Га­на­рыц­ца сва­ім і сва­імі

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Га­доў ко­ль­кі та­му ў Вя­лі­кай Бе­рас­та­ві­цы, ля ста­ро­га кас­цё­ла ў цэн­тры мяс­тэч­ка, я за­пы­таў­ся ў ту­тэй­шых стар­шак­лас­ні­каў, якім чы­нам кас­цёл гэ­ты звя­за­ны з лё­сам Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га (існуе мер­ка­ван­не, што ме­на­ві­та тут дру­ка­ва­ла­ся “Му­жыц­кая пра­ўда”). Ад­ка­зу ніх­то не ве­даў. Бо­льш за тое, і пра Ка­лі­ноў­ска­га асоб­ныя з ма­ла­дзё­наў так і не здо­ле­лі ска­заць што­сь­ці ўцям­нае. Свет, на жаль, не­дас­ка­на­лы. У Му­ра­гах на Рас­оншчы­не шко­ль­ні­кі не маг­лі па­тлу­ма­чыць, што “фан­тас­тыч­на­га” зра­біў для Бе­ла­ру­сі іх зям­ляк Ян Бар­шчэў­скі. Хто ві­на­ва­ты? Шко­ла і біб­лі­ятэ­ка. Жыц­цё, на­пэў­на, па­чне мя­няц­ца, ка­лі мы пе­ра­ста­нем блы­таць Орду з ардой. У нас ёсць кім га­на­рыц­ца. За гэ­тым го­на­рам — моц на­цыі.

/i/content/pi/cult/879/18617/5.jpgІ не­да­ра­ва­ль­на за­быц­ца на тое, што па­плеч­нік Ка­лі­ноў­ска­га Ва­ле­рый Уруб­леў­скі з Жа­луд­ка (рэ­да­га­ваў, дру­ка­ваў і рас­паў­сю­джваў “Му­жыц­кую пра­ўду”) у эміг­ра­цыі стаў ге­ро­ем Па­рыж­скай ка­му­ны. А Ігнат Да­мей­ка з Ка­рэ­ліч­чы­ны, зна­ка­мі­ты фі­ла­мат, за­ймаў­ся ге­ало­гі­яй, стаў у Чы­лі рэ­кта­рам уні­вер­сі­тэ­та. Імем Да­мей­кі на­зва­ны не то­ль­кі гэ­ты ўні­вер­сі­тэт, але і гор­ны краж, адзін з чы­лій­скіх га­ра­доў. Ян Чэр­скі з Вер­хня­дзвін­шчы­ны вы­ву­чаў бу­до­ву бе­ра­гоў Бай­ка­ла, склаў пер­шую ге­ала­гіч­ную кар­ту ўзбя­рэж­жа. Яго імем на­зва­на сіс­тэ­ма гор­ных хрыб­тоў у Яку­ціі, За­бай­кал­лі, у Ма­га­дан­скай воб­лас­ці.

Я што­сь­ці не чуў, каб у клу­бах ды біб­лі­ятэ­ках на­зва­ных рэ­гі­ёнаў ла­дзі­лі­ся важ­кія акцыі па па­пу­ля­ры­за­цыі на­зва­ных асоб. Сло­вам, ёсць над чым пра­ца­ваць. Пра гэ­та — і сён­няш­ні агляд рэ­дак­цый­най по­шты.

