Як гэта — працаваць... статуяй?

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

...У дзя­цін­стве, у ту­рыс­тыч­най па­ездцы па ад­ным еўра­пей­скім го­ра­дзе, я гу­ляў па ста­ра­жыт­най плош­чы. Аб­ышоў­шы яе не­ка­ль­кі раз­оў і пад­ра­бяз­на вы­ву­чыў­шы, я рап­там су­тык­нуў­ся з не­чым, што пры­цяг­ну­ла маю ўва­гу. Гэ­та бы­ла ста­туя брон­за­ва­га ко­ле­ру ў ча­ла­ве­чы рост на не­вя­лі­кай тум­бе. Я здзі­віў­ся, што не­хта па­ста­віў яе, па­куль я быў у іншым кан­цы плош­чы. Пад­ышоў­шы, каб па­кра­таць ха­лод­ную брон­зу, я вы­явіў, што ру­ка­вы ста­туі ў кам­зо­ле... з ма­тэ­рыі і што яшчэ кры­ху — і я змог бы яе па­ва­ліць! Так я і па­зна­ёміў­ся з жы­вы­мі ста­ту­ямі. Па­сля да гэ­та­га муж­чы­ны, які так апра­нуў­ся і за­мёр, пад­ыхо­дзі­лі ту­рыс­ты і фа­таг­ра­фа­ва­лі­ся, кі­да­ючы ў скры­нач­ку ма­не­ты, а той па­каз­ваў ці­ка­выя пан­та­мі­мы. Гэ­та бы­ло 15 га­доў та­му, і ўба­чыць та­ды не­шта пад­обнае ха­ця б на ву­лі­цах Мін­ска бы­ло не­маг­чы­ма. Але мне ўда­ло­ся па­зна­ёміц­ца з ча­ла­ве­кам, які арга­ні­за­ваў у на­шай кра­іне ку­ль­ту­ру жы­вых ста­туй...

Аляк­сей Сту­кін — ча­ла­век ка­му­ні­ка­бе­ль­ны. У 2000 го­дзе пра­ца­ваў у тэ­ле­кам­па­ні­ях “БТ” і “Мір”, а по­тым на­огул на ра­дыё­стан­цы­ях іншых кра­ін све­ту. Бу­ду­чы ў шмат­лі­кіх ка­ман­дзі­роў­ках, пра­цяг­нуў зна­ёміц­ца з жыц­цём за­ход­не­еўра­пей­цаў у Фран­цыі, дзе па­сту­піў у тэ­атра­ль­ную сту­дыю Мар­сэ­ля Мар­со ў Па­ры­жы. Тут і спас­ці­гаў ад­ва­рот­ны бок пра­цы жы­вой ста­ту­яй, па­лю­біў гэ­та мас­тац­тва і ву­чыў­ся ва­ло­дан­ню ім. Не­на­доў­га вяр­нуў­ся ў Бе­ла­русь, па­ўдзе­ль­ні­чаў у пра­екце На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея ў сва­ёй но­вай пра­фе­сіі, по­тым ча­со­ва з’ехаў ва Укра­іну. Пра­кты­ка­ваў­ся ва ўпа­да­ба­ным ра­мяс­тве ў Кі­еве, Льво­ве, вёў на ўкра­інскім тэ­ле­ба­чан­ні пе­рад­ачу «Свет ва­чы­ма ста­туі» аб раз­бу­рэн­ні ску­льп­тур і ван­да­ліз­ме. Перш чым зноў вяр­нуц­ца ў Бе­ла­русь, гас­тра­ля­ваў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Мур­ман­ску, Рас­то­ве-на-До­не, Пры­бал­ты­цы.

/i/content/pi/cult/877/18588/13_1.jpg

Аляксей з жонкай Вяронікай у вобразах.

“Вось і атрым­лі­ва­ецца, што спас­ці­гаў мас­тац­тва пра­цы жы­вой ста­ту­яй доў­га і ў зу­сім роз­ных мес­цах, — рас­па­вя­дае Аляк­сей. — У 2013 го­дзе, ужо ма­ючы вя­лі­кі дос­вед удзе­лу ў роз­ных твор­чых ме­рап­ры­емствах, быў ад­ным з арга­ні­за­та­раў мі­ні-фес­ты­ва­лю ву­ліч­на­га мас­тац­тва ў Грод­не. А ў 2014 го­дзе бы­ло пры­емна атры­маць за­пра­шэн­не пра­ца­ваць жы­вой ста­ту­яй у гас­ця­вой зо­не пад­час Чэм­пі­яна­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску. Па­сля па­чаў раз­ві­ваць жанр у ста­ліч­ным Вер­хнім го­ра­дзе. Дзя­ку­ючы гэ­та­му за­нят­ку сус­трэў сваю жон­ку, якая ста­ла ма­ім па­моч­ні­кам і, без пе­ра­бо­ль­шан­ня, сэн­сам жыц­ця”.

