Па кла­ві­шах чор­ных і бе­лых

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Па­ча­так зі­мы бу­дзе адзна­ча­ны гран­ды­ёзнай падзе­яй: 1–10 снеж­ня ў ста­лі­цы ад­бу­дзец­ца Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў “Мінск-2021”.

Ко­ль­касць пад­адзе­ных за­явак — 49 з ся­мі кра­ін: Арме­ніі, Ка­зах­ста­на, Кі­тая, Рас­іі, Уз­бе­кіс­та­на, Укра­іны і, вя­до­ма Бе­ла­ру­сі. На­шых пі­яніс­таў — пры­бліз­на па­ло­ва, бо­льш да­клад­на — 26. Але ўсе гэ­тыя ліч­бы па­куль за­ўчас­ныя. Бо ўдзе­ль­ні­каў звы­чай­на бы­вае кры­ху ме­ней: хто­сь­ці мо­жа за­хва­рэць, хто­сь­ці — пе­рад­умаць, не па­спець пад­рых­та­вац­ца і т.п. Кан­чат­ко­вую ста­тыс­ты­ку да­ве­да­емся ад­ра­зу па­сля лё­са­ван­ня. Але ёсць іншыя ліч­бы, што не зме­няц­ца.

У пры­ват­нас­ці, уз­рос­та­вая план­ка кон­кур­су — ад 16-ці да 30-ці га­доў. Тры ту­ры. Пер­шыя два — со­ль­на, на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. Трэ­ці — у фі­лар­мо­ніі, у су­пра­ва­джэн­ні Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. Пры­чым на дру­гі тур па­він­ны пра­пус­ціць то­ль­кі па­ло­ву ўдзе­ль­ні­каў, а на трэ­ці — уво­гу­ле ўся­го шас­ця­рых пі­яніс­таў.

Аб­авяз­ко­вы для ўсіх твор — бе­ла­рус­кі. У спіс рэ­ка­мен­да­ва­ных кам­па­зі­цый па­тра­пі­лі п’есы 19-ці айчын­ных твор­цаў ХІХ — ХХІ ста­год­дзяў, ся­род якіх Пётр Пад­ка­вы­раў, Лёў Аб­елі­ёвіч, Яўген Гле­баў, Ула­дзі­мір Алоў­ні­каў, Вя­час­лаў Куз­ня­цоў, Га­лі­на Га­рэ­ла­ва і інш. Для трэ­ця­га ту­ра аб­ра­ны бо­льш як 30 леп­шых сус­вет­на вя­до­мых фар­тэ­пі­янных кан­цэр­таў.

Між­на­род­нае жу­ры, у скла­дзе яко­га прад­стаў­ні­кі Арме­ніі, Ка­зах­ста­на, Мал­до­вы, Рас­іі, Уз­бе­кіс­та­на, уз­на­ча­ліць на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ігар Алоў­ні­каў, які на сён­няш­ні дзень з’яўля­ецца ад­ным з най­бо­льш па­пу­ляр­ных і за­пат­ра­ба­вых гас­тра­лю­ючых пі­яніс­таў. У апош­нім пе­ра­ка­нае і кан­цэрт ад­крыц­ця, дзе ў яго вы­ка­нан­ні пра­гу­чыць най­скла­да­ная “Рап­со­дыя ў блю­за­вых то­нах” Джор­джа Гер­шві­на. Але па­чнец­ца тая ве­ча­ры­на і ад­па­вед­на ўвесь кон­курс сім­фа­ніч­ным тво­рам Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва “Ве­ся­лосць з на­го­ды”.

Ра­да­вац­ца сап­раў­ды ёсць ча­му. За чвэрць ста­год­дзя існа­ван­ня гэ­та­га кон­кур­су ён ла­дзіц­ца ўся­го ў 6-ы раз. Ка­лі ра­ней­шыя пе­ра­пын­кі бы­лі па ча­ты­ры-пяць га­доў, дык ця­пе­раш­ні — ажно сем. Але ад­но тое, што спа­бор­ніц­тва ўсё ж ад­бу­дзец­ца, ня­гле­дзя­чы на скла­да­ныя эпі­дэ­мі­яла­гіч­ныя ўмо­вы, пе­ра­кон­вае ў яго да­лей­шым па­спя­хо­вым раз­віц­ці.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"