Ве­ль­мі важ­на не за­бы­вац­ца на ге­ро­яў мі­нуў­шчы­ны, але важ­на ўдвая ша­на­ваць тых, хто ма­цуе на­шу сла­ву сён­ня. Та­кіх ма­тэ­ры­ялаў у нас, на жаль, ма­ла­ва­та, та­му кож­ны — на ва­гу зо­ла­та. Да пры­кла­ду, ды­рэк­тар Сло­нім­ска­га ра­ённа­га кра­язнаў­ча­га му­зея імя Іо­сі­фа Стаб­роў­ска­га Але­на Су­ха­ру­ка­ва рас­па­вя­ла пра Іры­ну Шпыр­ко­ву, якой на­пры­кан­цы го­да спаў­ня­ецца 85 га­доў: “Іры­ну Ры­го­раў­ну па за­слу­гах мож­на лі­чыць ле­ген­дай сло­нім­скай зям­лі, ве­тэ­ра­нам му­зей­най дзей­нас­ці. У 1958 го­дзе па­сля за­кан­чэн­ня БДУ яна па­ча­ла пра­ца­ваць ма­ла­дым спе­цы­яліс­там у на­шым му­зеі. Ад­пра­ца­ва­ла 58 га­доў, з іх 45 — ды­рэк­та­рам. Іры­на Ры­го­раў­на ста­ла іні­цы­ята­рам пра­вя­дзен­ня рас­ко­пак на мясц­овым за­мчыш­чы. Пад яе кі­раў­ніц­твам бы­ла ство­ра­на но­вая му­зей­ная экс­па­зі­цыя. Іры­на Шпыр­ко­ва — аўтар шмат­лі­кіх пуб­лі­ка­цый на кра­язнаў­чыя тэ­мы. Яна ця­пер — на за­слу­жа­ным ад­па­чын­ку, але пры­мае ўдзел у на­шых ме­рап­ры­емствах”. Адзін за­піс у пра­цоў­най кніж­цы — гэ­та, па­га­дзі­це­ся, па­каз­чык і пра­ві­ль­на аб­ра­на­га лё­су, і вы­со­ка­га пра­фе­сі­яна­ліз­му. На­пэў­на, то­ль­кі та­ды мож­на ка­заць пра пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў, ка­лі за ўзор жыц­ця сён­няш­нія ма­ла­дыя спе­цы­яліс­ты возь­муць лёс Іры­ны Шпыр­ко­вай.

Яшчэ ад­на інфар­ма­цыя са Сло­нім­шчы­ны. Яна так­са­ма пра пе­ра­емнасць тра­ды­цый. Спе­цы­яліс­ты ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў па­ве­дам­ля­юць, што на­род­нае ама­тар­скае аб’­яднан­не “Ча­раў­ні­цы-ка­ра­вай­ні­цы” з На­ва­сёл­каў­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры з’яў­ля­ецца но­сь­бі­там эле­мен­ту не­ма­тэ­ры­яль­на-ку­ль­тур­най спад­чы­ны “Тра­ды­цыя вы­печ­кі ка­ра­ва­яў на Сло­нім­шчы­не. Ка­лян­дар­на-аб­ра­да­вая вы­печ­ка”. Дык вось, зга­да­нае аб’­яднан­не па­ста­янна ла­дзіць аб­ра­да­выя ані­ма­цый­ныя пра­гра­мы. Да пры­кла­ду, 13 ліс­та­па­да ў этна­гас­цёў­ні для дзя­цей пра­йшоў май­стар-клас па вы­ра­бе ўпры­го­жан­няў на Па­ўлаў­скі ка­ра­вай: шы­шак, кве­так, пту­шак.

Ця­пер — зноў пра асо­бу. На­ша ста­лая аўтар­ка Во­ль­га За­янчкоў­ская, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, пі­ша пра па­эта-зем­ля­ка Ста­ніс­ла­ва Ва­ло­дзь­ку, які жы­ве ў Лат­віі: “65 га­доў та­му бу­ду­чы твор­ца на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Пад­оль­цы. З гэ­тай на­го­ды су­пра­цоў­ні­ца Пад­ольс­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі Ве­ра Ма­лах­вей пра­вя­ла ме­рап­ры­емствы ў біб­лі­ятэ­цы і ў шко­ле. А ў Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы ве­ча­ры­на пра Ста­ніс­ла­ва Ва­ло­дзь­ку і кніж­ная вы­ста­ва на­зы­ва­лі­ся “Па­эт з бе­ла­рус­кай ду­шой”. Спа­да­ры­ня Во­ль­га, вы шмат пі­ша­це ў “К” пра сён­няш­ні дзень ма­лой ра­дзі­мы, вя­лі­кі дзя­куй. Але да­ве­дац­ца ха­це­ла­ся б і пра мі­нуў­шчы­ну. На­прык­лад, пра пер­ша­га рас­ійска­га кон­су­ла ў Япо­ніі, мо­ваз­наў­цу Іо­сі­фа Гаш­ке­ві­ча. Па­сля ад­стаў­кі ён жыў у ма­ёнтку Ма­лі ва­ша­га ра­ёна. Гэ­та пра­ўда, што ван­дроў­нік сам даў ма­ёнтку на­зву па ўзо­ры дзяр­жа­вы ў Афры­цы? Ча­каю ва­ша­га ліс­та.

