Крэ­да ды­ры­жо­ра

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Вік­та­ра Роў­ды
(Заканчэнне. Па­ча­так у № 47.) Ка­лі пра­вес­ці са­цы­яла­гіч­нае да­сле­да­ван­не на тэ­му “На­за­ві­це пер­шае імя, якое звя­за­на ў вас са сло­вам “Хор”, бо­ль­шасць ска­жа: “Роў­да”. Дык якое тут дзі­ва? Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч бо­льш за па­ўсот­ню га­доў кі­ра­ваў ха­ра­мі. Стаў мэт­рам ха­ра­во­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/879/18624/14.jpgВік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч Роў­да ду­хоў­ную му­зы­ку зра­біў зда­быт­кам свец­кай пуб­лі­кі, агу­чыў і за­пі­саў на ра­дыё ўвесь пе­сен­ны фа­льк­лор, які саб­раў Ры­гор Шыр­ма (бо­льш за дзве ты­ся­чы пе­сень!). У рэ­пер­ту­ары хо­ру бы­лі ара­то­рыі, кан­та­ты, лі­рыч­ныя і жар­тоў­ныя пес­ні, з эле­мен­та­мі джа­зу, тво­ры бе­ла­рус­кіх, рус­кіх і за­меж­ных аўта­раў. Вік­тар Роў­да стаў скла­да­ль­ні­кам ха­ра­вых збор­ні­каў, аўта­рам хрэс­та­ма­тый па ды­ры­жы­ра­ван­ні, па якіх бу­дзе ву­чыц­ца не ад­но па­ка­лен­не сту­дэн­таў ака­дэ­міі му­зы­кі.

У жніў­ні 1990 го­да за вя­лі­кія за­слу­гі ў раз­віц­ці му­зыч­на­га мас­тац­тва хо­ру Бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё пры­сво­ена га­на­ро­вае зван­не “Ака­дэ­міч­ны”, а ў ве­рас­ні гэ­та­га ж го­да Вік­тар Роў­да быў удас­то­ены зван­ня “На­род­ны артыст СССР”. На яго ра­хун­ку — ордэн Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, прэ­мія Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не”. Ён по­ўны ка­ва­лер ордэ­на Свя­то­га кня­зя Да­ні­іла Мас­коў­ска­га. Імя Вік­та­ра Роў­ды ўне­се­на ва ўсе най­буй­ней­шыя му­зыч­ныя энцык­ла­пе­дыі.

Чы­таю ўспа­мі­ны сва­ячкі Іры­ны Ба­ра­на­вай: “Яго жыц­цё — гэ­та кар­пат­лі­вая пра­ца. Не па­мя­таю, каб ён за­ста­ваў­ся до­ма на ўвесь дзень. Вы­ход­ныя не лю­біў у пры­нцы­пе. Вы­ка­рыс­тоў­ваў лю­бую маг­чы­масць, каб па­пра­ца­ваць — на ра­дыё, у кан­сер­ва­то­рыі… Ча­сам, пра­ўда, мог па­ехаць на ле­ціш­ча — ад­во­зіў ту­ды жон­ку. Але бо­льш за дзве га­дзі­ны там не вы­трым­лі­ваў…

Кож­ныя суб­оту і ня­дзе­лю ён ха­дзіў на служ­бу ў цар­кву і па маг­чы­мас­ці ўдзе­ль­ні­чаў у жыц­ці па­ра­фіі. У Пет­ра­паў­лаў­скую цар­кву ахвя­ра­ваў крыж на іка­нас­тас, а ка­лі ў Смар­го­ні ад­на­ўля­лі цар­кву, у якой слу­жыў яго ба­ць­ка, пад­арыў гро­шы на звон... Але гэ­та не дэ­ман­стра­ва­ла­ся. Ра­біць што-не­будзь на­па­каз яму на­огул не ўлас­ці­ва”.

Смар­гонь у яго сэр­цы

“Ён увесь час пад­трым­лі­ваў са смар­гон­ца­мі цес­ныя су­вя­зі, — ка­жа Соф’я Ла­зар, бы­лая за­гад­чы­ца ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма. — Да­па­ма­гаў нам, асаб­лі­ва на па­чат­ку ста­наў­лен­ня ансам­бля пес­ні і тан­ца імя Агін­ска­га, у 1960-я га­ды. Яму пры­сво­ілі зван­не “Га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Смар­го­ні” і за­ўсё­ды за­пра­ша­лі на зна­ка­выя ме­рап­ры­емствы го­ра­да. Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч ста­раў­ся ўдзе­ль­ні­чаць у іх. А яшчэ ён моц­на сяб­ра­ваў з Ва­лян­ці­най Бу­ла­вай, якая жы­ла на ву­лі­цы Кі­ра­ва”.

