Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

2 ліс­та­па­да на 93-м го­дзе жыц­ця скон­чыў свой пра­вед­ны зям­ны шлях Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч Ала­даў. За­слу­жа­ны архі­тэк­тар Бе­ла­ру­сі. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі і прэ­міі Са­ве­та мі­ніс­траў СССР. Ка­ва­лер ордэ­на Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Ула­да­ль­нік шмат­лі­кіх прэ­мій, дып­ло­маў і на­груд­ных зна­каў за вы­біт­ны ўнё­сак у архі­тэк­ту­ру. Бяз­мер­на та­ле­на­ві­ты твор­ца, інтэ­лі­ген­тны ча­ла­век, ры­цар пра­фе­сіі. У сён­няш­нім ну­ма­ры мы па­чы­на­ем дру­ка­ваць успа­мі­ны тых лю­дзей, якім па­шчас­ці­ла ве­даць гэ­тую вы­біт­ную асо­бу, што зра­бі­ла пры­кмет­ны ўнё­сак у фар­ма­ван­не сён­няш­ня­га аб­ліч­ча Мін­ска.

З гняз­да вы­біт­ных...

/i/content/pi/cult/877/18589/14_2.jpg1 жніў­ня 1965 го­да з не­вя­лі­кай ва­ліз­кай (кні­гі па­пя­рэд­не ад­пра­віў ба­га­жом) я вы­хо­джу з ва­го­на цяг­ні­ка на пе­рон мін­ска­га вак­за­ла. Мя­не, вы­пус­кні­ка Ле­нін­град­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, які пры­ехаў па на­кі­ра­ван­ні на пра­цу ў Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР, сус­тра­кае не то­ль­кі ма­ма, але і слын­ны ды­рэк­тар та­го са­ма­га му­зея — Але­на Ала­да­ва. Тут вар­та ўдак­лад­ніць, што яны да­ўно ўжо бы­лі ў цёп­лых пры­яце­льс­кіх ста­сун­ках.

З Але­най Ва­сі­ль­еўнай пры­ехаў і яе сын Ва­ль­мен. На той мо­мант яму — 35.

Бя­ром так­соў­ку і ўча­ты­рох едзем да­до­му да Ала­да­вых, на ву­лі­цу Янкі Ку­па­лы, 17/30, дзе нас ча­ка­юць га­ла­ва сям’і — вя­до­мы кам­па­зі­тар Мі­ка­лай Іль­іч, ма­лод­шы сын, тэ­атрал Ге­ль­мір і да­чка Ра­дас­ла­ва, сту­дэн­тка кан­сер­ва­то­рыі.

Вось так я па­зна­ёміў­ся з Ва­ль­ме­нам Мі­ка­ла­еві­чам. Ка­лі не па­мы­ля­юся, та­ды ён уз­на­ча­ль­ваў да­след­ча-кан­струк­тар­скае бю­ро Мі­ніс­тэр­ства ган­длю БССР.

З тых ча­соў мы сяб­ра­ва­лі — бо­льш за па­ўста­год­дзя, да кан­ца жыц­ця вы­біт­на­га архі­тэк­та­ра. Сяб­ра­ва­лі па-сап­раў­дна­му, хоць сам-на­сам сус­тра­ка­лі­ся не ве­ль­мі час­та. Час­цей на мас­тац­кіх вер­ні­са­жах, на юбі­ле­ях на­шых агу­ль­ных сяб­роў — архі­тэк­та­раў і мас­та­коў, на кан­цэр­тах і спек­так­лях, у май­стэр­нях жы­ва­піс­цаў і ску­льп­та­раў… А яшчэ — у ала­даў­скім ся­мей­ным ко­ле, асаб­лі­ва ў дні на­ра­джэн­ня Але­ны Ва­сі­ль­еўны.

