Як лю­дзі, то­ль­кі лепш

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Cёння Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў пра­пі­са­ны ў до­ме, дзе ко­лісь жыў і пра­ца­ваў кла­сік на­шай ску­льп­ту­ры Андрэй Бем­бель. Дом, што быў пры­тул­кам для ад­на­го твор­цы, сён­ня род­ны, ба­дай, для ўсіх мас­та­коў Бе­ла­ру­сі. Па­мяць жа пра слын­на­га ску­льп­та­ра ўва­соб­ле­на ў ме­ма­ры­яль­най шы­ль­дзе на фа­са­дзе і над­анні імя Бем­бе­ля экс­па­зі­цый­най за­ле, якая бы­ла май­стэр­няй гас­па­да­ра. Вы­ста­вы ў гэ­тай за­ле ла­дзяць пе­ра­важ­на тыя, хто на­ле­жыць да та­го ж твор­ча­га цэ­ху, што і сам Андрэй Ануф­ры­евіч. Сён­ня тут экс­па­ну­юцца тво­ры Во­ль­гі Ня­чай.

/i/content/pi/cult/877/18591/16_2.jpgСпа­да­ры­ня Во­ль­га вя­до­мая най­перш як ску­льп­тар, але пра­цуе яшчэ і як жы­ва­пі­сец і ды­/i/content/pi/cult/877/18591/16_3.jpgзай­нер. І, што для мас­та­коў не над­та ха­рак­тэр­на, яна яшчэ і тэ­арэ­тык — мае сту­пень ма­гіс­тра мас­тац­тва. Ма­ну­мен­та­ль­ных ра­бот у ску­льп­та­ра ня­шмат. Але дзве з іх без­умоў­на зна­ка­выя — по­мнік вя­лі­ка­му кня­зю Лі­тоў­ска­му Ге­ды­мі­ну ў Лі­дзе і па­мят­ны знак у на­шай на­цы­яна­ль­най свя­ты­ні — Ку­ра­па­тах. Аб­едзве ра­бо­ты вы­ка­на­ны ў су­аўтар­стве з Сяр­ге­ем Ага­на­вым.

Бо­ль­шасць тво­раў, што ця­пер экс­па­ну­юцца ў ме­ма­ры­яль­най за­ле імя Андрэя Бем­бе­ля, на­ле­жаць да ані­ма­ліс­тыч­на­га жан­ру. Твор­цы гэ­та­га на­прам­ку ў на­шым мас­тац­тве — птуш­кі рэ­дкія. І не та­му, што на­ма­ля­ваць ці вы­ле­піць жы­вё­лу з бо­ль­шым ці мен­шым пад­абен­ствам над­та ж цяж­ка. Гэ­та мо­жа кож­ны ча­ла­век з мас­тац­кай ад­ука­цы­яй. Спра­ва ў іншым. Каб быць па­спя­хо­вым у гэ­тым жан­ры, трэ­ба ба­чыць у бра­тах на­шых мен­шых… лю­дзей. То­ль­кі ка­лі ба­чыш у жы­вё­ле та­кую ж бос­кую істо­ту, як і ча­ла­век, здо­ле­еш пе­рад­аць яе пры­га­жосць. А гэ­ты та­лент да­дзе­ны да­лё­ка не кож­на­му. Во­ль­га Ня­чай та­кі та­лент мае. Да­рэ­чы, Джо­на­тан Свіфт лі­чыў, што ко­ні, жы­вё­лы ўво­гу­ле, знач­на леп­шыя за лю­дзей. Пра што і пі­саў у “Ван­дроў­цы Гу­лі­ве­ра”. А Хрыс­тос па­вод­ле Мі­ха­іла Бул­га­ка­ва зу­сім не крыў­дзіў­ся, ка­лі ня­доб­ра­зыч­ліў­цы на­зы­ва­лі яго са­ба­кам.

Спа­да­ры­ня Во­ль­га за­ся­ро­дзі­ла сваю ўва­гу збо­ль­ша­га на ко­нях. У кож­най гэ­тай бос­кай істо­це мас­так зна­хо­дзіць ры­сы, што над­аюць ёй аса­бо­васць, ро­бяць не­па­доб­най да іншых. Тое парт­рэ­ты ў са­мым лі­та­ра­ль­ным зна­чэн­ні гэ­та­га сло­ва.

Ад­нак парт­рэ­ты ко­ней не адзі­нае, што ёсць на вы­ста­ве. Ёсць і лю­дзі. Так­са­ма са сва­імі ха­рак­та­ра­мі і ўні­ка­ль­ны­мі ад­мет­нас­ця­мі.

Фота аўтара

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"