Інфар­ма­цыю пра сяб­роў­ства па­цвер­дзі­ла Але­на Бу­ла­ва, да­чка Ва­лян­ці­ны Іва­наў­ны: “Ма­мі­ны ба­ць­кі бы­лі доб­ра зна­ёмы з айцом Ула­дзі­мі­рам, та­там Вік­та­ра Роў­ды. Ма­ле­нь­кім хлоп­чы­кам пры­хо­дзіў Ва­ло­дзя з ба­ць­ка­мі да нас у гос­ці. Ён быў мен­шы за ма­му на тры га­ды. Іх друж­ба рас­цяг­ну­ла­ся на ўсё жыц­цё. Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч па­ста­леў, ажа­ніў­ся, стаў вя­до­мым ча­ла­ве­кам, але не за­бы­ваў нас, пры­язджаў у гос­ці, ка­лі — адзін, ка­лі — раз­ам з жон­кай і пля­мен­ні­кам. Мая ма­ма бы­ла вы­дат­най ку­хар­кай, і Роў­да ца­ніў гэ­ты та­лент. Асаб­лі­ва лю­біў цэ­пе­лі­ны і фар­шы­ра­ва­ную ры­бу, да яго пры­езду ма­ма гэ­тыя стра­вы за­ўсё­ды га­та­ва­ла. Да­рэ­чы, да вай­ны ў на­шым до­ме вы­пя­ка­лі смар­гон­скія аб­аран­кі, якія ва­зі­лі на про­даж у Ві­ль­ню, Ашмя­ны і ў іншыя мес­цы. Гэ­та быў ся­мей­ны біз­нес. Ма­ле­нь­кі Ві­ця так­са­ма ла­са­ваў­ся смар­гон­скі­мі аб­аран­ка­мі”.

Але­на Бу­ла­ва па ад­ука­цыі — ха­ра­вы ды­ры­жор. Мож­на ска­заць, што пер­шы іспыт, каб па­тра­піць у ча­роў­ны свет му­зы­кі, яна зда­ва­ла ме­на­ві­та Вік­та­ру Роў­ду. “Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч ад­ной­чы пра­па­на­ваў пра­ве­рыць мой слых. Я яму пра­спя­ва­ла пе­се­нь­ку, ад­бі­ла пэў­ны рытм — ён быў за­да­во­ле­ны мной. Не­ўза­ба­ве па­сля гэ­та­га я па­йшла са­ма­стой­на, на­ват ма­ме не ска­за­ла, за­пі­са­ла­ся ў му­зыч­ную шко­лу. Бы­ло мне на той час га­доў во­сем”.

Скон­чыў­шы му­зыч­ную шко­лу, Але­на па­сту­пі­ла ў Ма­ла­дзе­чан­скае муз­ву­чы­ліш­ча, а па­сля — ва ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. “Пад­час ву­чо­бы ў муз­ву­чы­ліш­чы мы час­та ездзі­лі на кан­цэр­ты хо­ру, якім кі­ра­ваў Вік­тар Роў­да. А яго ву­чань, наш пед­агог Ана­толь Шун­таў, вёў у нас у ву­чы­ліш­чы хор. На пер­шых па­рах мя­не здзіў­ля­ла, як Ана­толь Фе­лік­са­віч пад­обна да Вік­та­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча тры­мае ся­бе і на­ват ды­ры­жы­руе гэ­так жа. Та­кі ж ску­пы і вы­раз­ны жэст. Ад­чу­ва­ла­ся, што на­стаў­нік для вуч­ня быў аўта­ры­тэ­там”.