Пра твор­чыя пе­ра­мо­гі па­ве­дам­ляе на­мес­нік ды­рэк­та­ра Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Ган­на Са­бін­ская. Па вы­ні­ках між­на­род­на­га кон­кур­су твор­час­ці і та­лен­таў “зор­ная даль” (Ніж­ні Ноў­га­рад) на­род­ны ансамбль на­род­най пес­ні “Ху­та­рок” (кі­раў­нік Яўге­нія Ло­маць) уз­на­га­ро­джа­ны лаў­рэ­ацкім дып­ло­мам пер­шай сту­пе­ні, а на­род­ны цым­ба­ль­ны аркестр імя Аляк­сан­дра Дзя­ру­гі пад кі­раў­ніц­твам Во­ль­гі Гра­гоў­скай і Ла­ры­сы Клі­мя­нок атры­маў Гран-пры. “Але гэ­та яшчэ не ўсё! — ра­ду­ецца Ган­на Са­бін­ская. — Не за­ста­ла­ся без уз­на­га­род і на­род­ная эстрад­ная сту­дыя “Мі­раж”. У ІІІ Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі-кон­кур­се твор­час­ці “Пі­ра­мі­да зо­рак” (Мінск) дып­ло­мы лаў­рэ­ата пер­шай сту­пе­ні да­ста­лі­ся На­стас­сі Прхі­рэ­евай і Іне Хар­ко (кі­раў­нік сту­дыі). Та­кой жа ўзна­га­ро­ды ўдас­то­ены на­род­ны ансамбль пес­ні і тан­ца Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га (хор­май­стар Та­ма­ра Вал­чан­ко­ва, ды­ры­жор Аляк­сандр Лях). “К” да­лу­ча­ецца да він­ша­ван­няў!

У Лід­скім ад­дзе­ле ра­мёс­тваў пра­йшоў аб­лас­ны се­мі­нар-пра­кты­кум “Ад­ра­джэн­не і па­пу­ля­ры­за­цыя тра­ды­цый­ных тэх­нік ткац­тва на Гро­дзен­шчы­не”. Су­пра­цоў­ні­кі РЦК сцвяр­джа­юць, што бе­лаў­зо­рыс­тае ткац­тва — брэнд пан­ямон­скай зям­лі. Яно аб’­ядноў­вае роз­ныя тэх­ні­кі руч­но­га ткац­тва, у вы­ні­ку ства­ра­ецца бе­лае па­лат­но са скла­да­най дроб­наў­зо­рыс­тай струк­ту­рай па­вер­хні і ці­ка­вай фак­ту­рай. На­шы ба­бу­лі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі та­кое па­лат­но для вы­ра­бу аб­ру­саў і сур­вэ­так. Але не­пе­раў­зы­дзе­ным узо­рам твор­час­ці за­ста­юцца руч­ні­кі. Лі­да для се­мі­на­ра аб­ра­на не­вы­пад­ко­ва. Тут ство­ра­на свая май­стэр­ня па ткац­тве. Вы­со­кі мас­тац­кі ўзро­вень тут да­ся­га­ецца за кошт вы­ба­ру пра­жы, за­праў­кі крос­наў. Сва­ім дос­ве­дам з удзе­ль­ні­ка­мі се­мі­на­ра дзя­лі­лі­ся май­стры ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Ва­лян­ці­на Сі­ль­ва­но­віч і Ма­рыя Шыл­коў­ская. Пад­час ме­рап­ры­емства пра­ца­ва­ла вы­ста­ва вы­ра­баў з фон­даў Гро­дзен­ска­га АМЦНТ.