За­пом­ніў­ся і мой юбі­лей 2010 го­да, які быў ура­чыс­та адзна­ча­ны ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. За­слу­жа­ны архі­тэк­тар, та­га­час­ны прэ­зі­дэнт Ака­дэ­міі архі­тэк­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ва­ль­мен Ала­даў пра­маў­ляў з гэ­тай на­го­ды надзвы­чай ду­шэў­ныя сло­вы. А яшчэ ўру­чыў мне Га­на­ро­вую гра­ма­ту Ака­дэ­міі за “знач­ны ўнё­сак у спра­ву раз­віц­ця і пра­па­ган­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і на­цы­яна­ль­най архі­тэк­ту­ры”.

…А я пры­гад­ваў, як та­ды, у 1965-м, не­ка­ль­кі дзён ква­та­ра­ваў у ся­м’і Ала­да­вых. За гэ­ты час Ва­ль­мен сто­ль­кі ці­ка­ва­га рас­па­вёў мне пра ня­прос­тую гіс­то­рыю жыц­ця яго ба­ць­коў і яго са­мо­га, што гэ­та­га ха­пі­ла б на вя­лі­кую ся­мей­ную са­гу. На жаль, яна па­куль не на­пі­са­ная. Ха­ця ку­ды па­зней я час­тко­ва ўклю­чыў успа­мі­ны чле­наў гэ­тай не­йма­вер­най ся­м’і ў кні­гу “Але­на Ала­да­ва. Му­зей — яе лёс ”(2006).

У га­ды вай­ны ся­м’я бы­ла ў эва­ку­ацыі, а ў 1944-м вяр­ну­ла­ся ў Мінск, дзе па пер­шым ча­се жы­ла… не­пас­рэд­на ў ка­бі­не­це Мі­ка­лая Іль­іча, рэ­кта­ра кан­сер­ва­то­рыі! По­тым Ва­ль­мен ву­чыў­ся ў 42-й ся­рэд­няй шко­ле раз­ам з Ула­дзі­мі­рам Во­іна­вым — сы­нам вя­до­ма­га архі­тэк­та­ра — і бу­ду­чым Но­бе­леў­скім лаў­рэ­атам Жа­рэ­сам Алфё­ра­вым — з ім на­ват да­вя­ло­ся ся­дзець за ад­ной парт­ай!

У во­сь­мым кла­се хло­пец ужо ве­даў: бу­дзе дой­лі­дам. Ба­ць­кі бы­лі то­ль­кі “за”. Па­сту­піў у Мас­коў­скі архі­тэк­тур­ны інсты­тут. Па­сля за­кан­чэн­ня вяр­нуў­ся на ра­дзі­му. Гэ­та быў час, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі, па­вод­ле слоў Ва­ль­ме­на, “быў страш­ны го­лад на архі­тэк­та­раў”. Пер­шым сап­раў­дным на­стаў­ні­кам для яго стаў кі­раў­нік Бел­дзяр­жпра­екта Гео­ргій Ула­дзі­мі­ра­віч За­бор­скі. З ад­на­ўлен­ня зруй­на­ва­на­га Мін­ска і па­ча­ла­ся твор­чая ка­р’е­ра ма­ла­до­га дой­лі­да, якая пры­вя­ла яго на са­мую вяр­шы­ню архі­тэк­тур­на­га Алім­пу.

А пер­шым су­р’ёз­ным кро­кам у са­ма­стой­най архі­тэк­тур­най дзей­нас­ці Ва­ль­ме­на бы­ло ства­рэн­не ім інсты­ту­та па пра­екта­ван­ні аб’ектаў ган­длю і хар­ча­ван­ня — “Бел­гип­ро­торг”. У яго твор­чай бі­ягра­фіі — бо­льш за сто ажыц­цёў­ле­ных пра­ектаў жы­лых і гра­мад­скіх бу­дын­каў. Ся­род іх — Рэ­спуб­лі­кан­скі спар­тыў­ны ком­плекс “Раў­бі­чы”, Ка­ма­роў­скі кры­ты ры­нак, уні­вер­са­мы “Фрун­зен­скі”, “Цэн­тра­ль­ны” і “Се­раб­ран­ка”, гас­па­дар­чы кор­пус До­ма ўра­да, Май­стэр­ня-му­зей За­іра Азгу­ра, пі­янер­скі ла­гер у Ана­пе, цу­доў­ны Свя­та-Тро­іцкі храм у Да­сто­ева Іва­наў­ска­га ра­ёна Брэс­цкай воб­лас­ці… А яшчэ — афар­млен­не вы­стаў на­род­най гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі ў Лей­пцы­гу, Плоў­дзі­ве, Мас­кве.

