Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Пра Ва­ль­ме­на Ала­да­ва ўспа­мі­на­юць яго ка­ле­гі з Бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та — ВНУ, дзе ле­ген­дар­ны архі­тэк­тар пра­пра­ца­ваў бо­ль­шую час­тку твор­ча­га жыц­ця: ажно 38 га­доў!

/i/content/pi/cult/878/18602/12.jpgФун­кцыя і эстэ­ты­ка

Суб­арды­на­цыя ў на­шых ад­но­сі­нах з Ва­ль­ме­нам Мі­ка­ла­еві­чам тро­хі па­ра­дак­са­ль­ная. З ад­на­го бо­ку, я — яго­ны ма­ла­дзей­шы ка­ле­га. У той час, ка­лі я яшчэ быў сту­дэн­там, ён ужо па­спеў ства­рыць буй­ны і па­спя­хо­вы інсты­тут. Але з інша­га — по­тым зда­ры­ла­ся так, што гэ­ты мэтр пра­ца­ваў на той ка­фед­ры БНТУ, якую я па­ру дзе­ся­ці­год­дзяў уз­на­ча­ль­ваў. Зра­зу­ме­ла, “ка­ман­да­ваць” ім мне не да­вя­ло­ся — дый про­ста ні­ко­лі не ўзні­ка­ла па­трэ­бы. Ён вы­кштал­цо­на ве­даў сваю спра­ву, раз­умеў, што ро­біц­ца на­во­кал, жы­ва ўсім ці­ка­віў­ся… Про­ста ідэ­аль­ны вы­клад­чык!

І што са­мае важ­нае — про­ста не­ве­ра­год­ны ча­ла­век. Ён ураж­ваў сва­ёй інтэ­лі­ген­тнас­цю і доб­ра­зыч­лі­вас­цю, за­ўсё­ды меў час і ўва­гу, каб ця­бе вы­слу­хаць, да­па­маг­чы, даць доб­рую па­ра­ду… Мы хут­ка па­сяб­ра­ва­лі, ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кую роз­ні­цу ў га­дах.

На зло­ме эпох

Па­мя­таю, Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч ду­жа шка­да­ваў, што не­дзе згу­біў адзін не­вя­ліч­кі аркуш па­пе­ры. Там, зда­ва­ла­ся б, ні­чо­га надзвы­чай­на­га — ней­кая крэм­за­ні­на. Але са­ма гіс­то­рыя… Крэс­ля­чы гэ­тыя лі­ніі, ужо та­ды ле­ген­дар­ны ба­ць­ка са­вец­ка­га не­акла­сі­цыз­му Іван Жал­тоў­скі (да­рэ­чы, наш — з Пін­ска) тлу­ма­чыў яму, ма­ла­дзе­нь­ка­му сту­дэн­ту, што та­кое эркер. Той арку­шык сён­ня быў бы му­зей­ным ра­ры­тэ­там!

Ала­даў атры­маў дып­лом у 1953 го­дзе ў Мас­кве. Тут ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, бо ў Мін­ску пер­шы на­бор на архі­тэк­тур­ную спе­цы­яль­насць быў то­ль­кі ў 52-м. Жал­тоў­скі па­ста­янна ў яго не вы­кла­даў, але сам факт зно­сі­наў з лі­да­рам архі­тэк­тур­на­га пра­цэ­су ўся­го СССР, вя­до­ма, сыг­раў сваю ро­лю ў ста­наў­лен­ні ма­ла­дзё­на.

Вяр­нуў­шы­ся ў Мінск, ён лі­та­ра­ль­на рваў­ся ў бой — ад­на­ўляць зруй­на­ва­ны ў вай­ну род­ны го­рад. Але рап­там на­сту­піў злом эпох: па­ча­ла­ся “ба­ра­ць­ба з пра­змер­нас­ця­мі”. Па­крыў­джа­ныя мэт­ры-кла­сі­цыс­ты кі­да­лі не­да­роб­ле­ныя пра­екты, і да­во­дзіць іх да ла­ду да­вя­ло­ся ўжо ма­лад­ня­ку — у тым лі­ку і ўча­раш­ня­му сту­дэн­ту Ала­да­ву. Пры­гле­дзь­це­ся да тых да­моў на пра­спек­це, якія за цыр­кам у бок Кас­трыч­ніц­кай. Уні­зе — руст, квад­ры, аб­рам­лен­не, кар­ні­зы… Але з кож­ным па­вер­хам вы­шэй — усё пра­сцей і пра­сцей. Вось яна — бач­ная во­ку эва­лю­цыя сты­лю! Ды і дом з “Акі­янам” та­кі са­мы.

