Вы­ні­кі і пра­цяг ра­бот

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

23 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Мі­ністр звяр­нуў ува­гу на акту­аль­ную сі­ту­ацыю са зна­хо­джан­нем на пры­гра­ніч­най тэ­ры­то­рыі Гро­дзен­скай воб­лас­ці знач­най ко­ль­кас­ці міг­ран­таў, ся­род якіх у тым лі­ку і ма­лыя дзе­ці. Ана­то­лій Мар­ке­віч вы­сту­піў з пра­па­но­вай пра­вес­ці для іх па­ка­зы му­ль­тып­лі­ка­цый­ных фі­ль­маў бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці.

У чар­го­вы раз бы­ла пад­крэс­ле­на не­абход­насць акты­ві­за­ваць за­ха­ды па вак­цы­на­цыі на­се­ль­ніц­тва і кан­крэт­на су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры ды на­ву­чэн­цаў і вы­клад­чы­каў на­ву­ча­ль­ных уста­ноў. Мі­ністр звяр­нуў ува­гу, што на ля­чэн­не тых, хто па­цяр­пеў ад хва­ро­бы, ужо за­тра­ча­ная знач­ная су­ма, ча­го мож­на бы­ло б па­збег­нуць, сво­еча­со­ва вак­цы­на­ваў­шы­ся.

У рам­ках пра­вя­дзен­ня Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” у ста­лі­цы ад­бы­лі­ся двац­цаць два кі­на­се­ансы, у якіх пры­ня­лі ўдзел дзве з па­ло­вай ты­ся­чы гле­да­чоў. За­вяр­шыў­ся фес­ты­валь дзі­ця­ча­га і юнац­ка­га кі­но “Ліс­та­па­дзік”, у рам­ках “Ліс­та­па­да” так­са­ма ад­быў­ся шэ­раг круг­лых ста­лоў. Па­між кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі Бе­ла­ру­сі і Уз­бе­кіс­та­на ды Та­джы­кіс­та­на за­клю­ча­ны да­га­во­ры і да­моў­ле­нас­ці аб су­мес­най вы­твор­час­ці па кан­крэт­ных пра­ектах.

Скла­дзе­ны каш­та­рыс на ства­рэн­не экс­па­зі­цыі ў па­мяш­кан­нях ко­ліш­няй тур­мы кан­цла­ге­ра ў Бя­ро­зе Брэс­цкай воб­лас­ці, які дзей­ні­чаў у 1934-1939 га­дах, ра­бо­ты па іх му­зе­ефі­ка­цыі пра­цяг­нуц­ца ў на­ступ­ным го­дзе. Так­са­ма рас­па­чы­на­ецца вы­пра­цоў­ка кан­цэп­цыі ме­ма­ры­ялі­за­цыі з му­зе­ефі­ка­цы­яй мес­ца ма­са­вых па­ха­ван­няў ахвяр на­цыз­му на Брон­най Га­ры ў Бя­ро­заў­скім ра­ёне.

На ся­рэ­дзі­ну снеж­ня ў Мін­ску за­пла­на­ва­нае ўра­чыс­тае ад­крыц­цё пер­ша­га і чац­вёр­та­га пус­ка­во­га ком­плек­саў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, да гэ­та­га мо­ман­ту му­сяць быць аб­ста­ля­ва­ныя ўсе па­мяш­кан­ні но­вых кар­пу­соў му­зея.