Гэ­ты во­пыт так­са­ма вар­та ўся­ляк аб­агу­ль­няць і пра­па­ган­да­ваць. Спра­ва ў тым, што ця­гам не­ка­ль­кіх га­доў пры сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка (Ашмян­скі ра­ён) дзей­ні­чае гру­па ва­лан­цё­раў з лі­ку мясц­овых вуч­няў. Яны да­па­ма­га­юць біб­лі­ятэ­ка­ру да­стаў­ляць кні­гі і ча­со­пі­сы ў ад­да­ле­ныя вёс­кі. Ро­бяць гэ­та ва­лан­цё­ры на ро­ва­рах. 13 ліс­та­па­да ва­лан­цё­ры на­ве­да­лі вёс­ку Да­ўкшыш­кі.

Да мес­ца тут зга­даць і аб пра­екце Сло­нім­ска­га сек­та­ра не­ста­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, ра­бот­ні­кі яко­га раз­ам са спе­цы­яліс­та­мі На­ва­сёл­каў­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры на­ве­да­лі вёс­кі Ха­ра­шэ­ві­чыВал­чу­ныМа­лы­шэ­ві­чы, Пі­ро­нім, Іса­еві­чы, Львоў­шчы­ну, Ка­ва­лі і На­ва­сёл­кі. І па­ўсюль пра­гу­ча­лі шчы­рыя пес­ні пад ба­ян.

Пра кніж­ны інклю­зіў на­пі­са­ла ды­рэк­тар Бя­рэ­зін­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі На­тал­ля Ма­еўская: “Увесь ліс­та­пад на Бя­рэ­зін­шчы­не доў­жыц­ца ме­сяч­нік “Лі­та­ра­тур­нае кра­язнаў­ства ў асо­бах”. Су­пра­цоў­ні­кі на­шай уста­но­вы на­ла­дзі­лі для на­вед­ва­ль­ні­каў ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня для інва­лі­даў інклю­зіў­ную арт-гас­цёў­ню “Лі­та­ра­тур­ныя га­ла­сы Бя­рэ­зін­шчы­ны”. Пад­час ме­рап­ры­емства ажы­лі ге­роі тво­раў Мі­ха­ся Па­зня­ко­ва, які ў 1970-я на­стаў­ні­чаў у на­шым ра­ёне. Кож­ны з пры­сут­ных мог вы­сту­піць у ро­лі са­ма­дзей­на­га артыс­та тэ­атра­ль­най дзеі па­вод­ле апа­вя­дан­няў пі­сь­мен­ні­ка”.

Па­лац мас­тац­тваў Баб­руй­ска на­ла­дзіў для дзят­вы ван­дроў­ку ў кра­іну зда­роў­я. Ку­ль­тар­га­ні­за­тар сек­та­ра па ра­бо­це ся­род дзя­цей На­тал­ля Да­ві­до­віч рас­па­вя­ла, што 16 ліс­та­па­да пра­йшла тэ­атра­лі­за­ва­на-па­зна­ваў­чая пра­гра­ма для вуч­няў ся­рэд­няй шко­лы № 28. Ка­зач­ны док­тар па­ве­да­міў, як трэ­ба кла­па­ціц­ца пра зда­роў­е, га­ва­рыў так­са­ма пра пра­ві­ль­нае хар­ча­ван­не і ра­цы­яна­ль­ны рэ­жым дня, на­ву­чыў, як мыць ру­кі. Та­кія ме­рап­ры­емствы вар­та і для да­рос­лых ла­дзіць.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя, і пі­шы­це пра ці­ка­вае!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"