Цы­та­дэль над Бу­гам і ва­кол яе

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Сё­ле­та ў ве­рас­ні Ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” адзна­чыў па­ўста­год­дзя свай­го існа­ван­ня. Але ўша­на­ван­не па­мя­ці аб падзе­ях апош­няй вай­ны ў гэ­тым мес­цы па­ча­ло­ся яшчэ ра­ней — Му­зей аб­аро­ны крэ­пас­ці быў ад­кры­ты ў ад­ным з бу­дын­каў бы­лой ка­ль­ца­вой ка­зар­мы 65 год та­му, у ліс­та­па­дзе 1956 го­да. Аб гіс­то­рыі крэ­пас­ці і яе ге­ра­ічнай аб­аро­не мы не­адна­ра­зо­ва згад­ва­лі сё­ле­та з на­го­ды 80-год­дзя па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, якая пер­шай за­кра­ну­ла ме­на­ві­та гэ­тую гіс­та­рыч­ную мясц­іну. Але Брэс­цкая крэ­пасць — гэ­та не то­ль­кі цы­та­дэль над Бу­гам, але і цэ­лая сіс­тэ­ма ўма­ца­ван­няў у ва­ко­лі­цах го­ра­да. Гэ­тыя ве­ліч­ныя збу­да­ван­ні так­са­ма ма­юць сваю тра­гіч­ную ды ге­ра­ічную гіс­то­рыю і сён­ня ро­бяц­ца па­кры­се аб’екта­мі му­зе­ефі­ка­цыі ды пры­цяг­ва­юць ува­гу ту­рыс­таў.

/i/content/pi/cult/878/18606/22.jpgУ мі­ну­лым ме­ся­цы ў анлайн-фар­ма­це ад­быў­ся круг­лы стол, пры­мер­ка­ва­ны да вы­ха­ду чар­го­ва­га то­ма “Атла­са Брэс­цкай крэ­пас­ці”. Да­след­чы пра­ект па вы­дан­ні атла­саў быў за­па­чат­ка­ва­ны Фон­дам раз­віц­ця Брэс­цкай крэ­пас­ці ў 2017 го­дзе, сён­ня ён аб’­ядноў­вае най­буй­ней­шыя му­зеі і архі­вы Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Літ­вы. Аб­мен дос­ве­дам і вы­яўле­ны­мі архіў­ны­мі да­ку­мен­та­мі да­зва­ляе да­след­чы­кам з роз­ных кра­ін лепш спас­ціг­нуць гіс­то­рыю і пра­кты­ку бу­даў­ніц­тва крэ­пас­цей ХІХ ста­год­дзя на тэ­ры­то­рыі ўсёй ко­ліш­няй Рас­ійскай імпе­рыі — ад Каў­на­са да Ула­дзі­вас­то­ка.

Ад­мет­насць пра­екта ў тым, што атла­сы вы­хо­дзяць не ў хра­на­ла­гіч­ным па­ра­дку: так, у 2017 го­дзе пер­шым з’явіў­ся трэ­ці том, пры­све­ча­ны фор­та­ва­му пе­ры­яду ў гіс­то­рыі Брэс­цкай крэ­пас­ці (1876–1915 гг.), сё­ле­та прэ­зен­та­ва­ны дру­гі том, які рас­па­вя­дае аб бас­ты­ённым пе­ры­ядзе (1823–1876 гг.), а ў бу­ду­чы­ні мяр­ку­ецца вы­даць пер­шы том, у якім бу­дзе па­ка­за­ная гіс­то­рыя го­ра­да Брэс­та да 1823 го­да, ка­лі, улас­на, і бы­ло рас­па­ча­тае ства­рэн­не крэ­пас­ці.

Ра­бо­та над но­вым вы­дан­нем па­ча­ла­ся яшчэ ў 2013 го­дзе. Яно змяш­чае ўрыў­кі са спра­ваз­дач, фо­та­здым­кі, пла­ны, чар­ця­жы, вы­каз­ван­ні ўдзе­ль­ні­каў пра­екта­ван­ня, што да­зва­ляе чы­та­чам атры­маць уяў­лен­не аб скла­да­ным пра­цэ­се пе­ра­ся­лен­ня го­ра­да і бу­даў­ніц­тва крэ­пас­ці. У кні­зе апуб­лі­ка­ва­ныя два­нац­цаць карт, якія па­каз­ва­юць маш­таб­ныя зме­ны лан­дшаф­ту ў ва­ко­лі­цах Брэс­та, што ад­бы­лі­ся ў пра­цэ­се пе­ра­но­су го­ра­да на но­вае мес­ца і ўзнік­нен­ня цы­та­дэ­лі. Акра­мя та­го, тут змеш­ча­ныя пяць­дзя­сят пяць чар­ця­жоў ко­ліш­ніх кляш­та­раў, ка­зарм ды іншых па­бу­доў на тэ­ры­то­рыі крэ­пас­ці, і ка­ля шас­ці­дзе­ся­ці су­час­ных здым­каў цяж­ка­да­сяж­ных мясц­ін ума­ца­ван­няў. Так­са­ма ў кні­гу ўвай­шлі ка­ля па­ўсот­ні ста­рых фо­та­здым­каў з пры­ват­ных ка­лек­цый.