Сло­вам, спад­чы­на Ва­ль­ме­на Мі­ка­ла­еві­ча ў архі­тэк­тур­най пра­сто­ры Бе­ла­ру­сі і за яе меж­амі вя­лі­кая і па-сап­раў­дна­му па­куль не пра­ана­лі­за­ва­ная. А яшчэ ён — аўтар 70 пуб­лі­ка­цый па пра­бле­мах на­цы­яна­ль­най архі­тэк­ту­ры. І, ка­неш­не, вы­дат­ны пед­агог, пра­фе­сар, які вы­ха­ваў не ад­но па­ка­лен­не ма­ла­дых архі­тэк­та­раў.

…Пры­гад­ваю, ён ад­ной­чы ска­заў: “Не ма­гу не пра­екта­ваць, гэ­та ні­бы не есці ці не ды­хаць. Але я не за­ўсё­ды ўхва­ляю тое, што ў нас пра­екту­ецца. Кож­ны архі­тэк­тар пра­цуе па-свой­му. Не ха­чу ні­ко­га ву­чыць. Ад­нак ёсць рэ­чы, якія ра­біць не­ль­га. Не трэ­ба раз­ма­лёў­ваць да­мы ва ўсе ко­ле­ры вя­сёл­кі. Гэ­та ўжо не архі­тэк­ту­ра. Не­ль­га лез­ці ў гіс­та­рыч­ны цэнтр Мін­ска: там ансамбль сус­вет­на­га зна­чэн­ня. Трэ­ба бе­раг­чы, а не раз­бу­раць. Інакш Мінск мо­жа стра­ціць тое сваё аб­ліч­ча, якое не­ка­лі мы ства­ра­лі…

Ба­рыс Крэ­пак, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі

 

Па­трой­ная стра­та

Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч дзі­вос­ным чы­нам спа­лу­чаў у сва­ёй асо­бе тры якас­ці: та­ле­на­ві­ты архі­тэк­тар, аўта­ры­тэт­ны кі­раў­нік і да­свед­ча­ны пед­агог. Па­вер­це, гэ­та ве­ль­мі рэ­дкая здо­ль­насць. Та­му мож­на ка­заць, што раз­ам з яго сы­хо­дам мы пан­еслі па­трой­ную стра­ту.

Як архі­тэк­та­ру яму вы­па­ла пра­йсці праз ве­ль­мі скла­да­ны час — злом эпох. Не­да­рэм­на ж у Кі­таі, згод­на з вя­до­май пры­маў­кай, зы­чаць жыць у та­кія пе­ры­яды ад­но сва­ім во­ра­гам… Я пра да­во­лі рэ­зкі пе­ра­ход ад не­акла­сі­кі 40-50-х да но­вай архі­тэк­ту­ры — яшчэ не аван­гар­ду, які з’явіў­ся ў нас па­зней, але ўжо ку­ды бо­льш сва­бод­най па фор­мах, кам­па­зі­цыі, ды­на­мі­цы.

Зда­ва­ла­ся б, Ала­даў, які па­чы­наў яшчэ ў ста­лін­скую па­ру, ад­бу­доў­ва­ючы раз­ам са ста­рэй­шы­мі ка­ле­га­мі па­ва­енны Мінск, му­сіў ад­чуць тую хруш­чоў­скую зме­ну кур­са ба­лю­ча. Але ён здо­леў ве­ль­мі хут­ка ўспры­няць і па­лю­біць но­вае. Пры гэ­тым не ад­маў­ля­ючы­ся ад ста­ро­га — што і та­ды, пад­час “ба­ра­ць­бы з пра­змер­нас­ця­мі”, ды і ця­пер, на жаль, мно­гія ро­бяць. Бо ў нас па­рою раз­віц­цё раз­уме­ецца як па­трэ­ба за­цер­ці ўвесь па­пя­рэд­ні дос­вед: «Мы наш, мы но­вый мир по­стро­им...».