/i/content/pi/cult/878/18602/13.jpgУ той час ад­бы­ла­ся не то­ль­кі зме­на на­прам­ку, але і зме­на па­ка­лен­няў. Трэ­ба бы­ло ад­чуць но­выя па­ве­вы, знай­сці мес­ца архі­тэк­та­ра ў но­вым све­це. Ста­рое па­ка­лен­не про­ста не ха­це­ла гэ­тым за­ймац­ца, у іх бы­лі ўжо ўста­ля­ва­ныя по­гля­ды на жыц­цё. А мо­ла­дзі — ку­ды падзец­ца? Хо­ць­кі-ня­хо­ць­кі, але да­вя­ло­ся пры­ста­соў­вац­ца! Яны шу­ка­лі шля­хі спраш­чэн­ня, але пры гэ­тым дба­лі пра тое, каб унё­сак па­пя­рэд­ні­каў за­ха­ваў­ся. Гэ­та бы­ло сур’ёзнае вы­пра­ба­ван­не.

І ўнут­ра­ная за­гар­тоў­ка так­са­ма. Час быў та­кі, ка­лі ніх­то не пы­таў, што та­бе пад­аба­ецца. Ёсць за­да­ча — і трэ­ба яе вы­кон­ваць. Ка­лі мэтр, дык мо­жаш ужо па­вы­шаць го­лас, а ка­лі ма­ла­ды, трэ­ба сцвер­дзіц­ца, ся­бе пра­явіць. І ў Ала­да­ва гэ­та атры­ма­ла­ся.

Фі­ла­со­фія бу­ль­бас­хо­віш­ча

Іншая спра­ва — як вы­кон­ваць!

У Ала­да­ва ёсць ад­на ўзна­га­ро­да, пра якую ма­ла хто ўзгад­вае. Прэ­мія Са­ве­та Мі­ніс­траў СССР, атры­ма­ная за… бу­ль­бас­хо­віш­ча. Ка­неш­не, ад та­ко­га не­са­ма­ві­та­га аб’екта ён (на той час ужо архі­тэк­тар з імем) мог бы ад­мо­віц­ца: гэ­та ж рэч чыс­та ўты­лі­тар­ная. Але Ала­даў уз­яўся. І ў вы­ні­ку та­кія схо­віш­чы ста­лі ра­біць па ўсім СССР.

Або яго­ны опус magnum — рас­пра­ца­ва­ная з на­ву­ко­вай дбай­нас­цю лі­нія “Эфект”. Ён ка­заў, што па ўсім СССР яе вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ка­ля трох ты­сяч ста­ло­вак, ха­ця да­клад­ны лік вам не на­за­ве ніх­то. А спра­ва тут у чым: уяў­ля­еце за­вод, дзе ў зме­ну пра­цуе 10 ты­сяч ча­ла­век? Аб­ед у іх на­сту­пае ў адзін час, і ўсім хо­чац­ца есці. Як хут­ка на­кар­міць та­кую армію? Вось Ала­даў і пры­ду­маў ад­мыс­ло­вую схе­му, дзе бы­лі ўзя­тыя пад ува­гу ўсе дро­бя­зі. Улі­чыў ён на­ват ка­ло­рыі і склад страў! Ён на­огул меў звыч­ку па­глыб­ляц­ца лі­та­ра­ль­на ва ўсе ню­ансы, на­ват не­пас­рэд­на яго не да­тыч­ныя.

Я за­да­ваў­ся пы­тан­нем: што ж ру­ха­ла май­страм у гэ­тых пра­ектах? І ўрэш­це зра­зу­меў: ства­ра­ючы тое ж бу­ль­бас­хо­віш­ча, Ала­даў ду­маў не пра ка­ра­няп­лод у скры­нях, а пра кра­іну, пра лю­дзей, якія тую бу­ль­бу бу­дуць есці. Ён разу­меў, што для ка­лек­ты­ву, які па­ві­нен пра­ца­ваць па­спя­хо­ва, аб­едзен­ны ад­па­чы­нак і сам па­сі­лак — гэ­та важ­ны мо­мант.

