыі “Андру­ша” Мі­ка­лая Ке­дыш­кі, на­тат­ні­кі і да­ку­мен­ты іншых пад­по­льш­чы­каў, якія за­гі­ну­лі ў ба­ра­ць­бе су­праць аку­пан­таў.

Экс­па­зі­цыя “Ру­іны стра­ля­лі” пе­ра­ка­наў­ча па­каз­вае раз­гор­ну­тую пан­ара­му ба­ра­ць­бы мін­чан су­праць гіт­ле­раў­цаў, а так­са­ма рас­па­вя­дае аб доў­гім зма­ган­ні за за­ха­ван­не па­мя­ці аб ге­ро­ях. У вы­ні­ку на­стой­лі­вас­ці мін­скіх пад­по­льш­чы­каў, якія не звык­лі апус­каць ру­кі пе­рад ня­го­да­мі, за муж­насць і ге­ра­ізм, пра­яўле­ныя жы­ха­ра­мі Мін­ска ў ба­ра­ць­бе су­праць гіт­ле­раў­скіх аку­пан­таў, бе­ла­рус­кая ста­лі­ца ў 1974 го­дзе бы­ла ўша­на­ва­ная га­на­ро­вым зван­нем “Го­рад-ге­рой”. Сён­ня як ні­ко­лі вар­та ша­на­ваць і па­мя­таць подзві­гі гэ­тых муж­ных лю­дзей, здзей­сне­ныя імі як у га­ды вай­ны, так і ў мір­ны час.