Ала­даў та­кім ні­ко­лі не быў. Ду­маю, ён успад­ка­еміў тую вы­со­кую ку­ль­ту­ру ад сва­іх ба­ць­коў — вя­лі­кіх руп­ліў­цаў на ні­ве Ха­рас­тва. І ўжо праз сваё вы­ха­ван­не раз­умеў, што ні­гі­лізм, ад­маў­лен­не па­пя­рэд­ні­каў — гэ­та ту­пі­ко­вы шлях. Па­він­на быць пе­ра­емнасць, раз­віц­цё ідэй. Лі­чу, гэ­та ве­ль­мі пры­нцы­по­вая ў яго твор­чым жыц­ці ўста­ноў­ка.

І пры гэ­тым ён быў сап­раў­дным на­ва­та­рам. Па­мя­таю, які фу­рор вы­клі­каў яго­ны па­ві­ль­ён Ка­ма­роў­ска­га рын­ку! На мой по­гляд, бу­ды­нак і сён­ня ці­ка­вы і акту­аль­ны, ён да­сюль ураж­вае, вы­дат­на арга­ні­зуе пра­сто­ру. Але на той час гэ­та бы­ла сап­раў­дная рэ­ва­лю­цыя: раз­ня­во­лен­не мыс­лен­ня, вы­хад за ад­ве­дзе­ныя рам­кі…

Тут вар­та адзна­чыць, што па­сля па­ра­днай, вы­кштал­цо­най архі­тэк­ту­ры га­лоў­на­га мін­ска­га пра­спек­та Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч звяр­нуў­ся да зу­сім іншай тэ­мы: эстэ­тыч­на­га аб­ста­ля­ван­ня по­бы­ту про­ста­га са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка. Той жа спра­екта­ва­ны Ала­да­вым пер­шы ў Мін­ску уні­вер­сам — “Фрун­зен­скі” — аль­бо ўні­вер­маг ЦУМ… Сён­няш­няе па­ка­лен­не ні­ко­лі не здо­лее ўя­віць, які гэ­та зрух для свай­го ча­су. Ра­ней вя­лі­кі ган­длё­вы аб’ект у нас быў то­ль­кі адзін — ГУМ, збу­да­ва­ны яшчэ ў ста­лін­скія ча­сы. Але і ён з’яўляў­ся хут­чэй прад­стаў­ні­чай архі­тэк­ту­рай, “віт­ры­най са­цы­яліз­му”. Та­ва­ру ў ёй пра­ктыч­на і не бы­ло.

Ад­нак у 70-я да­бра­быт бе­ла­ру­саў пры­кмет­на ўзрос. Ба­дай у кож­на­га з’яві­ла­ся маг­чы­масць у во­ль­ны час па­ха­дзіць па кра­мах, не­шта там па­вы­бі­раць, по­тым па­йсці ў рэ­ста­ран… І для архі­тэк­та­раў гэ­та ста­ла сво­еа­саб­лі­вым вы­клі­кам ча­су. Ала­даў раз­умеў, што сут­насць яго пра­фе­сіі — тым вы­клі­кам ад­па­вя­даць. Фун­кцы­яна­ль­на, але ад­на­ча­со­ва і твор­ча.

Ме­на­ві­та для пра­екта­ван­ня аб’ектаў ган­длю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч ства­рыў ад­мыс­ло­вы інсты­тут — “Бел­гип­ро­торг”. Ён быў на хва­лі свай­го ча­су і лі­чыў­ся ад­ным з вя­ду­чых у рэ­спуб­лі­цы. Ала­даў здо­леў саб­раць вы­дат­ны ка­лек­тыў, які вы­зна­чыў раз­віц­цё цэ­ла­га архі­тэк­тур­на­га на­прам­ку. І гэ­тае спа­лу­чэн­не твор­чай асо­бы і вы­біт­на­га кі­раў­ні­ка са­мо па са­бе не мо­жа не ўраж­ваць.