Ён за­ўсё­ды ста­віў пе­рад са­бою вы­со­кія мэ­ты — на­ват вы­ра­ша­ючы цал­кам уты­лі­тар­ныя за­да­чы.

І ме­на­ві­та та­кі пад­ыход Ала­даў ку­ль­ты­ва­ваў у ство­ра­ным ім інсты­ту­це з аб­рэ­ві­яту­рай “Бел­гип­ро­торг”. Ка­лек­тыў ён саб­раў ве­ль­мі доб­ры: ма­ла­ды, імпэт­ны... Па­мя­таю, з на­ша­га вы­пус­ку мно­гія ту­ды ха­це­лі па­тра­піць. А ўзнік гэ­ты інсты­тут праз раз­умен­не, што пра­екта­ван­не аб’ектаў ган­длю і хар­ча­ван­ня па­тра­буе ад­мыс­ло­ва­га пад­ыхо­ду.

Адзін з вы­ні­каў пра­цы — пер­шы ў Мін­ску ўні­вер­сам “Фрун­зен­скі”. Вы на­ват не ўяў­ля­еце, якая на той час гэ­та бы­ла рэ­ва­лю­цыя! І на­ко­ль­кі яна ад­па­вя­да­ла па­трэ­бам про­ста­га ча­ла­ве­ка, на­ко­ль­кі ўплы­ва­ла на яго лад жыц­ця!

Бо ра­ней бы­ло як: стом­ле­ны па­сля пра­цоў­на­га дня, ты за­хо­дзіш у кра­му. Спяр­ша ідзеш у мяс­ны ад­дзел, про­сіш уз­ва­жыць і за­гар­нуць ка­ва­лак кіл­ба­сы, по­тым ва­ла­чэш­ся ў ма­лоч­ны — па сыр, по­тым яшчэ ку­ды­сь­ці, урэш­це ад­стой­ва­еш чар­гу ў ка­су ды ідзеш свае па­куп­кі за­бі­раць... Шмат ліш­ніх ру­хаў. А тут усё арга­ні­за­ва­на так, што твой час на на­вед­ван­не кра­мы ска­ра­ча­ецца ў разы — і зна­чыць, ты мо­жаш па­тра­ціць гэ­ты час на не­йкую ці­ка­вую кні­гу!

…Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч ду­жа за­сму­чаў­ся, што той “Фрун­зен­скі” ня­даў­на да не­паз­на­ва­ль­нас­ці пе­ра­ра­бі­лі. Ка­лі ён мне пра гэ­та ска­заў, я пад’ехаў ту­ды, каб зра­біць па­ру фо­та — на па­мяць пра на­шу гіс­то­рыю. І пад­умаў та­ды, што пер­шы ўні­вер­сам у Мін­ску мог бы стаць та­ва­рам сам па са­бе — ле­дзь­ве не ту­рыс­тыч­най ад­мет­нас­цю.

Ця­пер там кра­суе но­ве­нь­кі су­пер­мар­кет. Але мне той бу­ды­нак пад­аўся не­йкім… бяз­душ­ным. Лі­чу, ён не ад­люс­троў­вае на­ват наш час, не ка­жу­чы ўжо пра іншыя ка­тэ­го­рыі. Ды ніх­то пра гэ­та, пэў­на, і не дбаў: ну, збу­ду­ем, ну, по­тым зня­сём…

Ня­спын­ная ці­ка­васць да жыц­ця

Уні­вер­са­мы хут­ка ста­лі мно­жыц­ца па ўсім СССР — ска­жам, Ва­ль­мен Ала­даў спры­чы­ніў­ся да яго ства­рэн­ня ў Бел­га­ра­дзе. Зда­ва­ла­ся б, ён мог да ско­ну ля­піць ад­но­ль­ка­выя аб’екты, як блі­ны, ды атрым­лі­ваць за іх прэ­міі. Але як та­ды за­ха­ваць ці­ка­васць да жыц­ця? А для яго гэ­та бы­ло са­мым важ­ным.