/i/content/pi/cult/878/18606/23.jpgПЕР­ШЫМ АЖЫ­ВАЕ ПЯ­ТЫ ФОРТ

Кі­раў­нік фі­лі­яла “Му­зей V Форт” Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” Аляк­сандр Кар­ка­та­дзэ пад­крэс­ліў, што звес­ткі, саб­ра­ныя пад­час пад­рых­тоў­кі атла­са, да­зво­лі­лі бо­льш якас­на пра­вес­ці му­зе­ефі­ка­цыю фор­та, а так­са­ма да­клад­на вы­зна­чыць час і ака­ліч­нас­ці па­бу­до­вы гэ­та­га ўма­ца­ван­ня. Да­след­чык адзна­чыў, што яго надзвы­чай ура­зі­ла та­кая архіў­ная зна­ход­ка, як “Фар­му­ляр Брэс­цкай крэ­пас­ці” ад 1015 да 1901 го­да, скла­дзе­ны та­га­час­ны­мі вай­ско­вы­мі інжы­не­ра­мі, у якім най­бо­льш ці­ка­ва і поў­на апі­са­ная гіс­то­рыя гэ­тай мясц­іны.

Аўта­ры, якія скла­да­лі гэ­ты да­ку­мент, ві­да­воч­на імкну­лі­ся пад­крэс­ліць пры­на­леж­насць ста­ра­жыт­на­га Брэс­та не да Рэ­чы Па­спа­лі­тай, а да спрад­веч­на рус­кіх зем­ляў — зрэш­ты, мно­гія по­гля­ды, вы­кла­дзе­ныя ў гэ­тым тэк­сце, да­ўно аспрэ­ча­ныя су­час­най гіс­та­рыч­най на­ву­кай. Так­са­ма ўраж­ва­юць ге­не­ра­ль­ныя пла­ны крэ­пас­ці, на якіх пры­сут­ні­чае не то­ль­кі под­піс Мі­ка­лая І, але і яго ўлас­на­руч­ныя па­ме­ты і пра­ўкі, бо імпе­ра­тар па­вод­ле ад­ука­цыі быў вай­ско­вым інжы­не­рам.

Так­са­ма кі­раў­нік фі­лі­яла пад­крэс­ліў, што пры ства­рэн­ні экс­па­зі­цыі Пя­та­га фор­та асаб­лі­вая ўва­га над­ава­ла­ся ро­лі ўма­ца­ван­няў Брэс­цкай крэ­пас­ці ў ба­явых дзея­ннях Пер­шай сус­вет­най вай­ны, што да­зво­лі­ла аб­вер­гнуць па­пу­ляр­ны міф аб тым, што гэ­тыя збу­да­ван­ні ні­бы­та не ме­лі ва­енна­га дос­ве­ду. Гэ­та не­ма­ла­важ­на, бо, як вя­до­ма, Брэс­цкая крэ­пасць мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не і да за­кан­чэн­ня ба­явых дзея­нняў Пер­шай сус­вет­най на ўсход­нім фрон­це — ме­на­ві­та тут быў пад­пі­са­ны Брэс­цкі мір­ны да­га­вор 3 са­ка­ві­ка 1918 го­да.