Вя­ро­ні­ка Шрай­нер, жон­ка Аляк­сея, так­са­ма асо­ба твор­чая. Яе ба­ць­ка і брат пі­шуць цу­доў­ныя па­лот­ны але­ем. Ад­на з яе ад­ука­цый — кур­сы мо­ды і ды­зай­ну ў сту­дыі Кан­стан­ці­на Ба­га­мо­ла­ва. Ма­гія жы­вых ста­туй не­ўпрык­мет ішла по­руч з ёй доў­гі час. У стар­шых кла­сах яна пі­са­ла са­чы­нен­не на во­ль­ную тэ­му, па­ба­чыў­шы рэ­пар­таж аб гэ­тым артыс­тыч­ным мас­тац­тве. Бы­ла ў На­цы­яна­ль­ным му­зеі, ка­лі Аляк­сей упер­шы­ню вы­сту­паў там, але та­ды не па­зна­ёмі­ла­ся з ім. Шчы­ра дзі­ві­ла­ся жы­вым ста­ту­ям у ту­рыс­тыч­ных па­ездках па еўра­пей­скіх га­ра­дах. І вось не­як праз га­ды, пра­цу­ючы ў ад­ным твор­чым пра­екце, вы­пад­ко­ва ўба­чы­ла не­ка­ль­кі жы­вых ста­туй у Вер­хнім го­ра­дзе. За­пра­сі­ла артыс­таў сфа­таг­ра­фа­вац­ца ў фо­та­зо­не пра­екта па­сля за­кан­чэн­ня пра­цы. Пры­йшоў то­ль­кі Аляк­сей. Так і за­вя­за­лі­ся кан­так­ты, а па­сля па­ча­ло­ся жыц­цё “ру­ка аб ру­ку”.

/i/content/pi/cult/877/18588/13_2.jpg

У адной позе бывае патрэбна стаяць вельмі доўга.

«Ця­пер пра­цую мас­та­ком па кас­цю­мах Аляк­сея, — пра­цяг­вае Вя­ро­ні­ка. — У нас яны ад­роз­ні­ва­юцца асаб­лі­вай рэ­аліс­тыч­нас­цю за кошт жы­ва­піс­най тэх­ні­кі, якую я ўжы­ваю. Му­сіць, та­му су­по­ль­нас­цю артыс­таў гэ­та­га жан­ру, якіх у све­це ўся­го 10 ты­сяч ча­ла­век, мы афі­цый­на пры­зна­ныя. Я і са­ма ма­гу іграць жы­вую ста­тую. Нам з му­жам ве­ль­мі па­мят­ны мо­мант, ка­лі на Minsk international fire fest мы раз­ам вы­сту­па­лі пе­рад гле­да­ча­мі. Быў вя­ліз­ны по­спех, доў­гая пра­гра­ма, у кан­цы якой ге­рой Аляк­сея, пі­рат, вы­ра­тоў­ваў маю ге­ра­іню, пры­нцэ­су Мар­га­ну, па­ца­лун­кам. Як ба­чы­це, мы імкнём­ся ўклас­ці ў твор­часць час­тку на­шай ду­шы».

— Аляк­сей, а ча­му вы­бра­лі ме­на­ві­та гэ­ты на­пра­мак акцёр­ска­га май­стэр­ства?

— Пан­та­мі­ма — ад­но з са­мых ста­ра­жыт­ных і са­мых скла­да­ных акцёр­скіх умен­няў. То­ль­кі ста­янне не­ру­хо­ма не ро­біць пе­ра­апра­ну­та­га ча­ла­ве­ка жы­вой ста­ту­яй, хоць сап­раў­ды, бы­вае, за­кан­чва­еш вы­ступ, які мо­жа доў­жыц­ца ад дзвюх да ча­ты­рох га­дзін, з ла­ма­той ва ўсім це­ле. Але, як пра­ві­ла, лю­дзі да пра­фе­сій­на ад­ыгра­най ста­туі пады­хо­дзяць фа­таг­ра­фа­вац­ца, кі­да­юць у скрын­ку ма­нет­кі. Тут і трэ­ба па­чы­наць не­шта па­цеш­нае ра­біць. Смеш­ных вы­пад­каў за ўсю гіс­то­рыю ма­ёй пра­цы бы­ло ве­ль­мі шмат. Мі­на­кі так шчы­ра па­ло­ха­юцца, ка­лі за­мер­лая ста­туя рап­там ру­ха­ецца, што мі­ма­во­лі за­смя­ешся.