Вось та­му ён не раз ішоў на ры­зы­ку. Ка­лі ўзнік­ла па­трэ­ба спра­екта­ваць па­ві­ль­ён БССР для між­на­род­на­га кір­ма­шу ў Плоў­дзі­ве, усе архі­тэк­та­ры ад та­кой за­мо­вы ад­піх­ва­лі­ся. Па-пер­шае, тэр­мі­ны сціс­лыя, па-дру­гое,на­ча­льс­тва бу­дзе прэ­сін­га­ваць, па-трэ­цяе, не­зра­зу­ме­ла, што на­огул трэ­ба ра­біць. Але Ала­даў ка­жа: “А мы зро­бім”. І ўсё атры­ма­ла­ся. Экс­пе­ры­мент, вы­клік — гэ­та­га ён не ба­яўся.

Пад­обная сі­ту­ацыя бы­ла і са спар­тыў­ным ком­плек­сам у Раў­бі­чах. Ад яго так­са­ма ўсе ад­маў­ля­лі­ся: на­што брац­ца за аб’ект, за які ты мо­жаш атры­маць па шыі?

Зра­зу­мей­це, гэ­та ця­пер мож­на лёг­ка знай­сці ў інтэр­нэ­це фо­та пад­обных бі­ятлон­ных трас з уся­го све­ту. Та­ды, па­ўста­год­дзя та­му, ніх­то на­ват не ўяў­ляў, як яны па­він­ны вы­гля­даць, — ана­ла­гаў про­ста не бы­ло!

Але Ала­даў уз­яўся за гэ­тую спра­ву, і ўзна­ча­ле­ны ім ка­лек­тыў яе зра­біў на­сто­ль­кі ці­ка­ва, што на­ват сён­ня ты ўраж­ва­ешся: дык гэ­та ж ве­ль­мі су­час­ная архі­тэк­ту­ра! Ха­ця сто­ль­кі ча­су пра­йшло! Не так і шмат на­шых тво­раў ма­юць гэ­тую ўлас­ці­васць не сас­тар­вац­ца.

Да ўся­го Ала­даў ад­ста­яў і кас­цёл у Раў­бі­чах, які та­ды ста­яў у ру­інах і яго збі­ра­лі­ся зно­сіць. Пад­тры­ма­ла яго і ма­ці, Але­на Ва­сі­ль­еўна — зна­ка­мі­тая ды­рэк­тар­ка Мас­тац­ка­га му­зея. Атры­маў­ся ве­ль­мі ці­ка­вы сім­бі­ёз: по­мнік спад­чы­ны арга­ніч­на ўпі­саў­ся у су­час­ны спар­тыў­ны аб’ект, а на­вед­ва­ль­ні­кі спа­бор­ніц­тваў сён­ня мо­гуць па­зна­ёміц­ца і з тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­рай.

І гэ­тая ця­га да на­віз­ны не па­кі­да­ла яго ні­ко­лі. Ка­лі зда­рыў­ся но­вы злом эпох, Ала­даў пра­ектуе цар­кву ў Да­сто­ева. Вы не ўяў­ля­еце, які гэ­та на той час пра­фе­сій­ны вы­клік! Ка­лі трэ­ба зра­біць той жа ўні­вер­сам, ты бя­рэш з ша­фы тэч­ку з бу­даў­ні­чы­мі нор­ма­мі і пра­ві­ла­мі ды іх вы­ка­рыс­тоў­ва­еш у пра­цы. А для цар­квы ж та­кіх нор­маў не зной­дзеш! Той жа ку­пал — не та­кая і про­стая на­сам­рэч спра­ва ў тэх­ніч­ным пла­не. Та­му па-но­ва­му да­во­дзі­ла­ся не­шта вы­на­хо­дзіць, пад­ымаць ста­рую лі­та­ра­ту­ру…