…Усё гэ­та я цу­доў­на ўсве­дам­ляў, за­хо­дзя­чы не­ка­лі да яго ў ды­рэк­тар­скі ка­бі­нет, каб па­пра­сіць вод­гук на сваю ды­сер­та­цыю. На той мо­мант я — лі­чы, хлап­ча­нё (пры­нам­сі, мне сён­ня так зда­ецца). Ня­даў­на скон­чыў та­га­час­ны па­лі­тэх (ця­пе­раш­ні БНТУ), па­сту­піў у аспі­ран­ту­ру… А ён — ужо пры­зна­ны мэтр. Сап­раў­дны аўта­ры­тэт у ма­іх — і не то­ль­кі — ва­чах. Кі­раў­нік ад­на­го з вя­ду­чых архі­тэк­тур­ных інсты­ту­таў…

Ды, ня­гле­дзя­чы ні на што, Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч па­ста­віў­ся да мя­не як да роў­на­га, та­ва­ры­ша па пра­фе­сіі. Я быў пры­ня­ты, уваж­лі­ва вы­слу­ха­ны са сва­імі ідэ­ямі, на­тхнё­ны шчы­ры­мі па­жа­дан­ня­мі раз­віц­ця і по­спе­ху… Для мя­не та­ды гэ­та мно­гае зна­чы­ла.

І та­кія ста­сун­кі за­ха­ва­лі­ся ў нас праз доў­гія дзе­ся­ці­год­дзі — да са­мых апош­ніх сус­трэч. Мя­ня­лі­ся то­ль­кі аб­ста­ві­ны.

У 90-я га­ды Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч стаў актыў­на вы­кла­даць. Я раз­умею, ча­му ён хут­ка на­быў вя­лі­кі аўта­ры­тэт пед­аго­га. З ад­на­го бо­ку, гэ­та быў ча­ла­век, які за­ўсё­ды меў ве­ль­мі пры­нцы­по­вае мер­ка­ван­не і не ба­яўся яго вы­ка­заць — што мо­ла­дзі ве­ль­мі імпа­нуе. Але пры гэ­тым ён ні­ко­лі не ціс­нуў аўта­ры­тэ­там, не бра­ві­ра­ваў сва­імі вы­со­кі­мі зван­ня­мі, якіх меў цэ­лы рос­сып. Гэ­та бы­ло ве­ль­мі важ­на для на­ла­джван­ня кан­так­ту са сту­дэн­та­мі.

Ва ўні­вер­сі­тэц­кай аўды­то­рыі ён умеў ства­рыць са­мае важ­нае — на­леж­ную атмас­фе­ру. Бо што мо­жа быць істот­ней у на­ву­ча­ль­ным пра­цэ­се за ста­сун­кі на­стаў­ні­ка і вуч­ня? І то­ль­кі сап­раў­дны на­стаў­нік ад­чу­вае гэ­тую тон­кую грань: з ад­на­го бо­ку, бес­кам­пра­міс­на не­сці сваю важ­ную мі­сію, а з дру­го­га — не ціс­нуць аўта­ры­тэ­там. Ва­ль­мен Мі­ка­ла­евіч умеў усту­паць са сва­імі вуч­ня­мі ў ды­ялог.

Та­му яго сы­ход для на­ша­га фа­ку­ль­тэ­та, з якім ён доў­гі час пад­трым­лі­ваў са­мыя шчы­ль­ныя ста­сун­кі, — асаб­лі­ва вя­лі­кая стра­та. Сто­ль­кі пра яго тут за­ста­ло­ся доб­рых ча­ла­ве­чых успа­мі­наў…

І я дзя­кую лё­су, што мне па­шчас­ці­ла быць по­бач з та­кім вы­дат­ным ча­ла­ве­кам. Яго пры­сут­насць ра­бі­ла ўсіх нас раз­умней­шы­мі, да­брэй­шы­мі, леп­шы­мі…

Армэн Сар­да­раў, док­тар архі­тэк­ту­ры, дэ­кан архі­тэк­тур­на­га фа­ку­ль­тэ­та БНТУ

Фота minsknews.by

(Пра­цяг бу­дзе)