ІНТЭР­НА­ЦЫ­ЯНАЛ ДА­СЛЕД­ЧЫ­КАЎ

Адзін з укла­да­ль­ні­каў атла­са, кі­раў­нік Цэн­тра ва­еннай спад­чы­ны Літ­вы ў Каў­на­се Ула­дзі­мір Арлоў, адзна­чае, што пе­рад­усім аўта­ры вы­дан­ня вы­лу­чы­лі для ся­бе дзве клю­ча­выя тэ­мы для да­сле­да­ван­ня. Пер­шая — вы­свет­ліць ме­ха­ніз­мы пры­няц­ця ра­шэн­няў аб лё­сах крэ­пас­ці: хто іх пры­маў, пад уплы­вам якіх фак­та­раў. Дру­гім важ­ным аспек­там быў по­гляд на гіс­то­рыю крэ­пас­ці ў са­цы­яль­ным вы­мя­рэн­ні, бо, як вя­до­ма, яна ўзнік­ла на мес­цы за­бу­до­вы ста­ро­га Брэс­та, і з гэ­тай ака­ліч­нас­цю звя­за­ныя пе­ры­пе­тыі лё­саў мно­гіх яго жы­ха­роў, якім да­вя­ло­ся па­кі­даць свае да­мы і аб­жы­тыя мясц­іны, цер­пя­чы не­ма­лыя ня­зруч­нас­ці пад­час пе­ра­но­су го­ра­да на но­вае мес­ца. Пры­тым знач­ная час­тка да­ку­мен­та­цыі па­чат­ку па­за­мі­ну­ла­га ста­год­дзя ства­ра­ла­ся на фран­цуз­скай мо­ве, та­му да­след­чы­кам да­вя­ло­ся звяр­тац­ца па да­па­мо­гу да пе­ра­клад­чы­каў.

Скла­да­ль­ні­кі кні­гі асаб­лі­ва бы­лі ўра­жа­ныя тым, што бу­даў­ніц­тва крэ­пас­ці ажыц­цяў­ля­ла­ся пад са­мым пі­ль­ным аса­біс­тым кан­тро­лем імпе­ра­та­ра Мі­ка­лая І. Ад­мет­на так­са­ма, што пла­ны па­бу­до­вы крэ­пас­ці ў Брэст-Лі­тоў­ску існа­ва­лі яшчэ ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай, да та­го як го­рад апы­нуў­ся ў скла­дзе Рас­ійскай імпе­рыі. Для цар­скіх жа ўла­даў па­бу­до­ва крэ­пас­ці бы­ла ве­ль­мі да­ра­гім пра­ектам, які па­тра­ба­ваў вы­пла­ты кам­пен­са­цый ула­да­ль­ні­кам зруй­на­ва­ных бу­дын­каў ста­ро­га го­ра­да, — гэ­тая тэ­ма яшчэ па­тра­буе асоб­на­га пад­ра­бяз­на­га да­сле­да­ван­ня.

Да­след­чык фар­ты­фі­ка­цый­ных збу­да­ван­няў і экс­кур­са­вод му­зея-за­па­вед­ні­ка «Ула­дзі­вас­тоц­кая крэ­пасць» Ва­сіль Аза­рэ­віч, які ўдзе­ль­ні­чаў у пад­рых­тоў­цы збор­ні­ка, адзна­чыў ці­ка­вую ака­ліч­насць. Рых­ту­ючы экс­па­зі­цыю ў ад­ным з фар­тоў да­лё­каў­сход­няй крэ­пас­ці, уда­ло­ся вы­свет­ліць, што яго пра­екта­ваў вай­ско­вы інжы­нер Вя­час­лаў То­ра­паў, які пе­рад тым пра­ца­ваў у Брэс­цкай і Каў­нас­кай крэ­пас­цях, што яшчэ раз пад­крэс­лі­вае гіс­та­рыч­ную по­вязь гэ­тых фар­ты­фі­ка­цый­ных аб’ектаў. Да­след­чык так­са­ма звяр­нуў ува­гу на важ­насць са­цы­яль­на-антра­па­ла­гіч­на­га вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі не про­ста крэ­пас­цей як збу­да­ван­няў, але і су­куп­нас­цей лю­дзей, якія за­бяс­печ­ва­лі іх уз­нік­нен­не і дзей­насць і на­ват про­ста жы­лі по­бач.

Но­вы том атла­са пе­рад­адзе­ны ў асноў­ныя вы­шэй­шыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, му­зеі і біб­лі­ятэ­кі Брэс­та, што, без­умоў­на, зро­біц­ца доб­рай пад­мо­гай для вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі Брэс­цкай крэ­пас­ці і па­спры­яе рос­ту за­ці­каў­ле­нас­ці да яе гіс­та­рыч­ных мясц­ін як ся­род жы­ха­роў на­шай кра­іны, так і між гас­цей Бе­ла­ру­сі.

