“Ва­дэ­ві­лі” і та­пёр на п’едэс­та­ле

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Спек­такль яшчэ не па­чаў­ся, а з экра­на, уста­ля­ва­на­га на за­дні­ку, пад­мір­гвае Чэ­хаў — Антон Па­ўла­віч. І ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што гэ­тым раз­ам у Но­вым дра­ма­тыч­ным нас ча­кае што­сь­ці па­праў­дзе но­вае: з ва­дэ­ві­ляў “Пра­па­но­ва” і “Юбі­лей” здзь­муць пыл.

Га­лоў­най “здзь­му­ва­льш­чы­цай” вы­сту­пі­ла ма­ла­дая рэ­жы­сёр Лі­за­ве­та Маш­ко­віч, саб­раў­шы та­кую ж ма­ла­дую па ду­ху ка­ман­ду. Да­рэ­чы, у час спек­так­лю пыл і сап­раў­ды бу­дуць не­адна­ра­зо­ва здзі­маць: з арку­шаў па­пе­ры, пад­ушак, іншых рэ­чаў — пад вя­сё­лыя гу­кі жы­вой му­зы­кі. Увесь ве­чар “за ра­ялем” (а на­сам­рэч за элек­трон­ным пі­яні­на, уз­ве­дзе­ным на под­ыум з пры­ступ­ка­мі — сво­еа­саб­лі­вы п’едэс­тал) — не­паў­тор­ны Арцём Пін­чук. Яго­ны та­пёр не про­ста му­зы­кант (акцёр вы­дат­на ва­ло­дае інстру­мен­там), ён яшчэ рас­па­рад­чык, су­раз­моў­ца, кан­фе­ран­сье. Ён рэ­агуе на падзеі не то­ль­кі му­зы­кай, але і рэ­плі­ка­мі, дзея­ння­мі. І ча­сам уво­гу­ле ўспры­ма­ецца га­лоў­ным апа­вя­да­ль­ні­кам і сво­еа­саб­лі­вым рэ­жы­сё­рам, ледзь не ча­раў­ні­ком Дра­се­ль­ме­ерам, які ажыў­ляе тую ці іншую гіс­то­рыю, пад­фар­боў­ва­ючы яе жар­тач­ка­мі. Кла­січ­ныя ма­на­ло­гі, што вы­маў­ля­юцца ў за­лу, час­ця­ком уяў­ля­юць з ся­бе па­та­емныя, але быц­цам вы­ка­за­ныя ўслых дум­кі і та­му не за­ўсё­ды ўспры­ма­юцца на­ту­ра­ль­на. А тут яны пе­ра­тва­ра­юцца ў ды­яло­гі з та­пё­рам, гу­чаць быц­цам не для пуб­лі­кі, а для гэт­ка­га пра­вад­ні­ка між роз­ны­мі сус­ве­та­мі — тэ­атра і пуб­лі­кі, мас­тац­тва і рэ­аль­нас­ці.

/i/content/pi/cult/877/18583/9_6.jpg

Сцэна са спектакля “Пра­па­но­ва”.

Дзея­нне раз­гор­тва­ецца па­ра­ле­ль­на ад­ра­зу ў трох вы­мя­рэн­нях: на сцэ­не, на экра­не і на зга­да­ным под­ыу­ме-п’едэс­та­ле. Не­вы­пад­ко­ва не­ка­то­рыя ге­роі ўва­хо­дзяць-сы­хо­дзяць ме­на­ві­та праз яго, а не з’яўля­юцца з ку­ліс. Сцэ­наг­ра­фія Лі­дзіі Ма­ла­шэн­ка про­стая, але “з сак­рэ­там”: под­ыум ад­на­ча­со­ва ста­но­віц­ца шкап­чы­кам, дзе ха­ва­ецца стол. Сцэ­ніч­ныя строі — бы вы­кштал­цо­ная мод­ная ка­лек­цыя на тэ­му па­ло­сак, час­тка якіх наў­прост аса­цы­юец­ца з чор­на-бе­лы­мі кла­ві­ша­мі. Ві­дэ­акан­тэнт Сяр­гея Су­мі­на не дуб­лі­руе падзеі, а да­паў­няе іх — смеш­ны­мі ма­ля­ва­ны­мі му­ль­ці­ка­мі, чор­на-бе­лы­мі ві­дэ­аздым­ка­мі, сты­лі­за­ва­ны­мі пад ня­мое кі­но ста­га­до­вай да­ўні­ны, дзе ўдзе­ль­ні­ча­юць не то­ль­кі за­ня­тыя ў спек­так­лі, але і іншыя акцё­ры, мі­ль­гае на­ват са­ма рэ­жы­сёр. Дый гул­лі­вы парт­рэт Чэ­ха­ва да­ецца ў та­кім ра­кур­се, што ве­ль­мі на­гад­вае су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Сяр­гея Бе­ль­цю­ко­ва.