Аль­бо яшчэ бо­льш све­жы пры­клад. Пры­йшоў ад­ной­чы па спра­ве ў ад­но мі­ніс­тэр­ства. І яго су­пра­цоў­нік мне ка­жа: “Вось, ад Ала­да­ва па элек­трон­цы ліст атры­маў. Ці­ка­ва, ко­ль­кі ж яму га­доў?” Я ка­жу: “87, зда­ецца”. — “І ён у та­кім ве­ку ўмее ка­рыс­тац­ца камп’юта­рам? Ды не мо­жа быць!” Пра­па­на­ваў пра­ве­рыць. Яны стэ­ле­фа­ноў­ва­юцца. Служ­боў­ца вет­лі­ва пы­тае: “Ці не маг­лі б вы ўклю­чыць камп’ютар, каб атры­маць мой мэйл з за­ўва­га­мі і ўнес­ці па­ру ка­рэк­ці­ро­вак?” За­слу­жа­ны архі­тэк­тар ад­каз­вае: “Я ўжо пе­рад ма­ні­то­рам, за­раз уня­су і да­шлю вам праз хві­лін­ку”. У та­го ажно скі­ві­ца ад­віс­ла…

Ад­ной­чы зда­рыў­ся та­кі смеш­ны мо­мант. Ала­даў вы­сту­піў су­праць на­рма­ты­ваў у пра­екта­ван­ні гра­мад­скіх бу­дын­каў. І тут яму ка­жуць: “Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч, вы ж са­мі тыя на­рма­ты­вы і ства­ра­лі — ся­род іншых”. Ён па­смі­ха­ецца: “Дык гэ­та ж бы­ло пят­нац­цаць га­доў та­му! А за та­кі час свет па­спеў ужо сто раз­оў пе­ра­ку­ліц­ца”.

Сап­раў­ды, у свой час мы пі­са­лі для пра­екці­роў­шчы­каў на­рма­ты­вы: якой па­він­на быць шко­ла, якім дзі­ця­чы са­док... Та­ды ў пра­фе­сію прый­шло шмат лю­дзей не­дас­вед­ча­ных, і яны пры­ма­лі не над­та ўда­лыя са­ма­стой­ныя ра­шэн­ні. Але ў вы­ні­ку на­рма­ты­вы раз­рас­лі­ся ў цэ­лы тал­муд, ды і сі­ту­ацыя змя­ні­ла­ся. Ка­лі­сь­ці аб­ме­жа­ван­ні бы­лі па­трэб­ныя, каб дыс­цып­лі­на­ваць архі­тэк­та­раў, а по­тым, на­адва­рот, ста­лі іх стрым­лі­ваць. Ала­даў гэ­тыя ню­ансы цу­доў­на раз­умеў.

Час­та сус­тра­каў яго ў го­ра­дзе ў пін­жа­ку і з ма­ты­ль­ком. Зна­чыць, ён ру­шыць на не­йкую ку­ль­тур­ную імпрэ­зу, за­ўсёд­ні­кам якіх з’яўляў­ся. Апра­наў той ма­ты­лёк Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч і на па­ся­джэн­ні ка­фед­ры — каб пры­ўнес­ці ў ра­бо­чую атмас­фе­ру тро­хі ўра­чыс­тас­ці. І гэ­тая эстэ­ты­ка ўза­ема­адно­сі­наў бы­ла за­раз­лі­вай. Гле­дзя­чы на яго, я і сам стаў іна­чай ста­віц­ца да свай­го гар­дэ­ро­бу.

* * *

…І са­мае га­лоў­нае — ён за­ўсё­ды на­стой­ваў, што архі­тэк­ту­ра — гэ­та най­перш мас­тац­тва. Так, сва­ёй фун­кцыі яна па­він­на ад­па­вя­даць: як жа іна­чай? Кра­ма не змо­жа пра­ца­ваць, ка­лі ты дрэн­на яе спра­екту­еш. І тым бо­льш бу­ль­бас­хо­віш­ча. Але ад­ной фун­кцыі за­ма­ла: па­він­на быць яшчэ і эстэ­ты­ка.

Доб­ра бы­ло б, каб і ў наш пра­гма­тыч­ны век архі­тэк­та­ры пра гэ­та за­ўсё­ды за­дум­ва­лі­ся.

Сяр­гей СЕР­ГА­ЧОЎ, док­тар архі­тэк­ту­ры, лаў­рэ­ат прэ­міі “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не"