/i/content/pi/cult/877/18588/13_3.jpg

Вось такія атрымліваюцца калядныя фота з Крампусам.

— Якія вы­явы ка­рыс­та­юцца па­пу­ляр­нас­цю, якія асаб­лі­ва лю­бі­мыя ва­мі?

— Уся­го ў нас 12 га­то­вых воб­ра­заў. Дзе­цям пад­аба­ецца зі­мо­вы кас­цюм Сін­тэр Кла­аса. Ён на­сто­ль­кі па­пу­ляр­ны, што мя­не за­пра­сі­лі пра­йсці­ся ў ста­ліч­най пра­цэ­сіі Дзя­доў Ма­ро­заў яшчэ пе­рад пан­дэ­мі­яй. У да­рос­лых за­хап­лен­не вы­клі­кае воб­раз Крам­пу­са. Гэ­та па­ган­скі бог урад­лі­вас­ці ў аль­пій­скіх на­ро­даў, якім па­ло­ха­юць дзя­цей. Па­вод­ле пад­ання, ка­лі дзі­ця па­во­дзіць ся­бе дрэн­на, пе­рад Ка­ля­да­мі Крам­пус за­бі­рае яго ў лес. А бо­льш за ўсё аса­біс­та мне пад­аба­ецца воб­раз За­ла­то­га Рэ­жы­сё­ра, бо шмат з ім звя­за­на.

— Рас­ка­жы­це, што гэ­та за рэ­жы­сёр?

— У 2017 го­дзе я з жон­кай ад­крыў экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэ­атр-сту­дыю жы­вых ску­льп­тур “Сту­дыя За­ла­то­га Рэ­жы­сё­ра”. На­шы вы­пус­кні­кі пры сва­іх вы­сту­пах рэ­кла­му­юць яе, а па­сля да нас па­сту­па­юць за­яўкі па ўдзе­ле на кар­па­ра­тыў­ных ве­ча­рах, што і з’яўля­ецца асноў­най кры­ні­цай за­роб­ку. Да­рэ­чы, я адзі­ны ву­ліч­ны артыст, які атры­маў ад Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны ста­тус твор­ча­га ра­бот­ні­ка, што вы­зва­ляе ад пэў­ных пад­аткаў. Без сум­не­ву, гэ­та су­р’ёз­ная пад­трым­ка ў ма­не­ты­за­цыі дзей­нас­ці. У на­шу сту­дыю што­год пры­хо­дзяць спра­ба­ваць ся­бе ка­ля ста ча­ла­век, але, як пра­ві­ла, то­ль­кі ў два­іх атры­моў­ва­ецца за­стац­ца ў гэ­тым ра­мяс­тве. Трэ­ба мець доб­рае зда­роў­е, цяр­пен­не, лю­біць ста­сун­кі з лю­дзь­мі, каб пра­ца­ваць жы­вой ста­ту­яй. Пад­ыхо­дзіць гэ­ты за­ня­так мо­ла­дзі ад 20 га­доў, бо ў яе шмат сіл, энер­гіі.

— Дзе час­цей за ўсё вы­сту­па­еце?

— Як пра­ві­ла, ка­ля ра­ту­шы ў Мін­ску. Тут са­ма архі­тэк­ту­ра го­ра­да як сво­еа­саб­лі­вая дэ­ка­ра­цыя для ства­рэн­ня ілю­зіі. Ха­ця не раз бы­ва­лі на гас­тро­лях у аб­лас­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі, на тых жа фес­ты­ва­лях. Так­са­ма ў Тра­ецкім прад­мес­ці і на Кам­са­мо­льс­кім воз­еры за­раз вы­зна­ча­ны тэ­ры­то­рыі для сва­бод­на­га вы­ступ­лен­ня ву­ліч­ных артыс­таў. І мі­лі­цыя лю­біць на­шы мі­зан­сцэ­ны, кан­флік­таў з ёй за ўвесь час не ўзні­ка­ла. Хоць, на­прык­лад, у Пі­це­ры і Мас­кве ся­род артыс­таў-ста­туй па­йшла мо­да быць да­куч­лі­вы­мі, пе­ра­сле­да­ваць мі­на­коў, па­куль яны не да­дуць гро­шай. Гэ­та­га я ка­тэ­га­рыч­на не пры­маю. Бо на­ша за­да­ча — да­рыць лю­дзям ста­ноў­чыя эмо­цыі.