/i/content/pi/cult/877/18583/9_5.jpg

Сцэна са спектакля “Юбілей”.

Акцёр­скія ра­бо­ты — яркія, ад­мет­ныя, ча­сам не­ча­ка­ныя, як і вы­ве­дзе­ныя ха­рак­та­ры чэ­хаў­скіх ге­ро­яў. Эду­ард Вай­ні­ло­віч іграе ад­ра­зу дзве ро­лі, кан­трас­ныя звык­лым для гэ­та­га артыс­та лі­рыч­ным ге­ро­ям: ня­ўпэў­не­на­га ў не­абход­нас­ці жа­ні­ць­бы Ло­ма­ва і, у дру­гім ва­дэ­ві­лі, улю­бё­на­га ў ся­бе Шы­пу­чы­на. За­па­мі­на­ль­ныя воб­ра­зы Тац­ця­ны Аляк­се­еўны і Мяр­чут­кі­най ства­ра­юць ад­па­вед­на Ксе­нія Аста­шо­нак і Тац­ця­на Жда­на­ва. Чу­бу­коў (Сяр­гей Шы­ро­чын ці, у іншым скла­дзе, Аляк­сандр Вер­гу­ноў) тан­цуе бу­гі-ву­гі. Яго да­чка На­тал­ля Сця­па­наў­на пры сва­ім пер­шым з’яўлен­ні на­гад­вае ган­дляр­ку з Ка­ма­роў­кі: кір­за­чы, бяс­фор­мен­ная спад­ні­ца, бо­ль­шая на тры па­ме­ры ка­мі­зэ­ль­ка, га­ла­ва ці то ша­лі­кам, ці то руч­ні­ком за­кру­ча­на-за­мо­та­на. У та­кім аб­ліч­чы артыс­тка Надзея Анцы­по­віч, дня­мі ўга­на­ра­ва­ная На­цы­яна­ль­най прэ­мі­яй за ро­лю Ге­лі ў “Вар­шаў­скай ме­ло­дыі”, па­чу­ва­ецца кры­ху най­гра­на, не­на­ту­ра­ль­на. Але ж як змя­ня­ецца ге­ра­іня, да­ве­даў­шы­ся пра за­ля­цан­ні да яе су­се­да, з якім то­ль­кі што ла­яла­ся: вы­хо­дзіць у доў­гай на­паў­праз­рыс­тай су­кен­цы і го­ла­сам, ру­ха­мі, усі­мі сва­імі па­во­дзі­на­мі спа­ку­шае па­тэн­цый­на­га жа­ні­ха. Спрэч­кі пра Ва­лоў­і луж­кі і са­ба­каў за­кан­чва­юцца хэ­пі-эндам: мы ба­чым шчас­лі­вую ся­мей­ную па­ру, якая і над­алей бу­дзе пад­сіл­коў­ваць свае па­чуц­ці пад­обны­мі эма­цый­ны­мі ўзру­шэн­ня­мі-свар­ка­мі.

Аб­одва чэ­хаў­скія ва­дэ­ві­лі ма­юць ве­ль­мі ба­га­тую тэ­атра­ль­ную, му­зыч­на-тэ­атра­ль­ную і кі­нош­ную ра­дас­лоў­ныя. Зга­даю ха­ця б опе­ру “Юбі­лей” Сяр­гея Кар­тэ­са, што ства­ра­ла­ся для буй­но­га фес­ты­ва­лю ў Швей­ца­рыі, ішла на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра, ста­ві­ла­ся Ган­най Ма­тор­най для сту­дэн­цкай тру­пы, па­каз­ва­ла­ся на Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі “Бе­лая Ве­жа”. Дый “Пра­па­но­ва” ме­ла як дра­ма­тыч­нае, так і опер­нае і ба­лет­нае ўва­саб­лен­ні (за­быць спек­такль і фі­льм “Чой-то ты во фра­ке?” і Лю­боў Па­ліш­чук у ба­лет­най па­чцы і пу­антах не­маг­чы­ма). Пры ўсёй та­кой пе­рад­гіс­то­рыі рэ­жы­сёр здо­ле­ла знай­сці свой ад­мет­ны пад­ыход — і ства­рыць смеш­ны і ад­на­ча­со­ва ве­ль­мі глы­бо­кі спек­такль. Бра­ва!

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"