ПА­МЯЦЬ ДЗЕ­ЛЯ БУ­ДУ­ЧЫ­НІ

Так­са­ма на­пры­кан­цы кас­трыч­ні­ка ад­быў­ся се­мі­нар “Create at Fort”, пры­све­ча­ны бу­ду­чы­ні фар­тоў Брэс­цкай крэ­пас­ці і маг­чы­мас­цям іх вы­ка­рыс­тан­ня для па­трэб гра­мад­ства. У се­мі­на­ры пры­ня­лі ўдзел бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты, якія атрым­лі­ва­юць ад­ука­цыю ў архі­тэк­ту­ры і ды­зай­не ў Брэс­цкім дзяр­жаў­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це і Бе­ла­рус­кім на­цы­яна­ль­ным тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це, а так­са­ма — дыс­тан­цый­на — сту­дэн­ты з поль­ска­га го­ра­да Хелм. Час­тка фар­тоў Брэс­цкай крэ­пас­ці сён­ня зна­хо­дзіц­ца на за­ход­нім ба­ку мя­жы, і ўдзе­ль­ні­кі се­мі­на­ра вы­ка­за­лі спа­дзя­ван­ні, што су­по­ль­ная пра­ца над збе­ра­жэн­нем агу­ль­най па­мя­ці аб гэ­тых гіс­та­рыч­ных мес­цах маг­ла б па­спры­яць так­са­ма і за­ха­ван­ню доб­ра­су­сед­ства між на­ро­да­мі.

У рам­ках се­мі­на­ра сту­дэн­ты ме­лі маг­чы­масць пра­слу­хаць лек­цыі і па­ўдзе­ль­ні­чаць у май­стар-кла­сах па архі­тэк­тур­ным пра­екта­ван­ні, ства­рэн­ні ка­ла­жаў, ра­бо­це з фо­та і ві­дэа, а так­са­ма на­ве­даць экс­кур­сіі па фар­тах Брэс­цкай крэ­пас­ці. Па вы­ні­ках ме­рап­ры­емства бы­лі прэ­зен­та­ва­ныя ці­ка­выя пра­екты пры­ста­са­ван­ня і доб­раў­па­рад­ка­ван­ня фар­ты­фі­ка­цый­ных збу­да­ван­няў як ку­ль­тур­ных і ту­рыс­тыч­ных аб’ектаў. Сту­дэн­ты пра­па­ноў­ва­лі ідэі раз­мяш­чэн­ня ў ко­ліш­ніх фар­тах у ва­ко­лі­цах Брэс­та ад­ука­цый­ных пра­сто­раў і гра­мад­скіх цэн­траў, па­мяш­кан­няў для гіс­та­рыч­ных квэс­таў і тэ­атра­лі­за­ва­ных прад­стаў­лен­няў, уста­ля­ван­ня по­бач інфар­ма­цый­ных стэн­даў, мас­тац­кіх інста­ля­цый і фо­та­зон, якія мо­гуць пры­ва­біць ту­рыс­таў.

Як пад­крэс­ліў адзін з лек­та­раў се­мі­на­ра, архі­тэк­тар і урба­ніст Яўген Шчар­бач, Брэс­цкая крэ­пасць па сту­пе­ні за­ха­ва­нас­ці сва­іх аб’ектаў і іх ко­ль­кас­ці з’яўля­ецца ад­ной з най­ці­ка­вей­шых у Еўро­пе для ама­та­раў фар­ты­фі­ка­цыі: ня­гле­дзя­чы на ўсе вой­ны і раз­бу­рэн­ні, ка­ля па­ло­вы фар­тоў за­ха­ва­лі­ся ў да­стат­ко­ва доб­рым ста­не. Ця­пер за­ста­ецца то­ль­кі не да­пус­ціць іх да­лей­ша­га раз­бу­рэн­ня і збе­раг­чы для бу­ду­чы­ні.

Мно­гія з фар­тоў зна­хо­дзяц­ца па­блі­зу жы­лых ра­ёнаў, а гэ­та азна­чае, што пры на­леж­най арга­ні­за­цыі жы­ха­ры гэ­тых мясц­ін маг­лі б удзе­ль­ні­чаць у доб­раў­па­рад­ка­ван­ні ўма­ца­ван­няў і пры­лег­лых да іх тэ­ры­то­рый. Гіс­та­рыч­ныя мес­цы па­мя­ці аб вой­нах, якія пра­но­сі­лі­ся па на­шай зям­лі, мо­гуць і му­сяць быць ка­рыс­ны­мі для су­час­ных і бу­ду­чых па­ка­лен­няў, дзе­ля жыц­ця і да­бра­бы­ту якіх зма­га­лі­ся ге­роі мі­ну­лых дзён.

 

Фо­та з сай­та Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-
ге­рой” brest-fortress.by