/i/content/pi/cult/879/18624/15.jpgСя­род шмат­лі­кіх вуч­няў Роў­ды і Ва­лян­ці­на Рэ­ут з Ашмян, якая ву­чы­ла­ся ў кан­сер­ва­то­рыі з 1964 па 1969 га­ды. “Пра­фе­сар Роў­да пры­маў у нас у Ма­ла­дзе­чан­скім муз­ву­чы­ліш­чы дзяр­жаў­ныя экза­ме­ны. Па­сля ву­чы­ліш­ча чац­вё­ра на­ву­чэн­цаў уста­но­вы па­сту­пі­лі ў кан­сер­ва­то­рыю, а ўсіх на кур­се, на ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня, нас бы­ло во­сем, — рас­каз­вае Ва­лян­ці­на Фё­да­раў­на. — Кож­ны год Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч да ся­бе ў клас браў ад­на­го вуч­ня. На на­шым кур­се адзі­ным вуч­нем ака­за­ла­ся я. Мая пер­шая рэ­акцыя — спа­ло­ха­ла­ся. Ка­лі пер­шы раз ішла да яго ў клас, моц­на ба­яла­ся. Але страх тут жа пра­йшоў, бо я апы­ну­ла­ся ў цу­доў­най, ду­шэў­най атмас­фе­ры. Не­ўза­ба­ве зра­зу­ме­ла, як мне па­шан­ца­ва­ла. Га­лоў­ная ры­са Вік­та­ра Роў­ды — па­тра­ба­ва­ль­насць. Да сту­дэн­таў і най­перш — да ся­бе. І гэ­та да­ва­ла доб­рыя вы­ні­кі. Дрэн­на ву­чыц­ца бы­ло не­маг­чы­ма. Трэ­ба бы­ло вы­кла­дац­ца на “ўсе сто” і на­ват бо­льш. Па­зней, ка­му б я не ска­за­ла, што скон­чы­ла клас Роў­ды (у му­зыч­ных ко­лах яго ве­даў увесь Са­вец­кі Са­юз), да мя­не ад­ра­зу — асаб­лі­выя ад­но­сі­ны. Але і тут сла­бін­цы не бы­ло мес­ца. Трэ­ба бы­ло тры­маць мар­ку, бо ты — ву­ча­ні­ца са­мо­га Роў­ды!Сва­іх сту­дэн­таў Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч лю­біў бяс­кон­ца. Яны да­ва­лі яму сты­мул да жыц­ця. На­ват ка­лі ля­жаў у ба­ль­ні­цы, быў на ва­лас­ку ад смер­ці, ён скла­даў пра­гра­мы для сту­дэн­таў, бу­да­ваў пла­ны. З Вік­та­рам Ула­дзі­мі­ра­ві­чам у нас бы­лі цес­ныя ўнут­ра­ныя су­вя­зі, ён стаў для мя­не дру­гім ба­ць­кам. Яго смерць я пе­ра­жы­ла ве­ль­мі цяж­ка”.

Вік­тар Роў­да не за­бы­ваў пра Смар­гонь — мес­ца, якое яго ўзга­да­ва­ла. І Смар­гонь да­гэ­туль па­мя­тае свай­го сы­на. Ад­на з ву­ліц го­ра­да но­сіць яго імя. У Смар­гон­скім гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі за­хоў­ва­юцца бюст ма­эстра — ра­бо­та Ула­дзі­мі­ра Це­ра­бу­на, а так­са­ма аса­біс­тыя рэ­чы му­зы­кі — сцэ­ніч­ны кас­цюм, парт­фель, скрып­ка, но­ты, фо­та­здым­кі і не­ка­то­рыя ўзна­га­ро­ды, якія пе­ра­дала сю­ды ўда­ва Вік­та­ра Роў­ды.

У ад­ным з апош­ніх інтэрв’ю на пы­тан­не: “Якое мес­ца на зям­лі для вас най­мі­лей­шае?” — Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч ад­ка­заў: “Мая род­ная Смар­гонь. Мя­не ту­ды цяг­не, як ру­ча­ёк да ра­кі. На мес­цы той цар­коў­кі, дзе мя­не хрыс­ці­лі, хут­ка па­бу­ду­юць храм”.

У ліс­та­па­дзе 2007 го­да ма­эстра па­кі­нуў гэ­ты свет, а ў ве­рас­ні 2009-га Спа­са-Пра­абра­жэн­скі храм у Смар­го­ні ад­крыў­ся для вер­ні­каў.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА, Смар­гонь.

Фо­та аўтара і з архі­ва Але­ны БУ­ЛА­ВАЙ.